«Каб ніводзін жаўнер
з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў»
1660 год стаў для Літвы-Беларусі пераломным у 13-гадовай вайне з Масковіяй
(1654-1667). 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае войска літоўскага гетмана Паўла
Сапегі і рускага («галіцкага») ваяводы Стафана Чарнецкага разбіла групоўку царскага
ваяводы Хаванскага пад Палонкай і да зімы вызваліла большую частку краіны. Аднак
пачатак года не абяцаў ніякае надзеі. У студзені расейцы захапілі Берасце. У
сакавіку падышлі да Ляхавіцкага замка. Гэта была апошняя фартэцыя літвінаў,
якая так і не была ўзятая ворагам. Краіна была амаль што цалкам акупаваная
маскавітамі, з павятовых цэнтраў у Літве вольным ад непрыяцеля застаўся толькі
Пінск,
магчыма з-за цяжкадаступнасці і аддаленасці ад стратэгічных кірункаў. Значнае дапамогі з боку Польшчы асабліва чакаць не даводзілася, бо тая мела свой «патоп» у выглядзе шведскае акупацыі. Аднак у траўні пасля шэрагу перамог над шведамі палякі падпісалі з імі мірную дамову. Украінскія казакі, якія ўжо досыць нахаўрусаваліся з маскалямі, часткова вярнуліся на бок Кароны Польскае. Адна з казацкіх харугваў кароннага войска на чале з луцкім падсудкам і каралеўскім ротмістрам князем Захар’яшам Чацвяртынскім у траўні размяшчалася ў валынскім месце Стэпань, рыхтуючыся да запланаванага вялікага наступу літвінаў, палякаў і ўкраінцаў на Ўсход. Адсюль недалёка была мяжа паміж Каронаю і Пінскім паветам Вялікага Княства. Проста так перакрочыць гэтую мяжу было нельга, бо паводле «паспалітага закону соймавых канстытуцый, якімі вартавана, каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў, і суворыя на такіх усталяваныя кары».
магчыма з-за цяжкадаступнасці і аддаленасці ад стратэгічных кірункаў. Значнае дапамогі з боку Польшчы асабліва чакаць не даводзілася, бо тая мела свой «патоп» у выглядзе шведскае акупацыі. Аднак у траўні пасля шэрагу перамог над шведамі палякі падпісалі з імі мірную дамову. Украінскія казакі, якія ўжо досыць нахаўрусаваліся з маскалямі, часткова вярнуліся на бок Кароны Польскае. Адна з казацкіх харугваў кароннага войска на чале з луцкім падсудкам і каралеўскім ротмістрам князем Захар’яшам Чацвяртынскім у траўні размяшчалася ў валынскім месце Стэпань, рыхтуючыся да запланаванага вялікага наступу літвінаў, палякаў і ўкраінцаў на Ўсход. Адсюль недалёка была мяжа паміж Каронаю і Пінскім паветам Вялікага Княства. Проста так перакрочыць гэтую мяжу было нельга, бо паводле «паспалітага закону соймавых канстытуцый, якімі вартавана, каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў, і суворыя на такіх усталяваныя кары».
Жыццё насуперак вайне
У той найстрашнейшай у нашай гісторыі вайне вельмі часта тутэйшае
насельніцтва цярпела нават ад сваіх войскаў, якія спыняліся на пастой.
Нягледзячы на ўніверсалы і забароны, якія выдаваліся вялікім князем і
гетманамі, заўсёды былі парушальнікі дысцыпліны. Найчасцей гэта датычылася
казакоў і наймітаў з іншых краін, асабліва калі ім не плаціўся заробак з
дзяржаўнага скарбу. Такім чынам, 15 і 16
траўня 1660 князь Захар’яш Чацвяртынскі «казацкую харугву і роту пад ёю пастаўленую,
назва якое самому ягамосцю вядомая і знаёмая […] са
свайго пастою ў месце Стэпані, у
Кароне Польскай размешчанага, гвалтоўным чынам наслаў дазорам цэлую харугву з
палку і каманды сваёй ва ўладанні ВКЛ у Пінскі павет».
Чаму аб’ектам нападу было выбранае Кігіраўскае
войтаўства, якое належала пажыццёвым правам пінскаму старасту Яну Каролю
Млоцкаму, цяпер цяжка дакладна сказаць. Тут я магу выказаць дзве версіі.
