Showing posts with label Матэвуш Бутрымовіч. Show all posts
Showing posts with label Матэвуш Бутрымовіч. Show all posts

09/02/2022

Мястэчка Воля Гарадная

  1. Прадмова
  2. Нелетапісная Гарадная
  3. 1592. Воля Гарадная
  4. Змрочны час (1648-1667)
  5. Ян Кароль Млоцкі і права майдэборскае
  6. Барацьба з Бутрымовічам за свае правы 

1.                  Прадмова

Сучасная Століншчына – нібы квінтэсэнцыя Палесся. Трырэчча Стыра, Гарыні і Прыпяці стварае бясконцы, некалі цалкам забалочаны, плоскі абшар Марочнай, сярод якога сям-там паўстаюць пясчаныя астравы, грады і грудкі, занятыя адпаведна сёламі, вёскамі і хутарамі. Найвышэйшы востраў - гэта Гарадная.

04/06/2017

1778. Інвентар Крыдля часткі Пінскае эканоміі

Міхал граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў, Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года. [...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.

19/08/2015

Магдэбургскае войтаўства ў Гарадной

Валер Кісель
Відарыс з тытулу кнігі Б. Граіцкага
«Парадак судоў і гарадскіх спраў
майдэборскага права» (1566)

Раз у тры леты сярод сваіх абіраючы…

Паводле прывілею на магдэбургскае права ад 5 лістапада 1670, нададзенага каралём Міхалам на просьбу пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага«...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...».

29/07/2015

1778. Огапка, Марына, Ганна, Удотка, Хвеся – папулярныя імёны гараднянак часоў ВКЛ

Фрагмент інвентара Крыдля
Як называлі жанчын нашы продкі, якія жаночыя імёны былі найпапулярнейшыя ў часы Вялікага Княства Літоўскага – тэма маладаследаваная. Хаця ў крыніцах сустракаецца багата жаночых імён, але мець поўную карціну і вылучыць адсоткавыя суадносіны іх папулярнасці вельмі цяжка. Прычына празаічная: у інвентары, тагачасныя перапісы насельніцтва, жанчын амаль што не ўключалі. [пры канцы – табліца]

03/09/2014

1803. Рэпліка Фелікса Абрамоўскага ў абарону Гарадной

Фелікс Абрамоўскі
30 студзеня 1803 года
Камісарскі суд у мястэчку Гарадной
Тлумачэнне
З боку славэтных Дмітра Кісяля старасты, Якава Пешкі славеснага суддзі, усіх мяшчан мястэчка Гарадной.
У самой справе
З іх сіяцельствам князем Грыгорыем і Аляксандраю з князёў Рэпніноў Валконскімі генераламі ад кавалерыі, сужэнцамі, спадкаемцамі нябожчыка князя Мікалая Васільевіча Рэпніна фельдмаршала,

15/08/2013

1788, 15 верасня. Бізуны для магістрата або чорны дзень магдэбургіі ў Гарадной

Гэтай падзеі неўзабаве будзе 225 гадоў. Яна адбылася ў нашай, тады ўжо моцна залежнай ад суседзяў і заняпалай, дзяржаве Вялікім княстве Літоўскім. Цікава, што вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не раз спрабаваў бараніць мяшчан Гарадной. Але ж  няздольнасць цэнтральных органаў улады канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай спыніць сваволю падначаленых літоўскага гетмана Агінскага лішні раз падкрэслівае асобнасць Літвы ад Польшчы. Гэта быў самы жорсткі акт, як бы цяпер сказалі, “масавых палітычных рэпрэсій” з боку мясцовай улады да гарадэнскіх мяшчан. Цяжка нават уявіць, каб у наш час жыхары нейкага беларускага горада здолелі б пайсці на такую ахвярнасць, каб абараніць сваё права на самакіраванне, каб “не быць скотам”. Зрэшты, калі спраектаваць сітуацыю на цэлую краіну, то мусім прызнаць, што за 225 год нічога прынцыпова не змянілася і масавае збіццё мірных грамадзян сваімі ж суайчыннікамі ў форме практыкуецца ў сучаснай сталіцы Беларусі [1].

25/07/2013

1764–1785. Змаганне гарадэнцаў за магдэбургскае права

Частка 1. Ад рэформ Тызэнгаўза да выгнання лясных стральцоў Сандэцкага

Злева Матэвуш Бутрымовіч герба "Тапор"
Да сярэдзіны 18 ст. пасля вялікіх войнаў жыццё ў магдэбургскім мястэчку Гарадная наладзілася. Павысіўся попыт на прадукцыю гарадэнскіх ганчароў, якая развозілася на падводах і чаўнах ва ўсе бакі Рэчы Паспалітае. Посуд прадавалі альбо мянялі на збожжа, соль і г. д. Заможныя гарадэнцы мелі ўрадлівыя ворныя землі за балотам Марочным (каля Калоднага, Нячатава, Жаўкіняў). Дзейнічала цэхавая арганізацыя рамеснікаў, рэгулярна абіраўся магістрат. Кожны новы манарх пацвярджаў гарадэнскі Прывілей на самакіраванне. Аднак набліжаліся перамены, якія так моцна падарвалі матэрыяльны дабрабыт вольных мяшчан, што яшчэ на пачатку 20 ст. сведчаннем этнографа Ісака Сербава “гарадняне лічыліся найбяднейшым народам на Палессі”.

12/07/2013

1787. Скарга гарадэнцаў на Бутрымовіча


Выпіс з кніг земскіх Пінскага павета 1787 року месяца студзеня 21 дня.
Перад актамі земскімі Пінскага павета з’явіўшыся асабіста Багдан Баярын войт, Мартын Яроміч, Васько Гмір, Аніська Пешка, мяшчане і абываталі мястэчка Гарадной сваім і ўсіх вышэйназванага мястэчка жыхароў імем найурачыстым чынам скардзіліся і пратэставаліся на паноў Міхала графа Агінскага вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага, войта і Матэвуша Бутрымовіча падстарасту Пінскага таго ж мястэчка Гарадное арандоўнага ўладальніка, таксама на пана Сандэцкага лоўчага, пра наступнае.

10/07/2013

1784. Аберагальна-напамінальны ліст

Яўхім Храптовіч (1729-1812), літоўскі падканцлер, які тройчы ў 1773, 1784 і 1792 абараняў гарадэнцаў ад імя вялікага князя
Станіслаў Аўгуст з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, падольскі, падляскі, валынскі, інфлянцкі, кіеўскі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі.
Пану Міхалу Агінскаму, вялікаму гетману Вялікага княства Літоўскага, старасту, і пану Матэвушу Бутрымовічу, гродскаму суддзю Пінскага павета, арандоўнаму ўладальніку гродскага стараства.