17/01/2014

Прозвішчы Гарадной

Пешка – кожны сёмы гарадэнец!
Якія гарадэнскія прозвішчы найпапулярнейшыя? Якія ўвогуле лічыць спрадвечна гарадэнскімі? У «Палескім архіве» Вячаслава Вярэніча прыведзены цікавы дослед прозвішчаў Столінскага раёна. Зроблены ён на падставе выбарчых спісаў грамадзян (тых каму за 18, то бок без дзяцей). Год спісаў дакладна не акрэслены, але паводле назваў хутароў прыблізна гэта 1970-я гады, калі Гарадная дасягнула паваеннага піку насельніцтва. Я зрабіў выбарку прозвішчаў па Гарадэнскім сельсавеце з дадаткам гарадэнскае вёскі Лука Глінкаўскага сельсавету. У маім рэйтынгу ўлічаныя толькі гістарычныя прозвішчы гарадэнцаў, якія сустракаюцца ў спісах 19 ст. Такіх атрымалася ажно 35.

12/01/2014

Артыкул пра Гарадную ў «Архэ»

Валер Кісель
    Паважаныя сябры! Рады паведаміць Вам, што нарэшце выйшаў другі палескі нумар часопісу «Архэ» з маім даволі ёмістым артыкулам пра Гарадную. За паўтара году, якія прайшлі з моманту напісаньня артыкулу, я адшукаў багата новых сьведчаньняў гісторыі мястэчка. І цяпер, мусіць, артыкул выглядаў бы трохі іначай. Затрымка ў выхадзе палескага нумару была зьвязаная з рэпрэсіямі супраць часопісу, на рэдактара якога была заведзеная крымінальная справа. Дзякуй Богу, цяпер справа закрытая як беспадстаўная, і мы зможам надалей чытаць цікавыя матар’ялы пра гісторыю і культуру нашых продкаў.
    Прапаную тут зьмест і ўводзіны да артыкулу. Цалкам можаце зь ім азнаёміцца ў папяровай вэрсіі, якая прадавацьмецца ў «Акадэмкнізе», праз прыватных распаўсюднікаў або кантакты на сайце «Архэ».

02/01/2014

Сказка про ангела, які сэм лêт прожів на зэмле


Городэнська сказка
 
  Значіть, була женшіна, вдова. Чэтвэро дэтэй було маленькіх. Заболела вона. Заболела вона, Бôг, значіть там, ангела з нэба спускае:
  Іды, заберы ее ду́шу. Шоб вона помэрла́.
Той же прыйшов — гэты дêты плачуть, сэдять на ёй, ну як ее душу́ забраты? Пожалêв. Тодê вернувса до Бога. Ну Бôг каже:
   Забрав ду́шу?
  Не, нэ забрав, я пошкодовав, дêты маліі плачуть...