Па-першае, з боку Пінска войтаўства было аддзелена непраходным балотам, што
рабіла немагчымым хуткую рэакцыю на напад з боку пінскае шляхты. Па-другое,
праглядаючы рэестр шкод, кідаецца ў вочы вялікая колькасць нарабаванага,
асабліва ў Гарадной. Відаць, казакі-жаўнеры неяк уведалі, што ў Гарадной было
багата скаціны і збожжа, рознае адзежы. Адметна, што з часу амаль поўнага
знішчэння Гарадной татарамі прайшло толькі 6 поўных гадоў. Дзякуючы апякунству
пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага, мястэчка Гарадная аднаўлялася хуткімі
тэмпамі нават падчас страшнай вайны. Безумоўна, спрыяла гэтаму цяжкадаступнасць
гарадэнскае паўвыспы, абкружанае з трох бакоў балотам Марочным. З рэестру шкод, які быў актыкаваны ў Пінскі гродскі суд тым самым днём, вынікае, што яшчэ
да пратэсту Млоцкага рабаўнікі вярнулі гарадэнцам значную частку забранае
скаціны. Нічога падобнага нельга было чакаць у той вайне ад маскалёў, татараў,
казакоў-бунтаўнікоў, якія рабавалі і нішчылі ўсё дашчэнту. Ужо ў жніўні гэтага
ж 1660 года казацкі аддзел з бунтоўнага Давыд-Гарадка забраў з Гарадной астатні
наяўны ў мястэчку скот.
Табліца колькасці валоў, забраных і
вернутых жаўнерамі князя Чацвяртынскага ў гарадэнскіх гаспадароў у траўні
1660
|
||||||
Господар
|
Волэй
|
|||||
забрано
|
вернуто
|
нэ
вернуто
|
цэна
|
сума
шкод у злотых
|
||
1
|
Вечорко войт
|
6
|
4
|
2
|
15
|
30
|
2
|
Пігасевіч Зосім
|
5
|
3
|
2
|
20
|
40
|
3
|
Вядзкі Тэрох
|
5
|
2
|
3
|
12.5
|
37.5
|
4
|
Белоусовіч Міхно
|
4
|
0
|
4
|
15
|
60
|
5
|
Сэнькевіч Хведько
|
2
|
0
|
2
|
15
|
30
|
6
|
Токарэвіч Богдан
|
1
|
0
|
1
|
18
|
18
|
7
|
Безносіковіч Ёвтух
|
8
|
5
|
3
|
12
|
36
|
8
|
Коцартовіч Пётр
|
4
|
2
|
2
|
12.5
|
25
|
9
|
Лапко Даніло
|
8
|
5
|
3
|
15
|
45
|
10
|
Лапко Ёвхім
|
6
|
4
|
2
|
15
|
30
|
11
|
Вечорковіч Курысь
|
6
|
4
|
2
|
15
|
30
|
12
|
Вечорковіч Олексэй
|
5
|
3
|
2
|
20
|
40
|
По Городной
|
60
|
32
|
28
|
421.5
|
Пратэст Млоцкага ў Пінскім гродскім судзе на рабаванне Гарадной казацкаю харугваю з Кароны Польскае
[Ark. 208] Prot. Iegomosci P. Starosty Pinskiego na xięcia
Czetwertenskiego Chorągiew
Лета отъ нароженья Сына Божого тысеча
шестсотъ шестдесятого мца мая двадцать первого дня.
