26/10/2013

1936. Гарадная і Давыд-Гарадок

Раман Войніч Гарашкевіч

Не за сямю гарамі, бо гораў там няма, але затое напраўду за рэкамі, за лясамі – ляжаць мястэчкі Гарадная і Давыд-Гарадок.
Размаўляем сёння пра іх абаіх разам, бо апроч таго, што знаходзяцца на Палессі, маюць яны таксама і багата іншых супольных рысаў.
Перадусім сваімі пачаткамі і Гарадная і Давыд-Гарадок сягаюць старажытных часоў… Далей – у сваіх назвах маюць супольны, славянскі корань: горад – гарадок… Адно што, калі Гарадная проста «гарадок», то Давыд-Гарадок – гарадок Давыда.
Даруйма сабе аднак этымалогію, генеалогію і іншыя гістарычныя тонкасці . Размаўляйма пра цяперашнія часы… Але і ў іх спаткаем час ад часу гісторыю, ёсць гэта цалкам натуральна. Цяпершчына ў вялікай ступені залежная ад мінуўшчыны… ад умоваў, у якіх жылося праз вякі…
Абодва нашыя мястэчкі, Гарадную і Давыд-Гарадок, мінуўшчына цісне сваім цяжарам выключна. Адно што, калі Давыд-Гарадку ўдалося, не губляючы повязі з традыцыяй, уладкавацца і сёння цалкам зносна, Гарадная не ўмела ісці за хадою часу і пагубляла па дарозе і каралеўскія прывілеі, і свае гарадскія правы, і хаця завуць яшчэ часам з ветлівасці мястэчкам, гэта цяпер толькі вёска, сядзіба гміннага ўраду.
На паўвыспе, высунутай у балоты, з трох бакоў імі аточаная, мела ў іх некалі Гарадная сваё абароннае становішча. Сёння – калі бараніцца ні перад кім не патрабуецца –становішча гэтае абцяжарвае доступ да яе і тармозіць увесь ейны гандлёвы і культурны рух… За лясамі, у балотах, аточаная пяскамі, спынілася Гарадная на той ступені культуры, якой дасягнула стагоддзі таму і… цвёрда ўпіраецца пры ёй і надалей. Тры з паловаю тысячы жыхароў Гарадной хочуць сёння жыць так, як жылі іх бацькі і дзяды… Трэба аднак прызнаць, што жылі яны някепска. Жвавыя і прадпрымальныя – развілі і неяк зманапалізавалі ў сябе ганчарства. Уладкавалі яго ў дадатак яшчэ і ў такі, на той час нечувана прагрэсіўны, спосаб, што і рабілі гаршкі на месцы і пастаўлялі іх спажыўцам на ўсім Палессі і Валыні… Выйшлі на гэтую хвайную думку таксама вельмі даўно, а іхнія нашчадкі не ўмеюць такой самай кемлівасці перанесці ў сённяшнія часы. З дасканалай мясцовай гліны – якія гаршкі выраблялі сотнямі гадоў, такія робяць і цяпер… Як на рыпучых вазах развозілі іх цэлымі летамі, таксама па навакольных землях колькі месяцаў штогод, аж да распродажу – гэтак хочуць дзейнічаць і сёння. Толькі – што добра было раней, не абавязкова ёсць дабром цяпер, і ганчары з Гарадной свой тавар – ладныя, з цікавымі арнаментамі гаршкі доўга мусяць няраз вазіць, каб іх прадаць і грашовы заробак прывезці ў бедныя свае хаткі…

Але змяніць звычаі не хочуць ні за што ў свеце… Зусім не показка наступны факт, які расказваюць па ўсім Палессі. Колькі год таму столінскі стараста (бо Гарадная належыць да Столінскага павета) зацікавіўся народным промыслам – гарадэнскім ганчарствам… Пастанавіў дапамагчы жыхарам убогай мясцовасці і асучасніць выраб і продаж іх тавару. Каб болей з аднаго боку навучыць гаршчаёў новых метадаў працы, а з другога боку пазнаёміць іх з кааперацыяй, ініцыяваў стараста ухвалу павятовага аддзела, якая прызнавала пэўную стыпендыю для двух маладых гарадэнцаў, што хацелі адпаведна вывучыцца ў Варшаве. Выбралі болей кандыдатаў, і ўсё здавалася ў поўным парадку і на найлепшай дарозе. Тым часам… абодва кандыдаты катэгарычна заявілі, што ў Варшаву не паедуць. І не адно яны, але ніводны прававерны гарадэнец у такі далёкі край не хацеў ехаць… Урэшце аднаго даставілі неяк у Столін, а адтуль далей. Другі рашуча адбіўся ад замахаў на сваю свабоду. І з таго першага не было аднак пацехі… Навучыцца вядома, навучыўся, але пасля вяртання ў Гарадную, колькі месяцаў пабыўшы, выехаў зноў і ў родную старонку ўжо не вярнуўся… Не ведаю, ці былі пазней яшчэ далейшыя спробы навучання гарадэнцаў у родным іхнім рамястве, ведаю адно, што тутэйшае ганчарства стаіць надалей на тым самым роўні, што стаяла стагоддзі таму. Добра ў тым пераканацца можа кожны, хто, спаткаўшы ўлетку на палескай альбо валынскай дарозе рыпучы воз, затрымае яго і за колькі дзясяткаў грошаў купіць жаўтаваты горшчык, шляхетнага выгляду, з далікатным старадаўнім арнаментам, аднак нетрывалы і крохкі.
Гарадная – палеская вёска, вялікая, разлеглая, вельмі бедная, якая мае яшчэ курныя хаты, чакае да сёння на арганізатара свайго ганчарскага промыслу, свайго Форда, які б навучыў яе жыць і багацець, з багаццяў ёй прыроджаных і натуральных…
Што аднак Гарадная прадукуе гаршкі, не дзіва гэта: мае ўсё-ткі найперш матэрыял –адпаведную гліну для гэтага. Але скуль давыд-гарадчане навучыліся… вырабляць і прадаваць марозіва? І не толькі ў сябе, для прыватнага неяк ужытку, але як прадмет вандроўнага гандлю? Бо як гарадэнцы з Гарадной ездзяць з гаршкамі, гэтак гарадчукі з Давыд-Гарадка (самі сябе так увесь час называюць) ездзяць з марозівам… І гэтак зусім далёка з ім забіраюцца. Бо сустрэць іх можна ўжо не адно ў Берасці над Бугам, ці ў Роўным, пра Пінск нават не кажучы, але ж бачылі іх і ў Кельцах, і ў Радаме, ба – у Жэшаве і ў Сасноўцы нават…
Марозіва і… чобаты… Тыя два прадукты дзіўна паядналіся ў Давыд-Гарадку, слынным у вырабе абодвух. Давыд-гарадоцкія чобаты маюць нават праўдападобна большую будучыню, чым марозіва. Бо адмыслова прыстасаваныя на балоты і ва ўсім наваколлі ахвотна купляныя… Шаўцы – іх у Давыд-Гарадку каля чатырохсот – зарганізавалі сабе свой асобны кааператыў.
Адчуванне духу часу і ўмельства пошуку сабе заробкаў гонар толькі можа прынесці, апроч карысці, якую напэўна і прыносіць… Грае тут ролю і паходжанне гарадчукоў: багата ў іх усё-такі цячэ татарскае крыві, грэцкае можа нават…
Выдатнае гандлёвае чуццё ідзе ў жыхароў Давыд-Гарадка ў пары з замілаваннем да традыцыі і роднага места. Нідзе можа так як тут не ўмеюць апавядаць пра мінуўшчыну свайго горада, сталіцы ўдзельнага княства некалі… Таксама кожны гарадчук перадусім пільнуе два жыццёвыя правілы. Свае дзеці, здалёку нават, прывозіць на хрэсьбіны ў Давыд-Гарадок і на старасць сам сюды прыязджае, каб у родным месце быць пахаваным. Таксама нярэдкае гэта з’явішча, і сустрэць можна часта людзей, якія ўсё жыццё недзе на Захадзе прагандлявалі, а на старасць, прадаўшы крамку, бо гэтаю прафесіяй найчасцей гарадчукі займаюцца, з’ехалі ў Давыд-Гарадок дажываць спакойна дзён сваіх…
Прадпрымальнасць, спрыт, ініцыятыва – гэта тыповыя рысы давыд-гарадчан. Мястэчка таксама падымаецца ўвесь час: сёння дасягае чатырнаццаці тысяч жыхароў; гэта адно з пяці найбольшых палескіх мястэчак і – хоць не сталіца павета – валодае ўласнаю электрастанцыяй і напэўна слухае мяне, які распавядае пра яго, ці не больш людзей мае там радыёпрымачы, чым мы думаем.

