“Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама
ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней. Найбольш – Прыдняпроўе, Палессе,
Прыдзвінне, Наваградчыну…”[1]
Невыпадкова Палессе названае адразу пасля роднага Прыдняпроўя. Заўзяты рыбак,
Уладзімір Караткевіч багата часу бавіў на Прыпяці, нават смяротная хвароба
застала яго там у 1984. Аднак аблічча праўдзівага Палесся Караткевіч пабачыў
менавіта ў Гарадной:
Кажуць балады Палесся,
Што ў даўнія злыя
гады
У правалах танулі
замкі,
Цэрквы і гарады.
Азёры ўставалі
над шпілямі,
Палі залізваў
разліў,
I рыбкі ў байніцы
вежаў
Сотняй вясёлак
плылі.
Але кажуць
дасюль, што ў прадоннях,
Над якімі бяжыць
чарот,
Жывы ў гарадах
падводных
Стары палескі
народ.
Жывыя яго
паданні,
I песня, і мовы
строй
У недасяжных
глыбінях,
Пад сіняй азёрнай
вадой.
Яны зберагаюць
скарбы
За сябе і за нас
усіх,
А мы цягнем свой
крыж штодзённы,
I мы забываем іх.
Але дзень настае,
калі раптам
На світанні,
нібыта праз сон,
З даляў блакітных
мы чуем
Ціхі падводны
звон.
Гэта значыць, што
з вежаў нябачных,
Праз світанак над
мокрай лазой
Клічуць жывых
супакутваць
Званы ў прадоннях
азёр:
"Прыйдзіце,
каб нам убачыць
На беразе кветку
агню.
У нас замест
птушак – рыбы,
Багноўкі – замест
ячмяню.
Але мы зберагаем
Сэрца.
Але нашы й вашы
грахі
Выкупляем мы ў
прорвах азёраў,
Як калісьці ў
пажарах ліхіх.
Прыйдзіце. I
словам продкаў
Вады ўскалыхніце
свінец,
Каб ведаць, што
вы – жывыя,
Што мы недарэмна
– на дне.
Што мы недарэмна
чакаем,
Калі на паверхню
зямлі
Узрынуць, амытыя
хвалямі,
Белых званіц
караблі.
I звон залунае
вясёлы,
I светла ўдараць
званы
Над агульнымі
вечнымі сёламі
Нас, азёрных, і
вас, зямных".
. . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . .
Калі захлынаецца
песня,
Адчаем туманіцца
зор, –
Клічуць душу на
Палессе
Званы з прадонняў
азёр.
Хіба напісана не пра Гарадную? Яўхім Карскі так апісваў “замкі, цэрквы, караблі і звон” у мястэчку Гарадной яшчэ ў 1893: “Мне паказалі адну мясцовасць, кажучы, што тут было княства, замкавішча. Тут былі пабудовы княскія, а паблізу працякала рака, а цяпер там толькі балота. Каб давесці, што там была рака, мне паказалі, что не асабліва даўно знайшлі тут рэшткі суднаў, якія спыняліся ля замку. Цяпер там адна царква, але раней былі і іншыя: у сярэдзіне гэтага мястэчка ёсць возера, вельмі вялікае,
Фота
зробленае ў 1930-х відавочна са званіцы цаглянае царквы. На заднім плане яшчэ
вялікае возера Татарскае стойла (або Гарадэнскае), з якога выцягнулі звон.
|
і колькі год таму з возера выцягнулі звон [...]; каля возера павышаная мясцовасць, дзе па
словах сялян, і былі калісьці цэрквы.” А ў 1879
пісалі такім чынам: “…Недалёка ад
мястэчка, менавіта за 2 вярсты, ёсць нейкія старажытныя акопы, пад назваю
Замкавішча, што паказвае на існаванне на тым месцы ўмацаванага замку; унізе
акопаў, з заходняга боку, ёсць балота, зарослае лесам, сярод якога працякае
невялікі ручаёк, у якім, па расповедах старажылаў, знаходзілі абломкі вялікіх
суднаў… [3]”
Легенда з
вуснаў гарадэнца Івана Кісяля, запісаная ў 2000: “Гэта Морочіня в нас – болото, було
морэ. Под’ешчалі до ёго, до
Замковішча чі Замковіска. Ну й там бі замочка зробілі. А вона ехала черэз гэтэ
морэ, королева [4] Бона, да згубіла кольцэ венчальнэ, ну і вже там говорылі
так, шчо прокляла вона: дай Бог, коб ты пропастю заросло, гэтэ морэ. […] А там пры Польшчі
роскопвалі тую гору, замка. Знайшлі носа з корабля, з дэрэв’яное гэто лодкі нос. […] Раньче Городная
стояла коло тых Замковішч, а дальше там (у цяперашняй Гарадной – аўт.) гозэро
було веліке. А тэе гозэро вродэ, говорылі, шо там татары стоялі. А тэпер всэ.
Прокопалі да потягла вода. […] І вона там коло того, дэ Савко жів, була первая Городна. А вона перэнэсэна
сюды, дэ зарэ, до воды. […]В нас раньчей, росказвалі, в Городной було сэм цэрквей, в гэтой Городной,
о там, коло Замковішч, і тут. […]Дэ стояв гэтой замок бі на той стороны. І там замок, там Городна, і там
цэркві, дэ стояв замок, булі. Як перэшла Городна сюда, то там (замок) всэ
розбурылі. Там був замок, там і Городна була. І цэркві там булі. Одна
цэрква тут, на горэ, а одна, дэ больныца. А там – було п’ять. Вона, Городна,
була як століца гэтого Полесся раньчей. Дэв’ятьсот шэстьдэсят шостого года вона
основана… [5]”
Пра тое, што Гарадная здольная натхніць паэта, прызнаецца і сам
Караткевіч: “Што сказаць аб
паўставанні, аб узнікненні літаратурнага твора? Перш за ўсё павінен быць
адпаведны настрой. Яго ствараюць розныя рэчы. Пачуццё вялікага спакою, або,
наадварот, нейкая падзея, што скалане цябе аж да глыбіні душы. Або нешта такое,
што спалучае і тое і іншае. Мінулым летам, напрыклад, такі настрой нарадзіўся ў
мяне на старажытным славянскім гарадзішчы Святая гара [6], пад вёскай Гарадное,
на Століншчыне.
Замкавішча. Сучасны выгляд |
Вакол балоты і мокрыя сонечныя лугі, а
пасярод іх, над рэчачкай, гара з абсечанай верхавінай. Уся зарасла чорнымі ад
старасці соснамі. На соснах вуллі ў выглядзе чалавечых фігур. Тут жа адна хата
і руіны млына з колам, выкачаным на адхон. Перад хатай цвітуць касачы і
пеўнікі. Гэта ўжо гатовы верш. Аб ім можна забыць, але раптам ён сам усплыве, у
самы неадпаведны момант [7]”.
Аўтар
публікацыі: Валер Кісель
На загалоўным
фота: Падчас вандроўкі на Палессе ў 1969 на цеплаходзе «Владимир Маяковский».
Злева стаіць Уладзімір Караткевіч, на пярэднім плане з правага боку Зянон
Пазняк (фота з архіва reginaz.livejournal.com)
[2] Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі.
Мінск 1992. С. 10.
[3] Описание церквей и приходов Минской
епархии: составлено по официально затребованным от причтов сведениям. 6:
[Пинский уезд]. Минск: Типолитография Б. И. Соломонова, 1879. С. 43.
[4] У арыгінале “Катэрына Бона”. Распаўсюджаны
на Палессі сюжэт, звязаны з тым, што ў 1521-1556 Пінскае княства належала
каралеве Боне Сфорцы. Аднак у Гарадной я чуў варыянты гэтае легенды: пра
паўночную царыцу і пра “швэдаву”.
[5] Климчук Ф. Д. Отголоски праславянщины в
Столинском районе Брестской области // Язык культуры: Семантика и грамматика. Москва, 2004. С. 459-462.
[6] Безумоўна, Караткевіч меў на ўвазе Замкавішча.
[7] Караткевіч У. Задума: узнікненне і
ўвасабленне. // Літаратура і мастацтва, 1971, 12 сакавіка.
No comments:
Post a Comment