31/05/2013

Катастрофа перад Калядамі 1653 года


…У антыфеадальную вайну 1648—54 спалена татарамі, захоплена ў палон 700 жыхароў мястэчка…
Сціслы радок з энцыклапедыі, але што за ім стаіць? Як сталася, што вайна антыфеадальная, а загінулі ад татарскіх саюзнікаў?
1648–1667 упісаныя чорнымі радкамі ў гісторыю Літвы-Беларусі. Кожны другі загінуў ад войнаў і пошасцяў, што пранесліся праз нашу краіну з поўдня на поўнач, з усходу на захад, з поўначы на поўдзень. І гарадэнцы падзялілі агульны лёс літвінаў.
Пачалося ўсё з добрых намераў вызваліцца ад сацыяльнага і рэлігійнага ціску магнатаў. Але ці так ужо гэты ціск дапякаў Гарадную, жыхары якой мелі самакіраванне і не адбывалі паншчыну? Так гэта ці не, мястэчка ад пачатку казацкага паўстання на Украіне апынулася ў віры падзей, ад якіх немагчыма было схавацца нават сярод непраходных балот.
У 1648 казацкія загоны з Украіны ўварваліся ў Пінскі павет Вялікага княства Літоўскага, дзе былі падтрыманыя бяднейшым мяшчанствам і сялянствам, у тым ліку часткаю гарадэнцаў. У пачатку 1649 урадавае войска Януша Радзівіла прайшло праз мястэчка і пакарала тых прыхільнікаў Хмяльніцкага, якія яшчэ не загінулі ў страшнай сечы на вуліцах Пінску. Ці гэта было самым страшным для мястэчка ў той вайне? І прычым тут татары? Апошні іхні набег на Літву-Беларусь адбыўся вельмі даўно, у 1527. Тады гэта каштавала самога існавання Гарадной, якая знікла з мапы краіны на цэлыя 65 гадоў. Чаму татары праз 126 год зноў дасягнулі сваімі набегамі Пінскага павету?
Увосень 1653 пад Жванцам (цяпер Хмяльніцкая вобласць на мяжы з Чарнівецкаю) адбывалася апошняя бітва Казацкай вайны ў Польскім каралеўстве. Хмяльніцкі з сваімі хаўруснікамі крымскімі татарамі асадзіў войска караля Яна Казіміра на невялікай тэрыторыі. Палякі былі ў безвыходным стане, на мяжы голаду і паразы. 6 (16) снежня 1653 хан Іслам Гірэй ІІІ, не хочучы поўнага разгрому палякаў перад пагрозай вайны з Масковіяй, заключыў сепаратнае вуснае перамір’е з каралём, які паабяцаў выплаціць вялізную грашовую кантрыбуцыю. Кажуць, грошай у караля з сабою такіх не было. Татары імгненна ўспомнілі свій колішні “промысел” і ўзялі натураю. Балазе для іх, як і ўзімку 1527, рэкі і балоты былі скаваныя лёдам, что рабіла магчымым для татарскай конніцы хутка пераадольваць велізарныя абшары. Вяртаючыся ў Крым, яны спустошылі Малую Польшчу, Валынь і Палессе. Такім чынам, замест Калядаў гарадэнцы атрымалі лакальны канец свету: той, хто аказаў супраціў загінуў адразу, большасць мужчын і жанчын з дзецьмі патрапілі ў палон, мястэчка было спаленае дазвання.
…Пры панаванні Яна Казіміра, калі казакі зрабіўшы бунт, злучыўшыся з татарамі, народ на той час польскі зубожылі, рабавалі, агнём знішчалі, людзей у палон забіралі. Такі няшчасны чарод не прамінуў і мястэчка Гарадной, бо гэткія бунтаўнікі і непрыяцелі народу польскага, напаўшы на гэтае мястэчка маёмасць мяшчан забралі, прывілей пачатковага пасялення таксама іншыя на розныя вольнасці прывілеі, правы і дакументы разам з самым мястэчкам спалілі, мяшчан гарадэнскіх абайго полу на 700 з лішкам душ у палон забралі…[1]

Калі і як гэта адбывалася можна ўявіць з заявы мяшчан суседняга мястэчка Нобля Пінскага павету (цяпер Україна), якое падзяліла лёс Гарадной:
…у року цяперашнім 1653 месяца снежня з дня 18 на дзень 19 уначы, пасля ўварвання ў Пінскі павет непрыяцеляў татараў, калі рабуючы Валынь да мястэчка нашага таго дня вышэй названага ўначы пад колькі соцень коней напаўшы, тамсама самое места запаліўшы, людзей мужчын, жанчын душ да 1000 і болей у паганскую няволю ўзялі, іншых таксама чалавек з 500 пасеклі, засталыя тады мяшчане тамтэйшыя, якія маглі сысці з рук паганскіх, будучы ўсяго як маёмасці, скаціны, таксама жонак і дзяцей сваіх зрабаваныя, тую сваю ўрачыстую жалобу адносна давання як жаўнершчыны так і пабораў, якіх праз такое вялікае знішчэнне і спаленне даць не могуць, да кніг на пісьме гроду Пінскага далі запісаць…[2]
Дакладную дату знішчэння Гарадное адшукаць пакуль што не ўдалося, але несумненна, што гэта было ў снежні перад самымі Калядамі. З недалёкіх вёсак Пінскага павету Кухча (цяпер Україна) спаленая 14 (24) снежня, Дубой (цяпер Столінскі раён) – 15 (25) снежня, Дольск (цяпер Україна) – 16 (26) снежня 1653.
Вось як апісвае дзеянні татар у той навале сучаснік падзей Баплан:
…возвращаясь, главный вождь татар отряжает во все стороны крылья своей армии, которые отделяются от оной на восемь и на двенадцать миль. Каждое крыло, составленное из восьми или десяти тысяч человек, раздробляется на десять или двенадцать отрядов, заключающих в себе от 500 до б00 человек. Они в разных направлениях устремляются на деревни, окружают их четырьмя караулами, разводят сильные огни, чтобы ни один из жителей не мог спастись ночью бегством; потом грабят, истребляют селения, умерщвляют всех противящихся им, берут в плен сдающихся не только мужчин, женщин, но даже и грудных младенцев, уводят скот: лошадей, быков, коров, овец, коз и проч.; запирают свиней в овин или в иные строения и вечером зажигают оные по омерзению к сим животным; возвращаются в четыре или в пять часов с значительною добычею к армии, которую не трудно отыскать по следам, ибо татарский фрунт, как выше упомянуто, состоит из трехсот лошадей…[3]
Які лёс болей за 700 палоненых гарадэнцаў? Ці былі тыя з іх, хто выжыў у дарозе, прададзеныя ў рабства на рынках Кафы (Феадосіі), Бахчысараю і Стамбулу? Хочацца верыць, што іх лёс склаўся лепш. Захаваліся звесткі пра тое, што казакі зрабілі засаду на татар пад Кіевам, калі тыя вярталіся з ясырам у стэп. Вось як апісвае гэта Володимир Ткач:
…Не діждавшись від короля грошей, хан рушив орду до Любліна і Замостя аж до річки Вісли. Спаливши Малу Польщу, татари завернули на Волинь і Полісся — за річки Прип’ять і Піну. Захопленим невільникам не було ліку. Як свідчить літопис, захопили навіть ціле весілля з харчами і музиками.
Затим татари повернули на українські землі. Хмельницький мусив боронити свої міста і села від союзника. Це був кінець дружби татар і козаків.
Орда пішла до Криму, але козацька розвідка доповіла, що з-під Мозиря повертається з литовськими бранцями 15-тисячний татарський загін — у напрямку Києва. Хмельницький приймає рішення розгромити ординців. У цей час під Чигирином квартирувало дев’ять тисяч запорізьких козаків. Гетьман гукнув їх та ще три тисячі охочих. Українське військо зустріло татар під Межигірським монастирем, де і розгромило їх.
[]
Так, татарське військо поверталося з Литви додому старим древлянським шляхом від переправи через Прип’ять повз овруцький кряж на південь дорогою, де зараз селища Поліське, Іванків, Димер, далі — села Демидів, Старі Петрівці, Валки. Вони мали обігнути Київ із заходу, далі прямо на південь через Дніпро, у рідний ногайський степ. Таким був задум ординців.
Темп просування татарської ватаги був нешвидким. По-перше, зима, грудень місяць, коні не підковані, а по-друге, військо було обтяжене награбованим добром і чималим ясиром — бранцями­литвинами (білорусами). Пов’язані в шеренги по шість чоловік, з’єднані жердиною, невільники могли осилити денний перехід не довжший за 30-50 кілометрів. Швидше гнати живий товар було неможливо, бо інакше до Криму ніхто не дійде. І це татари добре розуміли.
Головною причиною поразки татар стала їх безпечність і довіра. Справа в тому, що, на їх переконання, після переправи через Прип’ять вони просувалися вже дружньою союзницькою територією. І мали рацію! Як не як, а останні п’ять років Кримське ханство пліч-о-пліч з козаками воювало проти Речі Посполитої.
У ході війни татари і козаки разом ділили срібло-золото полонених шляхтичів, викуповували своїх товаришів у поляків. Словом, на війні як на війні. Ось чому татари не організували належним чином сторожову службу. Можна припустити, що їх головна похідна застава діяла недбало, не оглядала пильно навколишню місцевість. Не були виставлені і бокові дозори, які б паралельно рухалися з головною колоною і блискавично реагували на найменшу небезпеку.
Хмельницький із запорожцями влаштували засідку. Ідеальна тактика. Як тільки татари порівнялися із засідкою — козаки нанесли їм блискавичний приголомшливий удар. [] Тисячі невільників лише заважали кримчакам. Люди, коні — все змішалося у кривавому гармидері. Втрати татар і ногайців були жахливими. Як свідчать хроніки, пізніше кримський хам Іслам Гірей ІІІ у розмові з козацьким послом, полковником Савичем, казав про загибель 8 тисяч ногайців. У полон потрапили 1500 чоловік. Серед них — 11 мурз, тобто дворян, а головне, що до Хмеля привели самого ширинського князя, вельможу царського роду, рівного хіба що кримському хану.
Відбиту здобич козаки розділили між собою. Та ще й 1000 полонених отримали. Собі гетьман взяв 500 татар і їх начальників. Безумовно, якась десятина перепала і врятованому від грабежу Межигірському монастирю. А звільнених польських, литовських та українських бранців переможці відпустили додому.[4]
Ад тае далёкае і страшнае падзеі захавалася назва возера ў цэнтры Гарадной – Татарскае стойла. Кажуць, яго нібы татарскія коні выбілі капытамі, калі там стаялі.
Невядома, колькі гарадэнцаў перажылі тую трагедыю. Відавочна, гэта былі адзінкі. Захаваліся некаторыя імёны гарадэнцаў з першай паловы 17 ст.: Яцэвіч Іван, Тарасэвіч Рыгор, Ігнатовіч Яраш, Татышчэвіч Тымох, Татышчэвіч Хведар, Чэрэвачэвіч, Здановіч Юры, Каваленка Іван, Хвіловіч Піліп. Даўно не жывуць у Гарадной Пастэровічы, Раўнянялы, Карпянялы, Капыльцы, Шышы, Тарэхновічы, Лаўніковічы, Гардзяевічы, Нікіпаровічы, Вошчыцы, Калесікі, Пігасэвічы, Бургі, Дарамэнты, Наўмішыны, Лустычы, Казямякі, Міхновічы, Салатоўкі і багата іншых, якія згадваюцца ў якасці папярэдніх гаспадароў у інвентары 1747. Многія з гэтых родаў былі назаўсёды перапыненыя татарскім набегам.
Пасля знішчэння ў 1653, у адрозненне ад 1527, Гарадная даволі хутка аднавілася. Ужо ў 1664–65 у гарадэнцаў на пастоі кватаравала ўрадавае войска. А ў 1670 было адноўленае Магдэбурскае права. Гарадная зноў была заселеная і забудаваная, гэтым разам продкамі сённяшніх гарадэнцаў.
Валер Кісель



[1] НГАБ. Ф. 535, воп. 1, спр. 1, арк. 3.
[2] АВАК. Т. XXXIV. Вильна, 1909. С. 5—6.
[3] Бантыш-Каменский Д. Н. История Малой России. Ч. 1. Москва, 1830. С. 338.

No comments:

Post a Comment