Showing posts with label за саветамі. Show all posts
Showing posts with label за саветамі. Show all posts

19/01/2021

1966. Галіцыя, Іванькаў партрэт і цагельня

Гарадзенскія галіцыяне ў 1930-х

А. Леанавец

На зямлі Гарадзенскай (нарыс)

ЦІ ДОБРАЮ, ці злою воляю лёсу заносіць людзей на чужыну, і яны прыносяць з сабою шчымлівы ўспамін пра родныя мясціны, свае звычкі і свае геаграфічныя назвы. Так, і назвы. У глыбіні Палесся, у некалькіх кіламетрах ад вёскі Гарадная ёсць Галіцыя...

Колісь тут жыў пан. Ці патрэба такая была, ці вымушаны пан быў, але зямлю гэтую «яснавяльможны» прадаў другому пану — з Галіцыі. Такім чынам і аказаўся цэлы тузін украінскіх сем’яў непадалёку ад Гарадной. І назва ад таго па людзях пайшла — Галіцыя ды Галіцыя.

27/03/2016

Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча

Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах
У першай частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога. Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

02/11/2015

Городная 1939-1956. Коллективизация

Алексей Вечорко
Дарога ў калгас.
Маст. Кастусь Харашэвіч, 2001 год.

Новым поворотом в истории Полесского края ознаменовался 1939 год. Польша стала мишенью для двух великих европейских государств: Германии и Советского Союза. Всеобщая мобилизация, собравшая в Войско Польское более одного миллиона человек, не спасла ситуацию. Подавляющее большинство резервистов сформированной 30-й пехотной дивизии, 30-го легкого артиллерийского полка, 4-го танкового батальона, проживали на территории Пинского, Столинского, Лунинецкого, Дрогичинского и Кобринского поветов. Первого сентября Германия напала на Польшу, а уже 9 сентября немецкая авиация бомбила Пинск. Утром 17 сентября части Красной Армии с востока перешли границу и вступили на территорию Западной Белоруссии. Пинск был занят через три дня, 20 сентября,

26/07/2015

Городенское гончарство: прошлое и настоящее (абноўлена)

Георгий Вечорко

  Уважаемые читатели! Предлагаемую вашему вниманию публикацию автор считает данью памяти славной городенской гончарной традиции, хоть и небольшим, но вкладом в дело сохранения этой историко-культурной ценности ради будушего. С учётом того факта, что на месте древнего городенского городища археологами найдены обломки глиняной посуды тшцинецкой культуры, а также факта огромных залежей в окрестностях Городной  высококачественных глин, можно с уверенностью утверждать, что изготовлением керамических изделий люди здесь занимались, начиная с эпохи бронзового века. Первые письменные известия про Городную (XV век) в качестве центра гончарного производства появляются в то время, когда городенцы уже перешли к новой технологии изготовления горшков.

11/06/2014

1982. Чым заклапочаны майстры з Гарадной…

М. Шаўцова

Амаль усе жыхары вёскі Гарадной Брэсцкай вобласці спрадвеку займаліся вырабам глінянага ганчарнага посуду. Цікава, што нават дзяўчаты адмаўляліся выходзіць замуж за хлопцаў да таго часу, пакуль жаніх не навучыцца працаваць на ганчарным крузе. Славілася кераміка вёскі Гарадной не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Пра гэта сведчыць багатая экспазіцыя краязнаўчага музея ў Пінску, дзе экспануюцца шарападобныя глякі, гаршкі, слоікі, спарышы, міскі, макацёры і іншы гліняны посуд, выраблены з высакаякасных мясцовых светлых глін гараднянскімі майстрамі.