Дзмітрый Георгіеўскі,
захавальнік Палескага музея[1]
На Палессі[2]
ёсць колькі асяродкаў, дзе народ займаецца ганчарствам. Найбольш вядомыя як
буйнейшыя асяродкі: Гарадная ў Столінскім павеце і павятовае места Пружана.
Меншае гаспадарчае значэнне мае Ружана ў Косаўскім павеце. Выгасла
ганчарства ў Пагосце Загародскім
(Пінскі павет), дзе цяпер вырабляюцца гліняныя гаршкі толькі на замову.
Саматужны
ганчарскі промысел існуе на Палессі ад вельмі даўніх часоў і прасякнуты
надзвычайным кансерватызмам, як з гледзішча тыпаў посуду, так прылад і спосабаў
вытворчасці. Ганчарны круг – тыповы варштат працы – не змяняецца сотні гадоў.
Яшчэ да
нядаўняга часу ў палескіх крамах можна было купляць выключна ганчарскія вырабы
з Гарадное або Пружаны, цяпер жа побач з палескім посудам у тутэйшых крамах
бачым віленскія, наваградскія, люблінскія і г. д. вырабы. Турысты, якія шукаюць
на Палессі «экзотыкі», часта набываюць замест палескіх гліняных вырабаў, вырабы
прывезеныя з іншых ваяводстваў з перакананнем, што набылі палескія арыгіналы. З
ясных намераў прадавец прывазны тавар прадае як палескі. Турысты праз гэта
ўводзяцца ў зман.
Праўдзівая
палеская кераміка мае аднак свае характарыстычныя рысы з гледзішча тыпаў і аздобаў посуду (не паліванага).
Асноўныя тыпы
посуду бываюць двух відаў: банькаватыя і міскаватыя. Да банькаватых можам залічыць:
1) звычайныя гаршкі з вушкам, «горшчкі», для гатавання страваў, 2) банькі, з
кароткімі вузкімі шыйкамі і вушкам, для гатавання вады. Вузкая адтуліна банькі
пасля згатавання вады затыкаецца шматком або саломаю, 3) банькі, без вушка, з
шырокаю шыйкаю і такою самаю адтулінаю, «гладышка», для малака і смятаны, 4)
збанкі з большым вушкам, «збанкі», для нашэння і захоўвання вады ў хаце, а
таксама 5) меншыя кубкі з вушкамі. Міскаваты посуд выступае ў выглядзе «місок»
рознае велічыні.
Колер вырабаў
з Гарадное – жоўты альбо цагляны, з іншых асяродкаў – чорны.
Посуд з
Гарадное аздабляецца чырвонаю фарбай, найчасцей у выглядзе спіральнае або
хвалістае лініі і грубейшых косак. На звычайных гаршках дамінуюць спіральныя
лініі, на збанках – тлустая спіральная лінія ўпераменку з хвалістаю лініяй
альбо коскамі. На місках пераважна – грубая спіральная лінія, пачатак якое
знаходзіцца ў сярэдзіне донца.
На чорным
посудзе з Пружаны і Ружаны аздобаю з’яўляюцца бліскучыя чорныя лініі ўздоўж
пасудзіны, альбо наўскасяк у двух кірунках, ствараючы гожую блішчастую сетку на
матавым тле. Усе іншыя аздобы, як выціснутыя або налепленыя «маліны», або
намаляваныя кветкі і т. п., тое ўжо пазнейшыя павевы. На посудзе з Пагоста Загародскага не сустракаем ніякае аздобы.
Акрамя
названых арыгінальных пасудзін, даўней рабілі ў Гарадной гліняныя талеркі, якія
цяпер музейная рэдкасць, як таксама рэдкасцю ёсць вельмі вялікія пасудзіны для
захоўвання збожжа. Посуд той вырабляў ганчар з вельмі доўгімі рукамі, бо вышыня
пасудзіны залежыць ад даўжыні рукі майстра. Па ягонай смерці не робіцца ўжо
такіх пасудзін.
Адсталы палескі ганчар, на якім нажываюцца мясцовыя і далейшыя пасярэднікі, працуе ў нездаровых умовах. Напрыклад, з прычыны адсутнасці спецыяльнае сушыльні, ён сушыць гаршкі ў жылой хаце. Апроч гэтага, матэрыяльна залежыць ад пасярэдніка, які плаціць ганчару за вырабы надзвычай дробныя грошы, пры продажы зарабляючы як найменш 500%.
Адсталы палескі ганчар, на якім нажываюцца мясцовыя і далейшыя пасярэднікі, працуе ў нездаровых умовах. Напрыклад, з прычыны адсутнасці спецыяльнае сушыльні, ён сушыць гаршкі ў жылой хаце. Апроч гэтага, матэрыяльна залежыць ад пасярэдніка, які плаціць ганчару за вырабы надзвычай дробныя грошы, пры продажы зарабляючы як найменш 500%.
