27/03/2016

Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча

Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах
У першай частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога. Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Разведка Юрыя Кухарэнкі

У 1955 Юрый Кухарэнка ў складзе Палескага атрада Славянскай археалагічнай экспедыцыі абследаваў гарадзішча і паселішча ва ўрочышчы Замкавішча каля Гарадной. На матэрыялах таго абследавання і грунтуюцца ўсе далейшыя спробы акрэсліць ахеалагічныя культуры, да якіх належаць помнікі. Сам Кухарэнка вызначыў гарадзішча сярэднявечным («старажытнарускім») помнікам, а паселішча паводле знойдзенай керамікі далучыў да тшцінецкай культуры бронзавага веку. На цяперашні час такія вызначэнні прынятыя афіцыйна.     

Паселішча тшцінецкай культуры

На сённяшні дзень паселішча тшцінецкай культуры ва ўрочышчы Замкавішчы не фігуруе ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Аднак у Зборы помнікаў гісторыі і культуры Брэсцкай вобласці за 1984 год яно было апісана пад № 1538б:
1538б. Паселішча. За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, адразу за валам гарадзішча, ва ўрочышчы Замкавішча. Адкрыў і абследаваў у 1955 г. Ю. У. Кухарэнка, абследаваў у 1962 г. П. Ф. Лысенка. Займае пясчанае ўзвышша плошчаю каля 0,5 га. У агаленнях прасочаны культурны пласт 0,1–0,2 м. Сабраны рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да тшцінецкай культуры бронзавага веку. Датуецца 15—11 стагоддзямі да н. э. Раскопкі не праводзіліся. Матэрыялы абследаванняў зберагаюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
У сваёй працы «Первобытные памятники Полесья» Кухарэнка піша:
Приблизительно в конце первой половины ІІ тысячелетия до н. э. в Полесье появляются памятники тшцинецкой культуры. В настоящее время они известны более чем в тридцати пунктах по всему Полесью (рис. 4). Как и памятники культуры шнуровой керамики, с которыми они вначале, по-видимому, сосуществуют, поселения тшцинецкой культуры расположены на прибрежных песчаных всхолмлениях, а также на редких в Полесье более высоких местах (Городное). Во многих случаях на этих же местах обнаружены и остатки поселений шнуровой керамики (Ветлы, Боровое, Остров, Иванчицы, Невир, Велемичи и др.), или же поселения культуры гребенчатой керамики (Остров, Иванчицы, Ляховичи, Слепцы)…
У гэтай жа працы прыводзяцца ілюстрацыі двух чарапкоў, знойдзеных на гарадэнскім паселішчы. Адзначаецца, што венчыкі пасудзін маюць характэрныя патаўшчэнні і косы зрэз.

Гарадзішча 11–13 ст.

