Showing posts with label Літва. Show all posts
Showing posts with label Літва. Show all posts

09/02/2022

Мястэчка Воля Гарадная

  1. Прадмова
  2. Нелетапісная Гарадная
  3. 1592. Воля Гарадная
  4. Змрочны час (1648-1667)
  5. Ян Кароль Млоцкі і права майдэборскае
  6. Барацьба з Бутрымовічам за свае правы 

1.                  Прадмова

Сучасная Століншчына – нібы квінтэсэнцыя Палесся. Трырэчча Стыра, Гарыні і Прыпяці стварае бясконцы, некалі цалкам забалочаны, плоскі абшар Марочнай, сярод якога сям-там паўстаюць пясчаныя астравы, грады і грудкі, занятыя адпаведна сёламі, вёскамі і хутарамі. Найвышэйшы востраў - гэта Гарадная.

04/06/2017

1778. Інвентар Крыдля часткі Пінскае эканоміі

Міхал граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў, Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года. [...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.

01/04/2016

1819. Акт визиты церкви Городеньской

Свята-Траецкая царква ў мястэчку Гарадной. 1912. І. Сербаў
Акт визиты церкви приходской Городеньской
вследствие указа Брестской греко-униятской консистории от 22 сентября 1819 года последовавшего, мною нижеподписавшимся м-ца декабря 12 дня того же года верно сочиненный.
1.       Сия Городеньская приходская церковь в середине местечка того же названия, Минской губернии, Пинского уезда и протопопии, в местечке его величества, с дерева круглого древнею структурою с одною головою больше как 100 лет построена,

12/02/2016

1660. Напад казакоў з маскалямі на дамы Бруцкіх у сяле Белавушы

Шляхціц перад фігурай.
Artur Grottger
Актавая крыніца
Лета од нароженя Сына Божого 1661 месяца февраля 18 дня.
На враде гродском в замку господарском Пінском, передо мною Войтехом Зеленскім, стольніком і подстаростім Пінскім, од вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пінского, Гельметского старосты установленым, пан Трохім Бруцкій тую маніфестацыю свою в речы ніжей мененой до кніг гродскіх Пінскіх подал в тые слова:
Мілостівый пане враде гродскій Пінскій, я Мартін Марковіч, я Трохім Санцевіч і я Левон Мартіновіч Бруцкіе, земяне господарскіе в Повете Пінском а в прысуде замку Давідгородецком, 1660 месяца іюня разных дней, незбожная свавольная купа гультайства козацкого спольне з вяроломным непрыятелем

19/08/2015

Магдэбургскае войтаўства ў Гарадной

Валер Кісель
Відарыс з тытулу кнігі Б. Граіцкага
«Парадак судоў і гарадскіх спраў
майдэборскага права» (1566)

Раз у тры леты сярод сваіх абіраючы…

Паводле прывілею на магдэбургскае права ад 5 лістапада 1670, нададзенага каралём Міхалам на просьбу пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага«...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...».

29/07/2015

1778. Огапка, Марына, Ганна, Удотка, Хвеся – папулярныя імёны гараднянак часоў ВКЛ

Фрагмент інвентара Крыдля
Як называлі жанчын нашы продкі, якія жаночыя імёны былі найпапулярнейшыя ў часы Вялікага Княства Літоўскага – тэма маладаследаваная. Хаця ў крыніцах сустракаецца багата жаночых імён, але мець поўную карціну і вылучыць адсоткавыя суадносіны іх папулярнасці вельмі цяжка. Прычына празаічная: у інвентары, тагачасныя перапісы насельніцтва, жанчын амаль што не ўключалі. [пры канцы – табліца]

18/03/2015

1776. Вячысты ліст Леўку Кісялю з братамі на зямлю ў Себятынцах

Прадажны вячысты ліст Леўку, Грыцу і Данілу Кісялям, 9 траўня 1776

Пячатка магістрата Гарадной

Гарасым, Іван, Онысько Андрухі сяла Радчыцка дзяржавы Яго Каралеўскае Міласці ясна чыняць і вызнаюць самі на сябе або гэтым дабравольным прадажным вячыстым лістом:
Што мы, Гарасым, Іван, Онысько Андрухі, маючы бацькаўшчыны сваёй уласнай моргавай зямлі сенажаці адзін морг на ўрочышчы ў Себятынцы Лесе ад мяжы адным бокам самі ад сябе, а з другога боку ад Ярахава Себятынца, трэцім бокам ад Майсея Капыльца, гэтую зямлю мы прадалі гарадэнскім мяшчанам Леўку, Грыцу, Данілу Кісялям ім самім, жонкам, і дзецям, і нашчадкам іх за поўную суму грошай 30 злотых літоўскае лічбы.

29/01/2015

1664. Фундуш Млоцкага на царкву ў Радчыцку

1912. Каваны крыж з Радчыцка.
Фота І. Сербава
Акт фундушу Млоцкага на Радчыцкую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч, пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад, некалі, Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, на Радчыцкую царкву нададзены, да актаў з прапановаю падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і ўпісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае:

27/12/2014

1666. Фундуш Яна Кароля Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Акт фундушу яснавяльможнага Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, Гарадэнскай царкве некалі нададзены, да актаў паводле прапановы падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і запісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае:

14/11/2014

1660. Напад казацкае харугвы Захар’яша Чацвяртынскага на Гарадную


«Каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў»

1660 год стаў для Літвы-Беларусі пераломным у 13-гадовай вайне з Масковіяй (1654-1667). 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае войска літоўскага гетмана Паўла Сапегі і рускага («галіцкага») ваяводы Стафана Чарнецкага разбіла групоўку царскага ваяводы Хаванскага пад Палонкай і да зімы вызваліла большую частку краіны. Аднак пачатак года не абяцаў ніякае надзеі. У студзені расейцы захапілі Берасце. У сакавіку падышлі да Ляхавіцкага замка. Гэта была апошняя фартэцыя літвінаў, якая так і не была ўзятая ворагам. Краіна была амаль што цалкам акупаваная маскавітамі, з павятовых цэнтраў у Літве вольным ад непрыяцеля застаўся толькі Пінск,

20/10/2014

1660. Акт рэестру шкод у Кігіраўскім войтаўстве, паробленых кароннаю харугваю

21.05.1660
Лета отъ нароженья Сына Божого тысеча шестсотъ шестдесятого м-ца мая двадцать первого дня
На въраде кгродскомъ въ замъку гдарскомъ Пинскомъ, передо мною Войтехомъ Зеленскимъ, стольникомъ и подстаростим пинскимъ, одъ вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пинъского, Гелметъского старосты, установленымъ, ставшы очевисто Янъ Серъницъкий и Янъ Анъкудовский, Енералове повету Пинъского, Реестръ почыненых шкодъ одъ жолънеровъ Яснеосвецоного Княжати его милости Захарыяша Четвертенъского[1] въ местечку Городъной и селах в войтовстве К[и]гировъскомъ, в держанью вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого, пинского, гелметъского старосты, будучомъ, въ повете Пинскомъ лежачомъ, ку акътыкованью до книгъ кгродъских пинъскихъ подали тыми Словы:

03/09/2014

1803. Рэпліка Фелікса Абрамоўскага ў абарону Гарадной

Фелікс Абрамоўскі
30 студзеня 1803 года
Камісарскі суд у мястэчку Гарадной
Тлумачэнне
З боку славэтных Дмітра Кісяля старасты, Якава Пешкі славеснага суддзі, усіх мяшчан мястэчка Гарадной.
У самой справе
З іх сіяцельствам князем Грыгорыем і Аляксандраю з князёў Рэпніноў Валконскімі генераламі ад кавалерыі, сужэнцамі, спадкаемцамі нябожчыка князя Мікалая Васільевіча Рэпніна фельдмаршала,

19/07/2014

Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка

Валер Кісель
Гарадная – літоўскае мястэчка. Як такое можа быць? – спытае паспаліты чытач. І праўда – сёньняшняя Літва аж за 300 км на поўнач ад Гарадной! Але так было не заўсёды, а для маштабу нашае гісторыі дык было зусім нядаўна. Па-першае, мястэчка Гарадную заснаваў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1592 року пінскі стараста як прадстаўнік дзяржаўнае ўлады гэтае краіны дзеля забесьпячэньня вялікага абшару Літвы ганчарным посудам. Па-другое, вялікія князі літоўскія надавалі Гарадной асноўны дакумэнт, якім ганарыліся гарадэнцы – прывілей на майдэборскае права.  Па-трэцяе, ад свайго пачатку Гарадная  жыла паводле Літоўскага Статуту, жывая гаворка гарадэнцаў дагэтуль вельмі блізкая да мовы Статуту, здаецца, нават бліжэй за беларускую мову. Па-чацьвертае, у Гарадной з часам усталявалася грэцкая царква ў «сьвятой Вуніі» з Рымам як і пераважна паўсюль у тадышнім ВКЛ. Па-пятае, у лёсе Гарадной гралі лёсавызначальную ролю славутыя літвінскія роды: Радзівілы, Агінскія, Бутрымовічы, Орды, Скірмунты ды інш. Чаму завяршэньнем літоўскага часу я ўмоўна пазначыў 1863 год, а не 1793 – другі падзел Рэчы Паспалітае?

08/06/2014

Заснаванне мястэчка Гарадная 30 студзеня 1592 года


Валер Кісель
Адкуль мы ведаем дату заснавання мястэчка Гарадная?
Далёка не ўсе паселішчы могуць пахваліцца дакладнай датаю заснавання. Можна сказаць, што Гарадной у гэтым сэнсе пашанцавала. Дзякуючы судовым працэсам у канцы 18 – першай палове 19 ст., захавалася апісанне гэтай гістарычнай падзеі. Каб не быць галаслоўным, прывяду арыгінальны тэкст такога апісання з вызначэння Пінскага апеляцыйнага межавога суда 1833 года. У фрагменце гаворыцца пра тое, што самі мяшчане не змаглі падаць у суды доказы, якія пацвярджалі межы земляў Гарадной у часы панавання караля Жыгімонта Вазы (1587–1632) ці раней. Рэч у тым, што паводле літоўскіх законаў валоданне ці нават даведзенае неаспрэчанае карыстанне зямлёю за гэтым каралём давала перавагу пры пазнейшых судовых спрэчках, бо наступныя каралі ўжо не былі дзедзічамі дынастыі Ягайлавічаў. Выпіс з рашэння Літоўскай асэсорыі ад 17 красавіка 1603 года быў пададзены Бутрымовічамі як доказ заўсёднага падпарадкавання гарадэнцаў Пінскай эканоміі, хоць з тэксту таго рашэння гэта наўпрост і не вынікала. Далей падаю пераказ рашэння 1603 як ён выглядаў у судовым выраку 1833:

23/03/2014

1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права

Валер Кісель
Кароль Міхал Вішнявецкі

Уночы з 23 на 24 верасня 1793 нямы Гарадзенскі сойм маўкліва пагадзіўся з анэксіяй другое часткі Літвы-Беларусі Расійскаю імперыяй. Другі падзел Рэчы Паспалітае прайшоў па лініі Дзвінск–Пінск–Збруч. Можна сказаць, што іншага выбару ў дэпутатаў не было. У Горадні над Нёманам размясцілася вялікая колькасць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі ці прапаноўвалі хабар. Становішча моцна нагадвала сёлетнюю сітуацыю ў Крыме. Хоць прайшло 220 гадоў, метады імперыі ніяк не змяніліся. Але якая справа да гэтага была гарадэнцам? Ужо праз 4 дні пасля анэксіі, 28 верасня 1793 ў места Пінск тэрмінова з’явіўся бурмістр мястэчка Гарадная Дмітро Кісель, каб актыкаваць прывілей на магдэбургскае права 1670 года.

25/12/2013

1602. Уцёкі да Волі Гарадной

Юрей Збаразский (1573-1631),
пінскі стараста (1590-1631)
   Улетку 1602 года з сёл маёнтка Купятычы Пінскага павету «ўцякае» (відавочна з блаславення пінскага старасты) 5 сямей рамеснікаў з усім нажытым рухомым скарбам. Чатыры сям’і з Гарадышча, Высокага, Пінкавіч – гэта шаўцы (чабатары), якія купілі дамы ў Пінску і пераехалі туды жыць. Пятая сям’я – краўца Тамілы Стэньковіча з Высокага – уцякае да мястэчка Гарадной. Праз Пінскі земскі суд уладальнік Купятычаў берасцейскі кашталян Рыгор Война намагаецца вярнуць гэтых людзей на месца, чаму працівіцца пінскі стараста Юры Збаражскі, які відавочна зацікаўлены ў развіцці рамяства ў вольных гарадах. Адметна, што ў сваім лісце вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза

05/12/2013

1649. Высацкія пакуты

Герб Высацку
Актавая крыніца
№ 324 – 1649 г. Сьнежня 31 дня.
Скарга сялян копнаму суду на надзвычайны ўціск з боку арандатара.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1649, месяца Сьнежня 31 дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім пінскім, перада мною Юр’ем Нялюбавічам Тукальскім, войскім і падстарастам пінскім, ад ясна асьвечанага князя ягамосьці Альбрэхта Станіслава Радзівіла, князя на Алыцы і Нясьвіжы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, старасты пінскага, ґнеўскага і тухольскага ўстаноўленым, стаўшы відавочна енэралы Яго каралеўскае міласьці Пінскага павету Іван Качаноўскі і Ян Анкудоўскі, квіт свой на пісьме пад пячаткамі і з подпісамі рук сваіх і пад пячаткамі боку шляхты да кніг ґродзкіх пінскіх далі паказаньні тымі словамі:

27/11/2013

Ян Кароль Млоцкі - біяграфія


Млоцкі Ян Кароль з Млоцка герба Праўдзіц (памёр каля 1675), стараста гельмецкі і пінскі, дыпламат, соймавы пасол. Быў сынам Войцеха Млоцкага і Зоф’і Пеняжкоўны, падсталянкі пярэмыскае  (у Пярэмышлі - цэнтры Надсяння), пляменнікам аршанскага старасты Андрэя Млоцкага. Прыняты ў маладосці на двор канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла, стаў ягоным давераным слугою. Па дзядзьку быў тытулярным гельмецкім старастам у Інфлянтах. Дзякуючы пратэкцыі свайго патрона, быў прызначаны Уладзіславам Вазам каралеўскім сакратаром Літоўскае метрыкі большай (канцлерскай). Вёў адну з кніг запісаў, якая ахоплівала 1651–1655 гады.

11/11/2013

Справа 1665, Ян Кароль Млоцкі і адраджэньне Гарадной у 1654–1660

Валер Кісель
Герб «Праўдзіц» роду Млоцкіх

Гэтая справа [1: с. 378–380] вяртае нас да падзей у канцы самае разбуральнае ў гісторыі Літвы-Беларусі вайны, якая для Пінскага павету пачалася ў 1648 з паўстаньня Хмяльніцкага і закончылася з Андрусаўскім пагадненьнем з Масковіяй у 1667. У час гэтае вайны мястэчка Гарадная пасьпела неяк падтрымаць казакоў у 1648, быць пакараным за гэта войскам Януша Радзівіла ў 1649, быць амаль што зьнішчанай хаўрусьнікамі Хмяльніцкага татарамі ў 1653, адрадзіцца з попелу ў 1654–1660. Па гэтым часе Гарадная ўпершыню згадваецца ў 1660, калі казацкі аддзел з Давыд-Гарадку вывеў з Гарадной і Століна ўсю свойскую жывёлу. [1: с. 172] Улетку 1664 вялікі літоўскі гетман Павал Ян Сапега абвясьціў паспалітае рушаньне супраць чарговага ўварваньня Масковіі і казакоў з Украіны. Шматлікія войскі літвінаў і іншаземцаў-наймітаў разьмясьціліся на зімоўку па мястэчках і вёсках Пінскага павету.

10/11/2013

1665. Рыба для жаўнераў або як жыд Беняшэвіч заступіўся за гарадэнца-хрысьціяніна

Актавая крыніца
№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.

Заява пра пабоі, учыненыя жыду Беняшэвічу драгунамі палкоўніка Кальштына.
Пратакол на паноў жаўнераў пра забойства гарадэнскага жыда.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1665, месяца Марца 2 дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім Пінскім, перада мною Якубам Ґінвідам Панкевічам, стольнікам і падстарастам Пінскім, ад вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты устаноўленым, скардзіўся і апавядаў ягамосьць пан Міхал Львовіч, наглядчык маёмасьці дзяржавы вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты, названай Кігіраўскага войтаўства, якое ў павеце Пінскім ляжыць, як спагадліваму, як наглядчыку