Міхал
граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым
Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму
Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а
таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў,
Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым
інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля
дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года.
[...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.