|
Крашэўскі ў маладым веку |
Калі ў іншым месцы для адкрыцьця новых і неапісаных краін трэба плысьці як
Рос
праз крыгі, або йсьці да вытокаў Нілу, не адкрыўшы якія столькі цікаўных
загінула. Калі ў іншым месцы падарожнікі мусяць вельмі даўно вядомыя, бачаныя,
апісаныя, зьбітыя рэчы паўтараць кожнага разу на іншы манэр, або выдумляць
нябылае. Калі аж да стомы павымалёўваныя, патлумачаныя, апяяныя вершамі і
берагі Райну, і горы Шатляндыі, і швайцарскія шале́ і каскады. Калі новых
зьвяроў натуралісты мусяць ужо шукаць ажно ў глыбіні зямлі і ўваскрэшваць
памерлых, новыя расьліны здабываць з бурштынавых слаёў. У нас на Славяншчыне,
дзякуй Богу, яшчэ ўсё ў некранутым стане, чакае апісаньня, агляду,
вымаляваньня, клясыфікацыі і ацэнкі. Паляс
ці Штэрн
,
Гумбальт
ці А. Думас, Пуклер-Мускаў ці Токвіль, тут кожны сваё падарожжа мог бы з
карысьцю зарганізаваць, для кожнага знойдуцца цікавыя і нечапаныя матар’ялы. Я
ня ведаю, чаму дагэтуль нястомны Коль, які ўжо аднойчы быў у Адэсе, да нас яшчэ
не прыехаў? Меў бы два тамы балбатні і показак як зь нічога. Возьмем,
напрыклад, Пінск і Піншчыну, бязьмерна цікавую глухамань: хто ж яе з гледзішча
своеасаблівага аблічча, хто з гледзішча гандлёва-прамысловага ўспамінаў,
апісваў?