Улетку і ўвосень 1970 г. супрацоўнікі сектара археалогіі Інстытута гісторыі і сектара Збору помнікаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР правялі даследаванне археалагічных помнікаў Брэсцкай вобласці. Сярод іншых у ліпені было ўзята на ўлік гарадзішча каля Гарадной «ва ўрочышчы Замкавіска, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на беразе рэчкі».[1] Цікава, што ў складзе экспедыцыі быў і пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які асабіста наведаў гарадзішча і апісаў гэта так:
…Мінулым летам, напрыклад, такі настрой нарадзіўся ў мяне на старажытным славянскім гарадзішчы Святая гара, пад вёскай Гарадное, на Століншчыне. Вакол балоты і мокрыя сонечныя лугі, а пасярод іх, над рэчачкай, гара з абсечанай верхавінай. Уся зарасла чорнымі ад старасці соснамі. На соснах вуллі ў выглядзе чалавечых фігур. Тут жа адна хата і руіны млына з колам, выкачаным на адхон…[2]
Гаспадар хутара на Замкавішчы Сямён Есіпавіч Пешка пачаў будаваць вадзяны млын яшчэ да нямецкай акупацыі, але спачатку вайна, а потым стварэнне калгасу не далі магчымасці закончыць будаўніцтва. Менавіта рэшткі гэтага млына і бачыў Караткевіч. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Караткевіч называе гарадзішча славянскім, што супадае з меркаваннем Юрыя Кухарэнкі і Пятра Лысенкі, двух славутых савецкіх археолагаў, якія адпаведна ў 1955 і 1962 беспасярэдне абследавалі гарадэнскія помнікі.
Юрый Кухарэнка ў сваёй працы «Средневековые памятники Полесья» адзначае:
…Почти все средневековые городища располагаются на высоких площадках, чаще всего по берегам больших рек. По размерам они примерно вдвое больше городищ предшествовавшего времени и лучше укреплены. Наряду с круглыми городищами встречаются и мысовые, до этого неизвестные в Полесье. Таковы, например, древнерусские города Туров, Высоцк, Дубровица, Городное и др…[3]
Тамсама ў каталозе пад нумарам 133 прыведзена апісанне гарадзішча:
Городно, дер. Примерно в двух километрах к северо-востоку от деревни имеется городище (табл. 14, 15). Оно обследовано нами в 1955 г. Среди местного населения городище известно под названием Замковиско. Расположено среди заболоченных лугов на мысовидном окончании большой песчаной гряды. Площадка городища с напольной стороны укреплена двумя дугообразными земляными валами, отстоящими друг от друга примерно на 30 м. Немного подсыпан и противоположный, мысовой край площади. На площадке городища растут деревья. Культурный слой не прослеживается. Вещевых находок нет.[4]
У Зборы помнікаў гісторыі і культуры Брэсцкай вобласці за 1984 год яно апісана пад № 1538а:
1538а. Гарадзішча. За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на беразе ручая, на мысападобным канцы вялікай пясчанай грады. Пляцоўка памерам 41х48 м, над узроўнем ручая ўзвышаецца прыкладна на 8 м. з боку поля абнесена 2 (з інтэрвалам у 30 м) дугападобнымі валамі вышынёю каля 3 м. Абследаваў у 1955 г. Ю. У. Кухарэнка. Культурны пласт не прасочваецца.
У манаграфіі Пятра Лысенкі «Дреговичи», выдадзенай у 1991:
102. Городная, центр с/с. Городище XI—XIII вв., в 2 км северо-восточнее деревни, в ур. Замковиско. Расположено на мысообразном окончании большой песчаной гряды. Площадка треугольной формы, с напольной стороны ограничена двумя дугообразными валами и рвами (Кухаренко Ю. В. Средневековые памятники Полесья. С. 20).
Нарэшце, у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь за 2009:

Сярэднявечча ці жалезны век?

