№ 339 – 1665 г. Сакавіка 2.
Заява пра
пабоі, учыненыя жыду Беняшэвічу драгунамі палкоўніка Кальштына.
Пратакол на паноў
жаўнераў пра забойства гарадэнскага жыда.
Лета ад нараджэньня Сына Божага 1665, месяца Марца 2
дня. На ўрадзе ґродзкім у замку гаспадарскім Пінскім, перада мною Якубам Ґінвідам Панкевічам, стольнікам
і падстарастам Пінскім, ад вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага старасты устаноўленым, скардзіўся і апавядаў ягамосьць пан Міхал Львовіч, наглядчык маёмасьці
дзяржавы вяльможнага ягамосьці пана Яна Кароля Млоцкага, Пінскага, Гельмецкага
старасты, названай Кігіраўскага
войтаўства, якое ў павеце Пінскім ляжыць, як спагадліваму, як наглядчыку
жыд у мястэчку Гарадной, які ёсьць у тым жа Кігіраўскім войтаўстве, на імя Беняш Якубовіч, даў справу, што калі полк яснавяльможнага ягамосьці пана ваяводы Віленскага, вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага [Паўла Яна Сапегі – В.К.] ў Пінскі павет на разьмяшчэньне ў року мінулым 1664 увайшоў, дзе чатыры першыя драгунскія харугвы палку ягамосьці пана Кальштына ў мястэчку Гарадной разьмяшчэньне маючы сабе названае, празь немалы час тыя харугвы ўтрымліваліся.
жыд у мястэчку Гарадной, які ёсьць у тым жа Кігіраўскім войтаўстве, на імя Беняш Якубовіч, даў справу, што калі полк яснавяльможнага ягамосьці пана ваяводы Віленскага, вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага [Паўла Яна Сапегі – В.К.] ў Пінскі павет на разьмяшчэньне ў року мінулым 1664 увайшоў, дзе чатыры першыя драгунскія харугвы палку ягамосьці пана Кальштына ў мястэчку Гарадной разьмяшчэньне маючы сабе названае, празь немалы час тыя харугвы ўтрымліваліся.
А калі ў сёлетнім
року 1665, месяца Лютага 13 дня, пані Рохава
капітанава, каторая ў гарадэнскага жыда Якуба
Беняшэвіча, бацькі гэтага скаргадаўцы карчмою стала, праз чалядніка свайго Стралецкага, які ў яе шафарам быў і
ёсьць, загадала, каб прыпісныя гаспадары хрысьціяне і жыды да карчмы гэтае
зыйшліся і ў тых гаспадароў каб пра рыбу клапаціліся патрабавала, калі Еўтух Безнасковіч, мешчанін гарадэнскі,
выказаўся, што ад ракі далёка жывуць, так хутка дастаць ня могуць, аднак мелі клапаціцца,
за гэта самае згаданы чаляднік пры пані сваёй, пані Рохавай капітанавай,
загадаў гэтага Безнасковіча на зямлю пакласьці і сам гэты пан Стралецкі кіем
біў, а калі жыд Якуб Беняшэвіч, зжаліўшыся прасіў, каб далей біць перастаў, пакінуўшы
гэтага мешчаніна і схапіўшы за шыю жыда Якуба Беняшэвіча, на зямлю паваліўшы,
сам гэты Стралецкі гэтак кіем біў, аж ледзь жывога ў карчму адвялі, ад якога
так лютага біцьця кіем гэты жыд, лежачы на сьмяротным ложку дня 24 месяца
Лютага таго ж року памёр і гэтага жыда цела ў месьце Пінску перад енэралам у
замку Пінскім на ўрадзе прэзэнтаваўшы і гэта паказаўшы, пахавалі. Пра каторае забойства вышэй названага жыда і
зьбіцьцё другога мешчаніна да суду вайсковага хочучы законна давесьці, гэты
працэс да ґродзкіх кніг Пінскіх даў запісаць.
Пры каторым апавяданьні таго ж року і месяца дня 26
Лютага, стаўшы відавочна енэрал Яго каралеўскае мосьці Пінскага павету Казімер Сачкоўскі квіт свой рэляцыйны
зь пячаткаю і з подпісам рукі свае, таксама зь пячаткамі боку шляхты да кніг
ґродзкіх Пінскіх прызнаў тымі словы:
Я Казімер
Сачкоўскі, енэрал Яго кар. мосьці павету Пінскага, прызнаю тым маім рэляцыйным
квітам, што ў сёлетнім року 1665, месяца Лютага 26 дня, з боку шляхты панам Ярашам і панам Раманам Астроўскімі былі мы выкарыстаныя ад ягамосьці пана Міхала
Львовіча, наглядчыка дзяржавы Кігіраўскага войтаўства, якое ляжыць у Пінскім павеце,
вяльможнага ягамосьці пана старасты Пінскага, Гельмецкага да ніжэй названае справы
да замку Яго кар. мосьці Пінскага, дзе паводле паказаньня ад Беняша Якубовіча, гарадэнскага
жыда, я бачыў цела Якуба Беняшэвіча, жыда карчмара гарадэнскага, якое ў труне
ляжала, на якім паказвалі ззаду сьпіну ўсю сінюю, мейсцамі чорную, зьбітую, каторае
забойства бацькі свайго называў той жыд Беняш Якубовіч быць стала з уласнага ўказаньня
паняе Рохавае капітанавае з-пад харугвы драгунскае палку ягамосьці пана
Кальштына, якая была ў мястэчку Гарадной, ад чалядніка тае пані капітанавае,
пана Стралецкага, калі прасіў, каб перастаў біць мешчаніна гарадэнскага Еўтуха
Безнасковіча. А так енэрал, што бачыў і чуў, тое ўсё на гэты квіт рэляцыйны
напісаўшы зь пячаткаю і подпісам рукі маёй, таксама зь пячаткамі боку шляхты да
кніг ґродзкіх Пінскіх да запісаньня даю і прызнаю. Казімер Сачкоўскі енэрал
Яго каралеўскае мосьці. Каторае апавяданьне і енэральскае сазнаньне да кніг ґродзкіх
Пінскіх ёсьць запісана.
З акт. кн. Пінскага ґрод. суду за 1665 г. № 13017,
арк. 276 (Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т. XXXIV. Вильна, 1909. С. 378—380.)
Пераклаў зь
літоўскае (тое ж рускае, старабеларускае) і польскае (у тэксьце вылучана
курсывам) Валер Кісель
No comments:
Post a Comment