Showing posts with label Гарадная. Show all posts
Showing posts with label Гарадная. Show all posts

16/01/2018

2018. Вандалізм на гарадэнскіх могліцах

Той самы крыж у 2007 і 2018
Старая частка гарадэнскіх могліц заўсёды зачароўвала мяне сваёй асаблівай атмасферай. Маладыя яшчэ яліны, стройныя хвоі і бярозы раслі зусім нягуста. Паміж найбольш старых магілак, на якія былі пакладзеныя невялікія валуны, далікатна сцяліліся парасткі кустоў акацыі, што зусім нескладана было рэгулярна прарэджваць. Асаблівае замілаванне выклікалі баравікі, якія ціхамірна раслі поруч з надмагіллямі і крыжамі, нібы нагадваючы, што гарадэнцы спрадвеку былі заўзятымі грыбнікамі.

17/02/2015

1798. Допыт Дмітра Кісяля

Копы сена. Вечар. Мастак А.Максымчук
Актавая крыніца

1798 года декабря 2 дня в присудствии Пинского Нижнего Земского суда заседателя Михаловского обще с ратманом [Пинского] городового магистрата местечка Городна словесный судья Дмитрий Кисель по делу забора сена и ржи фольварка Колодной посессора Дановского допрашиван и показал.
Дмитрием его зовут Дмитриев сын Кисель, местечка Городной мещанин и словесного суда судья. С роду имеет 45 лет, веры униатского исповедания,

03/09/2014

1803. Рэпліка Фелікса Абрамоўскага ў абарону Гарадной

Фелікс Абрамоўскі
30 студзеня 1803 года
Камісарскі суд у мястэчку Гарадной
Тлумачэнне
З боку славэтных Дмітра Кісяля старасты, Якава Пешкі славеснага суддзі, усіх мяшчан мястэчка Гарадной.
У самой справе
З іх сіяцельствам князем Грыгорыем і Аляксандраю з князёў Рэпніноў Валконскімі генераламі ад кавалерыі, сужэнцамі, спадкаемцамі нябожчыка князя Мікалая Васільевіча Рэпніна фельдмаршала,

12/01/2014

Артыкул пра Гарадную ў «Архэ»

Валер Кісель
    Паважаныя сябры! Рады паведаміць Вам, што нарэшце выйшаў другі палескі нумар часопісу «Архэ» з маім даволі ёмістым артыкулам пра Гарадную. За паўтара году, якія прайшлі з моманту напісаньня артыкулу, я адшукаў багата новых сьведчаньняў гісторыі мястэчка. І цяпер, мусіць, артыкул выглядаў бы трохі іначай. Затрымка ў выхадзе палескага нумару была зьвязаная з рэпрэсіямі супраць часопісу, на рэдактара якога была заведзеная крымінальная справа. Дзякуй Богу, цяпер справа закрытая як беспадстаўная, і мы зможам надалей чытаць цікавыя матар’ялы пра гісторыю і культуру нашых продкаў.
    Прапаную тут зьмест і ўводзіны да артыкулу. Цалкам можаце зь ім азнаёміцца ў папяровай вэрсіі, якая прадавацьмецца ў «Акадэмкнізе», праз прыватных распаўсюднікаў або кантакты на сайце «Архэ».

25/12/2013

1602. Уцёкі да Волі Гарадной

Юрей Збаразский (1573-1631),
пінскі стараста (1590-1631)
   Улетку 1602 года з сёл маёнтка Купятычы Пінскага павету «ўцякае» (відавочна з блаславення пінскага старасты) 5 сямей рамеснікаў з усім нажытым рухомым скарбам. Чатыры сям’і з Гарадышча, Высокага, Пінкавіч – гэта шаўцы (чабатары), якія купілі дамы ў Пінску і пераехалі туды жыць. Пятая сям’я – краўца Тамілы Стэньковіча з Высокага – уцякае да мястэчка Гарадной. Праз Пінскі земскі суд уладальнік Купятычаў берасцейскі кашталян Рыгор Война намагаецца вярнуць гэтых людзей на месца, чаму працівіцца пінскі стараста Юры Збаражскі, які відавочна зацікаўлены ў развіцці рамяства ў вольных гарадах. Адметна, што ў сваім лісце вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза

15/10/2013

Вёска Гарадная мае шанцы вярнуць гарадскі статус!

або Шанец для адраджэння мястэчка Гарадная. Ці канчатковага знікнення?
Гарадная напярэдадні перамен коштам 400 млн. долараў.

Фатаграфую «белае багацце» Гарадной
Я маю звычку час ад часу гартаць у пошуку Google вынікі для некаторых ключавых слоў, якія мяне стала цікавяць. Напрыклад, «Городное» – адзін з варыянтаў назвы мястэчка маіх дзядоў. Гэтым разам кінуўся ў вочы вынік на 9 старонцы: Строительство горно-обогатительного комбината, промышленное освоение месторождения стекольных песков «Городное».

28/01/2013

Летапіс Гарадное



Пачатак Гарадное губляецца ў сівой даўніне. Паводле вусных паданьняў саміх гарадэнцаў яна была заснаваная больш за тысячу гадоў таму ў часы Ўладзімера Вялікага.[1] Мейсца на пясчанай высьпе сярод бяскрайняга і непраходнага балота Марочнае на пінскім Зарэччы было выдатным для пабудовы ўмацаванага гораду (адсюль назва Гарадная, у старых дакумэнтах Городно), цяжкадаступнага для шматлікіх ворагаў. На карысьць кіеўскага паходжаньня гаворыць унікальная гарадэнская мікрамова з паўмяккімі зычнымі і галосным гукам, які раней пазначаўся літарай “ѣ”.  На думку дасьледнікаў, гэтыя моўныя рысы былі ўласьцівыя афіцыйнай мове Кіеўскае Русі.[2]