Старое цверджанне: дзе порт і вада, там – рух і будучыня, спраўджваецца і ў Давыд-Гарадку. Давыд-Гарадок – гэта ўсё ж адно з партовых местаў Польшчы. Натуральна, мае толькі рачны порт і сталае прыбыццё суднаў, якія даплываюць сюды з Пінска, а з другога боку злучаюць Давыд-Гарадок з чыгуначнай станцыяй Гарынню і павятовым местам Столінам. Робяць таксама гарадчукі сеткі і чаўны і займаюцца рыбацтвам. Промысел, назавем яго чаўнярскім, выраб чобатаў, выраб сетак і чаўноў, рыбацтва і перавозніцтва – хіба дастаткова на адно мястэчка, каб быў у ім рух.
І разважаючы гэтак пра далёкі кут Рэчы Паспалітае, у якім над Прыпяццю і Гарынню ляжыць Столінскі павет, няможна проста не параўноўваць дзве ягоныя мясцовасці –Гарадную і Давыд-Гарадок. Абедзве тыпова палескія, абедзве амаль што аднолькава старыя, сёння, пасля стагоддзяў існавання, да якіх адрозных прыйшлі вынікаў. Далёка б нас маглі прывесці развагі пра залежнасць развіцця людскога паселішча ад характару яго жыхароў і ад яго геаграфічнага размяшчэння. Тым цікавейшыя могуць тут быць высновы, што Гарадная не занадта абясцэненая ў дачыненні да Давыд-Гарадка. І напэўна мае сваю будучыню, якая ляжыць у мясцовай зямлі, то бок – у гліне ганчарскай.
Але так як маем сёння, то Гарадная ў дачыненні да будучыні спынілася ў сваім развіцці, а Давыд-Гарадок ідзе аднак увесь час наперад, даючы довады, што нават у найгоршых умовах сярод балот і на неўрадлівай зямлі жвавая людская думка зможа стварыць чалавеку не толькі зносныя ўмовы цяперашняга побыту, але і добрыя і абгрунтаваныя перспектывы развіцця на будучыню.
Р.В.Гарашкевіч

Пераклад з польскае - Валер Кісель. Радыёперадача прагучала на Польскім радыё 11 студзеня 1936. Тэкст і фота апублікаваныя ў «Tygodniku ilustrowanym» 31 траўня 1936. Далей арыгінальны тэкст.
«Тыгоднік ілюстрованы» ад 31 траўня і праграма перадач на 11 студзеня

