Млоцкі Ян Кароль з Млоцка герба
Праўдзіц (памёр каля 1675), стараста гельмецкі і пінскі, дыпламат, соймавы
пасол. Быў сынам Войцеха Млоцкага і Зоф’і Пеняжкоўны, падсталянкі пярэмыскае (у Пярэмышлі - цэнтры Надсяння), пляменнікам аршанскага
старасты Андрэя Млоцкага. Прыняты ў
маладосці на двор канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла, стаў ягоным давераным слугою. Па
дзядзьку быў тытулярным гельмецкім старастам у Інфлянтах. Дзякуючы пратэкцыі
свайго патрона, быў прызначаны Уладзіславам Вазам каралеўскім сакратаром
Літоўскае метрыкі большай (канцлерскай).
Вёў адну з кніг запісаў, якая ахоплівала 1651–1655 гады.
У лістападзе 1648 ўдзельнічаў у элекцыйным сойме і падпісаў акт выбару Яна Казіміра, які прызначыў 24.11.1649 Млоцкага падстолім цеханоўскім (той урад Млоцкі займаў вельмі нядоўга). На даручэнне Альбрэхта Станіслава Радзівіла выконваў колькіразова функцыю дыпламатычнага пасланца ў Маскву. Першым разам паехаў з каралеўскім лістом да цара Аляксея Міхайлавіча перад самаю смерцю Уладзіслава Вазы, аднак у дарозе захварэў і дачакаўся безкаралеўя ў краіне. Паўторна выслаў яго кароль Ян Казімір да цара з Кракава 14.02.1649 з лістом, у якім паведамляў пра сваё ўступленне на трон і папярэджваў пра прыбыццё вялікага пасольства. Млоцкі зноў захварэў і выехаў толькі 01.04.1649, да Масквы дабраўся 13.05, а 19.05 атрымаў спрыяльны адказ цара, што той чакае на паслоў і гатовы пацвердзіць вечны мір. Млоцкі вярнуўся ў ліпені 1649 ў краіну. Ад высылкі пасольства ў Маскву аднак устрымаліся, бо цар праводзіў адначасова перамовы з Багданам Хмяльніцкім.
У лістападзе 1648 ўдзельнічаў у элекцыйным сойме і падпісаў акт выбару Яна Казіміра, які прызначыў 24.11.1649 Млоцкага падстолім цеханоўскім (той урад Млоцкі займаў вельмі нядоўга). На даручэнне Альбрэхта Станіслава Радзівіла выконваў колькіразова функцыю дыпламатычнага пасланца ў Маскву. Першым разам паехаў з каралеўскім лістом да цара Аляксея Міхайлавіча перад самаю смерцю Уладзіслава Вазы, аднак у дарозе захварэў і дачакаўся безкаралеўя ў краіне. Паўторна выслаў яго кароль Ян Казімір да цара з Кракава 14.02.1649 з лістом, у якім паведамляў пра сваё ўступленне на трон і папярэджваў пра прыбыццё вялікага пасольства. Млоцкі зноў захварэў і выехаў толькі 01.04.1649, да Масквы дабраўся 13.05, а 19.05 атрымаў спрыяльны адказ цара, што той чакае на паслоў і гатовы пацвердзіць вечны мір. Млоцкі вярнуўся ў ліпені 1649 ў краіну. Ад высылкі пасольства ў Маскву аднак устрымаліся, бо цар праводзіў адначасова перамовы з Багданам Хмяльніцкім.
У студзені
1653 Млоцкі паведаміў каралю, што Радзівіл не прыме віленскага ваяводства, а ў
чэрвені 1653 склаў кампанію свайму пану Радзівілу ў падарожжы да Цяпліц,
размешчаных у Сілезіі каля Яленяй Гуры. Каля 15.11.1653 быў высланы падчас
жванецкае выправы з абозу, як ужо апошні пасланец Рэчы Паспалітае да цара перад
выбухам вайны. Вярнуўся з той місіі 21.02.1654. Быў абраны ковенскім паслом на
надзвычайны варшаўскі сойм, а Радзівіл – сам не могучы ехаць – даверыў яму
09.06 нагляд за сваімі справамі на працягу сойму. У час «патопу» Млоцкі ўзяў
ўзяў удзел у падрыхтоўцы антышведскага
паўстання ў Жамойці, якое выбухнула ў красавіку 1656. Радзівіл вызначыў яго
адным з чатырох выканаўцаў свайго тэстаменту і напэўна здабыў сабе ў караля
права перадачы пінскага судовага стараства, якое Млоцкі атрымаў пасля яго
смерці (1656). Быў паслом на сойм 1658, з якога быў дэлегаваны на Літоўскі
скарбовы трыбунал. Зноўку быў паслом у 1661 і вызначылі яго тады да
«Лабугоўскае » камісіі, скліканай для ўсталявання дэталяў (справа мытаў у
Лібаве, памежных спрэчак) у сувязі з рэалізацыяй пастаноў Веляўска-Быдгаскае
дамовы. У траўні 1667 заняўся ў Алыцы пахаваннем удавы па А. С. Радзівілу,
Крыстыны з Любамірскіх, і выкананнем пастаноў яе тэстаменту. Дня 18.01.1669
пінскі соймік прызначыў Млоцкага адным з 22 паслоў на элекцыйны сойм і даручыў
у інструкцыі выступіць паміж іншым супраць спалучэння польнай булавы з меншай
літоўскай пячаткаю і надавання ўрадаў дысідэнтам. Таму належаў на той час да
прыхільнікаў Пацаў. Падпісаў элекцыю Міхала
Карыбута Вішнявецкага з Берасцейскім ваяводствам. Дня 08.04.1673 быў
прызначаны соймам у ваенную раду пры каралю Міхалу Карыбуту; на тым жа сойме
быў дэпутатам Вялікага Княства Літоўскага для складання соймавых канстытуцый.
