Showing posts with label 19 ст.. Show all posts
Showing posts with label 19 ст.. Show all posts

01/04/2016

1819. Акт визиты церкви Городеньской

Свята-Траецкая царква ў мястэчку Гарадной. 1912. І. Сербаў
Акт визиты церкви приходской Городеньской
вследствие указа Брестской греко-униятской консистории от 22 сентября 1819 года последовавшего, мною нижеподписавшимся м-ца декабря 12 дня того же года верно сочиненный.
1.       Сия Городеньская приходская церковь в середине местечка того же названия, Минской губернии, Пинского уезда и протопопии, в местечке его величества, с дерева круглого древнею структурою с одною головою больше как 100 лет построена,

03/09/2014

1803. Рэпліка Фелікса Абрамоўскага ў абарону Гарадной

Фелікс Абрамоўскі
30 студзеня 1803 года
Камісарскі суд у мястэчку Гарадной
Тлумачэнне
З боку славэтных Дмітра Кісяля старасты, Якава Пешкі славеснага суддзі, усіх мяшчан мястэчка Гарадной.
У самой справе
З іх сіяцельствам князем Грыгорыем і Аляксандраю з князёў Рэпніноў Валконскімі генераламі ад кавалерыі, сужэнцамі, спадкаемцамі нябожчыка князя Мікалая Васільевіча Рэпніна фельдмаршала,

19/07/2014

Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка

Валер Кісель
Гарадная – літоўскае мястэчка. Як такое можа быць? – спытае паспаліты чытач. І праўда – сёньняшняя Літва аж за 300 км на поўнач ад Гарадной! Але так было не заўсёды, а для маштабу нашае гісторыі дык было зусім нядаўна. Па-першае, мястэчка Гарадную заснаваў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1592 року пінскі стараста як прадстаўнік дзяржаўнае ўлады гэтае краіны дзеля забесьпячэньня вялікага абшару Літвы ганчарным посудам. Па-другое, вялікія князі літоўскія надавалі Гарадной асноўны дакумэнт, якім ганарыліся гарадэнцы – прывілей на майдэборскае права.  Па-трэцяе, ад свайго пачатку Гарадная  жыла паводле Літоўскага Статуту, жывая гаворка гарадэнцаў дагэтуль вельмі блізкая да мовы Статуту, здаецца, нават бліжэй за беларускую мову. Па-чацьвертае, у Гарадной з часам усталявалася грэцкая царква ў «сьвятой Вуніі» з Рымам як і пераважна паўсюль у тадышнім ВКЛ. Па-пятае, у лёсе Гарадной гралі лёсавызначальную ролю славутыя літвінскія роды: Радзівілы, Агінскія, Бутрымовічы, Орды, Скірмунты ды інш. Чаму завяршэньнем літоўскага часу я ўмоўна пазначыў 1863 год, а не 1793 – другі падзел Рэчы Паспалітае?

12/01/2014

Артыкул пра Гарадную ў «Архэ»

Валер Кісель
    Паважаныя сябры! Рады паведаміць Вам, што нарэшце выйшаў другі палескі нумар часопісу «Архэ» з маім даволі ёмістым артыкулам пра Гарадную. За паўтара году, якія прайшлі з моманту напісаньня артыкулу, я адшукаў багата новых сьведчаньняў гісторыі мястэчка. І цяпер, мусіць, артыкул выглядаў бы трохі іначай. Затрымка ў выхадзе палескага нумару была зьвязаная з рэпрэсіямі супраць часопісу, на рэдактара якога была заведзеная крымінальная справа. Дзякуй Богу, цяпер справа закрытая як беспадстаўная, і мы зможам надалей чытаць цікавыя матар’ялы пра гісторыю і культуру нашых продкаў.
    Прапаную тут зьмест і ўводзіны да артыкулу. Цалкам можаце зь ім азнаёміцца ў папяровай вэрсіі, якая прадавацьмецца ў «Акадэмкнізе», праз прыватных распаўсюднікаў або кантакты на сайце «Архэ».

16/12/2013

1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта

Убочная грэбля

Ад нейкага часу гарадэнцы не даюць абшарніку Аляксандру Скірмунту супакою, возячы гаршкі праз Калоднае. Скірмунт загадвае сялянам забіраць гарадэнскае сена з сенажацяў у Стыкаве, забараняе мяшчанам ездзіць у Пінск праз Калоднае, ягоны брат Адам Скірмунт адбірае гаршкі за праезд праз Вітчаўку ў Сернікі. Пасля шматлікіх скаргаў у Пінск і Менск (11 штук толькі на працягу 1824–1833!), пасля ціску грамадзянскага губернатара на Скірмунтаў у лютым 1833 у прысутнасці Пінскага земскага суда было заключанае міравое прашэнне з суседскімі абшарнікамі. Адным з пунктаў прашэння была пабудова гарадэнцамі новае грэблі ў аб’езд двара Калоднага. Але ўжо ў траўні 1834 у старасты Кірылы Белавуса здымаюць колы пры праездзе Калоднага, сам ён уцякае вярхом на кані.

09/09/2013

У краіне продкаў

Фама Ілліч Вячорка
Падрыхтоўка да друку Iрыны Чарнякевiч, Гродна
Фама Вячорка - настаўнік працы

Матэрыял, што прапануецца ўвазе чытача, – гэта першы сшытак успамінаў Фамы Ілліча Вячоркі (1917–1987), жыхара в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Напісаны яны на працягу двух апошніх гадоў жыцця Фамы Ілліча і адрасаваны дзецям і ўнукам. Складаюцца з пяці рукапісных сшыткаў, розных па аб´ёме і тэматыцы. Гэта ўспаміны з уласнага жыцця; этнаграфічныя замалёўкі, што базуюцца не толькі на асабістых назіраннях, але і на сведчаннях людзей старэйшых; рэканструкцыя радаводу; звесткі па гісторыі Гарадной, якая была пераведзена ў разрад вёсак толькі ў 1927 г.[27], да гэтага мела статус мястэчка, у ранейшыя часы карысталася магдэбургскім правам. Напісаны ўспаміны на расійскай мове, якая, аднак, мае як устаўкі мясцовай гаворкі (мясцовая гараднянская гаворка, паводле вядомага даследчыка палескіх дыялектаў Ф.Д. Клімчука, з´яўляецца адной з самых старажытных моўных сістэм Палесся