27/03/2016

Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча

Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах
У першай частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога. Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.