Падпісаў наступную элекцыю Яна Сабескага (1674). Жыў яшчэ ў 1675. Быў жанаты з
Янай.
Паводле
Польскага біяграфічнага слоўніка, т. 21 (Тадэуш Васілеўскі, с. 405-406),
выдадзенага ў 1976.
P.S. Ян Кароль Млоцкі сыграў вельмі важную ролю ў лёсе Гарадной
сярэдзіны 17 ст. Ён прыняў Кігіраўскае войтаўства і ўсё Пінскае стараства, калі
мястэчка фактычна не існавала пасля татарскага спусташэння канца 1653.
Відавочна, менавіта ён, як арандатар зямлі Пінскае каралеўскае эканоміі, зрабіў
захады па аднаўленні і новым засяленні Гарадной у 1656–1660. Ян Кароль Млоцкі
да 1675, а пасля ягонай смерці ўдава Яна Млоцкая баранілі гарадэнцаў ад
прэтэнзій суседзкіх землеўладальнікаў, напрыклад, ад уладальніка вёскі Хвядоры
Рамана Борха. Удзячныя гарадэнцы ў 1803 годзе яшчэ памяталі ролю Яна Кароля
Млоцкага ў аднаўленні магдэбургскага права ў 1670. Менавіта пан Ян Кароль
хадайнічаў перад каралём Міхалам Вішнявецкім пра аднаўленне прывілею, страчанага
ў час казацкіх і татарскіх нападаў. Без ягонага асабістага сведчання аднаўленне
вольнасцяў наўрад ці было б магчымае, бо як паказалі пазнейшыя судовыя працэсы,
копій прывілеяў, нададзеных да 1653, выявіць нідзе не ўдалося.
«Имело местечко Городна предуниовые привилегии на землю, тоже на разные
свободы и вольности, те во время мятежов козацких и нападов татарских загибли.
Иван Карл Млоцкий, староста пинский и владелец экономии, близ того века
жительствуя, совершенно будучи того сведущ, засвидетельствовал пред престолом
истинное существование помененных, местечку Городной служащих привилегий и в
оных наданных тому ж местечку вольностей, и сим представил королю и просил
выдачи мещанам городенским привилегии по причине пропавших прежних.» [1, арк. 5]
Імя Млоцкага
было нават адмыслова ўключанае ў тэкст прывілею 5 лістапада 1670:
«…за представлением затем нам чрез господинов советников и чиновников, при
нас находящихся, от урожденного Ивана Карла Млоцкого, старосты нашего пинского,
за местечком Городном названным, в старостве пинском лежащем, во владении оного
в то время состоящем, вознамерили и проч…» [1, арк. 4 адв.]
Удзячнасць да
тагачаснага пінскага старасты гучала на судзе 1803 года і ў такіх словах:
«…А хотя бы и повиновались старостиной Млоцкой, то не из обязанности, но из
благодарности за милости, каких от мужа ея Ивана Карла Млоцкого испытывали…» [1, арк. 16 адв., 13]
Такім чынам,
імя Яна Кароля Млоцкага, дыпламата Рэчы Паспалітае ў Маскве, сакратара
Літоўскае метрыкі, пінскага старасты, які актыўна займаўся палітыкаю, але пры
гэтым не забываўся на даручаную яму гаспадарку, які сыграў выключна станоўчую
ролю для продкаў сучасных гарадэнцаў вартае належнага ўшанавання ў наш час.
Валер Кісель
Крыніца:
1.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Менску
(НГАБ). Фонд 535, вопіс 1, справа 1.
No comments:
Post a Comment