Валер Кісель
Відарыс з тытулу кнігі Б. Граіцкага «Парадак судоў і гарадскіх спраў майдэборскага права» (1566) |
Раз у тры леты сярод сваіх абіраючы…
Паводле прывілею на магдэбургскае права ад 5 лістапада 1670, нададзенага каралём Міхалам на просьбу пінскага
старасты Яна Кароля Млоцкага, «...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў,
радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой,
раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы,
усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі,
зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі
падлеглыя...».
Прывілей без змен пацвярджаўся ў 1677, 1759, 1773. Такім чынам, паводле волі
манархаў нібы ўсё адназначна: войта мелі абіраць мяшчане сярод сваіх, што яны
рэгулярна і рабілі. Адзінае, што ніяк не захаваўся магдэбургскі архіў Гарадной,
таму мы сёння маем пра пасаду ўласнага гарадэнскага войта вельмі няпоўныя і
ўскосныя сведчанні. Для Аляксея Вячоркі, Мікалая Шчукі і Сцяпана Кісяля
згадкі іхняга войтаўства ўзятыя з
апісання прадажных вячыстых лістоў (пры продажы і куплі зямель). Гэтыя лісты,
зацверджаныя магістратам Гарадной, былі
пададзеныя мяшчанамі ў Камісарскі суд, які адбываўся ў 1799–1803. Сцяпан Зосімчук Мір названы войтам у
інвентары ад 24 чэрвеня 1755 года, які цалкам афіцыйна быў складзены, калі арандатарам
Кігіраўскага войтаўства быў Антоні Нелюбовіч.
Фрагмент інвентара 1755 |
Войтаўскае дваяўладдзе
Тым не менш, пры выкананні цытаванага вышэй палажэння прывілею 1670 года паўсталі
юрыдычныя калізіі. Рэч у тым, што насуперак праву мяшчан самім абіраць войта, у
Літоўскай метрыцы захаваліся прывілеі на гарадэнскае войтаўства, якое
надавалася каралём польскім і вялікім князем літоўскім за пэўныя заслугі перад
дзяржавай прадстаўнікам радавітай шляхты, якія займалі значныя дзяржаўныя
пасады. І не проста войтаўства, але і пэўны комплекс маёмасці да яго. Гэтыя
ўладанні ў Гарадной называліся шэйнукоўскімі (шэйноўскімі). У прывілеях 1750 і
1754 ішла мова пра 6 шэйнукоўскіх валок (1 валока – 21.36 га).
Цяжка сказаць, калі дакладна паўстала гэтая калізія, але праўдападобна па
смерці пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага ў 1675 годзе. Ян Кароль Млоцкі
выключна спрыяльна ставіўся да гарадэнцаў. Пасля яго пінскім старастам на
перыяд 1676–1695 стае Ян Кароль Дольскі. У гэты час і паяўляецца першы войт,
прызначаны ў Гарадную каралеўскім прывілеем – Ян Скірмунт.
У 1746 Пінская эканомія пераходзіць да Міхала Казіміра Агінскага, будучага
вялікага гетмана Літвы, у сувязі з чым у 1747 быў складзены інвентар Гарадной. У
ім войтам Гарадной пададзены Людвік Даманскі, што адпавядае дзейнаму на 1746
год каралеўскаму прывілею на войтаўства. Паводле інвентару ягамосцю пану Людвіку Даманскаму, войту гарадэнскаму,
належала 2 валокі вольныя без назвы, а таксама: 6 валок шэйноўскіх паводле «асаблівага
прывілею», 12 ½ пляцаў шэйноўскіх, 4 агароды шэйноўскія, 21 морг шэйноўскі.
У інвентары 1755, які структураю і аб’ёмам звестак быў ідэнтычны інвентару
1747, мы назіраем прынцыповыя адрозненні што да пазначэння войтаўства. Хоць каралеўскі
прывілей на войтаўства разам з 6 шэйноўскімі валокамі быў нададзены ў 1754
годзе Матэвушу Рыхтэрскаму, гэта не
адлюстравана ў інвентары. Наадварот, войтам называецца карэнны гарадэнец Сцяпан
Зосімчук Мір (у 1747 вядомы як Сцяпан Зосімчук), ад уладанняў Даманскага яму
належаць толькі 2 вольныя («нешэйноўскія») валокі. А ўвесь комплекс шэйноўскіх
валоданняў (6 валок, 12 ½ пляцаў, 4 агароды, 21 морг) належыць нейкаму ягамосцю пану Будзіскаму,
якому Рыхтэрскі, мусіць, здаваў іх арэндаю.
Абгрунтаваную юрыдычную ацэнку войтаўствам Рыхтэрскага і Агінскага даваў на Камісарскім судзе адвакат гарадэнцаў Фелікс Абрамоўскі ў 1803:
«Равно же представленный гг. Бутримовичами документ под заглавием
Переказной уступочной записи от покойного Матеуша Рыхтерского покойному гетману
Огинскому на Войтовство Городенское в 1763 году августа 20
будто бы выданной, а 1791 года августа 29 в гроде Слонимском заявленной
никакого уважения иметь не может.
Ибо сказанный Матеуш Рыхтерский, дабы имел привилегию на Войтовство Городенское, на которое по назначению привилегии короля Михаила выбор лица самим же мещанам
городенским спомежду себя назначен и дозволен, или позволение на
уступку оного, нет никакого уверения, никакого доказательства, ибо в
том то от гг. Бутримовичов представленном отступным переказным документом,
число привилегии не пояснено, а позволение на переуступку
войтовства год только без месяца и дня пояснено, не возможно же дабы
Рыхтерский, имея привилегии на войтовство и позволение на переуступку оного,
числа не знал.
[...]
А напоследок
позволить, хотя бы Рыхтерский и имел привилегию от Августа 3-го на Войтовство Городенское,
подложно исходатайствованную, что ж таковая может значить, когда она против
закону статьи 32 раздела 1 тоже Конституции 1613 года под заглавием привилегии
против 1-й, короля Михайла местечку Городной выданной, выборы войтовств самым мещанам городенским между собою дозволяющей и поручающей, исходатайствована. О которой-то Августа 3-го Рыхтерскому на Войтовство Городенское, если таковая была дана привилегия, такое
должно объявить решение, какое на оную назначил закон вышеприведенный статья 32
раздел 1 в словах: «затем таковая первая привилегия, или грамота, при своей
силе имеет оставаться и за оною тот, кому что дано
владеть и пользоваться, имеет по грамоте и потверждению
нашему первому, а после выданные грамоты уничтожены быть имеют».
На Камісарскі суд 1799–1803 гадоў Бутрымовічы падалі яшчэ адзін дакумент, у
сапраўднасці якога гарадэнцы абгрунтавана сумняваліся. Гэта ўводны ліст ад 2
траўня 1710 новапрызначанаму войту Юзафу Пласкавіцкаму. Тут фігуруюць 6 валок у
розных месцах, 16 пляцаў і 6 сямей падданых яму гарадэнцаў. Асабліва не падобна
да праўды апошняе, бо вядома, што прывілей 1670 не прадугледжваў для мяшчан
падданства нікому, акрамя як каралю.
У 1776 дзеянне магдэбургскага права ў Гарадной было значна абмежаванае ўвядзеннем
канстытуцыі «Устава падатку Княству Літоўскаму». Гісторыкі нават сцвярджаюць,
што гэта было ліквідацыяй магдэбургскага права ў малых гарадах і мястэчках ВКЛ,
бо ў іх былі скасаваныя магдэбургскія суды, а ўлада пераходзіла ў рукі
старастаў[1].
Але, як паказваюць дакументы, гарадэнцы працягвалі абіраць сабе войта з лавай і
бурмістраў з радай. Спроба пінскай страсцінскай улады падпарадкаваць сабе
мястэчка сутыкнулася з супрацівам з боку мяшчан і гэты супраціў быў падтрыманы
на найвышэйшым дзяржаўным роўні з боку літоўскага падканцлера Яўхіма Храптовіча
і манарха Станіслава Аўгуста Панятоўскага (гл. Аберагальна-напамінальны ліст)
У 1784 для атрымання Аберагальна-напамінальнага ліста гарадэнскі войт Якаў Гмір пасылае Сцяпана Шпудэйку ў
Гродна. Абраны гарадэнцамі сярод сваіх, войт Якаў Гмір – сын ужо згаданага войта
Сцяпана Зосімчука Міра[2].
Прызнавалі войтаўства Гміра і пінскія старасцінскія ўлады. Так у спісе «збунтаваных»
гарадэнцаў ад 2 студзеня 1785, які быў складзены для Матэвуша Бутрымовіча, войтам названы той самы
Якаў Гмір. У лютым 1785 стральцы падлоўчага Сандэцкага, прысланыя Бутрымовічам
для падпарадкавання і застрашэння гарадэнцаў, арыштавалі гарадэнскага войта
Якава Гміра і Сцяпана Шпудэйку, забілі іх у калодкі. Пасля гэтага Шпудэйка, не
вытрымаўшы здзекаў, неўзабаве памёр. 28 лютага 1785 гарадэнскія мяшчане,
сабраўшыся ўсёй грамадой, сілком прагналі стральцоў пінскага падлоўчага Сандэцкага з мястэчка.
Дворны цівун Якаў Гмір
Нечаканы паварот гэтай гісторыі ў тым, што прызначаны ў 1785 пінскім
падстарастам Матэвуш Бутрымовіч раптам знайшоў сабе памочніка менавіта ў асобе
Якава Гміра, якога ў сваю чаргу прызначыў войтам Гарадной ужо ад сябе. Якія
былі прычыны здрадзіць свайму мястэчку ў Якава Гміра? Першая – навідавоку, гэта
жорсткае абыходжанне з боку вайскоўцаў. А з паказанняў сведкаў на Камісарскім
судзе ў 1801 годзе вынікаюць яшчэ дзве магчымыя прычыны: Бутрымовіч падарыў
Гміру два валы, а таксама быў ягоным сватам. Зрэшты, мяшчане валы ў Гміра
канфіскавалі, а сам Якаў Гмір быў вымушаны перасяліцца ў маёнтак Бутрымовіча
Крыстынаў. З таго часу гарадэнцы сталі называць яго дворным цівуном. Цэлыя тры
гады (1785–1788) гарадэнскія мяшчане жылі незалежна ад Пінска і Крыстынава,
дзякуючы сіле каралеўскага Аберагальна-напамінальнага ліста і ўласнай
настойлівасці. Аднак ужо ўлетку 1788 Бутрымовіч пачаў актыўны наступ на
Гарадную з дапамогаю цівуна Гміра. З Крыстынава арганізоўваліся карныя акцыі
супраць няскоранага мястэчка. Самая жорсткая расправа адбылася 15 верасня 1788,
калі пад кіраўніцтвам Гміра жаўнеры сяржанта Малевіча збілі бізунамі больш за
70 гаспадароў на чале з магістратам. Не пашкадаваў цівун Якаў Гмір і сваіх
родных пляменнікаў: Сямёна і Сцяпана Гмірукоў.
Пасля здрады Якава Гміра гарадэнцы выбіралі сабе новых войтаў. У 1787 скаргу падпісвае войт Багдан Баярын,
у 1793 і 1794 войтамі згадваюцца адпаведна Сцяпан
Пешка і Яўхім Гембіцкі. А ў 1795
расійскія ўлады скасоўваюць магдэбургскае самакіраванне ў Мінскай губерні.
Некаторыя ранейшыя функцыі войта стаў выконваць стараста, якога хоць і абіралі
мяшчане, але зацвярджалі афіцыйныя ўлады, правадніком палітыкі якіх мусіў цяпер
быць кіраўнік мястэчка Гарадной.
Высновы
Такім чынам, інстытут войтаўства, як ключавы ў магдэбургскім праве, стаў пасля
смерці пінскага старасты Яна Кароля
Млоцкага прадметам спрэчкі вольных мяшчан Гарадной і пінскіх павятовых
(старасцінскіх) уладаў. Надаючы праз каралеўскія прывілеі гарадэнскае
войтаўства прадстаўнікам дзяржаўнай улады ВКЛ, магнаты імкнуліся ўсталяваць
сваю ўладу ў мястэчку. Зрэшты, на абароне мяшчан стаяў ранейшы, а значыць адзіна
законны, каралеўскі прывілей 1670, які адназначна даваў права выбару войта сярод
сваіх. Таму прызначаныя войты займалі гэтую пасаду хутчэй сімвалічна, відаць,
карыстаючы яе для прыбытку з так званых шэйноўскіх уладанняў, вылучаных сярод
мяшчанскіх угоддзяў. Спроба Бутрымовіча сілаю ўсталяваць свайго войта ў 1785
скончылася правалам, гарадэнцы так і не прызналі яго, называючы дворным
цівуном. Зрэшты, дакументы сведчаць, што пасля бурлівых падзей, незадоўга перад
сваёй смерцю ў 1800, Якаў Гмір вярнуўся ў мястэчка са сваёй сям’ёй. А ягоны сын
Габрыель (Гаўрыла) Мірановіч на пачатку 19 ст. выступае як гарадэнскі стараста.
Гэта можа казаць таксама і пра тое, што кепскай памяці на сям’ю Якава Гміра
мяшчане доўга не трымалі.
