18/12/2014

1934. Жыдоўскае насельніцтва мястэчка Гарадной

Мужчына на здымку - Іцхак Губерман,
гандляр з Гарадной
А. Цынамон, Л. Шлямовіч
Асноўны матэрыял для цяперашняе працы дало даследаванне жыдоўскага насельніцтва мястэчка Гарадной шляхам анкетавання, скіраванага да кожнае асобнае сям’і (гаспадарчае суполкі).
Пытанні анкеты тычыліся прафесійных дачыненняў, крыніц утрымання, працы сямейнікаў і іншых звязаных з тым праблем. Даследаванне не мела на мэце схематычнае тлумачэнне прафесійнае структуры, а высвятленне крыніц утрымання; бо мы лічыліся з тым, што асабліва ў малым мястэчку адна і тая ж асоба часта чэрпае ўтрыманне з колькіх крыніц і залічэнне яе да аднае прафесіі без уліку іншых заняткаў, якімі займаюцца, адносна крыніц даходу, было б спрашчэннем жывое рэчаіснасці.
Даследаванні былі праведзеныя ў 15 малых мясцовасцях, мястэчках, у якіх колькасць жыдоўскіх сямей вагаецца ў межах ад 100 да 200.
Сабраны матэрыял яшчэ не цалкам апрацаваны, таму агалошваем пакуль што вынікі для аднаго мястэчка, здаючы сабе справу ў тым, што можа найцікавейшыя высновы паявяцца толькі пры параўнанні вынікаў поўнага даследавання. Дадзеныя для самой Гарадной не даюць падставы для шырокіх абагульненняў, аднак могуць быць нагодаю для вывучэння эканамічных дачыненняў жыдоўскага насельніцтва мястэчак, даследаваннем якіх дагэтуль у Польшчы мала займаліся.

Характарыстыка мясцовасці
Гарадная ляжыць у Столінскай гміне, у Столінскім павеце на Палессі, на адлегласці 30 км ад Століна, 45 км ад Пінска, а таксама 45 км ад Дубровіцы, места на Валыні. З тымі гарадамі Гарадную лучаць грунтовыя дарогі, брукаванае дарогі мястэчка не мае. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя – Гарынь, аддаленая ад Гарадной на 24 км. Найчасцей ужываным сродкам перамяшчэння ў асабістым і таварным руху ёсць сялянскія фурманкі.
Цэнтр Гарадной у 1930-х
Гарадная ­– гэта не горад у адміністрацыйным сэнсе: яна ўваходзіць у склад вясковае гміны Столін. Размяшчэнне Гарадной у непрамысловым наваколлі, пасярод бедных беларуска-польскіх вёсак, ёсць прычынаю таго, што мястэчка не трымае жвавага злучэння з суседнімі мясцовасцямі, што няма жвавага абмену паміж вёскаю і мястэчкам. З гэтага гледзішча Гарадная падобная да багата якіх мястэчак, раскіданых па Палессі, асабліва ў ягоных усходніх паветах. Як і ў іншых гэтага тыпу мястэчках, тут няма прамысловых прадпыемстваў, калі не лічыць 2 паравыя млыны і прымітыўную цагельню, якія не могуць заняць вялікае колькасці працоўных рук. Гарадную адрознівае развітае ад вельмі даўніх часоў ганчарства, якое ўзнікла дзякуючы прысутным на месцы багатым пакладам тугаплаўкіх глін.[1]

Жыдоўскае насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва з 1921 г. Гарадная налічвала 2597 жыхароў, якія паводле веравызнанняў дзяліліся наступным чынам: праваслаўнае веравызнанне – 2007; рыма-каталіцкае – 7; майсеевае – 583. Перапіс насельніцтва з 1931 года не паказвае прыросту насельніцтва: падчас перапісу насельніцтва складалася з 2501 асобы, у тым ліку жыдоўскае насельніцтва 593, альбо 23.7%. Анкетавае даследаванне, праведзенае ў снежні 1934 г., паказала 598[2] жыдоў. Хаця жыды складаюць не набагата большую за 1/5 частку ўсяго насельніцтва, яны аднак ёсць праўдзівым гарадскім элементам: займаюцца рамяством і гандлем, тады калі хрысціянскае насельніцтва жыве пераважна з земляробства, а часткова з распаўсюджанага ў Гарадной вырабу гаршкоў.
Структуру жыдоўскага насельніцтва паводле веку, полу і грамадзянскага стану паказвае наступная табліца:
Табліца 1. Падзел жыдоўскага насельніцтва Гарадной паводле веку і грамадзянскага стану.
Век
Агулам
У тым ліку
У вольным стане
Жан./замужам
Ва ўдовім стане
усе
муж.
каб.
усе
муж.
каб.
усе
муж.
каб.
усе
муж.
каб.
разам
598
299
299
355
172
183
212
106
106
31
21
10
Да 5
56
29
27
56
29
27






6
20
8
12
20
8
12






7
11
5
6
11
5
6






8
25
9
16
25
9
16






9
15
11
4
15
11
4






10
20
11
9
20
11
9






11
15
12
3
15
12
3






12
19
5
14
19
5
14






13
12
6
6
12
6
6






14
9
7
2
9
7
2






15
5
1
4
5
1
4






16
11
6
5
11
6
5






17
7
2
5
7
2
5






18
24
11
13
24
11
13






19
8
4
4
8
4
4






20
11
8
3
11
8
3






21
10
7
3
10
7
3






22-24
42
19
23
38
17
21
4
2
2



25-29
48
14
34
33
10
23
15
4
11



30-39
91
43
48
5
2
3
81
38
43
5
3
2
40-49
47
27
20
1
1
45
26
19
1
1
50-59
32
15
17
28
12
16
4
3
1
60-69
39
23
16
32
20
12
7
3
4
70 і старэй
21
16
5
7
4
3
14
12
2

Нармальна колькасць мужчын бывае меншаю ад колькасці жанчын, у Гарадной абедзве лічбы супадаюць. Неаднолькава аднак гэтая адносіна складваецца ў паасобных узроставых групах. Так напрыклад у веку да 14 гадоў маецца на 103 мужчыны 99 жанчын, ад 15 да 39 гадоў ёсць на 115 мужчын 142 жанчыны, а ў веку вышэй за 40 год – на 81 мужчыну адно 58 жанчын. Вялікая перавага колькасці мужчын у старэйшых узроставых групах тым дзіўней, што ўвогуле ў старэйшых аднагодкаў нармальна ёсць адносна больш жанчын.[3]
Табліца 1 падае таксама жыдоўскае насельніцтва Гарадной паводле грамадзянскага стану. Як бачна, да шлюбаў ідуць адносна позна. Да 22 год няма аніводнае асобы ў жанатым/замужнім стане. У групе веку 25 – 29 на 48 асоб ёсць 15 у жанатым/замужнім стане, а 33 вольных; на 34 жанчыны гэтае групы ёсць толькі 11 замужніх. Нават у веку 30 – 39 маецца вольныя 2 мужчыны і 3 жанчыны. 
Tova Eisenberg (Lieberman),
(1909-1989), нараджэнка Гарадной

Блюма Дрыжун (1921-1943),
дачка Давіда і Эстэр
Далёка ад нармальнай адносіны складаюць колькасці мужчын і жанчын ва ўдовым стане. Увогуле колькасць удоў моцна перавышае колькасць удаўцоў. Паводле перапісу 1921 было на Палессі ва ўдовым стане 5852 жанчыны і 1623 мужчыны майсеевае веры, альбо на аднаго ўдаўца даводзілася звыш 3.6 удоў. У Гарадной маецца на 31 ўдаўца 10 ўдоў; разведзеных няма зусім.
У Гарадной ёсць 122 сям’і [4]. Яны падзяляюцца паводле прафесіі галавы сям’і, а таксама колькасці асоб у сям’і, наступным чынам:
(Глядзі табл. 2).
У сярэднім на 1 сям’ю прыпадае 4.9 асоб, у рамястве 5, а ў гандлі 4.1 асоб. Розніца паміж гандлем і рамяством ёсць сур’ёзная і выяўляецца яшчэ выразней пры параўнанні колькасці сямей з лікам асоб да 4 уключна і звыш 4. Аказваецца, што на 74 сям’і рамеснікаў ёсць 31 з лікам асоб да 4, або 42%, рэшта, 43 сям’і, г.зн. 58%, ёсць з лікам асоб звыш 4; сярод сямей, якія жывуць з гандлю, ёсць на агульную колькасць 32 сямей 19 з лікам асоб да 4, або 60%, а 13 (40%) налічвае звыш 4 асоб.
Табліца 2. Сямейныя суполкі паводле колькасці асоб і прафесіі (галавы сям’і)
Прафесія
Разам
Колькасць асоб у гаспадарцы
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10 і больш
Разам
122
1
16
18
20
24
15
15
9
3
1
Рамяство
74

9
9
13
13
9
10
7
3
1
Гандаль
32
1
6
6
6
6
3
2
2


Камунікацыя
4




1
1
2



Вольныя прафесіі
5


1

2
2




Іншыя
7

1
2
1
2

1




Эканамічная структура жыдоўскага насельніцтва
Калі ўлічым толькі прафесію галавы сям’і, то атрымаем:
У рамястве (прамысловасці)            – 74 сям’і (60.7%)
У гандлі                                       – 32 сям’і (26.2%)
У іншых прафесіях                 – 16 сямей (13.1%)
Разам                                            – 122 сям’і (100%)
Падзел усяго жыдоўскага насельніцтва, актыўных і пасіўных у прафесіі, дае наступныя лічбы:
Рамяство (і прамысловасць)            – 387 асоб (65.7%)
Гандаль                                       – 138 асоб (23.4%)
Іншыя прафесіі                        – 64 асобы (10.9%)
Разам                                            – 589[5] асоб (100%)
[Прааналізуем] асобна кожную групу.
(Глядзі табл. 3).
Табліца 3. Прафесійна актыўныя і пасіўныя ў рамястве (і прамысловасці)
Тып прафесіі
Агулам
Прафесійна актыўныя
Пасіўныя
Усе
М.
Ж.
Усе
М.
З іх сам.
Ж.
З іх сам.
Усе
М.
Ж.
Разам
387
196
191
128
101
88
27
24
230
95
164
Кравецтва
51
27
24
14
14
12
37
13
24
Краўчыхі і швачкі
26
26
26
26
24
Выраб шапак
4
3
1
3
3
2
1
1
Шавецтва
26
57
39
21
21
19
75
36
39
Выраб халяў
10
3
7
2
2
2
8
1
7
Сталярства
47
27
20
19
19
17
28
8
20
Цяслярства
7
3
4
1
1
1
6
2
4
Стальмахоўства[6]
2
2
1
1
1
1
1
Кавальства
48
28
20
20
20
14
28
8
20
Жывапіс
1
1
1
1
1
Дахарства
2
1
1
1
1
1
1
1
Інтралігатарства[7]
1
1
1
1
1
Млынарства
10
7
3
3
3
3
7
4
3
Смалярні
3
1
2
1
1
1
2
2
Паліванне гаршкоў
75
34
41
14
13
13
1
61
21
40
Іншыя[8]
4
1
3
4
1
3


[Пададзеная] табліца [дэталізуе] ўсе існыя [..] прафесіі (у прамысловасці і рамястве), з якіх насельніцтва [...] свае даходы. Як паказвае табліца, прамысловасць абмяжоўваецца выключна млынамі і смалярнямі[9]. Рамесныя майстэрні працуюць выключна для рынку Гарадной і ваколічных вёсак. Найбольш маецца шавецкіх майстэрань (19), з якіх жыве 96 асоб.
Другое месца паводле колькасці асоб, якія жывуць з гэтай прафесіі, займае паліванне гаршкоў, дзякуючы якому, зрэшты, Гарадная і яе ваколіцы вядомыя.
Выраб гаршкоў лепшага гатунку дзеліцца на два этапы: сяляне-палешукі лепяць гаршкі і выпальваюць іх у адмысловых печах, тады толькі высушаныя гаршкі пакрываюцца паліваю і выпальваюцца. Першаю дзейнасцю (лепкаю гаршкоў) займаюцца сяляне-палешукі, пакрыццём паліваю, альбо т. зв. «паліваннем», займаліся дагэтуль выключна жыды. Астатнім часам сяляне самі бяруцца за паліванне. Адбываецца гэта ў сувязі з набыццём ганчарамі гандлёвых функцый: сяляне самі развозяць гаршкі па кірмашах.[10] Паліўнікі развозяць гаршкі па кірмашах і рынках у Хомску, Дарагічыне, Пінску, Янаве, часам нават дасягаючы Берасця, Ковеля і Роўна; таксама яны прадаюць гаршкі крамнікам. Паводле ацэнак мясцовых паліўнікоў вываз гаршкоў цягам года ў іншыя гарады складае блізка 10 тысяч вазоў (за воз гаршкоў бярэцца ў сярэднім ад 30–40 зл.).
Гандаль гаршкамі ў мястэчку Вішнявец на Валыні
Як вынікае з анкеты ў Гарадной ёсць 13 паліўнікоў, а жыве з гэтага занятку 75 асоб. Анкета з 1925 г.[11] выявіла малую агульную колькасць паліўнікоў у Гарадной, агулам двух, фактычны лік тых майстэрань ёсць і быў набагата вышэйшы; апроч жыдоўскіх ёсць таксама нежыдоўскія майстэрні.
Заўважнаю ў колькасным вымярэнні ёсць кавальская прафесія, у якой працуе 14 саматужнікаў, сталярства, у якім ёсць 17 прафесійна актыўных саматужнікаў, і кравецтва. Заслугоўвае на ўвагу факт, што сярод 27 ўвогуле прафесійна актыўных кабет, кравецтвам і шыццём бялізны займаецца 26.
У рамястве і прамысловасці прафесійна актыўных ёсць 128 асоб, на іхнім утрыманні ёсць 259 асоб, гэта значыць адзін працаўнік утрымлівае апроч сябе 2 асобы. У асобных прафесіях гэтая адносіна выглядае па-рознаму, прывядзем адно найраспаўсюджаныя прафесіі: у шавецтве складае 1:3.5; у сталярстве – 1:1.5; у кавальстве – 1:1.4; сярод паліўнікоў адносіна складае 1:4.3. Гэтая адносіна застаецца ў сувязі з векам занятых у паасобных прафесіях. Сярод паліўнікоў і шаўцоў ёсць старэйшы элемент, чым сярод краўцоў і сталяроў. Калі за мяжу маладога веку прымем 30 гадоў, то акажацца, што сярод паліўнікоў няма аніводнага ніжэй за гэтую мяжу, сярод краўцоў (мужчын і кабет) адсотак маладых складае 62%, сярод шаўцоў 25%, сярод сталяроў 59% і сярод кавалёў 45%. Розная структура веку прафесійна актыўных у паасобных прафесіях можа служыць таксама як унёсак для характарыстыкі прывабнасці гэтых заняткаў для моладзі.
Амаль што ўсе прафесійна занятыя ў рамястве – гэта саматужныя ўладальнікі майстэрань: сярод 128 прафесійна актыўных ёсць толькі 16 асоб несаматужных, то бок з памочнікамі з ліку сямейнікаў або з працаўнікамі-наймітамі. Калі параўноўваць, то найболей несаматужных ёсць у кавальстве: з 14 актыўных – 5 саматужнікаў. Як бачым, гэта ўвогуле вельмі дробныя майстэрні, большасць майстэрань не выкупляе прамысловых пасведчанняў. Сярод 88 прафесійна актыўных асоб, саматужных у рамястве і прамысловасці, выкупіла прамысловыя пасведчанні на 1933 год адно 25 прадпрыемстваў.[12]
Падзяляюцца яны наступным чынам:
Тып прадпрыемства
Кат. VIII
Кравецтва
Выраб шапак
Шавецтва
Выраб халяў
Кавальства
Сталярства
Лакаванне
Паліванне гаршкоў
Сячкарня
Прасярка
Млыны

