Пачатак Гарадное губляецца ў сівой даўніне. Паводле
вусных паданьняў саміх гарадэнцаў яна была заснаваная больш за тысячу гадоў
таму ў часы Ўладзімера Вялікага.[1]
Мейсца на пясчанай высьпе сярод бяскрайняга і непраходнага балота Марочнае на
пінскім Зарэччы было выдатным для пабудовы ўмацаванага гораду (адсюль назва
Гарадная, у старых дакумэнтах Городно), цяжкадаступнага для шматлікіх ворагаў.
На карысьць кіеўскага паходжаньня гаворыць унікальная гарадэнская мікрамова з
паўмяккімі зычнымі і галосным гукам, які раней пазначаўся літарай “ѣ”. На думку дасьледнікаў, гэтыя моўныя рысы былі
ўласьцівыя афіцыйнай мове Кіеўскае Русі.[2]
За 2 км на паўночны ўсход ад сучаснае вёскі Гарадное
Столінскага раёну ў лясным урочышчы Замкавішчы сапраўды знаходзіцца
маладасьледаванае гарадзішча ХІ-ХІІІ ст.[3]
і паселішча бронзавага веку. У рове пад Замкаваю гарою ў розныя часы знаходзілі
рэшткі вялікіх суднаў[4],
што сьведчыць пра існаваньне ў даўнія часы возера і (або) суднаходнае ракі,
прытоку Прыпяці або Гарыні. Багата якія аўтарытэтныя гісторыкі [5] [6] [7] [8] лічылі страдаўнюю
Гарадную цэнтрам летапіснага Гарадзенскага княства, якое цяпер пераважна
атаясамліваюць з Горадняй над Нёманам. На маю думку, апошяя кропка ў гэтай
спрэчцы яшчэ не пастаўленая.
Мапа А. Грушэўскага, 1902: «На картѣ бассейна р. ІІрипети помѣчены населенные пункты, упоминаемые источниками за періодъ XI -XIII вв.» [6, с.81] |
Першы пісьмовы ўспамін пра літоўскую Гарадную
датуецца 1448 рокам[9]. Ад гэтых часоў
мясьціна набыла вядомасьць цэнтру традыцыйнае ганчарнае вытворчасьці. В. Лэонюк
лічыць, што пасьля 1456 Гарадную ў якасьці воласьці атрымаў Іван Васілевіч
Серпухаўскі-Бароўскі, які зьбег у Літву пасьля захопу Масквою Серпухаўскага
княства.[10]
[Хутчэй за ўсё, Лэонюк пераблытаў Гарадную з Давыд-Гарадком. Апошні тады ў дакумэнтах называўся проста Гарадок, а княства - Гарадзецкае. У рукапісным старабеларускім тэксьце можна прачытаць «въ Городъкѣ» як
«въ Городънѣ». Агульнапрынята, што князі Серпухаўскія-Бароўскія атрымалі Пінск, Давыд-Гарадок, Клецак і Рагачоў з аднайменнымі княствамі - заўвага Валера Кісяля]
У студзені 1527 року славуты Канстанцін Астроскі не пасьпеў абараніць Гарадную
ад апошняга буйнога набегу крымскіх татараў, адкінуўшы іх ад муроў Пінскага
замку і канчаткова разьбіўшы на Альшаніцы пад Кіевам[11]. Мястэчка было ўжо зьнішчанае[12]. Вераемна, частка
гарадэнцаў была вызваленая князем Астроскім з палону.
У 1529 вялікі князь літоўскі Жыґімонт Стары выдаў прывілей на заснаваньне гарадэнскае мытні. Тут спаганялася галаўное (старое) мыта. На гарадэнскай мытні тавар ацэньваўся і абкладаўся грашовым зборам у памеры 3,3%, а з кожнага воза солі - 20 грошаў і дадаткова з кожнае камягі солі - 12 грошаў [45]. [Зьвесткі не пацьвердзіліся, бо адзначаны па спасылцы Прывілей датычыць Давыд-Гарадка - заўвага Валера Кіселя]
Хутчэй за ўсё паселішча заняпала ў сярэдзіне XVI ст., што ўскосна пацьвярджаюць падрабязныя апісаньні Пінскага павету, складзеныя у 1550-1560-х пінскімі старастамі Станіславам Хвальчэўскім і Лаўрынам Войнам, а таксама мсьцібогаўскім старастам Рыгорам Валовічам. У іх пра мястэчка ня згадваецца, найбліжэй да мейсца сучаснае Гарадное Валовіч адзначыў урочышча Хлевішча як мяжу зямель пінскага сяла Жаўкінскага і князя Багдана Саламярэцкага сяла Церабяжова.