Нягледзячы на меркаванне археолагаў, якія займаліся палявымі даследаваннямі Гарадной (Кухарэнка, Лысенка), у літаратуры час ад часу паяўляюцца альтэрнатыўныя датаванні гарадзішча каля Гарадной.
Леанід Побаль у апублікаванай у 1974 працы «Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.)» далучае гарадзішча каля Гарадной да культуры жалезнага веку, пазначанай у  назве:
587. Городно (Городное). В урочище Замковище (Замковиско) есть городище мысового типа. Оно находится в 2 км на северо-запад [северо-восток! – В.К.] от деревни, на мысу песчаной дюны, окруженной болотом. В XIX в. около городища протекал небольшой ручей. [Насамрэч там і цяпер працякае невялікая рэчка – В.К.] На берегах ручья находят обломки сосудов [судов, а не сосудов! – В.К.]. Городище состоит из двух площадок, примерно одинаковых по размеру (50х50 м), которые разделяет вал. [Насамрэч адна пляцоўка 48х41 м, якая ўмацаваная з напольнага боку двума валамі з ровам між імі – В.К.] Памятник обследовался Ю. В. Кухаренко в 1955 г.
У 1983 той самы Леанід Побаль у кнізе «Археологические памятники Белоруссии. Железный  век» зноў прыводзіць гарадэнскае гарадзішча ў спісе помнікаў зарубінецкай культуры:
261 (587). Городная, центр с/с. В урочище Замковище (Замковиско) располагается городище мысового типа. Оно находится в 2 км северо-западнее [северо-восточнее! – В.К.] деревни, устроено на мысу песчаной дюны (рис. 49).
Звяртае на сябе вялікая колькасць памылак у апісанні Побалем гарадзішча. Асабліва даецца ў знакі замена абломкаў суднаў на абломкі посуду. Не выклікае таксама сумневаў, што ручай, дзе знаходзілі абломкі суднаў, быў раней ракою, якая злучала гарадзішча з Прыпяццю. Гэтая рака апісваецца Юзафам Жылінскім як рака Цменка падчас каналізацыі канца 19 ст. А яшчэ раней у 1861 у Эдынбургу была надрукаваная мапа славутага шатландскага географа Аляксандра Кейта Джонстана з гэтай ракою (Alexander Keith Johnston, 1804–1871). Наяўнасць ракі, якая злучала старажытную Гарадную з Прыпяццю, і паведамленні пра знаходкі абломкаў суднаў – наймацнейшыя аргументы супраць тэорыі выключна балотнага гарадзішча, якое служыла толькі сховішчам. Зрэшты тая праца Побаля была сур’ёзна раскрытыкаваная ў рэцэнзіі, дзе было звернута ўвагу на мноства такіх недакладнасцяў у апісаннях, грунтуючыся на якіх Побаль часам рабіў няслушныя высновы:
…Чрезвычайно досадно обилие неточностей в работе. А ведь науки, даже самые «неточные», требуют точности — точности обращения с фактами, точности мысли. Точность есть свидетельство уважения к своему делу, к науке как таковой. При чтении труда Л. Д. Поболя постоянно натыкаешься на неточности…[5]
У 1982 археолаг Аляксандр Егарэйчанка далучыў гарадэнскае гарадзішча да мілаградскай культуры (2-я палова 1 тысячагоддзя да н. э.), якая папярэднічала зарубінецкай.[6]
В начале 70-х гг. Л.Д. Поболь опубликовал три выпуска "Славянских древностей Белорусии в которых обобщил все известные к тому времени данные по зарубинецкой культуре на территории Беларусй (1971; 1973; 1974). К сожалению, эта работа содержит большое количество ошибок (Каспарова. Мачинский. Щукин. 1976), а сводка городищ, помещенная во втором разделе третьего выпуска, страдает значительной неточностью, так как ряд городищ включен в нее по недостоверным и непроверенным данным.
Як вядома, гарадзішчы як з’ява паявіліся на Палессі ў эпоху ранняга жалезнага веку, што адпавядала на гэтым абшары мілаградскай культуры. Гэтую культуру звычайна атаясамліваюць з балцкімі плямёнамі. У 1996 у працы «Древнейшие городища Белорусского Полесья» Егарэйчанка зноў далучае  гарадзішча ў Гарадной да мілаградскай культуры, але падкрэслівае, што багата якія мысавыя гарадзішчы працягвалі выкарыстоўвацца і ў сярэднявеччы:
Мысовые городища в Белорусском Полесье встречаются значительно реже. В основном они характерны для верховьев притоков левобережной Припяти и зоны Мозырской и Юревичской возвышенности, где имеется изрезанный оврагами крутой берег Припяти, Городища этого типа, как правило, с двух, а то и с трех сторон защищены руслом реки и оврагами. Поэтому вал обычно сооружался с напольной стороны. Впрочем, если склоны мыса имели незначительную крутизну или были невысоки, площадка защищалась дополнительными укреплениями (Городное Столинского района Брестской области). Высота валов различна - от 0,5 м (Рыжица) до б м (Юревичи Калинковичского района Гомельской области). Такое значительное расхождение вызвано тем, что многие мысовые городища раннего железного века продолжали использоваться и в древнерусское время, когда их обитатели значительно модернизировали оборонительные сооружения…[7]
75. Городное Столинского района Брестской области. Городище расположено в 2 км северо-восточнее деревни, на мысу песчаной дюны, окруженной болотом, в урочище "Замковище". Площадка - овальной в плане формы. Ее размеры: 48x41 м. С напольной стороны городище укреплено двумя валами высотой 3 м (Кухаренко, 19616, С. 20. Рис. 14:15; Збор, 1984. С. 347. №1538а).[8]
Нарэшце, у 2006 Міхаіл Лашанкоў змясціў Гарадную у каталог гарадзішчаў мілаградскай культуры. Археолаг следам за Побалем вылучае ў гарадзішчы 2 пляцоўкі.[9] Хоць гэта выглядае спрэчна, калі прааналізаваць схему гарадзішча, складзеную Кухарэнкам. Хутчэй за ўсё, цяперашняя паніжаная пляцоўка была ровам паміж валамі. Што і адзначаюць археолагі, якія беспасярэдне абследавалі гарадзішча.