1
1
1
1
5
2
2
5
2
1
2

Разам
23[13]
Акрамя таго, былі яшчэ 2 прадпрыемствы лясной гаспадаркі: адно VII катэгорыі, а другое VI-ай. На ўвагу заслугоўвае факт, што Гарадная не мае аніводнае цырульні, аніводнае пякарні. Як вядома, на Палессі нават насельніцтва большых гарадоў (Пінск, Берасце) вельмі часта не карыстаецца паслугамі пекара і само выпякае сабе хлеб. У Гарадной крамнікі выпякаюць у хаце час ад часу малыя колькасці печыва і прадаюць яго ва ўласных крамах.
Беднасць ваколічных сялян і з’яўленне ў прылеглых вёсках мноства вясковых крам, нізкая ступень патрэб жыхароў самой Гарадной, недахоп добрага чыгуначнага злучэння – прычына таго, што гандаль у Гарадной вельмі слаба развіты. Значна пагаршаюць сітуацыю брак рынкавых дзён у Гарадной.
Колькасць і структуру жыдоўскага насельніцтва ў Гарадной, якое жыве з гандлю, паказвае наступная табліца.
  Табліца 4. Падзел жыдоўскага насельніцтва, якое ўтрымліваецца з гандлю, паводле галін
Тып галіны
Агулам
Прафесійна актыўныя
Пасіўныя
Усе
М.
Ж.
Усе
М.
З іх сам.
Ж.
З іх сам.
Усе
М.
Ж.
Разам
138
64
74
41
39
35
2
97
25
72
Харчовая і мануфактура
52
21
31
14
13
12
1
38
8
30
Віно, гарэлка і латарэі
7
3
4
1
1
1
6
2
4
Дробны пераносны гандаль
22
14
8
10
9
9
1
12
5
7
Гандаль мясам
7
4
3
2
2
2
5
2
3
Гандаль буйной рагатай жывёлаю
19
8
11
5
5
5
14
3
11
Гандаль збожжам
2
1
1
1
1
1
1
1
Гандаль лесам
8
5
3
3
3
1
5
2
3
Гандаль гаршкамі па кірмашах
10
3
7
2
2
2
8
1
7
Аптэка
4
2
2
1
1
1
3
1
2
Без галіны[14]
7
3
4
2
2
1
5
1
4

Падобна як і ў іншых малых мясцовасцях гандаль па галінах тут мала дыферэнцыяваны: харчовы ідзе ў пары з мануфактураю, мануфактура з тытунёвымі вырабамі і т. п. Найбольш шматліка прадстаўленая галіна – гэта харчова-мануфактурна-галантэрэйная, г. зв. гандаль змешанымі таварамі. Гандляры буйною рагатаю жывёлаю (БРЖ) ў колькасці 5 займаюцца вывазам скаціны ў Пінск. Сярэдні тыднёвы вываз даходзіў да 10 галоў.  Апошнімі гадамі гэтая колькасць увесь час змяншаецца.[15]
У гандлі прафесійна актыўная ёсць 41 асоба, на іхнім утрыманні 97 пасіўных (25 мужчын, 72 кабеты), або адзін працаўнік утрымлівае 2.4 асобы (у рамястве 2 асобы). Прафесійна актыўных саматужнікаў 35, а 6 несаматужных – гэта пераважна сямейнікі-памочнікі, або сваякі, якія выконваюць пэўныя дапаможныя функцыі ў гандлі.
На 35 асоб саматужнікаў, прафесійна актыўных у гандлі ў 1933 г., было 26 гандлёвых прадпрыемстваў, якія выкупілі прамысловыя пасведчанні. Дзеляцца яны паводле галін і катэгорый наступным чынам:
Табліца 5. Прадпрыемствы паводле галін і катэгорый
Назва галіны
Разам
III кат.
IV кат.
1.       Скуплянне журавін
1
1
2.       Харчовыя тавары, мануфактура і тытунёвыя вырабы
16
4
12
3.       Мяса
3
3
4.       Мануфактура і тытунёвыя вырабы
1
4
5.       Шапкі ўласнага вырабу
1
1
6.       Гаршкі
2
2
7.       Аптэка
1
1
8.       Сярпы
1
1
Агулам
26[16]
5
21

Нахман Дрыжун (1898-1965),
рабін Гарадной (1936-1942)
Як бачым, пераважная большасць крам дробных памераў. Гандаль часта прымае форму натуральнага абмену, так нібы не існавала ўвогуле грашовая эканоміка. У мястэчка прыбываюць навакольныя сяляне з мэтаю абмену вясковых прадуктаў на бакалейныя і прамысловыя тавары. Скупкаю сельскагаспадарчых тавараў займаюцца гандляры, якія прыбываюць з Пінска, Століна і Дубровіцы.
Застаюцца для абмеркавання іншыя, акрамя гандлю і рамяства, крыніцы ўтрымання.
Табліца 6 дае апісанне ўсіх крыніц для той групы, да якой належыць агулам 64 асобы, або 10.93% усяго жыдоўскага насельніцтва.
Табліца 6. Крыніцы ўтрымання жыдоўскага насельніцтва ў Гарадной, апроч гандлю і прамысловасці
Тып заняткаў адносна крыніцы ўтрымання
Агулам
Прафесійна актыўныя
Пасіўныя
Усе
М.
Ж.
Усе
М.
З іх сам.
Ж.
З іх сам.
Усе
М.
Ж.
Разам
64
33
31
15
13
8
2
2
49
20
29
Рабін
5
1
4
1
1
4
4
Рэзнік
6
3
3
1
1
5
2
3
Кантар
3
1
2
1
1
2
2
Меламед і настаўнік
10
4
6
2
2
2
8
2
6
Лекар-дантыст
1
1
1
1
1
Медсястра
1
1
1
1
1
Перавозка пошты
5
2
3
1
1
1
4
1
3
Рамізніцтва
7
4
3
3
3
3
4
1
3
Гіцаль (скуралуп)
3
2
1
1
1
1
2
1
1
Праца на зямлі
7
5
2
1
1
6
4
2
Дапамога ад дзяцей з-за мяжы
6
3
3
–               
6
3
3
Жабрацтва
6
5
1
1
1
5
4
1
Варажба
4
2
2
1
1
1
3
2
1

Прысутнасць медсястры ў горадзе зусім не сведчыць пры высокі ровень жыцця насельнікаў Гарадной. У мястэчку няма ані лекара, ані фельчара, медсястра ж вярнулася ў Гарадную па заканчэнні навучання ў Варшаве, бо не знайшла там працы.
Нягледзячы на тое, што Гарадная не ўтварае асобнае жыдоўскай рэлігійнай грамады (належыць да рэлігійнае грамады ў Высацку), мае аднак уласнага рабіна, рэзніка і кантара.
Мы не прысвяцілі дагэтуль адмысловае ўвагі прафесійнай працы кабет. Удзел кабет у прафесійнай працы, у параўнанні з адпаведнымі адносінамі сярод мужчын, ілюструе наступная табліца:
Табліца 7. Падзел жыдоўскага насельніцтва ў Гарадной на прафесійна актыўных і пасіўных

Разам
Мужчыны
Кабеты
Абс.
%
Абс.
%
Абс.
%
Разам
579[17]
100
289
100
290
100
Прафесійна актыўныя
184
31,8
153
52,9
31
10,3
Прафесійна актыўныя
395
68,2
136
47,1
259
89,7

Лік прафесійна актыўных становіць 31.8% усяго насельніцтва, то бок ледзьве траціну. На кожную прафесійна актыўную асобу прыходзіцца 2.2 асоб прафесійна пасіўных. Сярод мужчын адсотак прафесійна актыўных складае 52.9%, сярод кабет – толькі 10.3%.[18] Як ужо згадвалася, гэта амаль што выключна краўчыхі і швачкі.
Сацыяльная структура жыдоўскага насельніцтва мястэчка вельмі слаба дыферэнцыяваная. Амаль што ўсе прафесійна актыўныя – гэта саматужнікі, уласнікі крамаў і майстэрань, належным чынам найманых работнікаў няма.[19] Дробная група несаматужных складаецца з сямейнікаў-памочнікаў, якія ў нейкай ступені працуюць разам з бацькам.
Характэрнаю для гэтых дачыненняў ёсць акалічнасць, што сярод 27 несаматужных 19 у вольным стане; з 5 кабет, якія знаходзяцца ў гэтай групе, усе незамужнія.

Пабочныя заняткі
Аднае крыніцы даходу бывае вельмі часта недастаткова для выжывання ўсёй сям’і, таму побач з галоўным заняткам багата асоб мае і іншыя сродкі утрымання. Часцяком цяжка адрозніць, які з заняткаў галоўны, а які пабочны, бо часта роля і значэнне занятку залежыць ад пары года. У Гарадной гэтае з’явы няма ў чыстай форме, акрамя выняткаў.
Жыдоўскае насельніцтва Гарадное мае хутчэй пабочныя крыніцы даходу, чым пабочныя заняткі. Значная частка насельніцтва атрымлівае дапамогу з замежжа ў грашовай форме, некаторыя жывуць часткова з дробных капіталікаў, іншыя маюць дробныя дзялянкі зямлі: малы гародчык, так бы мовіць поле.
Наступная табліца падае пабочныя сродкі даходу асоб прафесійна актыўных саматужнікаў, у паасобных групах:
(глядзі табл. 8).
Табліца 8. Пабочныя крыніцы даходу жыдоўскага насельніцтва ў Гарадной
Галоўная крыніца ўтрымання
Прафесійна актыўныя саматужнікі
Пабочныя крыніцы ўтрымання
Усе
Помач з Амерыкі
Помач з Амерыкі і капітал
Помач з Амерыкі і гарод
Гарод і поле
Капітал (дысконта)
Інш.
Рамяство
112
30
8
4
1
11
4
2
Кравецтва
36
5
2
1
1
1
Шавецтва
19
7
2
1
2
1
1
Сталярства
17
3
1
1
1
Кавальства
14
7
1
4
2
Паліванне
13
5
2
2
1
Іншыя рамёствы
13
3
2
1
Гандаль
35
11
1
2
6
2
Іншыя заняткі
10
4
2
2
Разам
157
45
8
4
2
15
10
6

Сярод 157 прафесійна актыўных саматужнікаў 45 асоб, альбо 28.7% мае пабочныя крыніцы даходу. 17 асоб мае агарод, поле або сад. Рэдка гэты занятак трактуецца як гандаль; падобная ёсць справа з уласнаю хатай, хутчэй уласным памяшканнем, бо хата служыць адной сям’і і не з’яўляецца крыніцаю даходу.
Дапамогу з Амерыкі атрымлівае 14 асоб і 2 сям’і (сярод 10 «іншых заняткаў») ёсць на выключным утрыманні сваякоў (дзяцей) з Амерыкі, разам болей за 16 сямей карыстаюць з амерыканскае дапамогі, як грашыма, так і пакункамі рознага кшталту. Варта зазначыць, што з гэтых 14 асоб – 13 займаецца рамяством, як галоўным заняткам, і толькі адна асоба працуе ў гандлі.

