Валер Кісель
Гарадная – літоўскае мястэчка. Як такое можа быць? – спытае паспаліты чытач. І
праўда – сёньняшняя Літва аж за 300 км на поўнач ад Гарадной! Але так было не
заўсёды, а для маштабу нашае гісторыі дык было зусім нядаўна. Па-першае, мястэчка Гарадную заснаваў
на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1592 року пінскі стараста як прадстаўнік
дзяржаўнае ўлады гэтае краіны дзеля забесьпячэньня вялікага абшару Літвы
ганчарным посудам. Па-другое, вялікія
князі літоўскія надавалі Гарадной асноўны дакумэнт, якім ганарыліся гарадэнцы –
прывілей на майдэборскае права. Па-трэцяе, ад свайго пачатку Гарадная жыла паводле Літоўскага Статуту, жывая гаворка
гарадэнцаў дагэтуль вельмі блізкая да мовы Статуту, здаецца, нават бліжэй за
беларускую мову. Па-чацьвертае, у
Гарадной з часам усталявалася грэцкая царква ў «сьвятой Вуніі» з Рымам як і
пераважна паўсюль у тадышнім ВКЛ. Па-пятае,
у лёсе Гарадной гралі лёсавызначальную ролю славутыя літвінскія роды:
Радзівілы, Агінскія, Бутрымовічы, Орды, Скірмунты ды інш. Чаму завяршэньнем
літоўскага часу я ўмоўна пазначыў 1863 год, а не 1793 – другі падзел Рэчы
Паспалітае?
Тлумачэньне простае – менавіта з часу апошняга Паўстаньня кардынальна актывізавалася мэтаскіраваная расейская палітыка перасоўваньня нашага спрадвечнага назову «Літва» на Поўнач і Захад, дзе яна цяпер замацавалася ў асноўным на тэрыторыі колішняга Жамойцкага стараства, малое правінцыйнае часткі ВКЛ. Такім чынам 1793 рок ніяк нельга лічыць канцом літоўскага часу Гарадной. Да 1837 року ў Гарадной была ўніяцкая царква, да 1840 гарадэнцы адстойвалі сваю вольнасьць у судох паводле Літоўскага Статуту. Суседзямі гарадэнцаў былі прадстаўнікі літвінскае эліты, зь якімі былі то кепскія дачыненьні як з Мацеем Бутрымовічам, Аляксандрам Скірмунтам, то добрыя як зь ягонаю дачкою мастачкаю Геленаю Скірмунт, якая спагадліва ставілася да простых людзей, а Гарадная зь дзяцінства скіравала ейны мастацкі талент на ляпныя скульптуры. Дык вось, падтрымка Скірмунтамі Паўстаньня, іх высяленьне з Калоднага на Тамбоўшчыну і сталася канцом літоўскае Гарадное, літоўскі характар якое яшчэ ў 1862 року апісаў ураджэнец расейскае Арлоўшчыны пісьменьнік Мікалай Ляскоў у пецярбурскай «Северной пчеле».
Тлумачэньне простае – менавіта з часу апошняга Паўстаньня кардынальна актывізавалася мэтаскіраваная расейская палітыка перасоўваньня нашага спрадвечнага назову «Літва» на Поўнач і Захад, дзе яна цяпер замацавалася ў асноўным на тэрыторыі колішняга Жамойцкага стараства, малое правінцыйнае часткі ВКЛ. Такім чынам 1793 рок ніяк нельга лічыць канцом літоўскага часу Гарадной. Да 1837 року ў Гарадной была ўніяцкая царква, да 1840 гарадэнцы адстойвалі сваю вольнасьць у судох паводле Літоўскага Статуту. Суседзямі гарадэнцаў былі прадстаўнікі літвінскае эліты, зь якімі былі то кепскія дачыненьні як з Мацеем Бутрымовічам, Аляксандрам Скірмунтам, то добрыя як зь ягонаю дачкою мастачкаю Геленаю Скірмунт, якая спагадліва ставілася да простых людзей, а Гарадная зь дзяцінства скіравала ейны мастацкі талент на ляпныя скульптуры. Дык вось, падтрымка Скірмунтамі Паўстаньня, іх высяленьне з Калоднага на Тамбоўшчыну і сталася канцом літоўскае Гарадное, літоўскі характар якое яшчэ ў 1862 року апісаў ураджэнец расейскае Арлоўшчыны пісьменьнік Мікалай Ляскоў у пецярбурскай «Северной пчеле».
Рок
|
Дата, мейсца
|
Падзея і яе апісаньне
|
1592
|
30 студзеня
|
У лясным урочышчы Гарадышча (сучасны назоў – Замкавішча) пісар пінскага замку Флярыян Маркоўскі абвяшчае пра пастанову Пінскага стараства (стараста Юры Збараскі) заснаваць места Гарадную, пасяліўшы там каралеўскіх сялян зь вёсак Нячатава, Жаўкіняў, Ласіцка і іншых. На знак 22 гадоў вольнасьці ўбіваецца слуп з адпаведнаю колькасьцю гваздоў.
|
1602
|
7–8 чэрвеня
|
Зь сяла Высокага маёнтку Купятычы
Пінскага павету ў мястэчка Гарадную ўцякае сям’я першага вядомага гісторыі
гарадэнца – краўца Тамілы Стэньковіча
(кравчик з жоною дей своею Мариною, из детми своими, дочкою Овдотьею, а сынами дей Андрейцем и
Федцем Томиловичами), узяўшы з сабою «грошей готовых 50 коп литовское личбы, коней 3 робочих, волов 4, коров з теляты 4, овец 10, гусей пятеронадцатеро; а збожя
молочоного жита бочок 10, овса бочок 5, ячменю бочок 3, грэчки бочок 5.
А одежи дей всякое: сукен музских и
женоцких, сермягов и простиц, полотен, курленых и зребных, сорочек и инших
хуст, так же дей стравных речей: меду, масла, мяса — усяго дей того за 100
коп гр. литовское личбы. И з тым дей усим тот подданый кравчик его, п[а]на берестейского, тое ночи
вышпомененое з того дей з его Высокого од его, п[а]на своего, проч ушел и зо всим тым на помененой Воли Городной оселост дей принявши
мешкает» Празь Пінскі земскі суд
уладальнік Купятычаў берасьцейскі кашталян Рыгор Война
намагаецца вярнуць уцекачоў, чаму пасьпяхова
супрацьстаіць пінскі стараста Юры Збараскі, які
відавочна зацікаўлены ў разьвіцьці
рамёстваў у
Гарадной.
|
1603
|
13 красавіка
|
Гарадэнскі мешчанін Іван Яцэвіч прадае Луку Дальную Рыгору Тарасэвічу. Першая згадка
гарадэнскага ўрочышча Лука.
|
1603
|
17 красавіка, места
Кракаў
|
Вызначэньне Літоўскае асэсорыі па
скарзе ўладальнікаў Лапатына Лях-Шырмаў
наконт урочышча Застружжа, якое арандатар
Пінскае эканоміі Флярыян Маркоўскі нібы незаконна аддаў гарадэнцам пры
заснаваньні мястэчка. Асэсорыя прызначыла камісарскі суд, але пінскі стараста
Юры Збараскі гэтае рашэньне ніколі ня выканаў.
|
1630
|
6 лютага Яраш Ігнатовіч прадае Кірыльцаў і Каронавыя Астравы Чэрэвачэвічу, 28 лютага браты Тымох і Хведар Татыцэвічы прадаюць
Луку Вялікую Юр’ю Ждановічу (правы
вячыстыя продажныя паміж гарадэнцамі)
|
|
1631
|
Па сьмерці Юр’я Збараскага, пры
якім была заснаваная Гарадная і які апекаваўся гарадэнцамі, пінскім старастам стае «страж
права» Альбрэхт
Станіслаў Радзівіл, які з 1638 жанаты з Ганнаю Крыстынаю зь Любамірскіх. Відавочна, што знакаміты канцлер ВКЛ надзяляў
значна менш увагі Гарадной, чым ягоны
папярэднік.
|
|
1636
|
8 сакавіка
|
Гарадэнец Піліп Хвіловіч набывае ўрочышча Лютычы.
|
1648
|
восень
|
Зьбяднелая частка гарадэнскіх
мяшчан далучаецца да казацкіх палкоўнікаў Гладкага і Нябабы, якія былі пасланыя на Піншчыну Хмяльніцкім, і бярэ ўдзел у захопе
Пінску. Відавочна, тыя гарадэнцы загінулі ў трагічных падзеях, калі літоўскае
войска на чале зь Мірскім бязьлітасна
зьнішчыла казакоў і паказачаных пінчукоў разам зь Пінскам.
|
1649
|
паміж 1 і 5 лютага
|
Войскі гетмана
ВКЛ Януша
Радзівіла прайшлі праз Гарадную, пакараўшы астатніх паказачаных
гарадэнцаў.
|
1653
|
сьнежань
|
Пасьля бітвы пад Жванцам татарскія хаўрусьнікі
Хмяльніцкага рушылі рабаваць Валынь і Палесьсе. У шэрагу іншых паселішчаў
Пінскага павету мястэчка Гарадная было спаленае, больш за 700 жыхароў абайго полу былі выведзеныя ў палон, у вагні
згарэў архіў разам з прывілеямі на вольнасьці.
|
1654
|
9 верасьня
|
Прысяга гарадэнскага войта Самойлы Васьковіча пра немагчымасьць
сплаты падымнага падатку “праз спаленьне і ўбоства праз татар […] таксама і забраньне
людзей”.
|
1654
|
9 верасьня
|
З прычыны страты прывілеяў на вольнасьці Гарадная адыходзіць ў падпарадкаваньне Пінскай эканоміі (стараству). Пінскі чашнік і скарбовы дваранін Арнольф Гедройць выдае канцлерынай Ганне Крыстыне зь Любамірскіх
Альбрэхтавай Станіслававай Радзівілавай уводны ліст на Пінскую эканомію. У ім
Гарадная пазначаная ў складзе Кігіраўскага войтаўства.
|
1654
|
30 верасьня
|
Інвэнтарнае апісаньне мястэчка Гарадной у складзе Пінскае эканоміі.
|
1656
|
пачатак
|
На пачатку року пінскім старастам стае каралеўскі
сакратар Літоўскае мэтрыкі большае і дыплямат Рэчы Паспалітае Ян Кароль Млоцкі, шматгадовы слуга канцлера Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Новае засяленьне і адбудова мястэчка Гарадной
адбывалася з ініцыятывы і спрыяньня новага пінскага старасты, які атрымаў у
валоданьне Кігіраўскае войтаўства разам зь землямі зьнішчанага мястэчка. Дакладна
вядома, што за Млоцкім у Гарадной ужо жылі продкі сучасных гарадэнцаў:
Вячоркаў, Ляшкоў, Шчукаў, Мануйлаў.
|
1660
|
жнівень
|
Казацкі загон з Давыд-Гарадку
лікам 30 коней забраў з Гарадной і Століна свойскую жывёлу, асьцерагаючыся
наступу ўрадавых войскаў зь Пінску.
|
1665
|
ад 1664
|
У Гарадной
кватаруе драгунскі полк Кальштына,
якога пазьней судзілі за рабункі мяйсцовага насельцтва. Патрабуючы ў
гарадэнцаў рыбу, шафар Стралецкі зьбівае да сьмерці карчмара Якуба Беняшэвіча, які заступіўся за
мешчаніна Еўтуха Безнасковіча.
|
1670
|
5 лістапада
|
З парады і
спрыяньня пінскага старасты Яна Кароля
Млоцкага, які засьведчыў існаваньне ранейшых страчаных прывілеяў,
Гарадной аднавілі майдэборскае права. Паводле прывілею вялікага князя і
караля Міхала Вішнявецкага “маюць і вольныя будуць прыгаданыя мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігіі,
якія ёсьць у
Вуніі сьвятой,
раз у тры гады
сярод сваіх
абіраць”.
