20/10/2014

1660. Акт рэестру шкод у Кігіраўскім войтаўстве, паробленых кароннаю харугваю

21.05.1660
Лета отъ нароженья Сына Божого тысеча шестсотъ шестдесятого м-ца мая двадцать первого дня
На въраде кгродскомъ въ замъку гдарскомъ Пинскомъ, передо мною Войтехомъ Зеленскимъ, стольникомъ и подстаростим пинскимъ, одъ вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пинъского, Гелметъского старосты, установленымъ, ставшы очевисто Янъ Серъницъкий и Янъ Анъкудовский, Енералове повету Пинъского, Реестръ почыненых шкодъ одъ жолънеровъ Яснеосвецоного Княжати его милости Захарыяша Четвертенъского[1] въ местечку Городъной и селах в войтовстве К[и]гировъскомъ, в держанью вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого, пинского, гелметъского старосты, будучомъ, въ повете Пинскомъ лежачомъ, ку акътыкованью до книгъ кгродъских пинъскихъ подали тыми Словы:

Рэестр вопісу шкод гвалтоўных, складзены двума енераламі і шляхтаю, якія паробленыя жаўнерамі яснаасвечанага князя ягамосця Чацвяртынскага ў мястэчку Гарадной (Horodney)[2] і ў вёсках Кігіраўскага войтаўства дзяржавы вяльможнага ягамосця пана старасты пінскага ў годзе 1660 днямі 15 і 16 траўня.
У мястэчка Гарадную прыехаўшы, забралі валоў 60, кароў 15, цялушак (iałowic) 18, авечак 50, бараноў 30, клеці паадбівалі[3] і, царкву адбіўшы, шкоды гвалтоўнай парабілі як ніжэй апісана.
У войта Вячоркі (Weczorki) валоў 6, кароў 2, авечак 8, бараноў 6, паводле пагаднення вернута валоў 4 горшых і кароў 2, бараноў 4, а лепшых валоў 2 ўзялі па злотых 15 – злотых 30, авечак 8 па злотых 2 – злотых 16, бараноў 2 па злотым 1 грошаў 15 – злотых 3, у таго ж узята тлушчоў (sadeł) дзве па злотых 4 – злотых 8, у таго ж кавалкаў (połci) сала 3 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 7 грошаў 15, жыта траціннікаў[4] 5 па злотых 6 – злотых 30, грэчкі траціннікаў 6 па злотых 3 – злотых 18, аўсу ўзялі на воз траціннікаў 10 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 25, мёду прэснага вёдраў 6 па злотых 8 – злотых 48, кажух новы жаночы вялікі злотых 10, іншы кажух стараваты жаночы злотых 4, кажух мужчынскі новы злотых 3 грошаў 15, сярмягі 2 новых па злотых 5 – злотых 10.
У таварыша яго ў Зосіма Пігасевіча (Zosima Pihasiewicza) валоў 5, цялушак 2, авечак 10, бараноў 7. З тых паводле пагаднення вернута валоў 3, а ўзялі лепшых 2 па злотых  20 – злотых 40, цялушак 2 ўзялі па злотых 10 – злотых 20, авечак 4 вернута, а ўзята 6 па злотых 2 – злотых 12, бараноў 3 вернута, а ўзялі бараноў 4 па злотых 2 – злотых 8, кавалак сала адзін і тлушчоў дзве – злотых 8, кажух жаночы новы злотых 8, другі кажух мужчынскі новы злотых 4, жыта ўзята траціннікаў 4 па злотых 6 – злотых 24, ячменю траціннікаў 3 па злотых 4 – злотых 12, аўсу на воз узялі траціннікаў 7 па злотых 2 – злотых 14, акрамя сыроў і масла, што ўзялі на воз.
У Тэраха Вядскага (Terocha Wiadzkiego) валоў 5, цялушак 2, авечак 4, бараноў 2, з тых вернута паводле пагаднення валоў 2, а 3 ўзялі па злотых 12 грошаў 15 – злотых 37 грошаў 15, цялушак 2 па злотых 8 злотых 16, авечак 4 па злотых 2 – злотых 8, бараноў 2 па злотым 1 грошаў 20 – злотых 3 грошаў 10, тлушчоў 3 па злотых 3 – злотых 9, кавалкаў сала 2 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 5, мёду прэснага вёдзер 6 з паловаю па злотых 8 – злотых 52, жыта траціннікаў 5 па злотых 6 – злотых 30, грэчкі траціннікаў 8 па злотых 3 – злотых 24, проса траціннік 1 з паловаю па злотых 6 – злотых 9, гароху траціннікаў 3 па злотых 5 – злотых 15, сукенку жаночую лазуровую новую злотых 25, кажухоў 2 жаночых добрых па злотых 5 – злотых 10, сярмяг 2 па злотых 3 – злотых 6, акрамя сыроў і масла.
У Міхна Белавусавіча (Michna Bełousowicza) ўзялі валоў 4 па злотых 15 – злотых 60, у таго ж кароў 3 вернута паводле пагаднення, цялушак 2 ўзялі па злотых 10 – злотых 20, бараноў 6, вернута 3, а ўзялі 3 па злотых 2 – злотых 6, авечак 5, вернута 2, а ўзята 3 па злотых 2 – злотых 6, жыта траціннікаў 4 па злотых 6 – злотых 24, аўсу на воз узялі траціннікаў 6 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 15, ячменю ўзята траціннікаў 2 па злотых 4 – злотых 8, сярмяг 2 новых мужчынскіх па злотых 3 – злотых 6, кажухоў 2 стараватых па злотых 4 – злотых 8, белых хустак палатна сувояў 5 локцяў 100 – злотых 20.
У Хвядзька Сянькевіча (Chwedka Senkiewicza) ўзялі валоў 2 па злотых 15 – злотых 30, цялушку 1 злотых 8, авечак 3 па злотых 2 – злотых 6, сукенак пару лазуровых злотых 30, палатна сувояў 3 локцяў 50 – злотых 5, а сувой 1 тонкага локцяў 30 па грошаў 6 – злотых 7 грошаў 15, сярмяг 2 новых злотых 8, кажух новы жаночы злотых 8, шапка 1 лісіная новая злотых 6, чынкарора новая чырвоная злотых 2.
У Багдана Такарэвіча (Bohdana Tokarewicza) ўзялі каня злотых 50, у таго ж вала 1 ўзялі злотых 18, сярмяг 3 добрых злотых 8, кажух 1 злотых 3, палатна сувой локцяў 20 па грошаў 4 – злотых 2 грошаў 20, у таго ж згвалцілі дзеўку.
У Ёўтуха Безнасіковіча (Iowtucha Beznosikowicza) валоў узялі 8, з тых вернута паводле пагаднення валоў 5, а ўзялі валоў 3 па злотых 12 – злотых 36, цялушак узялі 2 па злотых 10 – злотых 20, жыта траціннікаў 4 па злотых 6 – злотых 24, гароху траціннікаў 3 па злотых 5 – злотых 15, пшаніцы траціннікаў 2 па злотых 7 – злотых 14, проса бочку траціннікаў 2 з паловаю па злотых 6 – злотых 15, мукі бочак 2 па траціннікаў 2 па злотых 6 грошаў 15 – злотых 15, сукенку фалендышовую[5] чырвоную злотых 24.
У Пятра Кацартовіча (Piotra Kocartowicza) ўзялі каня злотых 40, у таго ж валоў 4, вернута паводле пагаднення валоў 2, узялі валоў 2 па злотых 12 грошаў 15 – злотых 25, жыта ўзялі траціннікаў 5 па злотых 6 – злотых 30, аўсу ўзялі на воз траціннікаў 8 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 20, суконны даламан і насавень лазуровы – злотых 30, жонкі яго летнік і шамора (szamoro) фалендышовая злотых 35,
У Данілы Лапка (Daniła Łapka) ўзялі валоў 8, вернута паводле пагаднення валоў 5, а ўзялі валоў 3 па злотых 15 – злотых 45, цялушак 3, вернута 1, а ўзялі 2 па злотых 10 – злотых 20. У таго ж авечак 8 па злотых 2 – злотых 16. У таго ж бараноў 5 па злотых 2 – злотых 10, жыта траціннікаў 4 па злотых 6 – злотых 24, грэчкі ўзялі траціннікаў 3 па злотых 3 – злотых 9, кажух 1 новы жаночы злотых 8, сярмяг 2 новых – злотых 8.
