Шляхціц перад фігурай. Artur Grottger |
Актавая крыніца
Лета од нароженя Сына Божого 1661 месяца февраля 18 дня.
На враде гродском
в замку господарском Пінском, передо мною Войтехом
Зеленскім, стольніком і подстаростім Пінскім, од вельможного его милости пана
Яна Кароля Млоцкого Пінского,
Гельметского старосты
установленым, пан Трохім Бруцкій тую
маніфестацыю свою в речы ніжей мененой до кніг гродскіх Пінскіх подал в тые
слова:
Мілостівый пане враде гродскій Пінскій, я Мартін Марковіч, я Трохім Санцевіч і я Левон
Мартіновіч Бруцкіе, земяне господарскіе в Повете Пінском а в прысуде замку
Давідгородецком, 1660 месяца іюня разных
дней, незбожная свавольная купа
гультайства козацкого спольне з вяроломным непрыятелем
Его Королевское мілості і всей Речы Посполітое москалямі[1], впадшы з Краев Полескіх[2] в Повет Пінскій, якож того ж часу, нападшы несподеване на домы нашы в селе Бологушы в Повете Пінском а в прысуде Давідгородецком будучые, а заставшы нас, людей убезпечоных, которых немало тыранско мордуючы, все добыткі убогое маетності нашое шляхецкое, быдло, коне, ово згола все од мала до веля забравшы, огнем дымы нашы до грунту попалілі.
Его Королевское мілості і всей Речы Посполітое москалямі[1], впадшы з Краев Полескіх[2] в Повет Пінскій, якож того ж часу, нападшы несподеване на домы нашы в селе Бологушы в Повете Пінском а в прысуде Давідгородецком будучые, а заставшы нас, людей убезпечоных, которых немало тыранско мордуючы, все добыткі убогое маетності нашое шляхецкое, быдло, коне, ово згола все од мала до веля забравшы, огнем дымы нашы до грунту попалілі.
Справы, лісты, прывілея, данные святоблівое паметі
Княжат Іх мілості Літовскіх Ярославовіча і Швітрыгайла, Ольгірда, также
Прывілей Королевое Ее мілості Польское, Велікое Княгіні Літовское Боны на
певные дворышча продком нашым Семену і
Лукіяну Івановічом, Юзефу, Саньку і Онаньі Максімовічом Бруцкім в селе Лісовічах на тот час в Повете
Городецком менуючых лежачых, до того декрета розмаітые старосты Пінского,
Клецкого і Городецкого Петра Кірдеевіча Мыльского, декрета комісарскіе,
продкамі нашымі в крывде оных о грунта Лісовіцкіе з небожчыком паном Васільем
Пілецкім заходячые, до того і некоторые лісты і права княжаты іх мілостей
Радівілов на теперешніе грунты нашые Бологускіе, на одмену за тые отчыстые
грунты нашые в селе Лісовічах будучые наданые, і немало нашых справ і квітов
давных поборовых, потловых і подымных, также і облігов два, меновіте обліг одін
жоне Левона Мартіновіча Бруцкого на
пана Омеліяна Машляковіча Люберского, тестя моего, на коп 10, другій обліг на
пана Матвея Савлука также на коп 10 на дом пожычоный рукоданый. Которые то
справы і іншых, которых на тот час яко люде пісьма неумеетные паметать не
могом, тот непрыятель у мене Трохіма
Бруцкого в дому в схованю будучые огнем попалілі, а іншые пошарпалі, за чым
постерегаючы мы целості своее, абысьмо в чом шкоды якое не понеслі, для
вшелякое потребы вашмості враду то до ведомості донесшы, до кніг гродскіх
Пінскіх тую маніфестацыю нашу подаемо, просечы, абы прынята і запісана была.
Што ест запісано.
С коих и сия выпись согласно поданному прошению и
состоявшейся на оное журнальной резолюции 1838 года месяца апреля 29 дня
дворянину Мойсею Матвеевичу
Бруцкому-Стемпковскому за надлежащим подписом и приложением казенной печати
выдана.
Заседатель Корсак
Паводле
справы Бруцкіх-Стэмпкоўскіх на вывад шляхецтва, якая захоўваецца ў НГАБ.
[1] У маніфэстацыі апісваецца адна з падзей
вайны Рэчы Паспалітае з Масковіяй (1654–1667). Масква ад самага пачатку ўварваньня
абапіралася на паказачанае яшчэ з часу Хмяльніччыны (1648–1651) насельніцтва Усходу
і Поўдня Вялікага Княства Літоўскага, а таксама на тую частку ўкраінскага
казацтва, якая з часу Пераяслаўскае рады 1654 року была ў хаўрусе з Маскоўскім
царствам. Навасьпечаных тутэйшых казакоў, якія гуртаваліся вакол Давыд-Гарадка,
Турава і Мазыра, называлі «гультайствам», бо яны пераважна паходзілі з
найбяднейшых слаёў мяшчанства і сялянства. Казакі распраўляліся з жыдамі, буйнымі
землеўладальнікамі, дробнай шляхтай (як у выпадку з Бруцкімі), уніятамі (якіх
была ўжо значная колькасьць на Піншчыне), каталікамі, праваслаўнымі (з тымі хто
быў не на іх баку), рабавалі і палілі іх маёмасьць. Можна было б назваць такія падзеі
грамадзянскай ці, як у савецкіх падручніках пісалі, «вызвольнай» вайною,
выкліканай сацыяльнымі і рэлігійнымі прычынамі. Але з пункту гледжаньня нашае
краіны Беларусі, якая тады мела назву Літва, гэта абсурдна. Бо без наўпростае замежнае
вайсковае падтрымкі з боку спачатку ўкраінскіх казакоў Хмяльніцкага, а потым і
маскоўскіх акупацыйных войскаў мясцовыя «паказачаныя» людзі наўрад ці
адважыліся б на бунт. Па сутнасьці яны выступалі на баку акупантаў і,
карыстаючыся іх падтрымкай, агнём і мячом нішчылі і рабавалі сваіх суграмадзян.
У выніку нападу вясны-лета 1660 року Пінскі павет і места Пінск былі трэці раз
за доўгую вайну ўшчэнт спустошаныя. А 28 чэрвеня 1660 ў выніку перамогі супольнага войска Літвы і Польшчы ў бітве пад
Палонкаю адбыўся пералом у вайне і пачалося вызваленьне амаль што цалкам
акупаванае Літвы-Беларусі ад маскоўскіх і казацкіх войскаў.
[2] Тут маецца на ўвазе напад з боку
Тураўшчыны і Мазыршчыны, а пад Краем Палескім разумеецца сучаснае Усходняе
Палесьсе.
No comments:
Post a Comment