Жыхары места мелі права вырабляць “солады, мёды, піва і гарэлку” на продаж,
плоцячы “чопавы” падатак у скарб Вялікага княства Літоўскага.
|
1672
|
Гарадная апісваецца Сіповічам ў інвэнтары Пінскай эканоміі.
|
|
1673
|
У 1673 і 1674 войтам Гарадное згадваецца Аляксей Вячорка, які набыў землі ва
ўрочышчы Багаткаве.
|
|
1675
|
9 кастрычніка
|
Каптуровае
вызначэньне ў справе з уладальнікам
Хвядораў Раманам
Борхам.
Пасьля сьмерці Яна Кароля Млоцкага
(памёр у 1675) Борх стаў дзёрзка захопліваць сенажаці Застружжа і іншыя
гарадэнскія землі. Суды высылалі Борху колькі лістоў, але той ігнараваў іх. «Шукалі старасьцінае Млоцкае заступніцтва, і
з тае нагоды згаданая Млоцкая, затуляючы іх ад Борхавага ґвалту і даючы іх справе
падвышэньне, сябе ў пазоў зьмясьціла».
|
1675
|
15 кастрычніка, места Пінск
|
Мяшчане Хведар Грамакевіч і Іван Вячорка падалі ў актавыя каптуровыя
кнігі Пінскага павету прывілей 1670 року.
|
1677
|
1 сакавіка,
места Варшава
|
Вялікі князь
і кароль Ян Сабескі выдае Гарадной канфірмацыйны
прывілей на майдэборскае права. У
Літоўскую мэтрыку запісаны пісарам Міхалам Друцкім Сакалінскім 5 сакавіка.
|
1684
|
30 кастрычніка
|
Па сьмерці Яна Скірмунта прывілей на гарадэнскае войтаўства атрымлівае Самуэль Орда, судзьдзя пінскі гродзкі.
|
1690
|
Да 1695 старастам пінскім Ян Кароль Дольскі (заклаў мястэчка
Каралін).
|
|
1695
|
Пінскім старастам стае Януш Антоні
Вішнявецкі.
|
|
1701
|
Пінскім старастам стае Міхал Сэрвацы
Вішнявецкі.
|
|
1710
|
7 сакавіка
|
Гарадэнскім войтам стае Юзаф Пласкавіцкі, лоўчы пінскі.
|
1729
|
7 верасьня, места Горадня
|
Па сьмерці войта Юзафа
Пласкавіцкага прывілей на майдэборскае войтаўства ў мястэчку Гарадной
Кігіраўскага войтаўства атрымаў Войцех
Даманскі, сакратар вялікае пячаткі ВКЛ.
|
1735
|
28 чэрвеня
|
Прывілей на майдэборскае войтаўства
ў мястэчку Гарадной атрымаў Людвік
Даманскі.
|
1744
|
16 верасьня
|
Памёр Міхал
Сэрвацы Вішнявецкі, вялік гетман, канцлер ВКЛ, ваявода віленскі,
уладальнік Пінскае эканоміі, пісьменьнік і паэт.
|
1746
|
28 лістапада
|
Гарадэнскае войтаўства атрымаў граф
Ян Красіцкі, харунжы надворны ВКЛ.
|
1747
|
18 верасьня
|
Інвэнтарнае апісаньне пры пераходзе Пінскае эканоміі ад
Тэклі Ружы Сапежынае з Радзівілаў (у другім шлюбе Вішнявецкае, у першым
Флемінґавае) да Міхала Казімера Агінскага. Інвэнтар склаў Леанард Антоні Астраменцкі. У
Гарадной 8 вуліц, 153 заселеныя пляцы
(усяго 233), 147 гаспадароў, 71 вол, 17 коней. У інвэнтары войтам Гарадной пазначаны Людвік Даманскі.
|
1750
|
8 жніўня
|
Гарадэнскае войтаўства атрымлівае Ян Палхоўскі, будаўнічы пінскі
|
1754
|
2 сьнежня
|
Гарадэнскае войтаўства атрымлівае Мацей Рыхтэрскі, паручнік войскаў
ВКЛ.
|
1759
|
4 студзеня, места Варшава
|
Вялікі князь і кароль Аўгуст Саксонскі выдае канфірмацыйны
прывілей на майдэборскае права. На чарговую канфірмацыю прывілею 1670 року
дакумэнты падаваў гарадэнскі войт Мацей Рыхтэрскі.
|
1764
|
Канстытуцыя «Ўмовы местаў Вялікага Княства Літоўскага» распачала супярэчлівыя
рэформы гарадзкога самакіраваньня Літвы. Пачыналася эпоха заняпаду вольнасьцяў Гарадное.
|
|
1765
|
27 кастрычніка
|
Люстратарскі інвэнтар Гарадное (люстратары Ажэшка і Сьвяжынскі) па канстытуцыі 1764. Інвэнтар
значна падвышае падаткі.
…В 1765 году во время заведения квартной подати в
местечке Городне гг. люстраторы не были у городенских мещан на грунтах и
находились в фольварке Витчовке, к Кигировскому ключу принадлежащем, и никогда
не могли ожидать того, чтобы были подвергнуты означенной подати без
предоставления привилегий, так как сия подать состоящая из собственных
городских складок, пляцовых, морговых и уволочных подана в кварту без ведома
мещан. Сия люстрация, хотя есть отяготительная отнюдь однако не налагает на
мещан какие-либо повинности или работы…
|
1767
|
Міхал Казімер Агінскі
распачаў амбіцыйны праект – будаўніцтва
каналу, які мусіў злучыць Панямоньне і Палесьсе. Будаўніцтва
запатрабавала велічэзныя грашовыя сродкі і безьліч працаўнікоў. Ад люстрацыі
1765 пачаліся спробы накінуць на Гарадную павіннасьці (шарваркі, падводы і
г.д.), якія выконвалі прыгонныя сяляне, але ніколі не жыхары майдэборскіх
мястэчак, пра што адмыслова агаворвалася ў каралеўскіх прывілеях. Мацей Бутрымовіч у 1767 распачынае
кар’еру з пасады афіцыяліста ў Агінскага.