Вызваленне
палескага ганчарства з цянётаў розных пасярэднікаў надыдзе тады, калі
паўстануць неабходныя на нашай зямлі Таварыствы
Падтрымкі Народных Промыслаў і Народнага Мастацтва, якія праз сістэматычную
апеку над ганчарамі аздаровяць умовы іхняе працы і падвысяць іхняе матэрыяльнае
становішча.
Пераклад
на беларускую Валера Кісяля. Ніжэй падаецца арыгінальны польскі тэкст
Chałupniczy przemysł garncarski Istnieje na
Polesiu od bardzo dawnych czasów i jest przesiąknięty nadzwyczajnym
konserwatyzmem, tak pod względem kształtów naczyń, jak narzędzi i sposobów
produkcji. Typowy warsztat pracy, koło garncarskie, pozostaje bez zmiany od
setek lat.
Jeszcze do niedawna w poleskich sklepach można
było kupować wyłącznie wyroby garncarskie z Horodna lub Prużany, obecnie zaś
obok naczyń poleskich w tutejszych sklepach widzimy wyroby wileńskie,
nowogródzkie, lubelskie itd. Turyści, przybywający na Polesie w poszukiwaniu
«egzotyki», często nabywają zamiast poleskich wyrobów glinianych, wyroby
sprowadzone z innych województw w przekonaniu, że nabyli oryginały poleskie.
Sprzedawca ze względów zrozumiałych towar sprowadzony sprzedaje jako poleski.
Turyści przez to wprowadzani są w błąd.
Prawdziwa ceramika poleska ma jednak swoje cechy
charakterystyczne pod względem kształtów
i ozdób naczyń (nie polewanych).
Zasadnicze kształty naczyń są dwóch rodzajów:
bańkowate i miskowate. Do bańkowatych możemy zaliczyć: 1) pospolite garnki z
uszkiem, «horszczki», do gotowania strawy, 2) bańki, z krótkimi wąskimi
szyjkami i uszkiem, do gotowania wody. Wąski otwór bańki po zagotowaniu wody
zatyka się szmatką lub słomą, 3) bańki, bez uszka, o szerokiej szyjce i takim
że otworze, «hładyszka», do mleka i śmietany, 4) dzbanki z większym uszkiem,
«zbanki», do noszenia i przechowywania wody w domu, oraz 5) mniejsze kubki z
uszkami. Naczynia miskowate występują w postaci «misek» różnej wielkości.
Kolor wyrobów z Horodna jest żółty lub ceglasty, z
innych ośrodków — czarny.
Ozdoby naczyń z Horodna są barwy czerwonej,
najczęściej w postaci linii spiralnej lub falistej oraz grubszych przecinków.
Na pospolitych garnkach dominują linie spiralne, na dzbankach — gęsta linia
spiralna na przemian z linią falistą lub przecinkami. Na miskach przeważnie —
gruba linia spiralna, początek której znajduje się w środku dna.
Na naczyniach czarnych z Prużany i Różany ozdobami
są błyszczące czarne linie wzdłuż naczynia, lub na ukos w dwóch kierunkach,
tworząc piękną połyskującą siatkę na matowym tle. Wszystkie inne ozdoby jak
wyciśnięte lub nalepione «maliny», lub namalowane kwiaty itd. są to już
późniejsze naleciałości. Na naczyniach z Pohostu-Zahorodzkiego nie spotykamy
wcale ozdób.
Prócz wymienionych oryginalnych naczyń dawniej
wyrabiano w Horodnie talerze gliniane, które obecnie są rzadkością muzealną,
jak również rzadkością są bardzo duże naczynia do przechowywania zboża.
Naczynia te wyrabiał garncarz, który miał bardzo długie ręce, gdyż wysokość
naczynia zależy od długości ręki majstra. Po jego śmierci nie wyrabia się już
takich naczyń.
Zacofany garncarz poleski, wyzyskiwany przez pośredników
miejscowych i zamiejscowych, pracuje w niezdrowych warunkach. Np. z powodu
braku specjalnej suszarni, suszy garnki w izbie mieszkalnej. Prócz tego jest
materialnie uzależniony od pośrednika, który płaci garncarzowi za wyroby
nadzwyczaj drobne kwoty, przy sprzedaży zaś zarabia co najmniej 500%.
Wyzwolenie garncarstwa poleskiego z mocnych sideł
różnych pośredników nastąpi wtedy, gdy powstaną nieodzowne na naszym terenie Towarzystwa Popierania Przemysłu Ludowego i
Sztuki Ludowej, które przez systematyczną opiekę nad garncarzami uzdrowią
warunki ich pracy i podniosą ich stan materialny.
D. Georgiewski
Kustosz Muzeum Poleskiego
No comments:
Post a Comment