Валер Кісель
Кароль Міхал Вішнявецкі |
Уночы з 23 на 24 верасня 1793 нямы Гарадзенскі сойм маўкліва пагадзіўся з анэксіяй другое часткі Літвы-Беларусі Расійскаю
імперыяй. Другі падзел Рэчы Паспалітае прайшоў па лініі Дзвінск–Пінск–Збруч.
Можна сказаць, што іншага выбару ў дэпутатаў не было. У Горадні над Нёманам размясцілася
вялікая колькасць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі
ці прапаноўвалі хабар. Становішча моцна нагадвала сёлетнюю сітуацыю ў Крыме. Хоць
прайшло 220 гадоў, метады імперыі ніяк не змяніліся. Але якая справа да гэтага
была гарадэнцам? Ужо праз 4 дні пасля анэксіі, 28 верасня 1793 ў места Пінск тэрмінова з’явіўся бурмістр мястэчка
Гарадная Дмітро Кісель, каб
актыкаваць прывілей на магдэбургскае права 1670 года.
Як і ўсе мяшчане і шляхта Літвы, гарадэнцы імкнуліся лішні раз запісаць у актавыя кнігі прывілеі, якія ім надала іх магутная некалі краіна Вялікае Княства Літоўскае, што знікала проста на вачах. Ніколі раней не бачаная тут новая расейская адміністрацыя нібы абяцала захаваць усе ранейшыя прывілеі і правы, таму мяшчане спяшаліся, каб не страціць перавагі, звязаныя з аднаўленнем магдэбургскага права ў мінулым 1792 годзе. Праўда, іх надзеі хутка былі разбітыя – ужо ў траўні 1795 магдэбургскае права, як невядомае ніколі ў Расеі, было скасаванае і ў навастворанай Мінскай губерні. Але дзякуючы тым запісам ў актавай кнізе Пінскага земскага суда, мы зараз прачытаем, якія правы надаў нашым продкам у 1670 годзе кароль Міхал Вішнявецкі.
Як і ўсе мяшчане і шляхта Літвы, гарадэнцы імкнуліся лішні раз запісаць у актавыя кнігі прывілеі, якія ім надала іх магутная некалі краіна Вялікае Княства Літоўскае, што знікала проста на вачах. Ніколі раней не бачаная тут новая расейская адміністрацыя нібы абяцала захаваць усе ранейшыя прывілеі і правы, таму мяшчане спяшаліся, каб не страціць перавагі, звязаныя з аднаўленнем магдэбургскага права ў мінулым 1792 годзе. Праўда, іх надзеі хутка былі разбітыя – ужо ў траўні 1795 магдэбургскае права, як невядомае ніколі ў Расеі, было скасаванае і ў навастворанай Мінскай губерні. Але дзякуючы тым запісам ў актавай кнізе Пінскага земскага суда, мы зараз прачытаем, якія правы надаў нашым продкам у 1670 годзе кароль Міхал Вішнявецкі.
Гэты прывілей для
Гарадной фактычна фундацыйны, бо ў 1653 падчас татарскага набегу былі знішчаныя
ранейшыя прывілеі, як і само мястэчка з насельніцтвам. Даволі хутка аднавіўшыся
з дапамогаю пінскага старасты Яна Кароля Млоцкага, гарадэнцы, з яго ж
спрыяння, звярнуліся ў 1670 да караля па магдэбургскае права. У тэксце прывілею
няма спасылкі на страчаны прывілей, то бок канцылярыя ВКЛ яго таксама не мела перад
вачыма. Але дзякуючы сведчанню Млоцкага ў тэкст былі ўнесеныя такія словы «Надумалі
мы Прыгаданаму мястэчку Гарадная ўсялякія Вольнасці, якія служаць Майдэборскаму
Праву, Vigore (Жыццёвай Сілаю) даўнейшых, якія ім per hostilitatem (праз непрыяцеля) Загінулі,
надаць і зацвердзіць». Такім чынам кароль паверыў на слова шанаванаму ім
пінскаму старасту, ролю якога ў аднаўленні Гарадной цяжка пераацаніць. Не дзіва,
што ў тэксце прывілею 1670 года асоба Млоцкага згадваецца ажно 3 разы.
Імправізаваны прывілей у музеі вёскі Гарадная. Прыведзены тэкст зусім не датычыць Гарадной. |
На цяперашні час
маюцца некаторыя звесткі, што Гарадная атрымала магдэбургскае права 11 чэрвеня
1579 года ад Стэфана Баторыя. Праўда, у даступных справах Літоўскае метрыкі
(НГАБ, КМФ-18) за тыя гады такога прывілею я не знайшоў. Не ведалі пра яго ні ў
1670 у Літоўскай канцылярыі, ні ў 1789–1837 падчас працяглае судовае цяганіны.