|
|
1768
|
Канстытуцыя «Ўмовы местаў і мястэчак нашых каралеўскіх у Кароне і ў ВКЛ» яшчэ
больш паставіла гарадзское самакіраваньне пад кантроль дзяржаўных органаў
(стараства і асэсорыі).
|
|
1768
|
20 жніўня
|
Мацей Рыхтэрскі саступае гарадэнскае
войтаўства Міхалу Казімеру Агінскаму.
|
1773
|
30 сьнежня
|
Вялікі князь
і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
выдае канфірмацыйны прывілей на майдэборскае права, чаго спрабаваў не
дапусьціць памочнік Агінскага Мацей
Бутрымовіч. На помсту ён пасылае вайскоўцаў, якія арыштавалі Паўла Палешку, што выхадайнічаў
прывілей, і пасадзілі яго на 6 месяцаў у турму.
|
1776
|
Канстытуцыяй «Устава падатку Княству Літоўскаму» скасоўваўся майдэборскі суд у
Гарадной і ва
ўсіх мястэчках і малых местах ВКЛ.
Нібыта прынята пад ціскам Расеі (з падтрымкі Антонія
Тызэнгаўза).
|
|
1778
|
24 чэрвеня
|
Агінскі перадае частку
Пінскае эканоміі ў арэндоўнае ўладаньне Бутрымовіча.
З гэтае нагоды складаецца інвэнтарнае апісаньне Крыдля.
|
1778
|
9 кастрычніка
|
Агінскі падпісаў кантракт з
Бутрымовічам на арэндоўнае ўтрыманьне
ўсяе Пінскае эканоміі.
|
1778
|
Бутрымовіч загадаў разабраць гарадэнскую ратушу і
перавезьці яе на фальварак у Вітчаўку, пасля таго як там здарыўся пажар. У
адказ мяшчане будуюць новую ратушу. Тады ўзімку, каб ня даць магчымасьці зьбірацца
там магістрату, Бутрымовіч загадаў разабраць у новай ратушы печ, выняць вокны
і аддаць будынак у арэнду жыдом.
|
|
1778
|
У мястэчку Целяханы Агінскі засноўвае знакамітую фаянсавую фабрыку. Высакаякасную гліну для фаянсавых вырабаў было
вырашана здабываць у ваколіцах Гарадное. Такім чынам зьявіліся дадатковыя
падставы ціску на гарадэнцаў.
|
|
1778
|
да 1784
|
Будаўніцтва Бутрымовічам дарогі Пінск–Дубровіца, дзе працавалі таксама і гарадэнцы, часам без
належнае аплаты і пад прымусам.
|
1779
|
14 лістапада
|
Лаўрэнам Міхалоўскім быў
складзены «міравы» дакумент, праўда без подпісаў (а магчыма і ведама)
гарадэнцаў, у якім прапісваліся дадатковыя павіннасьці для мястэчка:
…на уплату чинша ежегодно по 1100 злотых, на давание
100 подвод, тоже на доставку до Телеханской фаянсовой фабрики глины…
|
1781
|
Агінскі выдаў праз Бутрымовіча
такі загад для мястэчка Гарадная:
…дабы 500 подвод конных для вывозок дров на
отопление до пристани, а тоже паробков сколько надобно будет для вырубки тех дров
и доставления оных в Слоним из экономии Пинской…
|
|
1784
|
8 верасьня
|
Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
прыбывае на адкрыцьцё Валынскага
тракту (Горнаўскае грэблі) ў маёнтак Бутрымовіча Крыстынаў. Гарадэнцы просяць караля пра абарону ад прэтэнзій Агінскага і
Бутрымовіча.
|
1784
|
18 лістапада
|
Выданьне
літоўскім канцлерам Яўхімам Храптовічам ад імя караля Аберагальна-напамінальнага
ліста для гарадэнскіх мяшчан (ад прэтэнзій гетмана Агінскага) і адмова гарадэнцаў
падпарадкоўвацца арандатару Бутрымовічу. Забраць ліст
гарадэнскі войт Якаў Гмір (сын Сьцяпана,
1743–1800) накіраваў мешчаніна Сьцяпана
Шпудэйку ў Горадню, дзе адбываўся чарговы Сойм.
|
1784
|
11 сьнежня, места Пінск
|
Аберагальна-напамінальны ліст
актыкавалі ў Пінскі земскі суд Сьцяпан Шпудэйка і Якаў Пешка (сын Хамы, 1707–1800), зьявіўшыся асабіста.
|
1785
|
люты
|
…наслаўшы пана лоўчага Сандэцкага
са стральцамі да 50 чалавек, якія, прыбыўшы, колькі вазоў калодак з сабою
прывозілі. Загадаў грамадзе зьявіцца, быццам бы для выправы на ловы і раптам,
пабачыўшы Якава Гміра войта, які высылаў у Горадню для ўзяцця Аберагальнага
ліста, а таксама і Сьцяпана Шпудэйку, які быў пасланы па названы ліст,
затрымаў і ў калодкі забіў (з прычыны чаго Сьцяпан у непрацяглым часе разьвітаўся
з гэтым сьветам)…
Лясныя стральцы закавалі 20 мяшчан у калодкі для
прымусу да новых павіннасьцяў. Бутрымовіч
пасылае ў Гарадную вайскоўцаў, прагнаўшы якіх Гарадная атрымлівае пэўную
палёгку на 4 гады.
