1936. Горшчае на поштовцы |
20/02/2013
1965. Гліна і круг
Сяды́са, нэбо́ж, за
круг да робі горшкі, то будэш хлеб есты (городэнська
прыказка)
13/02/2013
Замкавішча
Каля Гарадное ёсьць месца, якое немагчыма прамінуць, дасьледуючы
гісторыю мястэчка. Пра яго распавядаюць паданьні самі гарадэнцы, яно вабіць
археолягаў і чорных капальнікаў, тут да паэтаў прыходзіць натхненьне.
12/02/2013
Фенамен Гарадное
…10. Фенамен Гарадное выяўляецца ў наступным:
1) У 1579 г. Гарадная атрымала магдэбургскае права, якое было пацверджана ў 1670, потым у 1753 гг. Магдэбургскае права з’яўлялася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе за самастойнасць. Яно давала правы гораду на самакіраванне. Адзначым, што ў ХІV–ХVІ стст. ў Беларусі атрымалі магдэбургскае права 29 гарадоў, у тым ліку на тэрыторыі Брэсцкае вобласці – 8. Гарадная атрымала магдэбургскае права чацвертым па ліку горадам на Берасцейшчыне (пасля Берасця – 1390 г., Высокага – 1494 г., Каменца – 1518 г.). З гэтага вынікае, што Гарадная да таго часу мела багатыя гарадскія традыцыі, паколькі на пустым месцы нічога ўзнікнуць не можа.

Цэтлікі:
Гарадзенскае княства,
Замкавішча,
Клімчук,
мікрамова
07/02/2013
Адам був злеплены з гліны
Уладзімір Караткевіч, “Званы ў
прадоннях азёр”
…
XVII.
"АДАМ БУВ ЗЛЕПЛЕНЫ З ГЛІНЫ..."
А наступнага дня мы паехалі шукаць народных
майстроў. У Моталі – ткачы, у
Кужэлічах – пляценне, у
Іванаве – інкрустацыя, у
Гарадной – ганчары.
Мы паехалі да ганчароў. Суправаджаў нас галоўны
мастак фабрыкі мастацкіх вырабаў Алесь Пятровіч Ступак, мажны гэткі, тыповы
ўкраінец.
Усё ж гэта было дзіва як хораша! Вёска Хлябы, што
спіць у збажыне. I хоць нас кідала, хоць дарога, – не памятаю ўжо, хто гэта сказаў, – была падобная на паласу
эксперыментаў гіганцкага дыназаўра, затое абапал яе цвіла шыпшына, трапляліся
не зусім яшчэ зарослыя дзюны, а пасля пачаліся і лясы.
06/02/2013
Званы ў прадонні Гарадэнскага возера
“Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама
ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней. Найбольш – Прыдняпроўе, Палессе,
Прыдзвінне, Наваградчыну…”[1]
Невыпадкова Палессе названае адразу пасля роднага Прыдняпроўя. Заўзяты рыбак,
Уладзімір Караткевіч багата часу бавіў на Прыпяці, нават смяротная хвароба
застала яго там у 1984. Аднак аблічча праўдзівага Палесся Караткевіч пабачыў
менавіта ў Гарадной:
Subscribe to:
Posts (Atom)