Здаецца, інфармацыя пра 1579 год упершыню апублікаваная геральдыстам Анатолем
Цітовым у кнізе «Гарадская геральдыка Беларусі», Менск, 1989. Аднак ні там, ні пазней ён у сваіх працах не дае спасылкі на крыніцу гэтае
інфармацыі. У найгрунтоўнейшай манаграфіі Сяргея Стрэнкоўскага «Гарадское
самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV–XVIII ст.)», якая выйшла ў 2013 годзе, звесткі пра прывілей
1579 для Гарадной цалкам адсутныя, хоць у адной з сваіх ранейшых прац навуковец
даваў гэтую дату з спасылкаю на таго ж Цітова. Ёсць і зусім непацверджанае сведчанне
з 1930-х гадоў. Нібыта прывілеі былі нададзеныя Гарадной яшчэ каралеваю Бонаю
разам з гербам «ласёвыя рогі». Аднак апошняму цверджанню няма пакуль што ніякіх
падстаў у дакументальных крыніцах.
Фрагмент тэксту пацвярджальнага прывілею 1677 у Літоўскай метрыцы |
Тэкст прывілею 1670
года ўзяты з актавае кнігі Пінскага земскага суда (НГАБ, фонд 1777, вопіс 1,
справа 19, арк. 68, 68адв., 69). Пры неразборлівасці ці памылковасці напісання
асобных месцаў я ўдакладняў іх па іншых спісах гарадэнскіх прывілеяў.
Напрыклад, напісанне слоў з малое і вялікае літар узята з тэксту
пацвярджальнага прывілею 1677 года, што даступны ў Літоўскай метрыцы (НГАБ,
КМФ-18, воп. 1, справа 138, стар. 417-418). Непаслядоўнае напісанне польскіх
літар ż, ź, ć, ś, ę, ó адноўлена мною паводле сучаснай польскай арфаграфіі.
Przywiley od Nayiaśnieyszego Michała Krola Polskiego, względem nadania
Prawa Magdeburskiego Miasteczku Horodney
Roku 1793 m-ca Septembra 28 dnia
Przed Aktami Ziem. P-tu Pins. stawaiąc obecnie sławetny Dymitr Kisiel,
Burmistrz miasta Horodney, Przywiley nayiaśnieyszego Michała Króla Polskiego,
względem nadania Prawa Magdeburskiego, miasteczkowi Horodno nazwanemu, w
Starostwie Pinskim leżącemu, na Maście Czerwoney Pieczenć wyciśniena, do akt
podał, którego wyraz takowy.
Michał z Bożey łaski Król Polski, Wielki Xiąże Litewski, Ruski, Pruski, Żmuydzki,
Mazowiecki, Inflantski, Smoleński, Wołyński, Podolski, Podlaski, Siewierski,
Kiiowski, Czernihowski. Oznaymuiemy tym Listem Przywileiem naszym, komu to
wiedzieć należy, teraźnieyszego i napotym bendącego Wieku Ludziom, Iż osobliwie
to iest decus et fundamentum
Państw naszych Koronnych y WXL, aby miasta y miasteczka nasze Przez nadanie
od nas sobie wolności y Prawa Maydeburskiego w ozdobach Swoich Przez nieprzyiaciela
zruinowanych y zniszczonych Pomnażały się. Za wniesieniem tedy do nas, Przez
Panow rad y urzędników Naszych, Przy boku Naszym będących, od urodzonego Jana
Carola Młockiego Starosty Naszego Pińskiego, Za miasteczkiem Horodno
nazwanym, w starostwie Pińskim leżącym, w dzierżeniu na ten czas onego
będącym Instanti, Umysliliśmy Pomienionemu
miasteczkowi Horodno wszelkie Wolności, Prawu Maydebuskiemu służące, Vigore dawniewszych, które im per hostilitatem Poginęły, nadać y
utwierdzić. Takoż y ninieyszym Listem naszym onemu nadaiemy et omni meliori modo et forma
utwierdzamy, maią y wolni będą Pomienieni mieszczanie nasi Horodeńscy Woyta,
Burmistrzów, Rayców, Ławników Lubo Rzymskiey, Lub też Greckiey Religiey Wuniey
Sw. będących raz we trzy Lata de medio
Sui obieraiąc, którzy w magistracie tamecznym zasiadszy Wszelkie Sprawy
tak Criminalne Iako y inne wszelkie za zapisami, obligami, Cerographami, vel alio quo cunque titulo Nazwanemi
Przed Sąd Swoy maydeburski Przypadaiące, Podług tegoż Prawa Maideburskiego, Praevio Juramento, Sine ullo respecta Personarum Sądzić y Finaliter decidować Powinni, Salva iednak a definitiva sententia, iesli by się którey Stronie, dekret zubliżeniem
bydź Widział, wprzód do urodz. Starosty Pińskiego, teraz y napotym będącego,
a potym y do Sądu naszego Zadwornego Appellatione. Tychże mieszczan
Horodeńskich od odprawowania Robot, podwod, Straży, Żniwa, Tłok y innych Wszelkich
Powinności dorocznych, wyiowszy Podatków Rzeczy Pospolitey Seymem Uchwalonych,
które z drugiemi miasteczkami Ponosić maią, Uwolniamy y Excypuiemy, dawszy im
Facultatem targować, kupować, handlować,
frymarczyć, y Pożytki ztąd brane, in
rem et commodum Suum obracać. Przytym słody, miody, Piwa, gorzałki, nie tylko na swą własną potrzebę,
ale y na wyszynk robić, z płaceniem Czopowego do skarbu WXL należącego, który
Przykładem Innych miast y miasteczek Naszych, de iure et antiqua consuetudine, Administratorom Skarbowym
oddawane być ma, Salvis Juribus Sacrae
Romanae Ecclesiae, nostris Regibus, a Regi Publicae per omnia manentibus.