|
1785
|
28 лютага
|
Сандэцкі напісаў два лісты
Бутрымовічу, у якіх скардзіўся, што яго зь 50 вайскоўцамі гарадэнцы з
Гарадное… прагналі:
… быўшы пасланы да іх на экзэкуцыю з падлоўчым і колькімі ляснымі
стральцамі і разьмясьціўшыся на кватэры ў карчме, хацеў некаторых
найгалаўнейшых зь іх узяць пад варту, але ўсё мястэчка паўстаўшы пачалі біць
у званы на трывогу, атачылі карчму і абклаўшы яе саломаю, расклалі агонь,
хочучы яе спаліць, а напрыканцы выняўшы вокны, тыцнулі ў сьвятліцу каламі, а
жанчыны лілі кіпень, падлоўчага і колькі стральцоў пабілі, такім чынам
выціснуўшы пана Сандэцкага з ягонай камандаю зь мястэчка, нічога сабе зрабіць
не дапусьцілі…
Самі гарадэнцы на пазьнейшых судах
пярэчылі некаторым дэталям выгнаньня экзэкутараў:
…ці можна допісам Сандэцкага здаровым розумам паверыць, калі, запаліўшы
карчму, маглі б запаліць і цэлае мястэчка Гарадную, і ўласныя маёмасьці
аддаць на ахвяру агню…
|
1788
|
травень-лістапад
|
Абмеры Гарадной каморнікамі Ключынскім і Даўгяйлам.
|
1788
|
29 жніўня
|
Бутрымовіч прыслаў у Гарадную 18 стральцоў пад камандаю
сяржанта Малевіча і прызначанага
войтам цівуна
Якава Гміра.
|
1788
|
15 верасьня
|
Зьбіцьцё
стральцамі Малевіча магістрату і 70 гаспадароў Гарадное для прымусу да паншчыны
на загад Бутрымовіча.
|
1789
|
24 студзеня
|
Возны Пінскага павету Юзаф Ланкевіч са шляхцічамі Антонам і
Канстантынам Барычэўскімі, нягледзячы на перашкоды Бутрымовіча, змаглі
зрабіць агляд і апытаньне ў Гарадной, справаздача пра што была актыкавана ў
Пінскі земскі суд 31 студзеня таго
ж года.
|
1789
|
31 студзеня
|
У Пінскі земскі суд зьявіўся
цэхмістар Дмітро Кісель , які
зарэгістраваў чарговы ліст гарадэнцаў каралю. Гэта быў проста крык пра
дапамогу. У лісьце пералічаліся некалькі сем’яў, якія з прычыны пабояў і
згаленьня вымушаныя былі пайсьці з Гарадное па сьвеце, а прысутнасьць 18
жаўнераў называлася «нявольніцкім ярмом». Збоку на лісьце было некім дапісана
«хай чакаюць прыбыцьця гетмана Агінскага».
|
1789
|
4 верасьня
|
ІІ люстратарскі інвэнтар Гарадное (каморнікі
Ануфры Кастравіцкі
і Ігнат Галоўка). З парады М.
Бутрымовіча складзены ў Крыстынаве, не выяжджаючы ў мястэчка. Паводле інвэнтару падаткі вырасьлі ў 5
разоў у параўнаньні з інвэнтаром 1747 року
|
1789
|
17 кастрычніка
|
Гарадэнцы адмовіліся выконваць ІІ люстратарскі
інвэнтар, запісаўшы пратэст у Пінскім земскім судзе. Таксама мяшчане падалі прашэньне ў Сойм.
Соймавы маршал гэтае прашэньне аддаў на «меркаваньне» ў Літоўскую скарбовую камісію. Камісія абвінаваціла ў незаконным
накладаньні падаткаў не люстратараў, а Агінскага і Бутрымовіча, і сваёй
рэзалюцыяй накіравала на пастанову ў Літоўскую асэсорыю.
|
1790
|
7 траўня
|
У Гарадную была накіраваная
вайсковая камісія Пінскае пяцігорскае брыгады. 7 траўня 1790 указам вайсковае камісіі стралецкая рота была з
Гарадное адкліканая. Такім чынам фактычная акупацыя мястэчка трывала даўжэй
за паўтара року. У той самы дзень вайсковая камісія пастанавіла, што вяртаньне
шкодаў, прычыненых мяшчанам, мусяць рабіць не стральцы, а пп. Агінскі і
Бутрымовіч.
|
1790
|
29 сьнежня,
места Варшава
|
Літоўская
асэсорыя (задворны асэсарскі суд) прызначае Камісію (падкаморскі суд) на чале
з наваградзкім падкаморым Адамам
Вайніловічам (1739—1803, прадзед славутага Эдварда Вайніловіча) і
каморнікам Казімерам Брэскім, якая
павінна была выехаць у мястэчка для сьледзтва.
|
1791
|
18 красавіка
|
Чытырохгадовы Сойм прыняў Закон
пра месты.
|
1791
|
3 траўня
|
Канстытуцыя 3 траўня значна пашырала правы мяшчан, якія фактычна ўраўноваўваліся са шляхтаю. Гарадная ў Пінска-Зарэчным павеце з цэнтрам у
Плотніцы.
|
1791
|
14 ліпеня
|
Жыды-арандатары Гарадное складаюць
прашэньне на перашкоды ў арэндзе і розныя крыўды з боку гарадэнскіх мяшчан.
|
1791
|
16 жніўня, Гарадная
|
Камісія (Камісарскі суд)
выехала ў Гарадную, прадпісала абмер зямлі і паданьне ўсіх прывілеяў і
дакументаў. Камісія прызначыла наступны свой зьезд на 6 ліпеня 1792.
|
1792
|
10 сакавіка
|
Бутрымовічы запісалі ў Пінскі
гродзкі суд пратэст на няплату падаткаў гарадэнцамі.
|
1792
|
17 сакавіка
|
|
1792
|
27 красавіка
|
Гарадная ў Запінскім павеце (цэнтар
у Століне) Вялікага Княства
Літоўскага (станам
на 27 красавіка).
|
1792
|
6 ліпеня
|
Чарговы зьезд Камісарскага суду ў
Гарадной не адбыўся з прычыны «замяшаньня ў краі» – дзеяньняў Таргавіцкае
канфэдэрацыі, якія выступілі супраць рэформаў, якія давалі Рэчы Паспалітай
шанцы на самазахаваньне. Тым ня менш, гэтаю ж датаю пазначаная мапа (плян) Казімера
Брэскага (Бжэскага), які перад тым
памераў прыналежную мястэчку зямлю.
