Showing posts with label Радчыцк. Show all posts
Showing posts with label Радчыцк. Show all posts

18/03/2015

1776. Вячысты ліст Леўку Кісялю з братамі на зямлю ў Себятынцах

Прадажны вячысты ліст Леўку, Грыцу і Данілу Кісялям, 9 траўня 1776

Пячатка магістрата Гарадной

Гарасым, Іван, Онысько Андрухі сяла Радчыцка дзяржавы Яго Каралеўскае Міласці ясна чыняць і вызнаюць самі на сябе або гэтым дабравольным прадажным вячыстым лістом:
Што мы, Гарасым, Іван, Онысько Андрухі, маючы бацькаўшчыны сваёй уласнай моргавай зямлі сенажаці адзін морг на ўрочышчы ў Себятынцы Лесе ад мяжы адным бокам самі ад сябе, а з другога боку ад Ярахава Себятынца, трэцім бокам ад Майсея Капыльца, гэтую зямлю мы прадалі гарадэнскім мяшчанам Леўку, Грыцу, Данілу Кісялям ім самім, жонкам, і дзецям, і нашчадкам іх за поўную суму грошай 30 злотых літоўскае лічбы.

29/01/2015

1664. Фундуш Млоцкага на царкву ў Радчыцку

1912. Каваны крыж з Радчыцка.
Фота І. Сербава
Акт фундушу Млоцкага на Радчыцкую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч, пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад, некалі, Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, на Радчыцкую царкву нададзены, да актаў з прапановаю падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і ўпісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае:

27/12/2014

1666. Фундуш Яна Кароля Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Акт фундушу яснавяльможнага Млоцкага на Гарадэнскую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, Гарадэнскай царкве некалі нададзены, да актаў паводле прапановы падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і запісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае: