Showing posts with label Horodno. Show all posts
Showing posts with label Horodno. Show all posts

30/05/2016

Моўны падзел Палесься на падставе лексычных фактаў

Юзэф Тарнацкі
Мапа моўнага сваяцтва (знакі пры канцы тэксту)
Выклад рэфэрату, заяўленага на І Справаздачна-навуковы зьезд, 
прысьвечаны Ўсходнім землям. Варшава, 1936
Моўная мяжа на Палесьсі, як вядома, сталася косткаю нязгоды паміж новапаўсталымі да палітычнага жыцьця нацыямі: украінскаю і беларускаю. Першыя хацелі б яе бачыць пасунутаю як найдалей на поўнач, другія на поўдзень. Прычыны браку згоды на лінію моўнага падзелу гэтага абшару варта шукаць у двух ранейшых недахопах дыялекталягічных дасьледзін:

10/11/2015

1938. Палескае ганчарства

Дзмітрый Георгіеўскі
захавальнік Палескага музея[1]

На Палессі[2] ёсць колькі асяродкаў, дзе народ займаецца ганчарствам. Найбольш вядомыя як буйнейшыя асяродкі: Гарадная ў Столінскім павеце і павятовае места Пружана. Меншае гаспадарчае значэнне мае Ружана ў Косаўскім павеце. Выгасла ганчарства ў Пагосце Загародскім (Пінскі павет), дзе цяпер вырабляюцца гліняныя гаршкі толькі на замову.
Саматужны ганчарскі промысел існуе на Палессі ад вельмі даўніх часоў і прасякнуты надзвычайным кансерватызмам, як з гледзішча тыпаў посуду, так прылад і спосабаў вытворчасці. Ганчарны круг – тыповы варштат працыне змяняецца сотні гадоў.

18/12/2014

1934. Жыдоўскае насельніцтва мястэчка Гарадной

Мужчына на здымку - Іцхак Губерман,
гандляр з Гарадной
А. Цынамон, Л. Шлямовіч
Асноўны матэрыял для цяперашняе працы дало даследаванне жыдоўскага насельніцтва мястэчка Гарадной шляхам анкетавання, скіраванага да кожнае асобнае сям’і (гаспадарчае суполкі).
Пытанні анкеты тычыліся прафесійных дачыненняў, крыніц утрымання, працы сямейнікаў і іншых звязаных з тым праблем. Даследаванне не мела на мэце схематычнае тлумачэнне прафесійнае структуры, а высвятленне крыніц утрымання; бо мы лічыліся з тым, што асабліва ў малым мястэчку адна і тая ж асоба часта чэрпае ўтрыманне з колькіх крыніц і залічэнне яе да аднае прафесіі без уліку іншых заняткаў, якімі займаюцца, адносна крыніц даходу, было б спрашчэннем жывое рэчаіснасці.
Даследаванні былі праведзеныя ў 15 малых мясцовасцях, мястэчках, у якіх колькасць жыдоўскіх сямей вагаецца ў межах ад 100 да 200.

04/02/2014

Городная под «Белым орлом» (1919-1939)

Вечорко А.Ф., архитектор, научный руководитель по исторической застройке  города Пинска

Начало двадцатого века – это эпоха великих потрясений в Европе. Распадались могучие империи. Появлялись новые государства. Возродилось и польское государство – появилась вторая Речь Посполитая, расширившая свои границы далеко на восток.

05/11/2013

Справа пра гаршкі пры адчыненых дзвярах

Ксавэры Прушынскі
Ксавэры Прушынскі

У сённяшняй справе выступае найперш адзін абвінаваўца, які зрэшты асабіста не з’явіўся на судовае паседжанне, і якога абвінавачанне мы ведаем адно з выкладу, падтрыманага і пашыранага вядомаю літаратаркаю і цудоўнаю перакладчыцаю Лондана, паняю Станіславаю Кушалеўскаю. Паня Кушалеўска піша ў «Gazecie Polskiej» перадусім гэтак:
«Польскае Радыё перадало 11 дня бягучага месяца цудоўны рэпартаж пана З. Скерскага пад назваю: “У ганчароў у Гарадной”.

26/10/2013

1936. Гарадная і Давыд-Гарадок

Раман Войніч Гарашкевіч

Не за сямю гарамі, бо гораў там няма, але затое напраўду за рэкамі, за лясамі – ляжаць мястэчкі Гарадная і Давыд-Гарадок.
Размаўляем сёння пра іх абаіх разам, бо апроч таго, што знаходзяцца на Палессі, маюць яны таксама і багата іншых супольных рысаў.

23/09/2013

Цудоўныя імгненні

Фама Ілліч Вячорка
Глава 3. Чудные мгновенья

Тундровое болото. Трава-чорноголов. Пастушки-«спартанцы». «Степные монголы».  «Старые» и «малые». Устав «степняков». Из Пусток с песнями. Ночное. Водопой в Круглице. Всадники Чингизхана. Пастьба волов. Сухая погонька, Брусничная, Морино.

Непосвящённому человеку трудно поверить в то, что на территории Городнянских угодий имеется тундровое болото. Однако это факт. Расположено оно в 6 км на юг от Городной. Это огромные просторы, покрытые зелёным мхом и редкими карликовыми сосёнками. Но Городнянская тундра уникальна тем, что на ней растёт трава – настоящее чудо природы.

20/09/2013

Гарадная - погляд з 1936 года


Гэты тэкст напісаў у 1936 удзельнік краязнаўчага гуртка, вучань пінскай гімназіі. Хоць сам ён відавочна не гарадэнец, але адчуваецца, што багата размаўляў з гарадэнцамі пра мястэчка. З захапленнем апісваецца гісторыя, рамяство, колішняе мяшчанскае ўбранне гарадэнца. Адзначаюцца добрыя і дрэнныя рысы характару, перабольшваецца, магчыма, польскі патрыятызм жыхароў мястэчка. На пачатку і ў канцы рэфрэнам паведамляецца пра страту Гарадной гарадскога статусу ў 1927 годзе і адчуваецца яўнае з тае нагоды шкадаванне. Для мяне былі найбольш цікавыя сведчанні пра прывілеі з часоў каралевы Боны, дапамогу шляхецкім паўстанням 19 ст. Прапаную свой пераклад, польскі тэкст змешчаны пасля беларускага.

Гарадная
Размяшчэнне. Перадгісторыя. Татарскі шлях. Ласёвыя рогі. Жыхары. Дваццаць вякоў ганчарства. 

15/09/2013

Надзеі і міражы

Фама Ілліч Вячорка
У 1937
Глава 2. Надежды и миражи
  Если взять основные аспекты жизни нашего Полесья за двадцатые и тридцатые годы двадцатого века: образование, воспитание, культуру, экономику, политику, обряды, обычаи, религию, суеверия, архитектуру, то они почти что идентичны  с дореволюционными. Взять образование. Государственный закон по образованию был не так уж плох, но он не всегда и не везде соблюдался. Согласно закону каждый ребенок с 7 до 14 лет должен был учиться в обязательном порядке. А сколько он кончит классов за эти 7 лет, это уже дело самого учащегося. При достижении 14 лет учащийся имел право в школу не ходить. За непосещение школы в учебный срок налагался на родителей даже штраф. Правда эти штрафы налагались редко и не ко всем применялись. Принимались во внимание такие факторы, как бедность родителей, знакомство и даже блат. А бедность, если смотреть с нашей точки зрения, была почти что поголовная. А тем, которые были побогаче, позарез нужны были пастухи, работники.  Государственной строгости в этих отношениях не было. Может быть потому, что для школ не хватало даже помещений, не говоря уже об учителях. Очень многие придерживались лозунга «С учебы хлеба есть не будешь».

28/01/2013

Летапіс Гарадное



Пачатак Гарадное губляецца ў сівой даўніне. Паводле вусных паданьняў саміх гарадэнцаў яна была заснаваная больш за тысячу гадоў таму ў часы Ўладзімера Вялікага.[1] Мейсца на пясчанай высьпе сярод бяскрайняга і непраходнага балота Марочнае на пінскім Зарэччы было выдатным для пабудовы ўмацаванага гораду (адсюль назва Гарадная, у старых дакумэнтах Городно), цяжкадаступнага для шматлікіх ворагаў. На карысьць кіеўскага паходжаньня гаворыць унікальная гарадэнская мікрамова з паўмяккімі зычнымі і галосным гукам, які раней пазначаўся літарай “ѣ”.  На думку дасьледнікаў, гэтыя моўныя рысы былі ўласьцівыя афіцыйнай мове Кіеўскае Русі.[2]