HORODNO i DAWIDGRÓDEK
Nie za siedmiu górami, bo gór tam niema, ale zato naprawdę za rzekami, za lasami — leżą miasteczka Horodno i Dawidgródek.
Mówimy dzisiaj o nich obu razem, bo pozatem, że znajduję się na Polesiu, mają one też i wiele innych cech wspólnych.
Przedewszystkiem początkami swemi i Horodno i Dawidgródek sięgają czasów prastarych... Dalej — w nazwach swych mają wspólny, słowiański pierwiastek: horod — gródek... Tylko podczas gdy Horodno jest samym tylko „gródkiem", to Dawidgródek jest — gródkiem Dawida.
Darujmy sobie jednak etymologję, genealogję i inne historyczne subtelności. Mówmy o czasach dzisiejszych... Że i w nich natkniemy się od czasu do czasu na historję, jest to zupełnie naturalne. Dzisiejszość w wielkiej mierze zależna jest od przeszłości... od warunków, w jakich żyło się przez wieki...
Na obu naszych miasteczkach, na Horodnie i na Dawidgródku, przeszłość cięży wybitnie. Tylko że gdy Dawidgródek potrafił nie tracąc łączności z tradycją, urządzić się i dzisiaj wcale znośnie, Horodno nie umiało iść za postępem czasu i pogubiło po drodze i przywileje królewskie i prawa swoje miejskie, i choć nazywane jeszcze czasem przez grzeczność miasteczkiem, jest obecnie tylko wsią, siedzibą urzędu gminnego.
Na półwyspie wysuniętym w błota, z trzech stron niemi otoczone, miało w nich niegdyś Horodno pozycję swoją obronną. Dzisiaj — gdy bronić się przed nikim nie potrzebuje — pozycja ta utrudnia dostęp doń i hamuje cały ruch jego handlowy i kulturalny... Za lasami, w błotach, otoczone piaskami, stanęło Horodno na tym stopniu kultury, jaki osiągnęło przed wiekami i... twardo upiera się przy nim i nadal. Trzy i pół tysiąca mieszkańców Horodna chce dzisiaj żyć tak, jak żyli ich ojcowie i dziadowie... Trzeba jednak przyznać, że żyli oni nieźle. Ruchliwi i przedsiębiorczy — rozwinęli i niejako zmonopolizowali u siebie garncarstwo. Prowadzili je zaś w dodatku jeszcze i w ten podówczas niesłychanie postępowy sposób, że i wyrabiali garnki na miejscu i dostarczali je odbiorcom na całem Polesiu i Wołyniu... Wpadli na tę myśl doskonałą przed laty również, a ich potomkowie nie umieją takiej samej pomysłowości przenieść w czasy dzisiejsze. Z doskonałej miejscowej glinki — jakie garnki wyrabiali przez setki lat, takie wyrabiają i dzisiaj... Jak na wozach skrzypiących rozwozili je przez lata całe także po okolicznych ziemiach przez kilka miesięcy rokrocznie, aż do rozprzedania – tak samo chcą postępować i dzisiaj. Tylko — co dobre było przed laty, niekoniecznie jest dobrem obecnie, i garncarze z Horodna towar swój — ładne, o ciekawych ornamentach garnki długo muszą nieraz wozić, nim je sprzedadzą i groszowy zarobek za nie przywiozą do ubogich swych domków...
Ale zmienić obyczajów nie chcą zanic w świecie... Wcale nie jest anegdotą fakt następujący, opowiadany po całem Polesiu. Przed kilku laty starosta stoliński (bo Horodno należy do powiatu stolińskiego) zainteresował się przemysłem ludowym — garncarstwem horodeńskiem... Postanowił dopomóc mieszkańcom ubogiej miejscowości i unowocześnić wyrób i sprzedaż ich towaru. Aby więc z jednej strony nauczyć garncarzy nowych metod pracy, a z drugiej strony zapoznać ich ze spódzielczością, spowodował starosta uchwałę wydziału powiatowego, przyznającą pewne stypendjum dla dwóch młodych horodnian, chcących odpowiednio wykształcić się w Warszawie. Wybrano więc kandydatów, i wszystko wydawało się w zupełnym porządku i na najlepszej drodze. Tymczasem... obaj kandydaci oświadczyli stanowczo, że do Warszawy nie pojadą. I nietylko oni, ale żaden prawowierny horodnianin w tak dalekie kraje nie chciał jechać... Wreszcie jednego dostarczono jednak jakoś do Stolina, a stamtąd dalej. Drugi stanowczo oparł się zamachom na swoją wolność. I z tego pierwszego nie było jednak pociechy... Nauczyć owszem, nauczył się, ale po powrocie do Horodna, po kilkomiesięcznym pobycie wyjechał znowu i w rodzinne strony już nie wrócił... Nie wiem, czy były później jeszcze dalsze próby kształcenia horodnian w rodzimem ich rzemiośle, wiem tylko, że garncarstwo tutejsze stoi nadal na tym samym poziomie, co stało przed wiekami. Łatwo o tem przekonać się może każdy, kto, spotkawszy latem na drodze poleskiej lub wołyńskiej wóz skrzypiący, zatrzyma go i za kilkadziesiąt groszy kupi garnek żółtawy, o szlachetnym kształcie, z delikatnym starodawnym ornamentem, nietrwały jednak i kruchy.