Дадаткі[20]
Табліца 9. Спіс галоў жыдоўскіх сямей паводле спісу ўнёскаў у касу Высацкае юдэйскае гміны за 1935 год
№ п/п
Прозвішча і імя
Proźwiszcza i imia łacinkaju
Век
Занятак
Сума ўнёску ў злотых
1
Аранзон Ошэр
Aronzon Oszer

гандляр
12
2
Аранзон Шолым
Aronzon Szołym
60
гандляр
10
3
Ацман Фроім
Acman Froim
55
гандляр
12
4
Баньшчык Рахміль
Bańszczyk Rachmil
45
шавец
11
5
Баньшчык Янкель
Bańszczyk Jankiel
35
7
6
Бараньчук Міхель
Barańczuk Michel
68
кравец
11
7
Бончык Герш
Bonczyk Hersz
37
8
8
Бончык Ёсель
Bonczyk Josiel
30
паліўнік
8
9
Бончык Шлома
Bonczyk Szłoma
40
рамізнік
7
10
Бончык Шуэль
Bonczyk Szuel
73
шавец
6
11
Бончык Янкель
Bonczyk Jankiel
паліўнік
8
12
Бягун Ошэр
Biegun Oszer
51
12
13
Варшаўскі Нахман
Warszawski Nachman
32
гандляр
20
14
Волкун Іцка-Герш
Wołkun Icko-Gersz
60
капялюшнік
6
15
Гакман Ліба
Hakman Liba
60
12
16
Гакман Фроім
Hakman Froim
50
бракёр
20
17
Гакман Юда-Лейзэр
Hakman Juda-Lejzer
57
гандляр
15
18
Гакман Юдэль
Hakman Judel
65
паліўнік
12
19
Гасман Бэрка
Hasman Berko
59
12
20
Готліб Біньямін
Gotlib Binjomin
47
паліўнік
15
21
Готліб Міхель
Gotlib Michel
40
паліўнік
11
22
Дрыжун Абрам
Dryżun Abram
63
гандляр
12
23
Дрыжун Арон
Dryżun Aron
41
шавец
15
24
Дрыжун Ёйна
Dryżun Jojna
60
12
25
Дрыжун Мордка
Dryżun Mordko
35
сталяр
8
26
Дрыжун Мордка
Dryżun Mordko
43
шавец
8
27
Дрыжун Моўша
Dryżun Mowsza
45
шавец
7
28
Дрыжун Нахман
Dryżun Nachman
35
настаўнік (рабін у 1936–1942)
12
29
Дрыжун Шахна
Dryżun Szachno
57
гандляр
15
30
Дрыжун Шлом
Dryżun Szłom
47
6
31
Дубін Беньямін
Dubin Benjamin               
50
цясляр
10
32
Зільберфарб Хаім
Zilberfarb Chaim
36
паліўнік
12
33
Зільберфарб Шмуль
Zilberfarb Szmul
65
рамізнік
11
34
Кабілянскі Ёсель
Kobilański Josiel
40
гандляр
15
35
Кабілянскі Фішэль
Kobilański Fiszel
47
паліўнік
12
36
Каган Абрам
Kagan Abram
40
гандляр
12
37
Каган Мэер
Kagan Mejer
36
гандляр
12
38
Каціковіч Ошэр
Kocikowicz Oszer
66
гандляр
20
39
Куртач Арон
Kurtacz Aron
66
гандляр
20
40
Ліберкас Вольф
Liberkas Wolf
32
гандляр
16
41
Ліберкас Моўша-Лейб
Liberkas Mowsza-Lejb
55
каваль
16
42
Ліберман Абрам
Liberman Abram
52
6
43
Ліберман Герш
Liberman Giersz
31
шавец
6
44
Ліберман Давід
Liberman Dawid
34
каваль
15
45
Ліберман Довід
Liberman Dowid
41
рамізнік
8
46
Ліберман Ёйна
Liberman Jojna
45
паліўнік
11
47
Ліберман Ёсель
Liberman Josiel
40
шавец
6
48
Ліберман Мэер
Liberman Mejer
40
рамізнік
10
49
Ліберман Моўша-Іцка
Liberman Mowsza-Icko
45
каваль
12
50
Ліберман Нэвах
Liberman Newach
10
51
Ліберман Пэйсах-Міхель
Liberman Pejsach-Michel
69
кравец
6
52
Ліберман Пінхас
Liberman Pinchos
67
шавец
6
53
Ліберман Фроім-Ёсель
Liberman Froim-Josiel
59
каваль
15
54
Ліберман Шымон
Liberman Szymon
30
каваль
15
55
Ліберман Эля
Liberman Ela
55
кравец
11
56
Ліберман Янкель
Liberman Jankiel
52
каваль
12
57
Ліберман Яхіль
Liberman Jachil
64
каваль
10
58
Мігдалевіч Мордка
Migdalewicz Mordko
38
падрабін
15
59
Медведзь Нахман
Miedwiedź Nachman
31
рамізнік
11
60
Медведзь Ошэр
Miedwiedź Oszer
68
гандляр
22
61
Медведзь Шая
Miedwiedź Szaja
40
рамізнік
10
62
Олеўскі Арон
Olewski Aron
31
гамашнік
9
63
Ольцман Юдка
Olcman Judko
39
цясляр
10
64
Пекач Абрам-Іцка
Pekacz Abram-Icko
67
гандляр
11
65
Пекач Герш
Pekacz Hersz
48
гандляр
12
66
Пекач Герш
Pekacz Hersz
55
рамізнік
11
67
Рыцман Лейб
Rycman Lejb
35
11
68
Санберг Айзык
Sanberg Ajzyk
65
сталяр
8
69
Санберг Моўша
Sanberg Mowsza
38
сталяр
10
70
Туркеніч Абрам
Turkienicz Abram
34
гандляр
15
71
Туркеніч Арон
Turkienicz Aron
59
гандляр
15
72
Туркеніч Бэрка
Turkienicz Berko
61
паліўнік
11
73
Туркеніч Іцка
Turkienicz Icko
37
гандляр
15
74
Туркеніч Кесыель
Turkienicz Kesyel
29
11
75
Туркеніч Мордка
Turkienicz Mordko
34
каваль
12
76
Туркеніч Моўша
Turkienicz Mowsza
45
гандляр
16
77
Туркеніч Фроім
Turkienicz Froim
42
рамізнік
9
78
Туркеніч Шлома
Turkienicz Słoma
37
гандляр
12
79
Туркеніч Шмуль
Turkienicz Stmul
38
паліўнік
11
80
Туркеніч Янкель
Turkienicz Jankiel
35
гандляр
15
81
Фельдман Абрам
Feldman Abram
55
11
82
Фельдман Ёсель
Feldman Josiel
34
сталяр
11
83
Фрыдман Арон-Файвель
Frydman Aron-Fajwel
53
8
84
Фрыдман Міхoіл
Frydman Michoił
39
7
85
Фрыдман Міхель
Frydman Michel
35
7
86
Фрыдман Моўша-Лейб
Frydman Mowsza-Lejb
47
гандляр
15
87
Фрыдман Ошэр-Лемель
Frydman Oszer-Lemel
63
12
88
Фрыдман Файвель
Frydman Fajwel
68
цясляр
11
89
Фрыдман Фроім-Ошэр
Fridman Froim-Oszer
35
аптэкар
10
90
Фрыдман Шлома
Frydman Szłoma
гандляр
12
91
Фрыдман Шолім
Frydman Szolim
9
92
Фрыдман Шуль
Frydman Szul
41
кравец
11
93
Фурман Герш
Furman Giersz
53
5
94
Хазан Ошэр
Chazan Oszer
65
гандляр
20
95
Хазан Шлім
Chazan Szlim

