…10. Фенамен Гарадное выяўляецца ў наступным:
1) У 1579 г. Гарадная атрымала магдэбургскае права, якое
было пацверджана ў 1670, потым у 1753 гг. Магдэбургскае права з’яўлялася юрыдычным
замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе за самастойнасць. Яно давала правы
гораду на самакіраванне. Адзначым, што ў ХІV–ХVІ стст. ў Беларусі атрымалі
магдэбургскае права 29 гарадоў, у тым ліку на тэрыторыі Брэсцкае вобласці – 8.
Гарадная атрымала магдэбургскае права чацвертым па ліку горадам на Берасцейшчыне
(пасля Берасця – 1390 г., Высокага – 1494 г., Каменца – 1518 г.). З гэтага вынікае,
што Гарадная да таго часу мела багатыя гарадскія традыцыі, паколькі на пустым месцы
нічога ўзнікнуць не можа.