16/01/2018

2018. Вандалізм на гарадэнскіх могліцах

Той самы крыж у 2007 і 2018
Старая частка гарадэнскіх могліц заўсёды зачароўвала мяне сваёй асаблівай атмасферай. Маладыя яшчэ яліны, стройныя хвоі і бярозы раслі зусім нягуста. Паміж найбольш старых магілак, на якія былі пакладзеныя невялікія валуны, далікатна сцяліліся парасткі кустоў акацыі, што зусім нескладана было рэгулярна прарэджваць. Асаблівае замілаванне выклікалі баравікі, якія ціхамірна раслі поруч з надмагіллямі і крыжамі, нібы нагадваючы, што гарадэнцы спрадвеку былі заўзятымі грыбнікамі.