У Яўхіма Лапка (Iowchima Łapka) ўзялі валоў 6, вернута валоў 4, а ўзялі валоў 2 па злотых 15 – злотых 30, у таго ж цялушак узялі 6, вернута паводле пагаднення цялушак 4, а ўзялі цялушак 2 па злотых 10 – злотых 20, у таго ж узялі кароў 4, вернута кароў 3, а ўзялі 1 злотых 12, у таго ж узялі бараноў 4 па злотых 2 – злотых 8, у таго ж узялі авечак 8, вернута авечак 5, а ўзялі 3 па злотых 2 – злотых 6, тлушчоў узята 3 па злотых 3 – злотых 9, кавалак сала злотых 2 грошаў 15, сярмягу новую жаночую злотых 6, кажух мужчынскі новы злотых 4, палатна сувояў 4, а тонкага сувояў 2 локцяў 120 – злотых 15, у таго ж дзеўку згвалцілі.
У Курыся Вячоркавіча (Kurysia Weczorkowicza) ўзялі валоў 6, вернута паводле пагаднення валоў 4, а ўзялі валоў 2 па злотых 15 – злотых 30, кароў 3, вернута карову 1, узялі кароў 2 – злотых 20, авечак узялі 4 па злотых 2 – злотых 8, жыта ўзялі траціннікаў 3 па злотых 6 – злотых 18, грэчкі ўзялі траціннікаў 4 па злотых 3 – злотых 12, кажух 1 новы злотых 5, сярмягa 1 новая жаночая злотых 6, сярмягу паношаную 1 злотых 3.
У Аляксея Вячоркавіча (Olexia Weczorkowicza) ўзялі валоў 5, з тых вернута валоў 3, а ўзялі валоў 2 па злотых 20 – злотых 40, у таго ж узялі кароў 3, вернута паводле пагаднення кароў 2, а 1 ўзялі злотых 12, мёду прэснага ўзялі вёдзер 8 па злотых 8 – злотых 64, сукняў мужчынскіх пару лазуровых – злотых 30, сукенка верхняя лазуровая жаночая злотых 20, прасцін 4 па злотых 2 – злотых 8, прасцінa 1 новая ядвабам вышытая злотых 7, тлушчоў 3 па злотых 3 – злотых 9, кавалкаў сала 2 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 5, жыта траціннікаў 5 па злотых 6 злотых 30, ячменю траціннікаў 4 па злотых 4 – злотых 16, аўсу на воз узялі траціннікаў 6 па злотых 2 грошаў 15 – злотых 15, грэчкі ўзялі траціннікаў 5 па злотых 3 – злотых15, мукі жытняй бочак 2 па траціннікаў 3 па злотых 7 – злотых 42, акрамя масла і сыроў.
Царкву адбіўшы, парабавалі ўсё: як царкоўныя рэчы, так і людскія, якія для схову пазаносілі, шкоды гвалтоўнай учынілі прыблізна на злотых 400, пагаднення далі гатоўкаю на суму злотых 150, каменданту падарунку – талераў 5 злотых 15.
Сума паробленых шкод таго мястэчка складае злотых 2544.
Вёска Вітчаўка (Witczowka). У той вёсцы ўзялі пагаднення грашовага злотых 80. Паводле пагаднення ўзялі ў войта Гаўрылы Совіча валоў 2 па злотых 15 злотых 30, у таго жыта траціннікаў 3 па злотых 6 злотых 18, ячменю ўзялі траціннікаў 2 па злотых 4 злотых 8, грэчкі ўзялі траціннікаў 5 па злотых 3 злотых 15, аўсу ўзялі траціннікаў 6 па злотых 2 грошаў 15 злотых 15, кажухоў 2 новых жаночых злотых 14, прасцін 5 па злотых 3 злотых 15, палатна сувояў 6 локцяў 120 па грошаў 3 злотых 12, у Андрэя Совіча ўзялі вала 1 злотых 20, цялушку 1 ўзялі злотых 10, авечак 6 па злотых 2 злотых 12, палатна сувояў 3 локцяў 60 па грошаў 4 злотых 8, сярмяг 2 новых жаночых злотых 15, прасцін 2 па злотых 3 злотых 6, у Вакулы Ільюшыча цялушку 1 злотых 10, авечак 3 па злотых 2 злотых 6, палатна сувояў 5 локцяў 100 па грошаў 3 злотых 10, жыта траціннік 1 узялі злотых 6, сярмягу 1 новую злотых 4, кавалак сала злотых 2, у Панцюха Гаварушыча ўзялі асобнае пагадненне, каб яго не рабавалі злотых 15, ва Ўласа Нагончыча ўзялі цялушку злотых 10, авечак узялі 3 па злотых 2 злотых 6, тлушчу 1 узялі злотых 3, кавалак сала ўзялі злотых 2, палатна сувояў 4 локцяў 60 па грошаў 3 злотых 6, кажух мужчынскі новы злотых 4, сярмягу жаночую новую ўзялі злотых 5. У Саўкі Галубовіча ўзялі вала злотых 15, у таго ж авечак узялі 4 па злотых 2 злотых 8, кажух новы ўзята злотых 4, тлушчу 1 злотых 3, кавалак сала 1 злотых 2, палатна сувояў 2 локцяў 40 па грошаў 4 злотых 5 грошаў 10, у Вакулы Насковіча ўзялі авечак 3 па злотых 2 злотых 6, тлушчоў 2 па злотых 3 злотых 6, жыта траціннік 1 па злотых 6 злотых 6, ячменю ўзялі траціннікаў 2 па злотых 4 злотых 8, грэчкі ўзялі траціннікаў 3 па злотых 3 злотых 9, палатна сувояў 3 локцяў 60 па грошаў 4 злотых 8, кажух 1 новы ўзялі злотых 4, у розных мужчын у асоб 11 пабралі авечак 15 злотых 30, тлушчоў 8 па злотых 3 злотых 24, кавалкаў сала 5 узялі па злотых 2 злотых 10, кажухоў 9 новых па злотых 4 злотых 36, кажухоў паношаных 6 па злотых 2 злотых 12, палатна сувояў 12 локцяў 250 па грошаў 3 злотых 25, сярмяг 9 па злотых 3 злотых 27, сума шкод той вёскі складае злотых 615 грошаў 10.
Вёска Жаўкінь (Żołkiń) у розных падданых забралі агулам валоў 12 па злотых 12 грошаў 15 злотых 150, цялушак узялі 5 па злотых 10 злотых 50, па сялянах парабавалі жыта траціннікаў 8 па злотых 6 злотых 48, грэчкі узялі траціннікаў 10 па злотых 3 злотых 30, тлушчоў узялі 6 па злотых 3 злотых 18, кавалкаў сала 5 узялі па злотых 2 грошаў 15 злотых 12 грошаў 15, палатна ўзялі сувояў 10 локці 90 по грошаў  3 злотых 9, прасцін узялі 12 па злотых 2 злотых 24, кажухоў узялі новых 8 злотых 5 злотых 40, кажухоў паношаных 6 па злотых 3 злотых 18, сярмяг мужчынскіх новых 5 па злотых 4 злотых 20, сярмяг жаночых 4 па злотых 5 злотых 20. Сума шкод той вёскі злотых 439 грошаў 15.
Вёска Ласіцк (Sioło Łasicką). У той вёсцы ў падданых пагаднення ўзялі гатоўкаю злотых 60, валоў рабавалі 6 па злотых 15 злотых 90, цялушак узялі 4 па злотых 10 злотых 40, авечак узялі 8 па злотых 2 злотых 16, жыта ўзялі траціннікаў 7 па злотых 6 злотых 42, грэчкі ўзялі траціннікаў 8 па злотых 3, злотых 24, ячменю ўзялі траціннікаў 6 па злотых 4 злотых 24, тлушчоў узялі 5 па злотых 3 злотых 15, кажухоў узялі 9 па злотых 3 злотых 27, сярмяг узялі 8 па злотых 2 грошаў 15 злотых 20. Сума шкод той вёскі складае злотых 358.
