Вікінгі валочаць ладдзю |
Валер Кісель
Гарадная, назва колішняга мястэчка, нібы падказвае нам, што некалі тут было ўмацаванае
гарадзішча. Напраўду, апісанне заснавання мястэчка ў 1592 годзе беспасярэдне
паказвае на месца заснавання: остров ГороднЫй, урочышчэ Городышчэ.[1] Першапачаткова мястэчка называлася Воля Гарадная [2], потым першае слова
адпала, а прыметнікавая назва «Гарадная» ў жаночым родзе паспяхова перажыла
спробы расійскіх чыноўнікаў 19 ст. і польскіх улад 20 ст. перайначыць назву на
сярэдні род: «Городно», «Городное».