Высновы

Відавочна, што існуюць тры галоўныя падставы для датавання гарадзішча культурамі выключна жалезнага веку:
1.Невыяўленне культурнага слою і рэчавых знаходак пры абследаванні ў 1955, пра што паведамляе сам Юрый Кухарэнка.
2.Месцазнаходжанне гарадзішча сярод непраходнага балота і адсутнасць ракі, якая б звязвала гарадзішча са значнымі гандлёвымі шляхамі.
3.Нібыта канчатковая вырашанасць пытання лакалізацыі Гарадзенскага княства 12 ст. пасля раскопак Вароніна ў Горадні над Нёманам.
Такім чынам, калі абагульніць погляды такіх археолагаў як Побаль, Егарэйчанка, Лашанкоў, то гарадзішча каля Гарадной было заснаванае ў раннім жалезным веку насельніцтвам мілаградскай культуры. Пазней яно ж выкарыстоўвалася прадстаўнікамі зарубінецкай культуры, якія прыйшлі на змену «мілаградцам».

Са свайго боку Кухарэнка і Лысенка, якія беспасярэдне абследавалі гарадзішча, датуюць яго 11–13 стст. Такое датаванне падтрымлівае наяўнасць суднаходнае ракі, што пацвярджаецца мапай Джонстана, справаздачай Жылінскага і звесткамі пра абломкі суднаў. Гэты погляд афіцыйна замацаваны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Але  дагэтуль застаецца неразвязаным пытанне, якім чынам выкарыстоўвалася гэтае гарадзішча ў эпоху сярэднявечча. Вусныя паданні мясцовых жыхароў, меркаванні многіх аўтарытэтных навукоўцаў 19–20 ст. размяшчалі тут летапіснае Гарадзенскае княства. Аднак адзінае абследаванне гарадзішча, якое ў 1955 выканаў тут Кухарэнка, не выявіла культурнага слою, што заўсёды падкрэсліваецца пры лакалізацыі Гарадзенскага княства ў Горадні над Нёманам. Але тое абследаванне Гарадной было негрунтоўным, раскопкі не праводзіліся. Хутчэй за ўсё гэта было звязана з тым, што асноўная ўвага Кухарэнкі была прыкутая да раскопак пратагорада ў Хотамлі, дубайскіх і відыборскіх курганоў, ваколіц Давыд-Гарадка. Зразумела, што падчас такіх значных археалагічных адкрыццяў у суседніх больш даступных мясцінах, гарадзішча ў Замкавішчы каля Гарадной страціла свой гістарычны шанец на раскопкі. Сёння яно яшчэ больш зарасло лясным гушчаром, у схілах ззяюць вялізныя норы лісаў, часам з’яўляюцца свежыя шурфы «чорных капальнікаў». Хто ведае, можа гэтыя звяры разам з людзьмі знайшлі нямала артэфактаў. Але, вядома, пра гэта яны нам не скажуць. Застаецца надзея на беларускіх археолагаў, якія некалі дабяруцца да аднаго з магчымых летапісных Пагарынскіх гарадоў. А пакуль што на прыведзеных ніжэй здымках «шурфа» чорных капальнікаў выразна бачым слой пажарышча, які не апісаны археолагамі.               