На въраде кгродскомъ въ замъку
господарскомъ Пинскомъ, передо мною Войтехомъ Зеленскимъ, стольникомъ и
подстаростим пинским одъ вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого, Пинского,
Гелметского старосты установленым, opowiadał, żałował y soleniter protestował się Im Pan Michał Lwowicz sługa y urzędnik Wielmożnego Imsci Pana Iana Karola Młockiego Pinskiego Helmetskiego Starosty Dobr dzierżawy Imsci Woytowstwa Kihirowskiego w Wielkim Xięstwie Litewskim A w Powiecie Pinskim Leżących prawem dożywotnym w possesiey Imsci będących
za daniem sobie od woyta y poddanych tych że dobr dostateczney sprawy na Iasnie oswieconego xięcia Imsci Zacharyasza Czetwertenskiego Pułkownika IKmsci zaciągu y woyska Coronnego Tudzież Na chorągiew Imsci Kozacką y Pod nią zostaiącą Samemu Imsci denomine wiadomo y znaiomą
Companią o tem Iż obżałowany x-że Imsci Czetwertenski
obserwantiey prawa pospolitego
Constytucy Seymowych Ktoremi aby żaden
żołnierz z Corony Polskiey w Dobra WXLit-go nie wkraczał y granice nie
przechodził [Ark. 208zv] Warowana y surowe na takowych założone
peny Przepomniewszy z miasta Stepania w Coronie Polskiey leżącego Stanowiska
swego całą chorągiew z pułku y Comendy swey Violento modo w dobra
WXL-go w Powiat Pinski Czatą nasłał
Ktorzy
nasłanci woli y Roskazaniu X-cia Imsci dosyć czyniąc Roku teraznieyszego Tysiąc szescset Szescdziesiątego msca
maia piętnastego y szescnastego dni gromadnie na pomienione
protestuiącego Pana Dobra woytowstwa Kihirowskiego y do niego Przynależnosci miasteczko Horodna, wieś Witczowka,
wieś Żołkiń, wieś Łasicko, wieś Swaryczewicze, wieś Dubrowską, wieś
Wowczycze, wieś Zamoroczenie y wieś Ozierską w powiecie Pinskim nie opodal
Siebie leżącą Gwałtownie insperate napadywaiąc wBogich poddanych I ich
żon biiąc morduiąc wprzody Ugody Pieniężne powymuszali y pobrali a potem nie
kontentuiąc się tym A iuż do ostatniego Ubogich poddanych Przywodząc
zniszczenia Cerkiew w miasteczku
Horodney, Swirny, Komory, Kleci y Inne rozne tak w tym miasteczku Iako y
w pomienionych wsiach odbiiaiąc w sposob Łupu y rabowania Pndze gotowe Suknie
Rozne Siermięgi Kożuchy płachty chusty płotna Suwoie Iynne rozne rzeczy y
fanty także miody przasne Sadła połci zboż wszelką Pszenice żyto Ięczmień
Grykę owies Groch Iagły, mąki, Rozne Iynne rocne dostatki y dobytki, do tego
Konie, Woły, Krowy, Iałowicy, Barany, Owce y cokolwiek ieno znalezć mogli to
wszystko od mała do wiela nic Ubogim poddanym nie zostawuiąc brali,
zabierali, we wsi Oziersku poddanego na ymie Stephana Siemionowicza na smierć z Strzelby zabili y Innych w
tych dobrach excesiow gwałtow białym głowom y Pannam mianowicie Corkę Bohdana Tokarewicza drugą Iewchima
Łapkowicza niemało popełnili y na pięc Tysięcy trzysta y pięc złotych
polskich y groszy piętnascie Iako na osobliwym Regestrze Kożda Tych szkod
Rzecz specifice wyrażona y czasu prawa produkowana y dowiedziona
będzie. Kromie ynnych legumin ktorych w tym Regestrze nie szacowano Szkody
Uczynili Ubogich poddanych Ktorzy bydła y zboża postradawszy z głodu Umierzać
muszą do ostatniey zguby Przywiedli y to wszystko Iako się Tu wyżey y co na
osobliwy Regestrze pomieniło ta nasłana chorągiew Do obżałowanego X-cia Imsci
w Stepaniu [Ark. 209] W Stepaniu na stanowisku zostaiącego odprowadzila wszem Protestuiący
Urzędnik wielkie Krzywdy, bezprawie y nieznosne poddanym Pana swego widząc
Szkody o ktore Iako też o gwałty, zaboystwo, excessa y peny prawne
wielmożnemu Imsci Panu Staroscie Pinskiemu Panu swemu z obżałowanym x-ciem
Imscią in omni foro prawem Czynić y tego wszystkiego vindykować
Zostawiwszy salwe Ten swoy na ten Czas dał do xiąg ninieyszych Iako tylko Iuż Iednych od zawoiewania
nieprzyiacielskiego w Litwie wolnych zapisać. Што
естъ записано.
|
Пратэстацыя ягамосця пана старасты пінскага на харугву князя Чацвяртынскага
Лета ад нараджэння Сына Божага 1660
месяца траўня 21 дня.
На ўрадзе гродскім у замку
гаспадарскім Пінскім перада мною, Войцехам Зяленскім, стольнікам і
падстарастам пінскім, ад вяльможнага ягамосця пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага, гельмецкага старасты устаноўленым,
апавядаў, скардзіўся і, звычай паважаючы, пратэставаўся ягамосць пан Міхал Львовіч, слуга і ўраднік вяльможнага
ягамосця пана Яна Кароля Млоцкага, пінскага, гельмецкага старасты, уладанняў
дзяржавы ягамосця Кігіраўскага
войтаўства ў Вялікім Княстве Літоўскім, а ў павеце Пінскім размешчаным,
якая ёсць у валоданні ягамосця з пажыццёвым правам.
