10 снежня 1746 г. Пінская эканомія, якая была на той момант
у валоданні падляскай ваяводзіны Тэклі Сапежынай (народжанай Радзівіл, у першым
шлюбе Вішнявецкай), паводле прывілею караля Аўгуста ІІІ дасталася ў пажыццёвае
валоданне чашніка Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), пазней славутага гетмана і
кампазітара. У сувязі з перадачаю эканоміі ў 1747 годзе будаўнічы Пінскага
павету Леанард Антоні Астраменцкі склаў інвентар уладанняў.