Акт фундушу яснавяльможнага Млоцкага на Гарадэнскую царкву
Року 1779 м-ца красавіка 1 дня
На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і
мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім
рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч пісар
двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, Гарадэнскай царкве некалі
нададзены, да актаў паводле прапановы падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у
гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і запісаны. Таксама я, рэгент,
гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае
наступнае: