Showing posts with label Horodna. Show all posts
Showing posts with label Horodna. Show all posts

18/03/2015

1776. Вячысты ліст Леўку Кісялю з братамі на зямлю ў Себятынцах

Прадажны вячысты ліст Леўку, Грыцу і Данілу Кісялям, 9 траўня 1776

Пячатка магістрата Гарадной

Гарасым, Іван, Онысько Андрухі сяла Радчыцка дзяржавы Яго Каралеўскае Міласці ясна чыняць і вызнаюць самі на сябе або гэтым дабравольным прадажным вячыстым лістом:
Што мы, Гарасым, Іван, Онысько Андрухі, маючы бацькаўшчыны сваёй уласнай моргавай зямлі сенажаці адзін морг на ўрочышчы ў Себятынцы Лесе ад мяжы адным бокам самі ад сябе, а з другога боку ад Ярахава Себятынца, трэцім бокам ад Майсея Капыльца, гэтую зямлю мы прадалі гарадэнскім мяшчанам Леўку, Грыцу, Данілу Кісялям ім самім, жонкам, і дзецям, і нашчадкам іх за поўную суму грошай 30 злотых літоўскае лічбы.

29/01/2015

1664. Фундуш Млоцкага на царкву ў Радчыцку

1912. Каваны крыж з Радчыцка.
Фота І. Сербава
Акт фундушу Млоцкага на Радчыцкую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч, пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад, некалі, Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, на Радчыцкую царкву нададзены, да актаў з прапановаю падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і ўпісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае:

27/12/2014

1666. Фундуш Яна Кароля Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Акт фундушу яснавяльможнага Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, Гарадэнскай царкве некалі нададзены, да актаў паводле прапановы падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і запісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае:

14/11/2014

1660. Напад казацкае харугвы Захар’яша Чацвяртынскага на Гарадную


«Каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў»

1660 год стаў для Літвы-Беларусі пераломным у 13-гадовай вайне з Масковіяй (1654-1667). 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае войска літоўскага гетмана Паўла Сапегі і рускага («галіцкага») ваяводы Стафана Чарнецкага разбіла групоўку царскага ваяводы Хаванскага пад Палонкай і да зімы вызваліла большую частку краіны. Аднак пачатак года не абяцаў ніякае надзеі. У студзені расейцы захапілі Берасце. У сакавіку падышлі да Ляхавіцкага замка. Гэта была апошняя фартэцыя літвінаў, якая так і не была ўзятая ворагам. Краіна была амаль што цалкам акупаваная маскавітамі, з павятовых цэнтраў у Літве вольным ад непрыяцеля застаўся толькі Пінск,

20/10/2014

1660. Акт рэестру шкод у Кігіраўскім войтаўстве, паробленых кароннаю харугваю

21.05.1660
Лета отъ нароженья Сына Божого тысеча шестсотъ шестдесятого м-ца мая двадцать первого дня
На въраде кгродскомъ въ замъку гдарскомъ Пинскомъ, передо мною Войтехомъ Зеленскимъ, стольникомъ и подстаростим пинскимъ, одъ вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пинъского, Гелметъского старосты, установленымъ, ставшы очевисто Янъ Серъницъкий и Янъ Анъкудовский, Енералове повету Пинъского, Реестръ почыненых шкодъ одъ жолънеровъ Яснеосвецоного Княжати его милости Захарыяша Четвертенъского[1] въ местечку Городъной и селах в войтовстве К[и]гировъскомъ, в держанью вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого, пинского, гелметъского старосты, будучомъ, въ повете Пинскомъ лежачомъ, ку акътыкованью до книгъ кгродъских пинъскихъ подали тыми Словы:

19/07/2014

Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка

Валер Кісель
Гарадная – літоўскае мястэчка. Як такое можа быць? – спытае паспаліты чытач. І праўда – сёньняшняя Літва аж за 300 км на поўнач ад Гарадной! Але так было не заўсёды, а для маштабу нашае гісторыі дык было зусім нядаўна. Па-першае, мястэчка Гарадную заснаваў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1592 року пінскі стараста як прадстаўнік дзяржаўнае ўлады гэтае краіны дзеля забесьпячэньня вялікага абшару Літвы ганчарным посудам. Па-другое, вялікія князі літоўскія надавалі Гарадной асноўны дакумэнт, якім ганарыліся гарадэнцы – прывілей на майдэборскае права.  Па-трэцяе, ад свайго пачатку Гарадная  жыла паводле Літоўскага Статуту, жывая гаворка гарадэнцаў дагэтуль вельмі блізкая да мовы Статуту, здаецца, нават бліжэй за беларускую мову. Па-чацьвертае, у Гарадной з часам усталявалася грэцкая царква ў «сьвятой Вуніі» з Рымам як і пераважна паўсюль у тадышнім ВКЛ. Па-пятае, у лёсе Гарадной гралі лёсавызначальную ролю славутыя літвінскія роды: Радзівілы, Агінскія, Бутрымовічы, Орды, Скірмунты ды інш. Чаму завяршэньнем літоўскага часу я ўмоўна пазначыў 1863 год, а не 1793 – другі падзел Рэчы Паспалітае?