Паводле дастатковае справаздачы ад
войта і падданых на ясна асвечанага князя ягамосця Захар’яша [імя ўпісана пазней іншым почыркам – В.К.]
Чацвяртынскага, палкоўніка яго каралеўскае
міласці набору і кароннага войска, таксама на ягамосцеву казацкую харугву і роту
пад ёю пастаўленую, назва якое самому ягамосцю вядомая і знаёмая, пра тое,
што абскарджаны князь ягамосць Чацвяртынскі,
забыўшыся на датрыманне паспалітага закону соймавых канстытуцый, якімі вартавана,
каб ніводзін жаўнер з Кароны Польскае
ва ўладанні ВКЛ не ўступаў і мяжы не пераходзіў, і суворыя на такіх усталяваныя
кары, са свайго пастою ў месце Стэпані,
у Кароне Польскай размешчанага, гвалтоўным чынам наслаў дазорам цэлую харугву
з палку і каманды сваёй ва ўладанні ВКЛ у Пінскі павет.
Гэтыя насланцы, волю і загад князя
ягамосця дастаткова выконваючы, року цяперашняга
1660 месяца траўня 15 і 16 дня вялікаю гурмою на названыя ўладанні
пратэстоўцы пана Млоцкага ў Кігіраўскім войтаўстве і да яго прыналежнасці мястэчка Гарадная, вёска Вітчаўка,
вёска Жаўкінь, вёска Ласіцк, вёска Сварыцэвічы, вёска Дуброўск, вёска
Ваўчыцы, вёска Замарочанне і вёска Азерск, у Пінскім павеце непадалёк ад сябе
размешчаныя, гвалтоўна неспадзявана нападаючы, убогіх падданых і іхніх жонак б’ючы, забіваючы, уперад грашовыя пагадненні
павымушалі і пабралі, а потым, не лічачыся з гэтым, а ўбогіх падданых ужо да
апошняга прыводзячы знішчэння, царкву
ў мястэчку Гарадной, свірны, каморы, клеці і іншыя розныя, як у гэтым
мястэчку, так і ў названых вёсках, адбіваючы, спосабам здабычы і рабавання
грошы гатоўкаю, сукенкі розныя, сярмягі, кажухі, прасціны, хусткі, сувоі
палатна, іншыя розныя рэчы і заклады, таксама прэсны мёд, кавалкі сала,
збожжа ўсялякае, пшаніцу, жыта, ячмень, грэчку, авёс, гарох, проса, муку,
розныя іншыя штогадовыя багацці і здабыткі, да таго коні, валы, каровы,
цялушкі, бараны, авечкі і што толькі знайсці маглі, тое ўсё ад малога да
вялікага, нічога ўбогім не пакідаючы, бралі, забіралі. У вёсцы Азерску
падданага на імя Стэфана Семяновіча
на смерць са стрэльбы забілі і іншых у тых уладаннях выхадак, гвалтаў кабетам
і паннам, менавіта дачцэ Багдана
Такарэвіча, другой Яўхіма
Лапковіча нямала ўчынілі і на 5305 злотых польскіх і 15 грошаў, як на
асобным рэестры кожная тых шкод рэч спецыяльна выказаная і ў патрэбны
час будзе агучаная і даказаная. Акрамя іншае гародніны, якая ў гэтым
рэестры не ацэненая, шкоды ўчынілі, убогіх падданых, якія, скаціну і збожжа
страціўшы, мусяць паміраць з голаду, прывялі да апошняе пагібелі. І гэта ўсё,
як тут вышэй, і што ў асобным рэестры пералічана, тая насланая харугва да
абскарджанага князя ягамосця, які заставаўся ў Стэпані на пастоі, адвяла. Быўшы
паўсюль, пратэстоўца ўраднік вялікія крыўды, беззаконне і нязносныя падданым
свайго пана бачачы шкоды, на якія, як таксама на гвалты, забойства, надужыцце,
законныя штрафы вяльможнаму ягамосцю пану старасту пінскаму, пану свайму з
абскарджаным князем ягамосцем у кожнай краіне паводле закону чыніць і
гэта ўсё адстойваць. Пакінуўшы масць, гэты свой [пратэст] на той час даў да
цяперашніх кніг, як толькі ўжо адзіных
ад заваявання непрыяцельскага ў Літве вольных, запісаць. Што ёсць
запісана.
|
Аўтар публікацыі і перакладу Валер Кісель
No comments:
Post a Comment