Табліца войтаў мястэчка
Гарадной
Войты, абраныя з мяшчан (дата згадкі ў
якасці войта)
|
Войты, прызначаныя каралём
|
Даты прывілеяў на войтаўства
|
Асноўная пасада прызначанага войта
|
Заўвагі
|
Сава Максымовіч (1602),
Самойла Васьковіч (1654),
Вячорка (1660)
|
Спосаб прызначэння войтаў
да прывілею 1670 дакладна не высветлены
|
|||
Аляксей Вячорка (17.11.1673, 26.05.1674)
|
Ян Скірмунт
|
?
|
||
Базыль Гадэбскі
|
1683
|
чашнік пінскі
|
Пасля смерці Скірмунта
|
|
Мікалай Шчука (20.07.1695)
|
Самуэль Орда
|
30.10.1684
|
суддзя гродскі пінскі
|
Пасля смерці Я.Скірмунта
|
Сцяпан Кісель (08.06.1729)
|
Юзаф Пласкавіцкі
|
1710?
|
лоўчы пінскі
|
|
Войцех Даманскі
|
07.09.1729
|
сакратар вялікай пячаткі
ВКЛ
|
Пасля смерці
Ю.Пласкавіцкага
|
|
Людвік Даманскі
|
28.06.1735
|
Саступка ад В.Даманскага
|
||
Ян Красіцкі
|
28.11.1746
|
граф, харунжы надворны ВКЛ
|
Пасля смерці В.Даманскага
|
|
Ян Палхоўскі
|
08.08.1750
|
будаўнічы пінскі
|
Саступка ад Л.Даманскага
|
|
Сцяпан Зосімчук Мір (Гмір) (24.06.1755)
|
Матэвуш Рыхтэрскі
|
02.12.1754
|
паручнік войск ВКЛ
|
Саступка ад Л.Даманскага
|
Якаў Гмір (1784, 1785)
Багдан Баярын (1787)
Сцяпан Пешка (1793)
Яўхім Гембіцкі (1794)
|
Міхал Казімір Агінскі
|
20.08.1763
|
вялікі гетман ВКЛ
|
Саступка ад М.Рыхтэрскага
|
Звесткі, датычныя прызначаных войтаў, пераважна ўзятыя з крыніцы: Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі
Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінск, 2013.
С. 99.
Прывілей караля Аўгуста Моцнага
на гарадэнскае войтаўства Войцеху Даманскаму ад 07.09.1729
Przywiley Urodzonemu Woyciechowi Domańskiemu Sekretarzowi Pieczęci Wielkiey
WXLitt na Woytowstwo w Miasteczku Horodney post fata Urodzonego Józefa
Płaskowickiego
August Wtory Etc:
Oznaimuiemy tym Listem Przywileiem naszym komu by o tym wiedzieć należało.
Iż maiąc Sobie zalecone przez Panów Rady Urzędników przy Boku Naszym
rezyduiących Znaczne w Oyczyznie zasługi oraz ku Dostoięstwu Naszemu Wierność y
Zyczliwość Urodzonego Woyciecha Domańskiego Sekretarza Pieczęci Wielkiey WXLitt
umyśliliśmy onemu ad praesens wakuiąc y do dyspozycyey Naszey przypadłe
Woytowstwo Magdeburskie w Miasteczku Horodney do Woytowstwa Kihyrowskiego
należącym w Powiecie Pińskim leżącym post fata Urodzonego Józefa Płaskowickiego
dać i konferować. Takoż ninieyszym Przywileiem Naszym nim mu dalszą Łaskę
oświadczym daiemy y konferuiemy ze wszystkiemi Włokami, Placami, Budynkami y
wszelkiemi Intratami, Pożytkami Mieyskiemi zdawna do tey Iurysdykcyey
Woytowskiey należącemi iako przeszli Woytowie trzymali, mieli y używali daiąc
przytym wszelką moc, zwierchność y władzę, do rządzenia Spraw, Kryminałów,
Sądów, przeSądów wodług dawnych Zwyczaiów Woytowskiey Zwierchności przyzwoitych
Mocą którego przywileiu przykazuiemy całemu Magistratowi Miasteczka Horodney
aby od położenia na Urzędzie tegoż Przywileiu Naszego Urodzonego Woyciecha
Domańskiego za prawdziwego Woyta Naszego mieli, znali, onemu we wszystkim
według Praw Swoich, y według Przywileiów Nayiaśnieyszych Antecessorów Naszych
Nadanych oraz Naszego teraźnieyszego Zyczliwi y posłuszni byli, co Naszą Pańską
Stwierdziwszy Łaską dla lepszey wiary y większey wagi ten Przywiley ręką Naszą
Stwierdzamy, y Pieczęć Wielkiego Xlitt przycisnąć rozkazaliśmy. Dan w Grodnie
Dnia VII Mca Września Roku Pańskiego MDCCXXIX Panowania Naszego XXXIII Roku
August Rex
[1] Стрэнкоўскі С. П. Гарадское самакіраванне
на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка I. Мінск, 2013. С. 385.
[2] Тут цікавая трансфармацыя прозвішча
Мір у Гмір. Зрэшты, Габрыель, адзін з сыноў Якава Гміра, пазней абярэ сабе
новае прозвішча Мірановіч, як яўна вытворнае ад Мір, чым пакладзе пачатак роду
Мірановічаў у Гарадной
No comments:
Post a Comment