У 1529 вялікі князь літоўскі Жыґімонт Стары выдаў прывілей на заснаваньне гарадэнскае мытні. Тут спаганялася галаўное (старое) мыта. На гарадэнскай мытні тавар ацэньваўся і абкладаўся грашовым зборам у памеры 3,3%, а з кожнага воза солі - 20 грошаў і дадаткова з кожнае камягі солі - 12 грошаў [45]. [Зьвесткі не пацьвердзіліся, бо адзначаны па спасылцы Прывілей датычыць Давыд-Гарадка - заўвага Валера Кіселя]
Хутчэй за ўсё паселішча заняпала ў сярэдзіне XVI ст., што ўскосна пацьвярджаюць падрабязныя апісаньні Пінскага павету, складзеныя у 1550-1560-х пінскімі старастамі Станіславам Хвальчэўскім і Лаўрынам Войнам, а таксама мсьцібогаўскім старастам Рыгорам Валовічам. У іх пра мястэчка ня згадваецца, найбліжэй да мейсца сучаснае Гарадное Валовіч адзначыў урочышча Хлевішча як мяжу зямель пінскага сяла Жаўкінскага і князя Багдана Саламярэцкага сяла Церабяжова.
У 1592 року кіраўніцтва Пінскае каралеўскае эканоміі вырашыла нанова заснаваць паселішча. Пра гэта
абвясьціў пісар Пінскага замку Флярыян Маркоўскі ў 30 дзень студзеня 1592,
сабраўшы мноства сялян з розных вёсак на ўрочышча Гарадышча, на якім лес
высекшы, першапачаткова заснаваў мястэчка Гарадную з наданьнем пасяленцам некаторых
вольнасьцяў. Напярэдадні
новага заснаваньня прывілеем 11 чэрвеня 1579[14]
Сьцяпан Батура надаў Гарадной Майдэборскае права, якое было ўзноўленае Міхалам Вішнявецкім 5 лістапада 1670, пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі вялікіх
князёў літоўскіх Яна Сабескага 1 траўня 1677, Аўгуста Саса 5 студзеня 1759 і
Станіслава Аўгуста Панятоўскага 30 сьнежня 1773. [15]
У 1648 падчас паўстаньня Хмяльніцкага частка
гарадэнцаў далучаецца да казацкага палкоўніка Нябабы[16]. Войскі Януша
Радзівіла пакаралі[17]
паказачаных мяшчан у часе
маршу з Нобеля на Тураў паміж 30 студзеня і 5 лютага 1649 [18]. Увосень 1653 у бітве пад Жванцам крымскія татары здраджваюць Хмяльніцкаму, заключыўшы перамір'е з польскім каралём Янам Казімірам, войска якога было на мяжы поўнае паразы. Вяртаючыся ў Крым, татары спустошылі Валынь і Палесьсе. Такім чынам, у сьнежні 1653 Гарадная зноў
зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у
прысязе, складзенай 9 верасьня 1654[19].
У палон выведзена болей за 700 жыхароў[20],
у полымі гінуць дакумэнты Майдэборскага права, пра што засьведчана ў канфірмацыйным прывілеі
1670 року. У 1664-65 у мястэчку Гарадной Кігіраўскага войтаўства Пінскага
павету на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына[21].
Паводле прывілею 1670 “мяшчане Гарадное – войта, бурмістраў,
радцаў, лаўнікаў рымскае альбо грэцкае рэлігіі мусілі абіраць раз у тры леты”.
Судовыя справы разглядаліся на мейсцы. Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага
старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары
места мелі права вырабляць “слодычы, мёды і гарэлку” на продаж, плоцячы
“чопавы” падатак у скарб Вялікага княства Літоўскага [22].
Паводле інвэнтару 1747 року ў мястэчку Гарадной 8
вуліц (Высоцкая, Падлеская ад выгану, Карпілаўка, Ад возера, Жаўкінская, Астроўская,
Красная і Гарадэнская), квадратны Рынак са старою царквою. 147 гаспадароў жылі
на 160 заселеных пляцах, яны валодалі 48 валокамі зямлі, мелі 71 вала, 17
коней, 119 агародаў, 889 засьцянковых
маргоў. Акрамя таго, у мястэчку пуставала 60 пляцаў, 58 валок, 31 агарод, 149
маргоў. На войта Людвіка Даманскага і царкву былі зарэзэрваваныя 20 пляцаў і 13
валок[23].
Паводле люстратарскага інвэнтару 1765 року (люстратары Ажэшка і Сьвяжынскі)
мяшчане Гарадное валодалі 184 пляцамі, 64 валокамі, 165 агародамі, 1062 маргамі[24].
У 1776 року Гарадную, як і ўсе мястэчкі Вялікага
княства, пазбавілі Майдэборскага права.
Уладальнік Пінскае эканоміі Міхал Казімір Агінскі і адміністратар эканоміі
пінскі падстараста Мацей Бутрымовіч сталі змушаць гарадэнцаў да адпрацоўкі
паншчыны і іншых павіннасьцяў звыш інвэнтару 1765. Гарадэнцы адмаўляліся падпарадкоўвацца
ды ігнаравалі новыя патрабаваньні. Скарыстаўшыся зь візыту караля ў Крыстынаў у 1784,
гарадэнцы выхадайнічалі ў Панятоўскага Аберагальны ліст. У помсту за гэта Бутрымовіч у лютым 1785 наслаў у Гарадную 50 лясных стральцоў на чале з лоўчым Сандэцкім. Тыя пачалі чыніць гвалт, чым выклікалі ўсеагульнае паўстаньне мяшчан, якія выгналі стральцоў і вызвалілі мястэчка на 4 рокі. Наступны напад вайскоўцаў адбыўся ў жніўні 1788, які суправаджаўся жорсткім збіцьцём 77 гаспадароў батагамі. Гарадэнцы распачалі
цяжбу ў Літоўскай асэсорыі супраць Агінскага і Бутрымовіча, якая ў 1790 року спынілася з прычыны вайсковае
інтэрвэнцыі Расеі. 4 верасьня 1789 –
другі люстратарскі інвэнтар Гарадное
(люстратары Кастравіцкі і
Галоўка). З парады М. Бутрымовіча быў складзены, не выяжджаючы ў мястэчка. Паводле інвэнтару падаткі вырасьлі ў 5
разоў у параўнаньні з 1747 рокам. 17 кастрычніка 1789 гарадэнцы
адмовіліся выконваць новы інвэнтар, запісаўшы пратэст у Пінскім земскім судзе.
Закон пра месты 18 красавіка і Канстытуцыя 3 траўня
1791, якія ўраўновалі ў правох мяшчан Рэчы Паспалітае са шляхтаю, і прывілей аднаўленьня
Майдэборскага права 17 сакавіка 1792 году давалі надзею на сканчэньне прэтэнзій
з боку магнатаў. У гэтым прывілеі герб Гарадное апісаны ў выглядзе лася, што
мае залатыя рогі.[25]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793)
Гарадная апынулася ў складзе Пінскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі.
1 студзеня 1795 Кацярына ІІ падаравала
Пінскую эканомію, акрамя мястэчка Гарадное, фэльмаршалу Рапніну. Аднак прымус і
бяспраўе ў новай дзяржаве ўзмацніліся. Новыя ўлады імкнуліся перавесьці вольных
мяшчан у прыгонных сялян, а на іх лепшыя землі і сенажаці, якія ляжалі за
балотам Марочным, прэтэндавалі суседнія паны. Для ўціхамірваньня ў мястэчка
пасылалі на пастой вайсковыя каманды, якія рабавалі і зьдзекваліся з жыхароў. Паводле
хадайніцтва гарадэнцаў Валынскі задворны суд аднавіў ранейшы працэс і 17 траўня
1799 прызначыў камісію, якая 1 красавіка 1803 вынесла вэрдыкт, у якім мяжа
ўладаньняў мяшчан усталёўвалася сярэдзінаю балота Марочнага, землі за балотам
адыходзілі Філацьевым і Валконскім (пазьней Скірмунтам і Бутрымовічам), буйныя
грашовыя пазовы за незаконныя павіннасьці, ґвалт і эксплютацыю мяшчанскіх
зямель камісарскі суд адхіліў. Гарадэнцы адразу ж падалі апэляцыю ў Менскую
грамадзянскую палату, адкуль справу ў 1817 перадалі ў Пінскі павятовы межавы
суд, які адбыўся ў 1833. Канчатковае рашэньне прыняў Менскі губэрнскі межавы
суд у 1837. У выніку гарадэнцы давялі ў судох свой мяшчанскі статус, адсудзілі
сенажаці за балотам Марочным, але згубілі лепшыя землі і не атрымалі належнае
кампэнсацыі за страты. Адсутнасьць урадлівых земляў і наяўнасьць покладаў
высакаякасных глін паспрыяла разьвіцьцю даўняга рамяства гарадэнца –
ганчарства.
Напярэдадні паўстаньня Каліноўскага ў 1862 Гарадную
ў часе падарожжа наведвае і апісвае расейскі пісьменьнік Ляскоў, які
падкрэсьлівае абыякавасьць мяйсцовых жыхароў як “да польскага, так і расейскага
элемэнту ў краі” [26].
Знакамітая скульптарка Гелена Скірмунт з суседняга маёнтку Калоднага, частку земляў
якога Скірмунты адсудзілі ў Гарадное, зь дзяцінства назірае за працаю
гарадэнскіх ганчароў, што ў немалой ступені спрыяе выбару віду мастацтва. У
1863 за 8 км ад Гарадное ля маёнтка Скірмунтаў Калоднага адбываецца бой
паўстанцаў з маскалямі ў часе рэйду аддзелу Траўгута.
У 1891 Гарадную наведвае Яўхім Карскі, бацька якога
Хведар Навіцкі служыў тут псаломшчыкам[27].
На сваёй мапе Карскі далучае гарадэнскую гаворку да ўкраінскіх. Паводле
перапісу 1897[28] гарадэнцы
вызначылі сябе беларусамі. У мястэчку пражываюць таксама жыды – 25%
насельніцтва. У першым дзесяцігодзьдзі ХХ ст. Гарадная – другое па колькасьці
насельніцтва паселішча ў Пінскім павеце пасьля самога Пінску, яна бурліва
разьвіваецца, насельніцтва павялічылася амаль утрая з 2 291 (1897) да 6278
(1909). Старастамі мяшчанскае ўправы мястэчка ў гэты час абіраюцца Іван
Гембіцкі (1892-1898), Есіп Пешка (1899-1904), Гаўрыла Пешка (1905-1910), Ільля
Вячорка (1911-1914). У 1912 Гарадную наведвае беларускі этнограф-фатограф Ісак
Сербаў, які фіксуе працэс ганчарнае вытворчасьці на фота[29].
Пасьля І сусьветнае вайны (у 1915-17 знаходзілася ў
прыфрантавой паласе), рэвалюцый, чарады зьмен уладаў насельніцтва мястэчка
рэзка скарацілася да 2597 (1921). У часе перапісу большасьць гарадэнцаў былі запісаныя
палякамі, нягледзячы на праваслаўнае і юдэйскае веравызнаньні: 984 беларусы,
1609 палякаў і 4 жыды (зь іх 2007 праваслаўных, 583 юдэі і 7 рыма-каталікоў).[30]
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадная
апынулася ў складзе міжваеннае Польскае Рэспублікі, сьпярша ў Лунінецкім
павеце, а зь 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва. Распараджэньнем
№338 прэзыдэнта Рэчы Паспалітае Масьціцкага ад 13 красавіка 1927[31] было
скасаванае мескае ўладкаваньне, нададзенае месту Гарадной у Столінскім павеце
Палескага ваяводзтва распараджэньнем Генеральнага камісара Ўсходніх земляў ад 7
лістапада 1919[32].
Скасаваньне статусу места адбылося акурат перад мяйсцовымі выбарамі 19 чэрвеня
1927. Гарадная як мяйсцовасьць у характары мескага паселішча была далучаная да
вясковае ґміны Радчыцк. Але ўжо з 18 красавіка 1928[33] у
сувязі з скасаваньнем ґміны Радчыцк мястэчка Гарадная перададзенае да ґміны
вясковае Столін. Аднак тое, што Гарадная захавала статус мястэчка сьведчыць,
напрыклад, распараджэньне №433 міністра грамадзкіх працаў ад 3 ліпеня 1930[34] пра
распаўсюд паліцэйска-будаўнічых правілаў на мястэчкі, якія не ўваходзяць у
пералік местаў.
