14/11/2014

1660. Напад казацкае харугвы Захар’яша Чацвяртынскага на Гарадную


«Каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў»

1660 год стаў для Літвы-Беларусі пераломным у 13-гадовай вайне з Масковіяй (1654-1667). 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае войска літоўскага гетмана Паўла Сапегі і рускага («галіцкага») ваяводы Стафана Чарнецкага разбіла групоўку царскага ваяводы Хаванскага пад Палонкай і да зімы вызваліла большую частку краіны. Аднак пачатак года не абяцаў ніякае надзеі. У студзені расейцы захапілі Берасце. У сакавіку падышлі да Ляхавіцкага замка. Гэта была апошняя фартэцыя літвінаў, якая так і не была ўзятая ворагам. Краіна была амаль што цалкам акупаваная маскавітамі, з павятовых цэнтраў у Літве вольным ад непрыяцеля застаўся толькі Пінск,