гандляр
12
96
Цудзік Ёсель
Cudzik Josiel
47
гандляр
20
97
Цыпорын Нохім
Cyporyn Nochim
55
рамізнік
6
98
Шац Шая-Юдэль
Szac Szaja-Judel
68
гандляр
10
99
Шмід Моўша
Szmid Mowsza
66
гандляр
20
100
Шмід Шуль-Лейб
Szmid Szul-Lejb
47
каваль
12
101
Шмуц Абрам
Szmuc Abram
31
гандляр
16
102
Шмуц Абрам-Эля
Szmuc Abram-Ela
71
12
103
Шыр Янкель
Szyr Jankiel
47
гандляр
16
104
Эйдэльман Бэрка
Ejdelman Berko
40
мельнік
12
105
Эйдэльман Оўшыя
Ejdelman Owszyja
70
мельнік
12
106
Энтэль Шуль-Нэах
Entel Szul-Neach
61
мяснік
20
107
Эрдман Шая
Erdman Szaja
45
кравец
10

Табліца 10. Уласнікі крамаў і гандлёвых прадпрыемстваў у 1933 г.
п/п
Прозвішча, імя

Прадпрыемства
1
Барыль Лея
Харчовая крама
2
Варшаўскі Нэхемія
Галантарэйная крама
3
Гакман Мірля
Склад солі
4
Глінкоўскі Мордух
Харчовая крама
5
Дрыжун Эстэр
Крама скураных вырабаў
6
Дрыжун Мордух
Харчовая крама
7
Дрыжун Нэвах
Харчовая крама
8
Зільберфарб Ента
Харчовая крама
9
Злотнік Ніхамша
Харчовая крама
10
Кабыла Бэйла
Харчовая крама
11
Кабiлянскі Ёсель
Харчовая крама
12
Кулік Уладзіслаў
Чайная
13
Куртач Арон
Харчова-галантарэйная крама
14
Куфа Марцін
Рэстаран
15
Куціковіч Ошэр
Харчова-тытунёвая крама
16
Ліберкас Эйдла
Харчовая крама
17
Ліберман Эстэр
Харчовая крама
18
Ліберман Янкель
Мясная крама
19
Ляўковіч Піліп
Гарэлачная крама
20
Петрусевіч Казімір
Віна-гарэлачная крама
21
Туркеніч Арон
Харчовая крама
22
Туркеніч Мерля
Харчовая крама
23
Фрыдман Абрам
Мясная крама
24
Фрыдман Ошэр
Скупка жывёлы
25
Фрыдман Фроім
Аптэчны склад
26
Фрыдман Шлома
Харчовая крама
27
Хазан Шалом
Харчовая крама
28
Цудзік Ёсель
Харчовая крама
29
Шамкаловіч Аляксандр
Віна-гарэлачна-тытунёвая крама
30
Шыр Янкель
Харчовая крама
31
Энтэль Абрам
Мясная крама