Horodno — wioska poleska, duża, rozległa, biedna bardzo, kurne chaty jeszcze posiadająca, czeka do dzisiaj na organizatora swego przemysłu garncarskiego, swego Forda, któryby nauczył ją żyć i bogacić się, z bogactw jej przyrodzonych i naturalnych...
Że Horodno jednak produkuje garnki, nie dziwota to: ma przecież przedewszystkiem materjał — glinę odpowiednią do tego. Ale skąd dawidgródczanie nauczyli się... wyrabiać i sprzedawać lody? I to nietylko u siebie, dla prywatnego niejako użytku, lecz jako przedmiot wędrownego handlu? Bo jak horodnianie z Horodna jeżdżą z garnkami, tak horodczucy z Dawidgródka (sami się tak stale nazywają) jeżdżą z lodami... I to wcale daleko się z niemi zapuszczają. Spotkać ich bowiem można już nietylko w Brześciu nad Bugiem, czy w Równem, o Pińsku nawet nie mówiąc, lecz widywano ich i w Kielcach i w Radomiu, ba — w Rzeszowie i w Sosnowcu nawet...
Lody i... buty... Te dwa produkty dziwnie połączyły się w Dawigródku, słynącym z wyrobu obu. Buty dawidgródeckie mają nawet prawdopodobnie większą przyszłość niż lody. Są specjalnie na błota przystosowane i w całej okolicy chętnie kupowane... Szewcy — jest ich w Dawidgródku około czterystu — zorganizowali sobie swoją osobną spółdzielnię.
Wyczuwanie ducha czasu i umiejętność wyszukiwania sobie zarobków zaszczyt tylko może przynieść, prócz korzyści, które napewno przynosi... Gra tu rolę i pochodzenie horodczuków: dużo w nich przecież płynie krwi tatarskiej, greckiej może nawet...
Wybitny zmysł handlowy idzie u mieszkańców Dawidgródka w parze z umiłowaniem tradycji i rodzinnego miasta. Nigdzie może tak jak tu nie umieją opowiadać o przeszłości swego grodu, stolicy udzielnego księstwa niegdyś... Każdy też horodczuk przedewszystkiem dwóch pilnuje zasad życiowych. Dzieci swoje, zdaIeka nawet, przywozić na chrzciny do Dawidgródka i na starość samemu tutaj zjeżdżać, by w rodzinnem mieście być pochowanym. Nierzadkiem też to jest zjawiskiem, i spotkać się tu można często z ludźmi, którzy całe życie gdzieś na zachodzie przehandlowali, a na starość, sprzedawszy sklepik, bo to zawód najczęściej przez horodczuków uprawiany, zjechali do Dawidgródka dożywać spokojnie dni swoich...
Przedsiębiorczość, spryt, inicjatywa — to cechy typowe dawidgródczan. Miasteczko też podnosi się stale: dzisiaj sięga czternastu tysięcy mieszkańców; jest jednem z pięciu większych miasteczek poleskich i — chociaż nie jest stolicą powiatu — posiada własną elektrownię i napewno słucha mnie mówiącego o niem, gdyż więcej ludzi posiada tam odbiorniki, niż przypuszczamy.
Stare twierdzenie: gdzie port i woda, tam — ruch i przyszłość, sprawdza się i w Dawidgródku. Dawidgródek jest przecież jednem z portowych miast Polski. Naturalnie, ma port tylko rzeczny, ale zawsze port i stałe przyjazdy statków, dojeżdżąjących tutaj z Pińska, a z drugiej strony łączących Dawidgródek ze stacją kolejową Horyniem i z miastem powiatowem Stolinem. Wyrabiają też horodczucy sieci i łodzie i trudnią się rybactwem. Przemysł więc, nazwijmy go łodziarskim, wyrób butów, wyrób sieci i łodzi, rybactwo i przewoźniclwo — chyba dosyć na jedno miasteczko, ażeby był w niem ruch.
I myśląc tak o tym dalekim kącie Rzeczypospolitej, w którym nad Prypecią i Horyniem leży powiat stoliński, nie można poprostu nie porównywać dwóch jego miejscowości — Horodna i Dawidgródka. Obie typowo poleskie, obie prawie jednakowo stare, dzisiaj, po wiekach istnienia, jakże do innych doszły rezultatów. Dalekoby nas mogły zaprowadzić rozważania nad zależnością rozwoju osiedla ludzkiego od charakteru jego mieszkańców i od położenia jego geograficznego. Tem ciekawsze mogą tutaj być wnioski, że Horodno nie jest zbyt upośledzone w stosunku do Dawidgródka. I napewno ma swą przyszłość, która leży w miejscowej ziemi, to jest — w glinie garncarskiej.
Tak jednak jak jest dzisiaj, to Horodno w stosunku do przeszłości cofnęło się w swoim rozwoju, a Dawidgródek idzie jednak cięgle naprzód, dając dowody, że w najgorszych nawet warunkach wśród błot i na nieurodzajnej ziemi żywa myśl ludzka potrafi stworzyć człowiekowi nietylko możliwe warunki bytu dzisiejszego, lecz i dobre i uzasadnione perspektywy rozwoju na przyszłość.
R. W. Horoszkiewicz

No comments:

Post a Comment