Гарадная напярэдадні перамен коштам 400 млн. долараў.
Фатаграфую «белае багацце» Гарадной |
Я маю звычку час ад часу гартаць у пошуку Google вынікі
для некаторых ключавых слоў, якія мяне стала цікавяць. Напрыклад, «Городное» – адзін
з варыянтаў назвы мястэчка маіх дзядоў. Гэтым разам кінуўся ў вочы вынік на 9
старонцы: Строительство
горно-обогатительного комбината, промышленное освоение месторождения стекольных
песков «Городное».
Кварцавыя пяскі |
Шкляны пясок |
Знайшлі «снег» улетку. |
Краявіды Марочнага |
Да 1927 Гарадная была горадам, мела
бурмістра і магістрат. Да 1939 яна лічылася мястэчкам у вясковай гміне. Пры
саветах з кастрычніка 1940 Гарадной афіцыйна панізілі статус да вёскі, хоць і цэнтра
сельсавета. У час нямецкай акупацыі 1941–1944 на чале Гарадной зноў быў
бурмістр, значыць нацысты вярнулі пэўны гарадскі статус, тут стаяў вайсковы
гарнізон. Урэшце, савецкая ўлада ў 1944 зноў вярнула амаль што знішчанаму
вайной паселішчу вясковы тытул і лад. Аднак неўраджайнасць глебы, адсутнасць
сельскіх традыцый прыводзілі да таго, што мясцовы калгас быў на апошніх месцах
у раёне. Ганчарнае рамяство па вайне страціла свой попыт на рынку з пачаткам масавае фабрычнае вытворчасці
парцалянавага посуду. Разам з тым, гарадэнцаў мэтаскіравана змушалі адмовіцца ад
іхняга мяшчанскага промыслу, бурачы горны бульдозерамі ў 1960-х.
Гарадная нездарма была ўтвораная шмат
стагоддзяў таму як гарадское паселішча. Менавіта каля Гарадной знаходзяцца
радовішчы высакаякасных каалінавых глін. Найстарэйшы адкапаны тут ганчарны горан
мае ўзрост 2000 год. Сама назва падкрэслівае шматвяковы статус горада ці «места»
па-старабеларуску, мястэчка як невялікага места. Магдэбургскае права, цэхавая
арганізацыя рамеснікаў, кірмашы, жыдоўскія крамы і корчмы – усё гэта пераважна
ў мінулым. Цяпер тут не стае галоўнага гарадскога атрыбута – прамысловасці. У
міжваенны час польскія ўлады спрабавалі наладзіць у Гарадной выраб кафлі і
цэглы, пабудавалі дарагі горан, але гэта пачынанне сутыкнулася з недасканаласцю
тэхналогіі і нежаданнем гарадэнцаў аб’ядноўвацца ў кааператывы, таму скончылася
няўдачай.
Найбольшае развіццё вёскі Гарадная
прыйшлося на сярэдзіну 1970-х. Тады вёска налічвала каля 2500 жыхароў, не
лічачы суседніх гарадэнскіх вёсак. Але ў той час ужо набрала моцы масавая
урбанізацыя беларусаў. Гарадная хутка губляла моладзь, якая з’язджала ў Столін,
Пінск, Берасце і г.д. Адсутнасць добрае працы, бедны калгас – гэта прывяло да
скарачэння ў 2013 насельніцтва да менш, чым 1000 жыхароў, што апошняго разу
было па вайне 1812 года.
У той самы час, калі гарадэнцы пачалі
масава пакідаць свае спрадвечныя мясціны, адбылася падзея, якая можа неўзабаве
надаць новы імпульс гарадскім традыцыям Гарадной. У 1974 вёску наведалі
геолагі, якія выявілі найбуйнейшае ў Беларусі радовішча шкляных кварцавых
пяскоў.
Вось цытата з інвестыцыйнае прапановы:
Здымак з космасу |
…Радовішча выяўленае ў 1974 годзе, дэталёвая выведка заходняга пакладу ажыццёўленая в 1983-1986 гадах Заходняй партыяй Беларускаю геолага-выведвальнаю экспедыцыяй на замову Мінбудматэрыялаў БССР для папаўнення сыравінавае базы гутаў рэспублікі.
Паводле стану на 1 студзеня 1987 г. запасы кварцавых пяскоў радовішча «Гарадное» (Заходні паклад) як сыравіны для шкляное і спадарожна фармовачнае вытворчасці складаюць 15 077 тыс. тон або 9 137,6 тыс.м3. Тэрмін службы кар’ера складзе 72 гады пры гадавой прадукцыйнасці 270 тыс.тон. Радовішча займае плошчу ў контурах падліку запасаў па катэгорыях А, В и С1 разам 90,5 га. Пры распрацоўцы 1-га здабычнага і ўскрыццёвага ўступаў прырост плошчы за контур падліку запасаў складзе 5,2 га, з іх, паводле стану на 1987 год, плошча пакрытая лесам складала 83,9 га.
Кварцавыя пяскі радовішча Гарадное маюць наступны хімічны склад: SiO2 – 98,7-99,34 %; Fe2О3 – 0,08-0,12 %; А12О3 – 0,20-0,52 %...
Такі склад паказвае на высокую
якасць пяску і мінімальныя затраты пры ўзбагачэнні. Радовішча знаходзіцца за 3
км на поўнач ад вёскі.
Здабыча кварцавага пяску на падобным камбінаце у Расіі |
На першым этапе плануецца рэалізацыя
праекта пабудовы Гарадэнскага
горна-ўзбагачальнага камбіната з вырабам шкляных кнацэнтратаў. Кошт
інвестыцый ацэньваецца ў 20 млн. долараў. Мяркуючы па аналагічных вытворчасцях
у Расіі, на такім прадпрыемстве могуць працаваць да 200 чалавек. Зразумела, што
на час будаўніцтва і працы камбінату запатрабуецца стварэнне транспартнае і
іншае інфраструктуры, што дасць яшчэ болей працоўных месцаў.
1 этап на 20 млн. |
Аднак буйныя гуты (шклозаводы)
знаходзяцца вельмі далёка ад Гарадной (Гродна, Бярозаўка, Асіпавічы, Гомель).
Каб пазбегнуць лішніх транспартных выдаткаў, ёсць сэнс арганізаваць вытворчасць
шклавырабаў на месцы, у мястэчку. Тут ужо кошт інвестыцый можа сягнуць 400 млн. долараў. На прадпрыемствах будзе працаваць колькі тысяч чалавек, якім трэба
будзе пабудаваць гарадскую інфраструктуру.
Праект на 400 млн. |
Вытворчасць шкла – не адзіная
прамысловасць, якая можа развівацца ў Гарадной. Існуе праект вытворчасці
якаснае клінкернае пліткі і чарапіцы на Гарынскім КБМ. Гэта запатрабуе большае
распрацоўкі гарадэнскіх радовішчаў гліны. Калі ж у Гарадной будзе
гарадская інфраструктура, то можна будзе разгледзець праект пабудовы цагельні ў
самім мястэчку.
Экалогія
Любая прамысловасць і яе спадарожная
інфраструктура – пагроза адвечнаму, яшчэ не цалкам закранутаму, прыроднаму
асяроддзю верхавога балота Марочнае. Вось, што на гэты конт напісалі геолагі:
…32. Захады аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя
Выпрацаваную прастору неабходна вярнуць да стану, прыдатнага для выкарыстання ў народнай гаспадарцы. Значная абводненасць пародаў радовішча, калі іхняя магутнасць болей за магутнасць ускрыцця, вызначае рэкультывацыю большае часткі выпрацаванае прасторы пад вадаём і 1/3 плошчы радовішча (каля 30 га) – пад раллю…
Кароткая геалагічная характарыстыка
радовішча тут.
Магчымыя праблемы з экалогіяй і
захады да іх вырашэння на падобным радовішчы пад Масквою тут.
Турызм і культура
Турызм можа стаць яшчэ адным
горадаўтваральным элементам. Але для гэтага стварэнне гарадской прамысловасці ў
Гарадной варта рабіць у цеснай сувязі з захаваннем традыцый ганчарнага промыслу
і аднаўленнем гарадской сутнасці і гарадскога самакіравання мястэчка. Гарадная
мае стаць запаведнікам гісторыі, культуры і прыроды нацыянальнага значэння.
Унікальная гаворка з паўмяккімі зычнымі, ганчарнае рамяство, царква 18 ст.,
гарадзішча 10-13 ст. і паселішча бронзавага веку, балотныя гарадзішчы,
пасяленні украінцаў з Галіччыны і
літвінаў з Наваградчыны – усё гэта трэба спалучыць у агульнай канцэпцыі стварэння
Горада ці аднаўлення Мястэчка як багатакультурнага феномена з даўняй гісторыяй.
Што бывае з прамысловымі цэнтрамі, якія пабудавалі на месцах без гарадскіх
традыцый, беларусы добра ведаюць на прыкладзе Салігорска і Светлагорска
(наркаманія, СНІД, самагубствы і т. п.).
Да гэтае канцэпцыі прапаную некаторыя
ўласныя ідэі:
інж. Валер Кісель, места Горадня над Нёманам
- Пры будаўніцтве і эксплуатацыі прамысловых аб’ектаў перавагу аддаваць кваліфікаваным кадрам з гарадэнскімі каранямі. Колішнія гарадэнцы, з’ехаўшы ў пошуках лепшае долі з малой радзімы, жывуць цяпер па ўсім свеце. Такая кадравая палітыка паспрыяе беражліваму стаўленню да прыроды і мовы Гарадной, дапаможа пераемнасці пакаленняў.
- Варта правесці маштабныя археалагічныя раскопкі на Замкавішчы, полі Гарадным, арганізаваць пільны археалагічны кантроль пры будаўніцтве будынкаў і дарог. Выяўленыя артэфакты аформіць як турыстычныя цікавосткі.
- У Калодным і Радчыцку аднавіць фальваркі і палацы Скірмунтаў, напрыклад, з мастацкім музеем імя Гелены Скірмунт, з музеем гісторыі літвінскага руху імя Канстанцыі Скірмунт, з музеем Паўстання 1863 імя Рамуальда Траўгута.
- Стварыць комплекс аграсядзіб рознага этнічнага характару: украінскай у Калоніі, літвінскай у Калодным, палескай у Луцэ.
- У самой Гарадной замацаваць і развіць поспехі Цэнтра ганчарства пад кіраўніцтвам Алімпіяды Леанавец па аднаўленні і папулярызацыі спрадвечнага рамяства.
14 кастрычніка 2013
No comments:
Post a Comment