Міхал
граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым
Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму
Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а
таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў,
Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым
інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля
дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года.
[...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.
Вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Міхал Казімір Агінскі быў
вымушаны эміграваць пасля няўдалай бітвы з расейцамі пад Сталовічамі ў 1771
годзе. У 1772 пасля паразы Барскай канфедэрацыі некалі магутная дзяржава нашых
продкаў страчвае вялікія абшары на Ўсходзе (за Дняпром, Друццю і Дзвіной).
Агінскі назаўжды губляе свае тамтэйшыя маёнткі, якія ў афіцыйным ліставанні
мянуе «беларускімі» ў арозненне ад літоўскіх у Слонімскім і Пінскім паветах. Пасля
амністыі, вярнуўшыся ў Літву ў 1775, гетман увесь свой час бавіць у Слоніме,
які ператварае на «Палескія Афіны». Багата
сродкаў для гэтага ўнікальнага асяродку тэатру і музыкі ішло з пінскіх маёнткаў
гетмана. Каб трымаць у парадку пінскія ўладанні, гетман у 1778 здае ў арэнду на
4 гады маладому і амбіцыйнаму свайму пратэжэ пінскаму канюшаму Матэвушу
Бутрымовічу вялікую частку належнай яму Пінскай эканоміі, пераважна Пінскае
Зарэчча. А менавіта: Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, Кігіраўскае і
Стараконскае войтаўствы Пінскага староства з фальваркамі Хойна, Стытычаў, Вітчаўка
і Замарочанне (сучасная вёска Лісовэ на Дубровіччыне). Да Кігіраўскага
войтаўства спрадвеку належалі Парэ,
Востраў, Дуброўск, Воўчыцы, Вітчаўка, Сернікі, Ласіцк, Нячатаў, Радчыцк, мястэчка
Гарадная, Замарочанне, Азерск, Сварыцэвічы, Хойна, Вулька Вялікая і Малая, да Стараконскага войтаўства: Старыя Коні,
Каморы, Бучын, Дубчыцы, мястэчкі Пагост Зарэчны і Нобель.
Антоній Крыдль яшчэ ўлетку 1778 года зрабіў для Бутрымовіча падрабязнае апісанне,
мэтай якога было вызначэнне паншчыны і іншых павіннасцяў для насельніцтва па
сутнасці дзяржаўных уладанняў. У 1776 Сойм Рэчы Паспалітае скасаваў
магдэбургскае права для ўсіх невяліх мястэчак Літвы. Карыстаючыся гэтым, такія
дзеячы як Тызэнгаўз і Бутрымовіч імкнуцца загнаць вольных мяшчан пад паншчыну.
Інвентар Крыдля прадугледжвае павіннасці для мястэчак Гарадной і Нобеля, якіх
мяшчане ніколі раней не выконвалі, быўшы пад аховаю каралеўскіх прывілеяў.
Фактычна інвентар так і не быў прызнаны гарадэнцамі і нобельцамі, калі нейкія
павіннасці яны і вымушаныя былі адбываць, то адно пад гвалтоўным прымусам.
Такім чынам пад датаю 24 чэрвеня 1778 быў складзены інвентар, у якім
апісаная частка Пінскай эканоміі, якую перадаваў Агінскі ў арэндоўнае валоданне
Бутрымовічу. Загаловак інвентара: «Інвентар
вёсак, да Заполля і Зарэчных фальваркаў прыналежных».
№
|
Назва
вёскі (мястэчка)
|
Дымы
|
Асобы
|
Муж.
|
Жан.
|
Валы
|
Сучасны
раён, горад (сучасная назва)
|
|
1
|
Заполле
|
22
|
129
|
70
|
59
|
37
|
Пінскі р-н
|
|
2
|
Галева
|
47
|
304
|
156
|
148
|
68
|
Пінскі р-н
|
|
3
|
Горна
|
24
|
122
|
66
|
56
|
39
|
Пінскі р-н (Горнава)
|
|
да фальв. Заполля
|
93
|
555
|
292
|
263
|
144
|
|||
4
|
Пасінічы
|
48
|
299
|
168
|
131
|
74
|
Пінскі р-н (Пасянічы)
|
|
5
|
Ставок
|
25
|
188
|
103
|
85
|
36
|
Пінскі р-н
|
|
6
|
Чэнчыцы
|
66
|
438
|
223
|
215
|
107
|
Пінскі р-н
|
|
да фл. Добрай Волі
|
139
|
925
|
494
|
431
|
217
|
|||
7
|
Хойна
|
31
|
198
|
92
|
106
|
71
|
Пінскі р-н
|
|
8
|
Волька Большая
|
28
|
171
|
85
|
86
|
60
|
Пінскі р-н (Вулька Вял.)
|
|
9
|
Волька Меншая
|
18
|
98
|
52
|
46
|
43
|
Пінскі р-н (Вулька Мал.)
|
|
10
|
Пара
|
29
|
154
|
87
|
67
|
45
|
Пінскі р-н (Парэ)
|
|
11
|
Востраў
|
17
|
123
|
63
|
60
|
19
|
Пінскі р-н
|
|
12
|
Дуброўск
|
28
|
129
|
63
|
66
|
47
|
Зарічн. р-н (Дібрівськ)
|
|
13
|
Воўчыцы
|
15
|
85
|
46
|
39
|
31
|
Зарічненський р-н
|
|
14
|
Старыя Коні
|
14
|
63
|
38
|
25
|
18
|
Зарічне місто
|
|
15
|
Каморы
|
14
|
68
|
34
|
34
|
26
|
Зарічненський р-н
|
|
16
|
Бучын
|
5
|
19
|
12
|
7
|
12
|
Любешівський р-н
|
|
17
|
Дубчыцы
|
48
|
288
|
145
|
143
|
94
|
Зарічненський р-н
|
|
18
|
Пагост Зарэчны мяст.
|
19
|
112
|
61
|
51
|
33
|
Зарічне місто
|
|
19
|
Нобель мястэчка
|
55
|
216
|
113
|
103
|
105
|
Зарічненський р-н
|
|
да фальв. Хойна
|
321
|
1724
|
891
|
833
|
604
|
|||
20
|
Вітчаўка
|
58
|
376
|
185
|
191
|
126
|
Зарічн. р-н (Вичівка)
|
|
21
|
Сернікі
|
25
|
151
|
74
|
77
|
47
|
Зарічненський р-н
|
|
22
|
Ласіцк
|
24
|
171
|
96
|
75
|
31
|
Пінскі р-н
|
|
23
|
Нячатаў
|
23
|
165
|
81
|
84
|
41
|
Столінскі р-н (Нячатава)
|
|
24
|
Радчыцк
|
67
|
369
|
184
|
185
|
103
|
Столінскі р-н
|
|
25
|
Гарадная мястэчка
|
104
|
596
|
316
|
280
|
173
|
Столінскі р-н
|
|
да фальв. Вітчаўкі
|
301
|
1828
|
936
|
892
|
521
|
|||
26
|
Замарочанне
|
2
|
12
|
5
|
7
|
4
|
Дубровиц. р-н (Лісове)
|
|
27
|
Азерск
|
9
|
63
|
34
|
29
|
18
|
Дубровиц. р-н (Озерськ)
|
|
28
|
Сварыцэвічы
|
60
|
270
|
138
|
132
|
101
|
Дубровицький р-н
|
|
да фв. Замарочання
|
71
|
345
|
177
|
168
|
123
|
|||
29
|
Стытычаў
|
22
|
148
|
83
|
65
|
47
|
Пінскі р-н (Стытычава)
|
|
30
|
Іванікі
|
10
|
49
|
25
|
24
|
26
|
Пінскі р-н
|
|
31
|
Жытнавічы
|
10
|
56
|
32
|
24
|
22
|
Пінскі р-н
|
|
да фв. Стытычава
|
42
|
253
|
140
|
113
|
95
|
|||
Агульная сума
|
967
|
5630
|
2930
|
2700
|
1704
|
Нягледзячы на сваё горкае значэнне для нашых продкаў, сёння інвентар Крыдля
1778 года – унікальная крыніца па гісторыі населеных пунктаў, якія ў ім
адзначаныя. Інвентар – каштоўная генеалагічная крыніца для тых, хто аднаўляе
свой радавод. Фактычна ўпершыню для Піншчыны пад перапіс патрапіла жаночае
насельніцтва, формы імёнаў у інвентары запісваліся паводле мясцовага
вымаўлення. Аднак інвентару слепа давяраць нельга, бо ён не ўтрымлівае поўных
звестак пра людзей і паселішчы.
Мною былі заўважаныя такія недакладнасці, якія я выявіў падчас падрабязнага
вывучэння перапісу жыхароў мястэчка Гарадной:
1.