|
1793
|
23 студзеня – пачатак расейскае
акупацыі ВКЛ. 22 ліпеня
– падпісаньне трактату пра ІІ падзел Рэчы Паспалітае. Уночы з 23 на 24
верасня 1793 нямы Гарадзенскі сойм маўкліва пагадзіўся з анэксіяй другое
часткі Літвы-Беларусі Расейскаю імпэрыяй.
|
|
1793
|
13 красавіка
|
Гарадная ўключаная ў склад Пінскае акругі навастворанае Менскае губэрні Літоўскага
генэрал-губэрнатарства Расейскае імпэрыі.
|
1793
|
28 верасьня, места Пінск
|
Праз 4 дні пасьля «нямога» Сойму
бурмістар Дмітро Кісель актыкуе ў
Пінскім земскім судзе прывілей на майдэборскае права 1670 року.
|
1793
|
18 лістапада, места Пінск
|
Бурмістар Дмітро Кісель актыкуе ў Пінскім земскім судзе прывілеі 1677 і
1759 рокаў.
|
1794
|
26 траўня, места Пінск
|
Гарадэнцу Яўхіму Гембіцкаму абвешчаная дата суду і ўручаная копія пазову
кавалера ордэну Сьв. Станіслава Адама
Скірмунта да бурмістра Дмітра Кісяля, радцы Хамы Шчукі, Хведара Вячоркі,
першага судзьдзі Данілы Кісяля, Яўхіма Гембіцкага, Рыгора Пешкі і іншых
гарадэнскіх мяшчан. Зьмест справы невядомы. З сваякамі Адама Скірмунта
Аляксандрам і Адамам гарадэнцы будуць неаднаразова судзіцца ажно да 1840-х.
|
1795
|
1 студзеня
|
Кацярына ІІ дорыць Пінскую эканомію, акрамя Гарадной, фэльдмаршалу Рапніну.
|
1795
|
26 красавіка
|
Справа Пляшчэўскага з гарадэнскімі
мяшчанамі. Пінскі гродзкі суд – явачнае вызначэньне.
|
1795
|
3 траўня
|
Менская губэрня
пераўтвараецца ў намесьніцтва.
Гарадная ў Церабяжоўскай воласьці Пінскае акругі.
|
1795
|
травень
|
Скасаваньне майдэборскага права ў Менскім намесьніцтве. У адным з данясенняў у Санкт-Пецярбург за 1793-1796 менскі генэрал-губэрнатар Туталмін паведамляе: “…Першыя два
(Лагішын і Гарадная – аўт.) маюць прывілеі на мяшчанскія перавагі і на
заснаванне паводле Магдэбургскага права магістратаў, якіх аднак там не
існавала. […] Прывілеі, ад жыхароў мястэчак пададзеныя, падлягаюць разгляду
губеранскага магістрата, а між тым, знаходзячыся ў ведамстве Пінскага
гарадавога магістрата, мець будуць для разбору малаважных цяжбаў славесны суд…”
|
1795
|
24 жніўня
|
Прадпісаньне генэрал-губэрнатара Туталміна
грамадзянскаму губэрнатару Няплюеву на падставе ўказу Кацярыны ІІ ад 18
жніўня пра перадачу маёнткаў князю фэльдмаршалу Рапніну. Да прадпісаньня быў
далучаны рэгістар паселішчаў, у якім Гарадной не было. Сам Рапнін пацьвердзіў
адсутнасьць прэтэнзій на Гарадную, калі дазволіў сячы дрэва гарадэнцам у
вітчынскіх (вітчаўскіх?) лясох са словамі «а
как сия экономия со всякими пожитками всемилостивейше князю без местечка
Городной подарена».
|
1796
|
14 сакавіка
|
Генерал-губэрнатар Туталмін прапанаваў
разгледзець Менскаму губэранскаму магістрату права гарадэнцаў на мяшчанства
адпаведна папярэдняму свайму прадпісаньню, а дэкрэт варшаўскага Асэсарскага
суду ад 29 сьнежня 1790 года і ўсю
вытворчасьць запатрабаваў скіраваць у Пінскі павятовы суд для разгляду разам
з Пінскім гарадавым магістратам, якому падсудныя гарадэнскія мяшчане.
Пасля чаго губэранскі магістрат на
падставе пададзеных гарадэнцамі прывілеяў на майдэборскае права 1670, 1677,
1773 гадоў знайшоў, што «мястэчка
вольнае і правам мяшчанскім яму карыстацца, таксама для суджэньня так, як у
іншых мястэчках ратушу і для карысьцяў сваіх
яткі, крамы і цаґельню паставіць, таксама і герб лася, прывілеем падараваны,
да ўсякіх спраў ужываць дазволена; пастанавіў зацьвердзіць іх вольнымі
мяшчанамі і не залежнымі ні ад кога, судом жа і расправаю ведацца ім у
магістраце сілаю законаў».
|
1796
|
3 сьнежня
|
Менскі губэранскі магістрат
аб’явіў сваё рашэньне паверанаму ад м. Гарадная мешчаніну Ўласаву (хутчэй за ўсё Стэпану Яромічу сыну Ўласа (1744-1809), які быў
старастам у 1798), які атрымаў з яго копію і падпісаў, што вызначэнньем
задаволены.
|
1796
|
12 сьнежня
|
12 сьнежня Менскае
намесьніцтва зноў пераймяноўваецца ў губэрню,
31 сьнежня(?) Пінская акруга перайменаваная ў Пінскі павет.
|
1797
|
17 лютага
|
Павераны князя Рапніна стольнік
Павал Качаноўскі таксама зьявіўся выслухаць вызначэньне. Але Менскі губэранскі
магістрат сваёю рэзалюцыяй ад 17 лютага 1797 аб’явіў яму, што калі «Его сиятельство ничем до местечка Городни
не касается, то нет надобности ему слушать помянутое определение».
