Акт фундушу яснавяльможнага Млоцкага на Гарадэнскую царкву
Року 1779 м-ца красавіка 1 дня
На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і
мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім
рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч пісар
двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, Гарадэнскай царкве некалі
нададзены, да актаў паводле прапановы падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у
гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і запісаны. Таксама я, рэгент,
гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае
наступнае:
Ян Кароль Млоцкі, пінскі, гельмецкі стараста. Абвяшчаю
гэтым маім лістом, каму пра тое цяпер і наступнага веку людзям ведаць належала,
што маючы з ласкі яго каралеўскае міласці пана нашага міласцівага ў трыманні
маім пажыццёвым у Кігіраўскім войтаўстве мястэчка Гарадную, да Пінскага стараства
прыналежнага, у Пінскім павеце размешчанага, а бачачы кволую фундацыю
Гарадэнскай царкве, якою свяшчэннік тамтэйшы Елісей Васілевіч абысціся не мог, і таму з радчыцкім свяшчэннікам
Грыгорыем Дэмяновічам на яго бацькоўскую гарадэнскую зямлю, то бок на дзве
траціны поля, якое належала Гарадэнскай царкве, быў уведзены ва ўладанне. Таму
я як уладальнік на той час з ласкі яго каралеўскае міласці пана майго міласцівага
Гарадной і Радчыцка, хочучы супакоіць гэтую розніцу паміж імі і абедзве царквы
дастаткова прыстасаваць для большай Хвалы Божае і пільнейшага старання каля
людскіх душаў, нанова ў кампенсацыю тых дзвюх трацін гарадэнскіх, пра якія была
спрэчка між імі, я даў і гэтым маім лістом даю айцу Елісею Васілевічу, гарадэнскаму свяшчэнніку, да гэтае валокі, якую аднойчы
вельмі даўно фундаваную, яшчэ паўвалокі маёй пустой зямлі, якая засталася па Майсею Тышковічу, з межамі ад Хведара
Хвіловіча, а з другога боку ад Круглевічаўскай пусткі, якая ў мястэчку
Гарадной размешчаная, з маргамі, наданнямі, пераробкамі, барамі, лясамі,
сенажацямі, з дрэвам бортным і нябортным, са стойламі, хатамі і ўсімі да яе
прыналежнасцямі і выгодамі, якія здаўна ў сабе мела і цяпер мае. Тыя паўвалокі
згаданы гарадэнскі айцец сам, і пасля яго наступныя спадкаемцы маюць трымаць, і
без усякае ні ад кога перашкоды спакойна на вечныя часы карыстацца, грашовых
падаткаў з яе не плацячы, і іншых ніякіх не выконваючы павіннасцяў, толькі
безупынную Хвалу Божую і штодзённыя набажэнствы ладзіць маюць і будуць павінны названых
царкоўных зямель нікому, нават трываючы няўдачы, ані іх ніякаю нагодаю не
аддаляючы ад царквы, каб ніводзін з маіх падданых не наважваўся даваць грошы, кару
20 коп літоўскай лічбы закладаю і страту грошай, якія б аказаліся дадзеныя на царкоўныя землі з хатаю.
Я вялебнаму айцу Елісею Васілевічу,
гарадэнскаму свяшчэнніку, гэты мой ліст з пячаткаю і подпісам маёй рукі даю і
пра канфірмацыю яго ў яго каралеўскае міласці пана майго міласцівага дазваляю.
Пісаны ў Пінску дня 12 лістапада, року 1666.
У таго фундушу, пры пячатцы на масці выціснутай, подпіс рукі такі: Ян Кароль Млоцкі пінскі стараста МП (LS).
Пры тым, на адвароце таго ж фундушу канатацыя візіта сваім зместам пісаная:
Року 1696 м-ца траўня 25, падчас майго аб’езду ў Зарэцкай пратапопіі паказаны
гэты фундуш перада мною ў Гарадной ад вялебнага айца Яна Шчукі тутэйшага прэзбітэра, які яму і спадкаемцам Хвалы Божае
належыць, а не ніякім неадпаведным асобам.
Патэр Даніель Карытынскі афіцыял
Пінскае епіскапіі МП.
Які гэты фундуш супольна з канатацыяй візіта, з
паданнем яго вышэй прыведзенымі асобамі паводле прапановы ў акты, ёсць у гродскія
кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і ўпісаны.
Дакумент адшукаў і пераклаў з польскае Валер Кісель.
Ніжэй падаецца польскамоўны арыгінал:
Akt funduszu JW Młockiego na Cerkiew Horodeńską
Roku 1779 m-ca apryla pierwszego dnia
Na urzędzie JKM przed aktami grodzkimi pttu Pińskiego y mną Jerzym
Grzegorzem Stanisławem Nozdryną Płotnickim regętem ziemskim y grodzkim tegoż
powiatu przysięgłym, comparens personaliter JX Piotr Oleszkiewicz pisarz dworza
JWJX Biskupa Pińskiego y Turowskiego, ten fundusz od JWJ Pana Jana Karola
Młockiego starosty Pińskiego, cerkwi Horodeńskiey niegdy nadany, ad acta per
oblatam podał, prosząc mnie regęta aby był do xiąg grodzkich Pińskich spraw
wieczystych przyjęty y wpisany. Takoż ja regęt takowy fundusz przyiowszy, w
xięgi de verbo ad verbum wpisać pozwoliłem, ktorego thenor sequitur talis:
Jan Karol Młocki Piński Helmetski starosta. Oznaymuię tym
moim listem, komu by o tym teraz y na potym będącego wieku ludziom wiedzieć należało iż maiąc z łaski JKM Pana
naszego miłosciwego w dzierżeniu moim dożywotnym w woytowstwie Kihirowskiem
miasteczką Horodną, do starostwa mego Pińskiego należącego, w powiecie Pińskim
leżące, a widząc szczupłą fundacyyą Cerkwie Horodeńskiey, którą swieszczennik
tameczny Jelisiey Wasilewicz obeyść się nie mogł, y dla tego z swieszczennikiem
Radczyckim Hrehorym Demianowiczem o grunt jego oyczysty Horodeński, to iest o
dwie trzeciny pola do Cerkwi Horodeńskiey należące, w Prawo był wkroczył.
Przeto ja iako posessor na ten czas z łaski JkrMci Pana mego miłosciwego
Horodney y Radczycka, chcąc uspokoić te rożnice między niemi y obiedwie cerkwie
suficienter opatrzyć dla większey Chwały Bożey y pilnieyszego około dusz
ludzkich starania de novo w nadgrodę tych dwóch trzecin Horodeńskich, o
które był spor między niemi, dałem y tym listem moim daię Oycu Jelisiejowi Wasilewiczowi
swieszczennikowi Horodeńskiemu, do tey włoki którą raz na dawno fundowaną,
ieszcze pułwłoki gruntu mego pustego, po Moysieju Tyszkowicu pozostałą, o
miedzę od Fedora Fiłowicza, a z drugiey strony od pustki Kruhlewiczowskiey, w
miasteczku Horodney leżącą, z morgami, nadatkami, przerobkami, borami, lasami,
sianożeńciami, z drzewem bartnym y niebartnym, z stoyłami, hatami y wszytkiemi
do niey przynależnosciami y pożytkami iako się zdawna w sobie miała y teraz ma.
Które to pułwłoki pomieniony Ociec Horodeński sam, y po nim następuiący
sukcessorowie maią trzymać, y bez wszelkiey ni od kogo przeszkody spokoynie wiecznymi czasy zażywać
pieniążnych podatkow z niey nie płacąc, y innych nijakich nie pełniąc
powinnosci tylko ustawiczną Chwałę Bożą y codzienne Nabożeństwe odprawować maią
y powinni będą pomienionych gruntow cerkiewnych nikomu nie zawodząc ani ich
żadnym pretextem od Cerkwi nie oddalaiąc ażeby żaden z poddanych moich na
pieniędzy dawać wazył się, winy kop dwadziescie litt. zakładam y stracenie
pieniądzy ktore by się pokazały dane być na grunty Cerkiewne z hato.
Ja wielebnemu oycu Jelisiejowi Wasilewiczowi swieszczennikowi
Horodeńskiemu, ten moy list z pieczęcią y z podpisem ręki mey daię y o
konfirmacyą iego starać się u JkrMci Pana mego miłosciwego pozwalam.
Pisan w Pińsku dnia dwunasztego Nowembra, roku tysiąc sześćset
szescdziesiąt szostego.
U tego funduszu, przy pieczenci na mascie wycisnioney, podpis ręki takowy: Jan Karol Młocki starosta Piński m-pci
(LS)
Przytym, na zatyłku tegoż funduszu konnotacya wizyty ineum tenorem pisana:
Roku tysiąc sześćset dziewięcdziesiąt szostego m-ca maja dnia dwudziestego
piątego, podczas obiazdu mego w Protopopiey Zarzeckiey Prezentowany iest ten
fundusz przede mną w Horodney od wielebnego oyca Jana Szczuki prezbitera tutecznego, który
iemu y sukcessorom Chwały Bożey należy, a nie żadnym osobom nienalżącym.
Pater Daniel Korytyński oficial episkopiey Pińskiey mpci.
Który to takowy fundusz wespoł z konnotacyą wizyty, za
podaniem onego przez wyż wyrażoną osobę per oblatam
do akt, iest do xiąg grodzkich Pińskich spraw wieczystych przyięty y wpisany.
No comments:
Post a Comment