Showing posts with label Караткевіч. Show all posts
Showing posts with label Караткевіч. Show all posts

07/02/2013

Адам був злеплены з гліны


Уладзімір Караткевіч, “Званы ў прадоннях азёр”
XVII. "АДАМ БУВ ЗЛЕПЛЕНЫ З ГЛІНЫ..."
А наступнага дня мы паехалі шукаць народных майстроў. У Моталі ткачы, у Кужэлічах пляценне, у Іванаве інкрустацыя, у Гарадной ганчары.
Мы паехалі да ганчароў. Суправаджаў нас галоўны мастак фабрыкі мастацкіх вырабаў Алесь Пятровіч Ступак, мажны гэткі, тыповы ўкраінец.
Усё ж гэта было дзіва як хораша! Вёска Хлябы, што спіць у збажыне. I хоць нас кідала, хоць дарога, не памятаю ўжо, хто гэта сказаў, была падобная на паласу эксперыментаў гіганцкага дыназаўра, затое абапал яе цвіла шыпшына, трапляліся не зусім яшчэ зарослыя дзюны, а пасля пачаліся і лясы.

06/02/2013

Званы ў прадонні Гарадэнскага возера

   “Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней. Найбольш – Прыдняпроўе, Палессе, Прыдзвінне, Наваградчыну…[1] Невыпадкова Палессе названае адразу пасля роднага Прыдняпроўя. Заўзяты рыбак, Уладзімір Караткевіч багата часу бавіў на Прыпяці, нават смяротная хвароба застала яго там у 1984. Аднак аблічча праўдзівага Палесся Караткевіч пабачыў менавіта ў Гарадной: