Малюнак герба Гарадное ў тэксьце Прывілею 1792 року |
У 1776 року пад
ціскам Расеі было скасаванае Майдэборскае права для ўсіх невялікіх местаў і
мястэчак Вялікага княства Літоўскага. Адразу ж мяйсцовыя магнаты паспрабавалі
выкарыстаць гэта, павялічыўшы падаткі і накінуўшы дадатковыя павіннасьці на
раней вольных мяшчан. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар,
зьвярнуўшыся ў суды і атрымаўшы ў 1784 аберагальны ліст ад караля.
Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітае 1788-1792 распачаў доўгачаканыя рэформы
дзяржаўнага ўладкаваньня. 18 красавіка 1791 року быў прыняты закон пра месты, а
3 траўня – Канстытуцыя. Гэтыя законы фактычна далучалі мяшчан да палітычнага
стану краіны, ураўноўваючы іх у правох са шляхтаю. У выкананьне гэтых
нарматыўных актаў 17 сакавіка 1792 Гарадная пасьпела зноў атрымаць Майдэборскае
права ў ліку 74 мястэчак Вялікага княства Літоўскага і адзіная ў Пінскім
павеце. Прыводжу тэкст гэтага Прывілею паралельна па-польску, як у арыґінале[1], так і ў маім перакладзе
на беларускую.