Багата
якія дымы і людзі, пра існаванне якіх у Гарадной дакладна вядома з іншых
крыніц, у інвентар не патрапілі. У тым ліку некаторыя мае продкі. Матывы
пазбягання гэтага перапісу навідавоку – нікому не хацелася адрабляць паншчыну.
2.
Век
людзей пададзены прыблізна. Пра гэта сведчыць аналіз іншых крыніц, а таксама
відавочнае акругленне веку да такіх лічбаў як 20, 30, 40 і г.д. Аналізуючы век
сваіх продкаў, я схіляюся, што ў інвентары былі выкарыстаныя многія састарэлыя
звесткі, а сам інвентар складаўся не ў Гарадной, а паводле старых спісаў,
магчыма з актуальнымі ўдакладненнямі
чалавека з Гарадной, які быў на баку Бутрымовіча.
3.
Колькасць
дымоў і насельніцтва не гаворыць пра поўны памер населенага пункта, а толькі
пра тую частку, якая належала эканоміі. Каб даведацца, колькі ўсяго было дымоў і людзей, напрыклад, у Серніках, то трэба дадаць яшчэ немалую шляхецкую ваколіцу
і маёнткі іншых шляхцічаў, манастыроў і кляштараў.
Набліжэйшая крыніца для гэтага – Тарыф падымнага Пінскага павету 1775 року, які дагэтуль застаецца слабаапрацаваным.
Спіс гарадэнцаў у 1778 годзе тут:
Інвентар мястэчка Гарадной (пачатак): 1778 рок. Мястэчка Гарадная Пінскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Сем’і №1...26: Шчукі, Шпудэйкі, Драбаташы, Тутулы, Гміры, Шэлесты, Лукашыкі, Кавалькі, Пячонкі, Кісялі, Велясніцкія, Казакі, Каракузькі.
Інвентар мястэчка Гарадной (працяг): Сем’і №27...52: Шэлесты, Пячонкі, Літвінцы, Пайкі, Гаўрыльчыкі, Мікшы, Мануйлікі, Грэсі, Уліткі, Гембіцкія, Басяўцы, Пешкі, Вячоркі, Гміры.
Інвентар мястэчка Гарадной (працяг 2): Сем’і №53...78: Вячоркі, Палешкі, Яромічы, Хведаровічы, Баярыны, Шчукі, Гембіцкія, Белавусы, Курысі, Ляшкі, Гаўрыльчыкі.
Інвентар мястэчка Гарадной (заканчэнне): Сем’і №79...104: Вярохі, Курыські, Гаўрыльчыкі, Сенькі, Гембіцкія, Гаўрыльчыкі, Пайкі, Вячоркі, Мануйлікі, Пахолкі, Казачкі, Мацукі, Каліты, Дакорты.
Аўтар публікацыі Валер Кісель. Паводле дакументаў НГАБ.
Спіс гарадэнцаў у 1778 годзе тут:
Інвентар мястэчка Гарадной (пачатак): 1778 рок. Мястэчка Гарадная Пінскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Сем’і №1...26: Шчукі, Шпудэйкі, Драбаташы, Тутулы, Гміры, Шэлесты, Лукашыкі, Кавалькі, Пячонкі, Кісялі, Велясніцкія, Казакі, Каракузькі.
Інвентар мястэчка Гарадной (працяг): Сем’і №27...52: Шэлесты, Пячонкі, Літвінцы, Пайкі, Гаўрыльчыкі, Мікшы, Мануйлікі, Грэсі, Уліткі, Гембіцкія, Басяўцы, Пешкі, Вячоркі, Гміры.
Інвентар мястэчка Гарадной (працяг 2): Сем’і №53...78: Вячоркі, Палешкі, Яромічы, Хведаровічы, Баярыны, Шчукі, Гембіцкія, Белавусы, Курысі, Ляшкі, Гаўрыльчыкі.
Інвентар мястэчка Гарадной (заканчэнне): Сем’і №79...104: Вярохі, Курыські, Гаўрыльчыкі, Сенькі, Гембіцкія, Гаўрыльчыкі, Пайкі, Вячоркі, Мануйлікі, Пахолкі, Казачкі, Мацукі, Каліты, Дакорты.
Аўтар публікацыі Валер Кісель. Паводле дакументаў НГАБ.
No comments:
Post a Comment