Вёска Сварыцэвічы (Swaryczewicze). У той вёсцы ў падданых забралі агулам валоў 15 па злотых 12 грошаў 15 злотых 187 грошаў 15, цялушак узялі 8 па злотых 10 злотых 80, авечак узялі 12 па злотых 2 злотых 24, тлушчоў узялі 9 па злотых 3 злотых 27, кавалкаў сала 8 узялі па злотых 2 злотых 16, жыта парабавалі траціннікаў 11 па злотых 6 злотых 66, грэчкі ўзялі траціннікаў 8 па злотых 3 злотых 24, сярмяг узялі 10 новых мужчынскіх па злотых 4 злотых 40, сярмяг жаночых 6 па злотых 5 злотых 30, прасцін 9 па злотых 2 злотых 18, палатна сувояў 12 локцяў 230 па грошаў 3 злотых 23. Сума той вёскі шкод складае злотых 535 грошаў 15.
Вёска Дуброўск (Sioło Dubrowską). У падданых забралі агулам валоў 6 па злотых 15 злотых 90, коней 2 ўзялі злотых 40, палатна сувояў 5 локцяў 100 па грошаў 4 злотых 13 грошаў 10. Сума той вёскі шкод складае злотых 143 грошаў 10.
Вёска Ваўчыцы (Wowczycze). У падданых забралі агулам валоў 12 па злотых 12 грошаў 15 злотых 150, цялушак узялі 3 па злотых 10 злотых 30, каня 1 ўзялі злотых 25. Жыта парабавалі траціннікаў 4 па злотых 6 злотых 24, грэчкі ўзялі траціннікаў 6 па злотых 3 злотых 18, палатна сувояў 5 локцяў 100 па грошаў 3 злотых 10. Сума той вёскі шкод складае злотых 257.
Вёска Замарочанне (Zamoroczenie). У падданых забралі агулам валоў 8 па злотых 15 злотых 120, цялушак узялі 2 па злотых 10 злотых 20, авечак узялі 8 [у тэксце – 18] па злотых 2 злотых 16. Жыта парабавалі траціннікаў 2 па злотых 6 злотых 12, грэчкі ўзялі траціннікаў 3 па злотых 3 злотых 9, палатна сувояў 4 локцяў 80 по грошаў 4 злотых 10 грошаў 20. Сума той вёскі шкод складае злотых 187 грошаў 20.
Вёска Азерск (Sioło Ozierską). У падданых забілі селяніна аднаго за раз на смерць. Тамсама забралі валоў 10  па злотых 15 злотых 150, рабавалі жыта траціннікаў 5 па злотых 6 злотых 30, грэчкі ўзялі траціннікаў 6 па злотых 3 злотых 18, аўсу ўзялі на воз траціннікаў 5 па злотых 2 грошаў 15 злотых 12 грошаў 15, палатна сувояў 6 локцяў 110 по грошаў 4 злотых 14 грошаў 20. Сума той вёскі шкод складае злотых 225 грошаў 5.
Шкод, паробленых на воласці – злотых 2761 грошаў 15, разам сума гвалтоўна паробленых шкод у мястэчку і ў воласці складае злотых 5305 і грошаў 15.
Ян Серніцкі енерал яго каралеўскае міласці Пінскага павету рукою, Ян Анкудоўскі енерал рукою.
Который тотъ реестръ за поданьем помененых енералов до книгъ кгродъских пинъскихъ вписанъ (подпіс)

Дакумент адшукаў і пераклаў з польскае Валер Кісель




[1] Замест імя – пустое месца, але ў наступным дакуменце на пакінутым месцы яўна пазней упісана імя Захар’яш.
[2] У дужках тут і пазней – арыгінальнае польскае напісанне.
[3] Тут і далей «адбіць» - адчыніць, адбіўшы замкі і засаўкі на дзвярах.
[4] Траціннік – каля 130 кг.
[5] Фалендыш паўтараў гладкую фактуру дарагога ангельскага сукна. Яго купляла шляхта і заможныя мяшчане.

No comments:

Post a Comment