У 1924 і 1925 сюды перасялілася каля 200 сем’яў
з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мае назву
Галіцыя або Калёнія) і адрадзілі ў Гарадной грэка-каталіцкую парафію,
скасаваную яшчэ прыканцы 1830-х. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай
царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928. Сьвятаром пэўны час
быў Леў Гарошка. Аднак нягледзячы на актыўную працу, колькасьць уніятаў у
Гарадной мела тэндэнцыю да зьніжэньня: у 1930 – 375 чал., 1934 – 360,
1938 – 320. [35]
З пачаткам ІІ Сусьветнае вайны ў верасьні 1939
Гарадная апынулася ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам
сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Пасьля нямецкага ўварваньня
саветы не пасьпелі правесьці мабілізацыю гарадэнцаў у 1941. У чырвонай
арміі і савецкай партызанцы ваявала невялікая колькасьць мяйсцовага
насельніцтва. Багата моладзі было вывезена на працы ў Нямеччыну. Улетку
1941 нацысты расстралялі за мястэчкам ля жыдоўскіх могілак усіх мужчын-габрэяў,
старэйшых за 14 гадоў – 53 чалавекі. У ліпені 1942 каля 200 жыдоў расстраляныя
ў ґета ў цэнтры мястэчка, яшчэ каля 400 - за 3 км па дарозе на Церабяжоў, ва
ўрочышчы Пудралічэ[36], дзе
цяпер усталяваны памятны знак. Ад сакавіка
да 12 ліпеня 1944 лінія фронту фактычна праходзіць праз Гарадную. Жыхары
перахоўваюцца ў непраходных балотах. Цэнтральная частка мястэчка з цаґлянаю
царквою ў выніку баявых дзеяньняў былі зьнішчаныя.
У час вайны шмат моладзі з Галіцыйскае Калёніі
пайшло ў шэрагі Ўкраінскае паўстанцкае арміі. Гэты факт у сваіх успамінах
пацьвярджае былы партызан УПА Фэдір Кондрат.[37] Пасьля
вяртаньня саветаў украінскія партызаны ў 1944 зрываюць у Гарадной мабілізацыю ў
чырвоную армію і рэквізыцыю збожжа, забіваюць новапрызначанага старшыню
Гарадэнскага сельсавету.[38]
Прымусовая паваенная калектывізацыя з прычыны
актыўных дзеяньняў у ваколіцах Гарадное аддзелаў УПА пачалася не адразу. Адна з
апошніх карных апэрацый савецкіх унутраных войскаў супраць украінскае
партызанкі праходзіць у чэрвені 1949.[39]
Калектывізацыю пачалі ў 1948. Для яе правядзеньня ў Гарадную неаднаразова
накіроўвалі спэцаддзелы з супрацоўнікаў міліцыі, МГБ, пракуратуры і кампартыі.
Яны разьбіваліся на малыя групы і прачэсвалі ўсе вуліцы адразу. Тады багата хто
хаваўся і нават начаваў у лесе.[40]
Многія гарадэнцы аддалі перавагу ганчарству і заробкам на будоўлях СССР. У пачатку
1960-х дзеля змушэньня да ўступленьня ў калгас мяйсцовае начальства разбурыла
большасьць ганчарных горнаў бульдозэрамі, амаль зьнішчыўшы спрадвечнае
рамяство.[41]
У 1960-70 гг. Гарадную наведвалі Ўладзімер
Караткевіч[42] і ўнук Льва
Талстога, славуты дасьледнік Палесься Мікіта Ільліч Талстой[43]. Караткевіч прысьвяціў гарадэнцам цэлы
разьдзел з цыклю “Званы ў прадоньнях вазёр”. [44]
У часы незалежнасьці Беларусі ў Гарадной пачалі
аднаўляць старадаўняе рамяство. У 2003 быў створаны цэнтар разьвіцьця ганчарства
пад кіраўніцтвам Алімпіяды Леанавец. Тут старыя майстры перадаюць майстэрства
юным гарадэнцам. У 2008, 2010, 2012 у Гарадной з посьпехам праходзілі
міжнародныя пленэры ганчароў. 19 траўня 2010 ганчарнаму промыслу Гарадной
нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Насельніцтва Гарадное:
Рок
|
Жыхароў
|
Двароў
|
Рок
|
Жыхароў
|
Двароў
|
1747
|
900
|
160
|
1935
|
3500
|
н/з
|
1811
|
1100
|
208
|
1939
|
3874
|
425
|
1816
|
850
|
н/з
|
06.1941
|
1820
|
405
|
1880
|
1012
|
236
|
1959
|
1540
|
н/з
|
1897
|
2291
|
419
|
1970-я
|
2500
|
530
|
1909
|
6278 (?)
|
н/з
|
1993
|
1587
|
522
|
1921
|
2597
|
459
|
2009
|
1038
|
438
|
Аўтар: Валер Кісель
[1] Климчук
Ф. Д. Отголоски праславянщины в Столинском районе Брестской области // Язык культуры: Семантика и грамматика. К
80-летию со дня рождения академика Никиты Ильича Толстого (1923—1926). Москва, 2004. С. 459-462.
[3]
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Мінск,
БелТА, 2009. С. 107.
[4] Описание
церквей и приходов Минской епархии: составлено по официально затребованным от
причтов сведениям. 6: [Пинский уезд]. Минск:
Типолитография Б. И. Соломонова, 1879. С. 43.
[5]
Карамзинъ М. Исторія государства Россійскаго. Т. 2. Примечанія ко ІІ тому.
Санкт-Петербургъ, 1818. С. 140 (прим. 250).
[6] Грушевский
А. Очерки истории Турово-Пинского княжества. Киев, 1902. С. 19.
[7]
Довнар-Запольский М. История Белоруссии. 1925. (издана по рукописи: Минск,
1994) http://www.manarchija.org/dz2#4
[8] Урбан П.
У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхэн, Нью-Ёрк. БІНІМ, 1972. http://knihi.com/Paula_Urban/U_sviatle_histarycnych_faktau.html
[9]
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск, 1994. С. 476.
[10] Леонюк
В. Словник Берестейщини. Львів, 1996. С. 106.
[11]
Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 1. Мінск, 2007. С. 333-334.
[12] http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Гарадная;
Памяць. Столінскі раён. Мінск, 2003.
[14] Цітоў
А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.
[15] НГАБ.
Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 4зв.
[16] Horodna
// Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III. Warszawa, 1880. S. 138
[17] Бантышъ-Каменскій
Д.Н. Исторія Малой Россіи. Ч. 1. Москва, 1830. С. 273.
[18]
Бярнацкі В. Паўстаньне Хмяльніцкага. Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648-1649 гг.
// ARCHE Пачатак, 2008, №1-2. С. 109.
[19] НГАБ.
Ф. 1733, воп. 1, спр. 168, арк. 34, прысяга №30.
[20]
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск, 1994. С. 476.
[21] Акты
издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909.
С. 378-380.
[22] Цітоў
А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.
[23] НГАБ.
Ф. 27, воп. 6, спр. 54, арк. 140зв.
[24] НГАБ.
Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 14зв., 15.
[25] НГАБ.
Ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 556, арк. 145-149.
[26] Николай
Лесков "Из одного дорожного дневника". // Северная пчела.
Санкт-Петербург, 1862-63.
[27] Карский
А. А. Обнаруженные сведения об отце академика Евфимия Феодоровича Карского. http://www.gants-region.info/publ/1-1-0-42
[28]
Населенныя места Россійской имперіи в 500 и более жителей с указаніемъ всего налічнаго в нихъ населенія
и числа жителей преобладающихъ вероисповеданій по даннымъ всеобщей переписи
населенія 1897 г. Санкт-Петербургъ, 1905. С. 105.
[29] Сербов И.
А. Поездки по Полесью 1911 и 1912 года. Вильна : издание Северо-Западного
отдела Императорского Русского географического общества, 1914. С. 46-47.
[30]
Skorowidz miejscowości
Rzeczypospolitej Polskiej. Województwo Poleskie. T. VIII. Warszawa, 1924. S. 34.
[32] Тамсама
[35] Скакун
Р. «Нова унія» у східних воєводствах Польщі (1923-1939 рр.). http://murasz.narod.ru/statti/neo-unija.pdf
[37] Кондрат
Ф. Ми стали волі на сторожі. Івано-Франківськ, 2002. http://lib.oun-upa.org.ua/kondrat/part_2.html
[38] ОУН-УПА
в Беларуси. 1939-1953 гг. Документы и материалы. Минск, 2012. С. 166.
[39] ОУН-УПА
в Беларуси. 1939-1953 гг. Документы и материалы. Минск, 2012. С. 394.
[40] Вечорко
Ф.И. Записки западнобелорусского полешука. Пинск, ПолесГУ, 2012. С. 79-82.
[41] Караткевіч
У. Званы ў прадоннях азёр. // Збор твораў у 8 тамах. Т. 8. Кн. 2. Мінск, 1991.
С. 79-80.
[42]
Караткевіч У. Збор твораў у 8 тамах. Т. 8. Кн. 2. Мінск, 1991. С. 407.
[43] Пра
гэта мне паведаміў немалады ўжо дзядзька з суседняга хутару, калі паказваў
мейсца “княжага” каменя – вялізнага валуна за 70 крокаў ад поля Гараднога ў
лесе, што прымыкае да Замкавішча.
No comments:
Post a Comment