02/01/2014

Сказка про ангела, які сэм лêт прожів на зэмле


Городэнська сказка
 
  Значіть, була женшіна, вдова. Чэтвэро дэтэй було маленькіх. Заболела вона. Заболела вона, Бôг, значіть там, ангела з нэба спускае:
  Іды, заберы ее ду́шу. Шоб вона помэрла́.
Той же прыйшов — гэты дêты плачуть, сэдять на ёй, ну як ее душу́ забраты? Пожалêв. Тодê вернувса до Бога. Ну Бôг каже:
   Забрав ду́шу?
  Не, нэ забрав, я пошкодовав, дêты маліі плачуть...
  Так, тобе наказаніе — на сэм лêт на зэмлю прожіты чоловеком.
Вже значіть всё, вôн очутывса на зэмле. Голы ж вôн, без нычого-ныякого — ну з нэба спустывса. От вôн ідэ-йдэ дорогою — мôст. Бачыть, êдэ чоловêк, конём êдэ: это ше ж колі було, машін нэ було. Êдэ чоловêк, шчо вôн – пуд мôст схававса. А той же чоловêк здалёка заметів, шчо хто-то схававса пуд мôст. А раньшей нэ тэ було, шо тэпер – бояліса людэй: нада ж найты, чого, шо за чоловêк схававса? Загля́дае пуд мôст, вôн голі стойіть.
  Чоловече, каже, а чого ты голы стойіш?
  Ну, — каже, — так получылосо.
  Сядыса на вôз!
Посадыв вôн ёго на вôз, пообокрыв, там не́шшё з сэбе скінув, якого там пінжака чі шё. Прывозыть додому. Прывозыть додому, одэгну́в ёго, дав ёму штаны, всё – одэну́в:
  Ну, а куда ж ты, чоловече, тэпер пôйдэш? Откуда ты, хто ты такі?
  Менэ, — каже, — нэма куда йты.
  Ну, то жівы в нас! Я тэбе буду корміты, одэваты, ну еслі шо, то заплатю, як уже будэш [допомагаты]...
От жівэ вôн. Жівэ вôн у ёго год, дру́гі год. Сопожнык вôн хароші. Пошіе любіе туфлі, любіе сопожкі, всё, люды êдуть, нэсуть…
От, прывозыть паробок – панею прывозыть, знаеш якого-то пана жôнку прывозыть. Туфлі [Сопожкі] нада пошіты ёй. Ну, вôн померав, усё значыть, ну і пов'ёз той паробок тую панею. На дру́гі дэнь… Ага, пов’ёз вôн туфлі… Не! Бач, я ошібса – сопожкі нада пошіты. Пошіты сопожкі! Поêхав тэй паробок тую панею пов’ёз. Вôн сядыцца, шіе туфлі. Вже на дру́гі дэнь воны готовіі.
Той паробок гэтыі коны вже женэ, шоб ішче думае, може ше нэ начінав шіты, каже:
  Нэ нада сопожкі, нада туфлі!
А вôн кагэ:
  Вже у менэ готовіі. А почому, — кагэ, — туфлі трэба?
  Вже, — кагэ, — пані вмэрла́.
Ага! Сочіть, шшё дальшей вôн жівэ? Дальшей вôн жівэ: ідэ вôн мімо корчмы. Это корчма була, ну от як зарэ яке там кафе чі шшё – яка забегаловка — там сэдять, віно п'ють, тэ-друге́. Йдэ вôн мімо тэе корчмы — перэхрыстывса. А вже хазяін за йім наблюдае: шшо за чоловêк? Ну перэхрыстывса і пойшёв. Ідэ вôн мімо цэ́рквы, подывівса на цэркву, правіцца в цэ́рквы. Вôн узяв каменя і туда дэсь запустыв наверх тым каменем. Этой же чоловêк наблюдае, ну мовчіть, нычого нэ каже.
Вôн, значіть, этых сэм лêт ёго вучіть, от тэпер гово́рыть:
  Сады там шо-нэбудь, сêй по вісокіх места́х, шо таке, шоб нэ, шо вікісае чі шчё, — каже, — мокрый год будэ.
На следуюшшій год каже:
  Будэ сухі, старайса шо-нэбудь понызу́ сêяты, – вучіть.
Этой чоловêк уже за сэм лêт забагатêв. Ну шчо, вже вôн собірацца, ёго срок сходыть, сэм лêт. Каже:
—Ну я уже, хазяін, од тэбе́ ухо́дю.
Ну, раз уходыш (вôн там ныякое платы, на́шшё ёму плата?), ну то ты мнê, каже, роскажі, чого ты ішов – на цэрков ка́менем кінув?
Я, — каже, — йшов мімо цэрков, і в цэрквы правіцца – і сэдыть чорт там недэ на балкону чі дэ, і запісвае грэхі на чоловечое шкуры. Ну тэе шкуры, кагэ, мало було, вôн увзяв в зубі і ростягвае, шёб запісаты хватыло. Я, — каже, — каменем кінув ій убів ёго.
А чого ты, — каже, — коло корчмы перэхрыстывса?
Ну я, — каже, — йшов мімо корчму, там сэдять старычкі, п'ють віно. Хороше́нько воны гово́рать, і про Бога, всэ. І, — каже, — Бôг любуецца, сэдыть на по́кутті Бôг коло йіх! Воны ёго нэ бачать, но Вôн сэдыть.
Ну а чого, як ты знав, шё вже панея умрэ, да туфлі трэба шіты?
Каже:
Як паробок ее прыв'ёз, то за ею вже смэрть ішла, я знав, шо вона вже за́ ноч умрэ.
Вот яка сказка, і пошшёв вôн з гэтого. Сэм лêт вôн одбув, і вже Бôг назад ёго прыйняв. І от эта сказка, як ее й прыдуматы, воно вроде яке бі то – бі то правда, бі то шчо бі?
Адам Шэлест

(Зап. А.М. Боганева ў 2003 г. ад Адама Паўлавіча Шэпеста, 1930 г.н., нар. у в. Гарадная, прав., 2 кл., в. Асаўцы, Столінскі раён). Аўдыёфайл - з дыску да выдання: Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 2. С электронным дадаткам

Транскрыпцыя Валера Кісяля, 2014
Каментар: Амаль што ўсе зычныя гукі перад галоснымі [Е] і [І] – паўмяккія, напісанне пасля іх літар «е», «э», «ы», «і» — вынік суб’ектыўнага ўспрымання носьбіта беларускае літаратурнае мовы. Галосныя [Е] і [О], якія набліжаюцца адпаведна да [І] і [У], перададзеныя літарамі «ô» і «ê». Яны сустракаюцца пад націскам у новых закрытых складах і на месцы старажытнага «ѣ». «Ё» пад націскам у закрытых складах блізкае да [ЙУ] або [У].

No comments:

Post a Comment