19/08/2015

Магдэбургскае войтаўства ў Гарадной

Валер Кісель
Відарыс з тытулу кнігі Б. Граіцкага
«Парадак судоў і гарадскіх спраў
майдэборскага права» (1566)

Раз у тры леты сярод сваіх абіраючы…

Паводле прывілею на магдэбургскае права ад 5 лістапада 1670, нададзенага каралём Міхалам на просьбу пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага«...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...».