Фама Ілліч
Вячорка
Падрыхтоўка да друку Iрыны Чарнякевiч, Гродна
|
Фама Вячорка - настаўнік працы |
Матэрыял, што прапануецца ўвазе чытача, – гэта першы
сшытак успамінаў Фамы Ілліча Вячоркі (1917–1987), жыхара в. Гарадная
Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Напісаны яны на працягу двух апошніх гадоў
жыцця Фамы Ілліча і адрасаваны дзецям і ўнукам. Складаюцца з пяці рукапісных
сшыткаў, розных па аб´ёме і тэматыцы. Гэта ўспаміны з уласнага жыцця;
этнаграфічныя замалёўкі, што базуюцца не толькі на асабістых назіраннях, але і
на сведчаннях людзей старэйшых; рэканструкцыя радаводу; звесткі па гісторыі
Гарадной, якая была пераведзена ў разрад вёсак толькі ў 1927 г.[27], да гэтага мела статус мястэчка, у
ранейшыя часы карысталася магдэбургскім правам. Напісаны ўспаміны на расійскай
мове, якая, аднак, мае як устаўкі мясцовай гаворкі (мясцовая гараднянская гаворка,
паводле вядомага даследчыка палескіх дыялектаў Ф.Д. Клімчука, з´яўляецца адной
з самых старажытных моўных сістэм Палесся