11/11/2013

Справа 1665, Ян Кароль Млоцкі і адраджэньне Гарадной у 1654–1660

Валер Кісель
Герб «Праўдзіц» роду Млоцкіх

Гэтая справа [1: с. 378–380] вяртае нас да падзей у канцы самае разбуральнае ў гісторыі Літвы-Беларусі вайны, якая для Пінскага павету пачалася ў 1648 з паўстаньня Хмяльніцкага і закончылася з Андрусаўскім пагадненьнем з Масковіяй у 1667. У час гэтае вайны мястэчка Гарадная пасьпела неяк падтрымаць казакоў у 1648, быць пакараным за гэта войскам Януша Радзівіла ў 1649, быць амаль што зьнішчанай хаўрусьнікамі Хмяльніцкага татарамі ў 1653, адрадзіцца з попелу ў 1654–1660. Па гэтым часе Гарадная ўпершыню згадваецца ў 1660, калі казацкі аддзел з Давыд-Гарадку вывеў з Гарадной і Століна ўсю свойскую жывёлу. [1: с. 172] Улетку 1664 вялікі літоўскі гетман Павал Ян Сапега абвясьціў паспалітае рушаньне супраць чарговага ўварваньня Масковіі і казакоў з Украіны. Шматлікія войскі літвінаў і іншаземцаў-наймітаў разьмясьціліся на зімоўку па мястэчках і вёсках Пінскага павету.

10/11/2013

1665. Рыба для жаўнераў або як жыд Беняшэвіч заступіўся за гарадэнца-хрысьціяніна

Актавая крыніца
№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.

Заява пра пабоі, учыненыя жыду Беняшэвічу драгунамі палкоўніка Кальштына.
Пратакол на паноў жаўнераў пра забойства гарадэнскага жыда.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1665, месяца Марца 2 дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім Пінскім, перада мною Якубам Ґінвідам Панкевічам, стольнікам і падстарастам Пінскім, ад вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты устаноўленым, скардзіўся і апавядаў ягамосьць пан Міхал Львовіч, наглядчык маёмасьці дзяржавы вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты, названай Кігіраўскага войтаўства, якое ў павеце Пінскім ляжыць, як спагадліваму, як наглядчыку

15/08/2013

1788, 15 верасня. Бізуны для магістрата або чорны дзень магдэбургіі ў Гарадной

Гэтай падзеі неўзабаве будзе 225 гадоў. Яна адбылася ў нашай, тады ўжо моцна залежнай ад суседзяў і заняпалай, дзяржаве Вялікім княстве Літоўскім. Цікава, што вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не раз спрабаваў бараніць мяшчан Гарадной. Але ж  няздольнасць цэнтральных органаў улады канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай спыніць сваволю падначаленых літоўскага гетмана Агінскага лішні раз падкрэслівае асобнасць Літвы ад Польшчы. Гэта быў самы жорсткі акт, як бы цяпер сказалі, “масавых палітычных рэпрэсій” з боку мясцовай улады да гарадэнскіх мяшчан. Цяжка нават уявіць, каб у наш час жыхары нейкага беларускага горада здолелі б пайсці на такую ахвярнасць, каб абараніць сваё права на самакіраванне, каб “не быць скотам”. Зрэшты, калі спраектаваць сітуацыю на цэлую краіну, то мусім прызнаць, што за 225 год нічога прынцыпова не змянілася і масавае збіццё мірных грамадзян сваімі ж суайчыннікамі ў форме практыкуецца ў сучаснай сталіцы Беларусі [1].

25/07/2013

1764–1785. Змаганне гарадэнцаў за магдэбургскае права

Частка 1. Ад рэформ Тызэнгаўза да выгнання лясных стральцоў Сандэцкага

Злева Матэвуш Бутрымовіч герба "Тапор"
Да сярэдзіны 18 ст. пасля вялікіх войнаў жыццё ў магдэбургскім мястэчку Гарадная наладзілася. Павысіўся попыт на прадукцыю гарадэнскіх ганчароў, якая развозілася на падводах і чаўнах ва ўсе бакі Рэчы Паспалітае. Посуд прадавалі альбо мянялі на збожжа, соль і г. д. Заможныя гарадэнцы мелі ўрадлівыя ворныя землі за балотам Марочным (каля Калоднага, Нячатава, Жаўкіняў). Дзейнічала цэхавая арганізацыя рамеснікаў, рэгулярна абіраўся магістрат. Кожны новы манарх пацвярджаў гарадэнскі Прывілей на самакіраванне. Аднак набліжаліся перамены, якія так моцна падарвалі матэрыяльны дабрабыт вольных мяшчан, што яшчэ на пачатку 20 ст. сведчаннем этнографа Ісака Сербава “гарадняне лічыліся найбяднейшым народам на Палессі”.

12/07/2013

1787. Скарга гарадэнцаў на Бутрымовіча


Выпіс з кніг земскіх Пінскага павета 1787 року месяца студзеня 21 дня.
Перад актамі земскімі Пінскага павета з’явіўшыся асабіста Багдан Баярын войт, Мартын Яроміч, Васько Гмір, Аніська Пешка, мяшчане і абываталі мястэчка Гарадной сваім і ўсіх вышэйназванага мястэчка жыхароў імем найурачыстым чынам скардзіліся і пратэставаліся на паноў Міхала графа Агінскага вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага, войта і Матэвуша Бутрымовіча падстарасту Пінскага таго ж мястэчка Гарадное арандоўнага ўладальніка, таксама на пана Сандэцкага лоўчага, пра наступнае.

10/07/2013

1784. Аберагальна-напамінальны ліст

Яўхім Храптовіч (1729-1812), літоўскі падканцлер, які тройчы ў 1773, 1784 і 1792 абараняў гарадэнцаў ад імя вялікага князя
Станіслаў Аўгуст з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, падольскі, падляскі, валынскі, інфлянцкі, кіеўскі, смаленскі, северскі і чарнігаўскі.
Пану Міхалу Агінскаму, вялікаму гетману Вялікага княства Літоўскага, старасту, і пану Матэвушу Бутрымовічу, гродскаму суддзю Пінскага павета, арандоўнаму ўладальніку гродскага стараства.

31/05/2013

Катастрофа перад Калядамі 1653 года


…У антыфеадальную вайну 1648—54 спалена татарамі, захоплена ў палон 700 жыхароў мястэчка…
Сціслы радок з энцыклапедыі, але што за ім стаіць? Як сталася, што вайна антыфеадальная, а загінулі ад татарскіх саюзнікаў?

29/04/2013

Інвентар мястэчка Гарадной 1747 года

10 снежня 1746 г. Пінская эканомія, якая была на той момант у валоданні падляскай ваяводзіны Тэклі Сапежынай (народжанай Радзівіл, у першым шлюбе Вішнявецкай), паводле прывілею караля Аўгуста ІІІ дасталася ў пажыццёвае валоданне чашніка Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), пазней славутага гетмана і кампазітара. У сувязі з перадачаю эканоміі ў 1747 годзе будаўнічы Пінскага павету Леанард Антоні Астраменцкі склаў інвентар уладанняў.

31/01/2013

Прывілей на Майдэборскае права 1792 року


Малюнак герба Гарадное ў тэксьце
Прывілею 1792 року
У 1776 року пад ціскам Расеі было скасаванае Майдэборскае права для ўсіх невялікіх местаў і мястэчак Вялікага княства Літоўскага. Адразу ж мяйсцовыя магнаты паспрабавалі выкарыстаць гэта, павялічыўшы падаткі і накінуўшы дадатковыя павіннасьці на раней вольных мяшчан. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар, зьвярнуўшыся ў суды і атрымаўшы ў 1784 аберагальны ліст ад караля. Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітае 1788-1792 распачаў доўгачаканыя рэформы дзяржаўнага ўладкаваньня. 18 красавіка 1791 року быў прыняты закон пра месты, а 3 траўня – Канстытуцыя. Гэтыя законы фактычна далучалі мяшчан да палітычнага стану краіны, ураўноўваючы іх у правох са шляхтаю. У выкананьне гэтых нарматыўных актаў 17 сакавіка 1792 Гарадная пасьпела зноў атрымаць Майдэборскае права ў ліку 74 мястэчак Вялікага княства Літоўскага і адзіная ў Пінскім павеце. Прыводжу тэкст гэтага Прывілею паралельна па-польску, як у арыґінале[1], так і ў маім перакладзе на беларускую.

28/01/2013

Летапіс Гарадное



Пачатак Гарадное губляецца ў сівой даўніне. Паводле вусных паданьняў саміх гарадэнцаў яна была заснаваная больш за тысячу гадоў таму ў часы Ўладзімера Вялікага.[1] Мейсца на пясчанай высьпе сярод бяскрайняга і непраходнага балота Марочнае на пінскім Зарэччы было выдатным для пабудовы ўмацаванага гораду (адсюль назва Гарадная, у старых дакумэнтах Городно), цяжкадаступнага для шматлікіх ворагаў. На карысьць кіеўскага паходжаньня гаворыць унікальная гарадэнская мікрамова з паўмяккімі зычнымі і галосным гукам, які раней пазначаўся літарай “ѣ”.  На думку дасьледнікаў, гэтыя моўныя рысы былі ўласьцівыя афіцыйнай мове Кіеўскае Русі.[2]