Артыкул быў надрукаваны ў польскім перыядычным друку ў 1935 годзе. Пераклад з польскае Валера Кісяля




[1] У Гарадной і наваколлі існуе каля 500 майстэрань. Глядзі: Przemysł ludowy w województwach: wileńskiem, nowogrodzkiem, poleskiem i wołyńsklem. J. Orynżyna. W-wa 1927 r.
[2] Урад гміны на запыт, які датычыўся жыдоўскага насельніцтва ў Гарадной падаў у лісце з дня 2.ІІІ.[1935] – 593 майсеевай веры, 2226 іншых веравызнанняў: разам 2819 жыхароў.
[3] На 100 мужчын у Польшчы даводзіцца (перапіс з 1931? г. у веку 0-9 – 98.4; 10-19 – 104.5; 20-29 114.9; 30-39 – [страчаны тэкст]; 40-49 – 109.2; 50-59 – 106.2; 60 і вышэй 106.7 (Mały rocznik statystyczny r. 1934 str. 12).
[4] Сямейная суполка ў сэнсе супольнага пражывання
[5] [Для 9 асоб не] было звестак што да іхніх крыніц утрымання
[6] Стальмах – майстар, які робіць калёсы, сані.
[7] Інтралігатар, шытар: асоба, што апраўляе кнігі (сшывае выдрукаваныя аркушы і мацуе іх усярэдзіне аправы або вокладкі).
[8] Галава сям’і працуе і жыве ў іншым горадзе.
[9] Млыны маюць заробкавы характар; яны мелюць збожжа за кошт сялян.
[10] У працы «Przejawy kryzysu w rzemiośle i chałupnictwie»  (W-wa 1934, str. 471) E. Arnekker піша: «…на Палессі, у Гарадной, майстэрні яшчэ не ліквідаваныя (232), толькі цяпер ганчары радзей працуюць для гандляроў, затое самі развозяць гаршкі па вёсках і выменьваюць іх на збожжа».
[11] Przemysł ludowy w woj. wileńskiem, nowogrodzkiem, poleskiem i wołyńsklem. Opracowała  Janina Orynżyna. W-wa [1927].
[12] Колькасць пасведчанняў падлічаная на падставе картак, запоўненых тымі, хто выкупляе пасведчанні. (Матэрыялы з G.U.S.)
[13] Хрысціянскіх прамысловых прадпрыемстваў было 5, усе VIII катэгорыі: 1 сячкарня, 2 цагельні, 2 млыны.
[14] У тым ліку 1 пасярэднік і 1 гандлёвы работнік.
[15] Некаторыя прычыны гэтага застою ў гандлі БРЖ разглядае I. Zam у слуханнях пад загалоўкам «Заняпад гандлю БРЖ на Палессі» ((Dos wirtszaftleche lebn ( «Życie gospodarcze») 1934 r. Nr. 8/9)
[16] Нежыдоўскае толькі адно прадпрыемства продажу аўчынак кат. IV.
[17] Дагэтуль мы аперавалі лічбаю 589 асоб; розніца 10 асоб вынікае адтуль, што не бралі ў разлік пры аналізе адносіны актыўных і пасіўных тых асоб (пасіўных), якія не ёсць утрымліваныя ў Гарадной нікім: 6 асоб на ўтрыманні сваякоў з-за мяжы (у табліцы «іншыя заняткі»), і 4 асобы на ўтрыманні мужа і бацькі, якія працуюць у іншым горадзе (у табліцы «насельніцтва, якое жыве з рамяства і прамысловасці»).
[18] Цікавыя вынікі дае параўнанне гэтых адносін сярод жыдоўскага насельніцтва мястэчка Стараканстантынава (у савецкай Украіне [цяпер Хмяльніцкая вобласць – В.К.]), даследаванага Ш. Ліпшыцам у 1931 г. адсотак прафесійна актыўных сярод тамтэйшага жыдоўскага насельніцтва (4837 асоб) становіць 33.3%, сярод мужчын 54.3%, сярод кабет 17%. (Параўнай: Sz. Lipszyc , „O miasteczku. Państwowy Inslytut wydawniczy dla mniejszości narodowych  ZSR­R. Charków-Kijów 1932). Аказваецца, што адносіны ў гэтай галіне выяўляюцца там падобна як у Гарадной, розніца існуе адно ў велічыні адсотка прафесійна актыўных сярод кабет: адносны адсотак у Стараканстантынаве ў 1.5 раза вышэйшы за такі самы ў Гарадной.
[19] Як падае Ш. Ліпшыц у цытаванай працы, сярод прафесійна актыўных у Стараканстантынаве ў 1931 г. 55.7% складалі найміты ў поўным значэнні гэтага слова, або абсалютную большасць усяго прафесійна актыўнага жыдоўскага насельніцтва. У гэтым аспекце, як відаць, існуе значная розніца паміж Гарадною і Стараканстантынавам.
[20] Спісы падаюцца паводле даследавання Аляксея Вячоркі

No comments:

Post a Comment