Showing posts with label археалёгія. Show all posts
Showing posts with label археалёгія. Show all posts

29/10/2017

1971. Заходняе Палессе – прарадзіма славян

Лешек Оссовский (Leszek Ossowski)
Лешак Асоўскі (1905-1996) 

Западное Полесье — прародина славян. 
(Polesie Zachodnie — praojczyzna Słowian)

…Мы считаем, что Западное Полесье является прародиной славян, представляя собой западную часть древней балтийской территории. Отсюда славянская колонизация распространилась на запад, и районом первой славянской миграции было Повисленье…

(По поводу сборников: «Полесье».— М., изд-во «Наука», 1968. 302 стр.; «Лексика Полесья».— М., изд-во «Наука», 1968. 476 стр.).

Полесье, являясь живой стариной, интересно во многих отношениях и дает богатый материал и для диалектологического и сравнительно-исторического изучения славянских языков, и для периферийных лингвистических дисциплин, к которым принадлежит ономастика, в том числе топонимия и гидронимия, а также и для смежных с лингвистикой наук: этнографии, этнологии, социологии, истории культуры, политической истории, археологии, антропологии.
Полесье играет важную роль в славянском этногенезе. Как известно, сторонниками теории полесской прародины славян были Я. Ростафинский, Я. Пейскер, Г. Улашин и особенно М. Фасмер.

27/03/2016

Археалогія Гарадной. Ад тшцінецкай культуры да сярэднявечча

Валер Кісель
Лісіныя норы ў валах
У першай частцы даследавання па археалогіі Гарадной быў ахоплены перыяд да Другой сусветнай вайны. Разглядаліся паведамленні расійскіх і польскіх крыніц пра археалагічныя знаходкі ў ваколіцах Гарадной. Былі прыведзеныя ўспаміны з міжваеннага часу мясцовае жыхаркі Варвары Леванавец пра прыезд польскіх навукоўцаў на Замкавішча і пра страчаны надпіс на вялікім камені каля поля Гараднога. Больш грунтоўна даследаваннем археалагічных помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі сталі займацца савецкія навукоўцы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

10/12/2015

Рака Цменка (Гарадэнка)

Валер Кісель
  
  Пра раку з гіпатэтычнай назваю «Гарадэнка», якая працякала каля гарадзішча ў Замкавішчы і суднаходна звязвала старажытную Гарадную з галоўнай гандлёвай артэрыяй Палесся, падрабязней ужо пісаў тут даследнік з Пінска Георг Вячорка. З таго часу мною адшукана яе назва на момант меліярацыі ў канцы 19 ст. і яе адлюстраванне на мапе 18 ст. У другой палове 19 ст. на Палессі працавала маштабная Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам інжынера Жылінскага. Мэтамі экспедыцыі было вывучэнне і асушэнне гэтага абшару ў сувязі з будаўніцтвам палескіх чыгунак. Менавіта тады пачаліся грандыёзная змены гідрагеалагічнага аблічча Пінскага Зарэчча. Многія рэкі часткова ці цалкам памянялі свае абліччы, бо былі каналізаваныя. Каналізацыя рэк – гэта змяненне (спраставанне, пашырэнне) іх рэчышчаў з мэтаю палягчэння спуску вады для меліярацыі забалочаных зямель.

15/10/2015

Археалогія Гарадной. Абломкі суднаў і руны на Княжым камені

Вікінгі валочаць ладдзю
Валер Кісель

Гарадная, назва колішняга мястэчка, нібы падказвае нам, што некалі тут было ўмацаванае гарадзішча. Напраўду, апісанне заснавання мястэчка ў 1592 годзе беспасярэдне паказвае на месца заснавання: остров ГороднЫй, урочышчэ Городышчэ.[1] Першапачаткова мястэчка называлася Воля Гарадная [2], потым першае слова адпала, а прыметнікавая назва «Гарадная» ў жаночым родзе паспяхова перажыла спробы расійскіх чыноўнікаў 19 ст. і польскіх улад 20 ст. перайначыць назву на сярэдні род: «Городно», «Городное».

13/02/2013

Замкавішча




Каля Гарадное ёсьць месца, якое немагчыма прамінуць, дасьледуючы гісторыю мястэчка. Пра яго распавядаюць паданьні самі гарадэнцы, яно вабіць археолягаў і чорных капальнікаў, тут да паэтаў прыходзіць натхненьне.