27/08/2013

1965. Віроба горшко̄в в местэчку Городна



Запісанэ в августы 1965 року
1) Шелест Каленык Кондратовіч, народеньня тысяча восэмсот дэв’яносто четвертого года, постоянно прожіваемо тут, з ве̄кі-веко̄в. З горшкамі працовалі, п’ятьдэсят годо̄в возыв горшкі.
2) Называюса Шелест Хведор Верэме̄ёвіч, прожіваю года в Городно̄й, восэмсот дэв’яносто дэв’ятого года народеньня. Тоже займавса горшкамі з маліх ле̄т і до гэтого часу роблю горшчкі шче.

15/08/2013

1788, 15 верасня. Бізуны для магістрата або чорны дзень магдэбургіі ў Гарадной

Гэтай падзеі неўзабаве будзе 225 гадоў. Яна адбылася ў нашай, тады ўжо моцна залежнай ад суседзяў і заняпалай, дзяржаве Вялікім княстве Літоўскім. Цікава, што вялікі князь літоўскі і кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не раз спрабаваў бараніць мяшчан Гарадной. Але ж  няздольнасць цэнтральных органаў улады канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай спыніць сваволю падначаленых літоўскага гетмана Агінскага лішні раз падкрэслівае асобнасць Літвы ад Польшчы. Гэта быў самы жорсткі акт, як бы цяпер сказалі, “масавых палітычных рэпрэсій” з боку мясцовай улады да гарадэнскіх мяшчан. Цяжка нават уявіць, каб у наш час жыхары нейкага беларускага горада здолелі б пайсці на такую ахвярнасць, каб абараніць сваё права на самакіраванне, каб “не быць скотам”. Зрэшты, калі спраектаваць сітуацыю на цэлую краіну, то мусім прызнаць, што за 225 год нічога прынцыпова не змянілася і масавае збіццё мірных грамадзян сваімі ж суайчыннікамі ў форме практыкуецца ў сучаснай сталіцы Беларусі [1].

06/08/2013

Месцазнаходжанне Літвы і характар літвінаў вачыма гарадэнцаў у сярэдзіне 20 ст.

Фрагмэнт мапы з апошняе працы А. Краўцэвіча
…Слонім, Мір, Клецк, Нясвіж, Ляхавічы, Сіняўка, Баранавічы, Капыль – гэта гарады, гэта ўся Літва…

Дзе бачылі Літву гарадэнцы яшчэ 48 год таму? Як неаднаразова адзначалася ў літаратуры, гарадэнскі белагліняны посуд развозіўся па тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай ажно да Вільні, Кіева і Варшавы. У Вільні ведалі гарадэнскую кераміку пад назваю целяханскай (па аналогіі з шырока вядомым целяханскім фаянсам).[1] Пры гэтым натуральна было, выпраўляючыся ў далёкае падарожжа на падводах і чаўнах, добра ведаць імя і характар краю, дзе збіраешся гандляваць хадавым таварам. Што ні край – то свой звычай!