1
Фамилия И. О. автора отчета. Инициалы раскрыты в авторском
указателе.
Кухаренко Ю. В., Равдина Т. В.
2
Название отчета. Архивный номер. Год проведения работ. Количество листов и иллюстраций. Состав отчета: указываются альбомы, приложения, количество чертежей большого формата.
1) Отчет об археологической разведке на территории Припятского Полесья в 1955 г.
2) Отчет о разведке на территории Украинского Полесья в 1955 г.
3) Отчет Т. В. Равдиной о раскопках в Пинске.
Ф-1. Р-1. № 1047. 41 л.
3
Название экспедиции; учреждения, участвовавшие в организации
экспедиции.
Полесский отряд Славянской АЭ ИИМК АН СССР, Пинского краеведческого музея.

4
Регион проведения полевых работ с указанием о переименовании
республик и областей; характер полевых работ (раскопки, разведки). Номер открытого листа (если есть сведения).
Белорусская ССР (см. Республика Беларусь); Украинская ССР (см. Республика Украина), Брестская, Гомельская; Волынская, Ровенская обл., Давид-Городокский, Туровский, Столинский, Березовский; Маневичский, Клеванский, Гощинский р-ны, д. Ремель, Велемичи, Хильчицы, Городное, Кистени, Владычицы, Шашки, Ясинец, г. Петриков, Пинск; с. Черек, Деревянное, г. Гоща. Разведки, раскопки.
5
Название памятника (памятников); хронологическая, культурная
принадлежность, датировка. При большом объеме разведочных работ перечисляются лишь некоторые памятники, отмечаются их типы и общее количество.
Грунтовые могильники: у д. Ремель, Владычицы; курганные могильники: у д. Шашки, Ясенец, г. Пинска; городища: у д. Кистени, г. Гоща, д. Городное, на Замковой Горе (г. Пинск); стоянка у д. Теребин. Эпоха бронзы, средневековье. X–XI, XVI–XVII вв.

6
Место хранения коллекции.
Сведений о коллекции нет.





[1] Караткевіч В. Б. Помнікі археалогіі Брэсцкай вобласці. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1971, №2. С. 56–58.
[2] Караткевіч У. Задума: узнікненне і ўвасабленне. // Літаратура і мастацтва, 1971, 12 сакавіка.
[3] Кухаренко Ю. Средневековые памятники Полесья. // Археология СССР. Свод археологических источников. Выпуск Е1-57. Москва, 1961. С. 20.
[4] Кухаренко Ю. Средневековые памятники Полесья. // Археология СССР. Свод археологических источников. Выпуск Е1-57. Москва, 1961. С. 20.
[5] Каспарова К. В., Мачинский Д. А., Щукин М. Б.  Рец.: Поболь Л.Д. Славянские древности Белоруссии. АН БССР. ИА Т. 1-3. Мн. - 1971-1974 // СА. - 1976. - №4. - С. 242
[6] Егорейченко А. А. К истории населения Белоруссии в раннем железном веке. // Советская археология, №1, 1982. С. 54—55.
[7] Егорейченко А. Древнейшие городища Белорусского Полесья (VII-VI вв. до н.э. – II в. н.э). Минск, 1996.. С. 15
[8] Тамсама. С. 84
[9] Лошенков М. Городища милоградской культуры. С. 362.

No comments:

Post a Comment