|
1797
|
9 красавіка
|
…Указ Минского губернского правления, Пинскому
земскому суду 1797 года апреля 9
дня данный, коим воспрещено вступа в колоденские лесы, то есть в те урочища,
о коих мещане вовсе неправильно имеют претензии…
… что указом Минского губернского правления, 1797 года апреля 9 последовавшим,
воспрещено уживальности лесов экономических для местечка Городна и прочего
вступа в экономические лесы им не дозволено, как только покупать за деньги…
|
1797
|
19 жніўня
|
Дмітро Кісель падаў прашэньне
ў Менскае губэранскае праўленьне. У прашэньні мяшчане патлумачылі, што яшчэ
за часамі Рэчы Паспалітае па прывілеях гетмана
Агінскага ягоны арэндоўны пасэсар Бутрымовіч
выкарыстоўваў іх нароўні зь сялянамі на працах, прысвойваў прыналежныя
мястэчку землі і лясы. Потым уладаньні Агінскага перайшлі да князя Рапніна, які землямі і лясамі сваімі
гарадэнцам карыстацца не дазваляў, а ўласныя іх палі у мінулым 1796 годзе засеяў, сёлета хлеб зьбіраў,
і да падобнага налета землі рыхтаваў. У сувязі з гэтым Менскае губэранскае
праўленьне просіць 2-гі дэпартамэнт Менскага галоўнага суду справу перадаць
зноў у Пінскі падкаморскі суд. І пакуль ня будзе канчатковага рашэньня, то
гарадэнцам належыць карыстацца землямі, якія далучаныя да двара Калоднага,
вёсак Радчыцка, Нячатава і Вітчаўкі, якія належаць Рапніну. А засеяны і
сёлета сабраны хлеб аддаць гарадэнцам, новы сеяць забараніць.
|
1797
|
11 верасьня
|
2-гі дэпартамент Менскага
галоўнага суду паведаміў, што павераны ад Бутрымовіча зьявіўся і вызначэньне
выслухаў.
|
1798
|
лета-восень
|
Пінскі ніжні земскі суд. Справа
пра забор сена. Гарадэнцы, лічачы ўрочышча Пісьмень
пад Калодным і іншыя землі спрадвеку сваімі, скасілі і забралі сена, сабралі
жыта. На што пасэсар Калоднага Даноўскі
назваў іх рабаўнікамі і падаў у суд. Справа прысьпешыла аднаўленьне
працэсу ў Валынскім задворным судзе.
|
1799
|
17 траўня
|
Валынскі
задворны суд аднаўляе працэс, пачаты Літоўскаю асэсорыяй 29 сьнежня 1790, і зноў прызначае камісію
|
1800
|
20 лістапада
|
Каморнік
Бутрымовіч павярае плян Гарадное,
складзены Бжэскім у 1792.
|
1800
|
23 лістапада
|
Акцэсарыйнае рашэньне Камісійнага
суда.
|
1801
|
12 траўня
|
Памірае князь Мікалай Васільевіч Рапнін, адзін з найзначнейшых расейскіх
дзеячоў кацярынінскае эпохі, фэльдмаршал войска, якое акупавала землі
Вялікага Княства Літоўскага. Ён жа – адказчык па справе мястэчка Гарадная. Па
сьмерці фэльдмаршала ягонымі спадкаемцамі па справе стала дачка Мікалая
Аляксандра (1757–1834) і яе муж, генэрал ад кавалерыі князь Грыгорый Сямёнавіч Валконскі
(1742–1824).
|
1801
|
22 жніўня
|
Акцэсарыйнае вызначэньне
Камісійнага суда супраць допыту 18-ці сьведкаў з боку мястэчка Гарадной, а з
боку адказчыка наадварот допуску 36-ці сьведкаў да допытаў.
|
1802
|
18 жніўня
|
Рашэньне Галоўнага суду 2-га
дэпартамэнту Менскае губэрні, якім пастаноўлены пачатак Гарадэнскае камісіі
ад тае ступені, да якое была даведзеная справа.
|
1802
|
18 сьнежня
|
Акцэсарыйнае вызначэньне, якое,
нягледзячы на рашэньне Галоўнага суду пра пачатак Камісіі, працягвала час
збору тлумачэньняў, допытаў і аглядаў.
|
1803
|
7 студзеня
|
Акцэсарыйнае вызначэньне, якое
насуперак рашэньню Валынскага надворнага суду ад 17 траўня 1799 пра роўную
колькасуць камісараў з боку пазоўцы і адказчыка дапусуціла ў склад Камісіі
толькі аднаго прадстаўніка гарадэнцаў і чатырох з боку адказчыка.
|
1803
|
8 студзеня
|
Далучэнуне новых дакумэнтаў да
справы, на што гарадэнцы падаюць апэляцыю.
|
1803
|
30 студзеня
|
На Камісійным судзе ў Гарадной
адвакат Фэлікс Францішак Абрамоўскі прачытаў
рэпліку «на 119 картках» у абарону гарадэнскіх мяшчан ад іхняга імя, найперш старасты Дмітра Кісяля і судзьдзі Якава Пешкі. Тая рэпліка – гэта твор
адвакацкага мастацтва. Падрабязна спыняючыся на ўсіх аспэктах і эпізодах
справы, заглыбляючыся ў гісторыю Літвы і ўласна мястэчка, прыводзячы на кожны
эпізод спасылку на Літоўскі статут ці іншыя акты, Абрамоўскі пакінуў нам
неацэнную крыніцу для ўзнаўленьня і ацэнкі як гісторыі змаганьня мястэчка за
волю, так і ўласна гісторыі Гарадное ад часоў яе заснаваньня ў 1592 годзе.
|
1803
|
1 красавіка
|
Камісарскі суд адмяжоўвае Гарадную ад сумежных уладальнікаў, абвяшчае рашэньне, у якім
прызнае
вольнасьць мяшчан, але адбірае ў іх усе землі за балотам Марочным на карысьць абшарнікаў.
|
1803
|
2 красавіка
|
Гарадэнцы падаюць апэляцыю ў 2-гі дэпартамэнт Менскага
галоўнага суду (пазьней Грамадзянская палата).
|
1803
|
ліпень
|
Мешчанін Якаўлеў (магчыма Стэпан
Пешка сын Якава (1735-1803),
бурмістар у 1788) даходзіць у Санкт-Пецярбург да міністра Качубея, які раіць
губэрнатару Карнееву ўзяць мяшчан пад абарону. Захавалася прыказка «Пешка
пешкі хадзіў у Пецярбург».