Co do wiadomości wszem wobec, A mianowicie Urodz. Janowi Carolowi Młockiemu
Staroście Pińskiemu teraz y potym będącym, y ich Namiesnikom Podawszy, Mieć
chcemy y roskazuiemy, abyście przy tey, od nas miłościwie nadaney, Libertati y Prawie Maydeburskim Miasteczko
Horodeńskie, y mieszczan tamecznych Zachowali, dla łaski naszey y powinności
swey, na Co dla lepszey wiary, ręką się naszą Podpisawszy, Pieczęć WXL Przycisnąc
roskazaliśmy. Dan w Warszawie Dnia piątego m-ca Nowembra Roku Pańskiego 1670
Panowania Naszego 2 Roku.
U tego przywileiu podpis Królewski i pisarza W.X.Lit-go przy wycisnioney
pieczęci takowy. –Michał Król– Nadanie Prawa Magdeburskiego miasteczkowi
Horodno nazwanemu, w Starostwie Pińskim leżącemu, Cypryan Paweł Brzostowski,
Referendarz y Pisarz WXLit-go, a na Zatyłku Aktykacya takowego Przywileju temi
słowy. – Roku tysiąc Szescset Siedmdziesiąt piątego, m-ca
Oktobra pietnastego dnia Ten Przywiley Nayiaśnieyszego Króla Jemści Michała
Pana naszego miłościwego, Już z tego Swiata Zeszłego, Sławetni Mieszczanie Miasteczka
Jemści Horodney, na Imie Fedor
Hromakiewicz y Iwan Wieczorko
do Akt. Xiąg Kapturowych Pttu Pińskiego podali, a Giedroyc Podkomorzy Pttu
Pińskiego Marszałek Sądow Kapturowych, wpisaną do Xiąg Kapturowych Pttu
Pińskiego. I. ...wicz Regent. Który to Przywiley, Za
podaniem przez wyż wyrażoną Osobę da Akt, Iest do Xiąg Ziem. Pińskich przyięty
y wpisany.
|
Прывілей ад Найяснейшага Караля Польскага Міхала, які датычыць надання
Магдэбургскага Права Мястэчку Гарадной Року 1793 месяца Верасня 28 дня Перад
Актамі Земскімі Пінскага Павету стаўшы цяпер слаўны Дмітро Кісель, Бурмістр
места Гарадной, Прывілей найяснейшага Міхала Караля Польскага, што да надання
Магдэбургскага Права мястэчку Гарадная названаму, у Пінскім Старастве
размешчаным, на Чырвонай Масці Пячатка выцісненая, у акты падаў, якога выказ
такі.
Міхал з Божае ласкі Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі,
Жамойцкі, Мазавецкі, Інфлянцкі, Смаленскі, Валынскі, Падольскі, Падляшскі,
Северскі, Кіеўскі і Чарнігаўскі. Абвяшчаем гэтым Лістом, Прывілеем нашым,
каму тое ведаць належыць, цяперашняга і наступнага Веку Людзям, што асабліва ёсць
хараством і падмуркам Дзяржаў
нашых Каронных і Вялікага Княства Літоўскага, каб гарады і мястэчкі нашыя
наданнем ад нас сабе вольнасці і Майдэборскага Права ў Сваіх аздобах,
непрыяцелем зруйнаваных і знішчаных, памнажаліся. З унясеннем тады да нас Панамі-радаю
і ўраднікамі Нашымі, якія Пры нашым баку, ад высакароднага Яна Кароля
Млоцкага, Старасты Нашага Пінскага, За мястэчкам Гарадная названым, у Пінскім
старастве размешчаным, ягонага на той час трымання ў Беспасярэдняй Блізкасці, Надумалі мы Прыгаданаму мястэчку Гарадная
ўсялякія Вольнасці, якія служаць Майдэборскаму Праву, Жыццёвай Сілаю даўнейшых, якія ім праз непрыяцеля Загінулі, надаць і зацвердзіць. Таксама і
цяперашнім нашым Лістом гэтаму (мястэчку) надаем і ўсё найлепшымі спосабам і формаю зацвярджаем, што маюць і
вольныя будуць Прыгаданыя мяшчане нашыя Гарадэнскія Войта, Бурмістраў, Радцаў,
Лаўнікаў Або Рымскае, Або таксама Грэцкае Рэлігій, якія ёсць у Вуніі Святой,
раз у тры Гады сярод Сваіх абіраючы,
і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, Усялякія Справы, як Крымінальныя, гэтак
і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, Зарукамі, ці іншаю якою назваю Названымі, Пад Суд Свой майдэборскі Падлеглыя,
Паводле гэтага ж Майдэборскага Права, Папярэдне
Прысягнуўшы, Нягледзячы на Асобы Судзіць
і да Канца вырашаць Павінны, Захоўваючы аднак ад канчатковага прысуду, калі б якому Боку дэкрэт абразаю Здаваўся,
спярша да высакароднага Старасты Пінскага, цяперашняга і наступнага, а потым
і да Суду нашага Задворнага Апеляваць.
Тых жа мяшчан Гарадэнскіх ад выканання Работ, падвод, Варты, Жніва, Талок
і іншых Усялякіх штогадовых Павіннасцяў, за выняткам Падаткаў Рэчы
Паспалітае, Соймам Ухваленых, каторыя з іншымі мястэчкамі Несці маюць, Звальняем
і Выймаем, даўшы ім Магчымасць ладзіць
таргі, купляць, гандляваць, займацца перакупніцтвам і карысці, адтуль браныя,
у моц і інтарэс Свае абарочваць. Пры гэтым солад, мёд, Піва,
гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з
выплатай Чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага, які
Прыкладам Іншых гарадоў і мястэчак Нашых, паводле закону і старажытнага звычаю, Скарбовым Адміністратарам
маюць быць аддаваныя, Цэласць Правоў
Святой Рымскай Царквы, Каралеўскай улады і Рэчы Паспалітае перад усім
зберагаючы. Што да ведама ўсім, а менавіта Высакароднаму Яну Каролю
Млоцкаму, Старасту Пінскаму цяпер, і наступным, і Іх Намеснікам падаўшы, мець
хочам і загадваем, каб пры той літасціва ад нас нададзенай Вольнасці і Майдэборскім Праве Гарадэнскае
Мястэчка і тамтэйшых мяшчан Захавалі ласкаю нашаю і павіннасцю сваёю, на Што
для лепшае веры, рукою нашаю Падпісаўшыся, Пячатку Вялікага Княства
Літоўскага Прыціснуць мы загадалі. Дадзены ў Варшаве Дня 5 месяца Лістапада
Року Божага 1670, Панавання Нашага 2 Року.
У гэтага прывілею подпіс Каралеўскі і пісара Вялікага Княства Літоўскага
пры выцісненай пячатцы такі. –Міхал Кароль– Наданне Магдэбургскага Права
мястэчку Гарадная названаму, у Пінскім Старастве размешчанаму, Цыпрыян Павел
Бжастоўскі, Рэферэндар і Пісар Вялікага Княства Літоўскага, а на Адвароце
Актыкацыя такога Прывілею тымі словамі. – Року 1675, месяца Кастрычніка 15
дня Гэты Прывілей Найяснейшага Караля Яго Міласці Міхала Гаспадара нашага
літасцівага, Ужо Нябожчыка, Слаўныя Мяшчане Мястэчка Ягамосці Гарадной, на Імя
Федар Грамакевіч і Іван Вячорка ў Актавыя Каптуровыя
Кнігі Пінскага Павету падалі, а Гедройц Падкаморы Пінскага Павету Маршалак
Каптуровых судоў, упісаў у Каптуровыя Кнігі Пінскага Павету. І. …віч Рэгент.
Які Прывілей, з падачы вышэй згаданае Асобы, Ёсць у Кнігі Земскія Пінскія
прыняты і ўпісаны.
|
No comments:
Post a Comment