|
1817
|
Справа з Грамадзянскае палаты перададзеная ў Пінскі
павятовы межавы суд.
|
|
1821
|
Прымусовае перасяленьне ў Гарадную 25 мяшчан з Пагосту Зарэчнага, якія з часам, не прыжыўшыся,
вярнуліся дадому.
|
|
1824
|
да 1835
|
Браты Адам і Аляксандр Скірмунты
сталі рабіць перашкоды гарадэнцам у транспартаваньні ганчарскае прадукцыі
празь іхнія маёнткі Вітчаўку і Калоднае. Абшарнікі ўвялі мыта за правоз
гаршкоў, здараліся выпадкі канфіскацыі посуду, забіралі гарадэнскія землі,
валоў. 12 траўня 1824 стараста Мікіта
Белавус падае прашэньне ў Пінскі земскі суд, з чаго і пачаўся 11-гадовы
працэс.
|
1833
|
28 лютага
|
Паміж Аляксандрам Скірмунтам і
Гарадною ў прысутнасьці Пінскага земскага суду заключаецца Міравое пагадненьне
ў справе 1824.
|
1833
|
2 сьнежня
|
Уладальнік Калоднага Аляксандар сын Тамаша Скірмунт падаў пазоў у Пінскі павятовы
апэляцыйны суд, патрабуючы зацьверджаньня
рашэньня Камісарскага суду 1803
року.
|
1833
|
22 сьнежня
|
Пінскі павятовы апэляцыйны межавы суд прымае станоўчае
рашэньне па апэляцыі Скірмунта.
|
1833
|
28 сьнежня
|
Пінскі павятовы межавы суд перадае справу ў Менскі
губэранскі
межавы суд.
|
1835
|
26 лістапада
|
Пінскі павятовы суд агалошвае сваё
рашэньне ў справе з Аляксандрам
Скірмунтам, якая цягнулася з 1824. Гарадная фактычна выйграла гэты суд,
які забавязаў Скірмунта спыніць уціск гарадэнцаў і выконваць Міравое
пагадненьне 28 лютага 1833.
|
1837
|
26 студзеня
|
Менскі губэранскі межавы суд вырашае справу і камандзіруе каморніка для адмежаваньня
мястэчка сярэдзінаю балота Марочнага. Суд
трохі карэктуе папярэднія суды, вярнуўшы мяшчанам сенажаці ў Стыкаве і Застружжы і прызначаючы
гарадэнцам нязначную кампэнсацыю за ўсе страты ад 1768 року.
|
1837
|
У Гарадной уніяцкая царква
пераводзіцца ў расейскае праваслаўе. Уніяцкім сьвятаром царквы на той час прыблізна
ад 1814 быў Давід Вячорка. Ягоным
папярэднікам быў Рыгор Вячорка.
|
|
1840
|
Скасоўваецца дзеяньне Літоўскага
Статуту, паводле якога гарадэнцы адстойвалі свае правы ў судовых працэсах.
|
|
1845
|
Памірае пінскі маршалак Аляксандар сын Тамаша Скірмунт
(1793-1845), уладальнік Калоднага, які непрыязна ставіўся да мястэчка
Гарадное, асабліва да старасты Кірылы Белавуса. Судовыя працэсы паміж
Гарадною і Скірмунтам праходзілі зь пераменным посьпехам. Усё ж у выніку
Гарадная не змагла адсудзіць у Скірмунта ўрадлівыя землі вакол фальварку
Калоднага. Дачка Аляксандра,
перакананая літвінка, мастачка Гелена
Скірмунт (1827-1874) вучылася асновам свайго скульптарскага майстэрства ў
гарадэнскіх гаршчаёў, яна спагадліва ставілася да простых людзей. Цікава, што
дачка Гелены Канстанцыя Скірмунт
(1852-1934) была выбітнаю дзяячкаю літвінскага краёвага руху пачатку 20 ст.
|
|
1848
|
Каморнік Гумніцкі канчаткова праводзіць мяжу
зямель мястэчка Гарадная сярэдзінаю балота Марочнага.
|
|
1862
|
20 верасьня
|
Пасьля «літоўскага Лівэрпулю»
Пінску Гарадную наведвае расейскі пісьменьнік Мікалай Ляскоў. «…Сярод
сёлаў, якія мы праехалі, найболей адметная Гарадная, вядомая ў навакольлі
сваёю ганчарнаю вытворчасьцю. Вырабам гаршкоў тут займаюцца пятнаццать (папраўдзе,
значна болей – аўт.) хат. Цана гаршкам
зь першых рук незвычайна нізкая. Сяляне прадаюць іх перакупнікам па 75 кап.
за сотню. У тутэйшых сялянах мне не ўдалося заўважыць ні сымпатыяў, ні
антыпатыяў да польскага або да расейскага элемэнту. У іх ёсьць якісьці дзіўны
індыфэрэнтызм, як бы сьляды апатыі, якая заносіцца зь Літвы з паўночным
ветрам…»
|
1863
|
11 ліпеня
|
Бой аддзелу
Рамуальда
Траўгута з маскалямі ля
Калоднага (9 км ад Гарадной).
Канфіскацыя Калоднага ў Скірмунтаў і высылка іх на Тамбоўшчыну. Удзел саміх
гарадэнцаў у Паўстаньні Кастуся Каліноўскага не дасьледаваны, але ў 1936
пінскі краязнаўца пісаў: «у паўстаньнях Гарадная брала жвавы ўдзел, можа менш
чынны ў войску, аднак у пастаўках харчоў, грошай і ў шпігунстве на карысьць
паўстанцаў». Такім чынам, параза паўстаньня сталася для Гарадное ўмоўным канцом
літоўскага часу, вельмі марудна, хоць з актыўным спрыяньнем расейскіх
імпэрскіх уладаў, тут пачынае ўсталёўвацца беларуская ідэнтычнасьць.
|
No comments:
Post a Comment