Юзэф Тарнацкі
Мапа моўнага сваяцтва (знакі пры канцы тэксту) |
Выклад рэфэрату, заяўленага на І Справаздачна-навуковы зьезд,
прысьвечаны Ўсходнім
землям. Варшава, 1936
Моўная мяжа на Палесьсі, як вядома, сталася
косткаю нязгоды паміж новапаўсталымі да палітычнага жыцьця нацыямі: украінскаю
і беларускаю. Першыя хацелі б яе бачыць пасунутаю як найдалей на поўнач, другія
на поўдзень. Прычыны браку згоды на лінію моўнага падзелу гэтага абшару варта
шукаць у двух ранейшых недахопах дыялекталягічных дасьледзін:
1 – ніхто не дасьледаваў Палесьсе так дакладна, як
вымагае пераходны характар гэтае тэрыторыі;
2 – у дасьледзінах улічваліся перадусім фанэтычныя
і граматычныя зьявы, абмінаючы амаль што цалкам слоўнік.
Зразумелая рэч, што слоўнікавыя дасьледзіны ня ў стане
разьвязаць пытаньня моўнага або дыялекталягічнага падзелу, аднак у комплексе
іншых моўных праблемаў яны граюць важную ролю і павінны заняць належнае ім месца.
Дасьледзіны, вынік якіх я хачу падаць у гэтым
рэфэраце, я праводзіў у 90 паселішчах, якія разьмешчаныя адно ад аднога ў
сярэднім да 20 км. У кожным пункце
інфармацыю надаваў мне асноўны аб’ект –
мужчына ў веку каля 50 гадоў і дапаможны – жанчына таксама ў старэйшым веку.
Звыш таго, дадатковую інфармацыю дастаўлялі мне прадстаўнікі малодшага пакаленьня,
якія адбылі службу ў польскім войску і другія, якія закончылі польскую школу,
але ў войску яшчэ не служылі. Увосень і ўзімку інфарматары падалі мне адказы
пад кантролем 30–40 сялян. Такім чынам матар’ял, на які я абапіраўся ў гэтым
рэфэраце, утрымлівае ўсе назвы, якія датычаць акрэсьленай рэчы, якія
знаходзяцца ў моўным ужытку дасьледаванага паселішча. Болей за 90 адсоткаў
матар’ялу сэмантычна зьвязаныя з матар’яльнай культураю і падзяляюцца на 9
разьдзелаў: 1) будаўніцтва, 2) адзеньне,
3) прылады, 4) посуд і хатні спрат, 5) камунікацыя і транспарт, 6)
земляробства, 7) ежа, 8) расьліны і 9) жывёлы. Рэшта матар’ялу датычыць
граматычных формаў і рэаліяў, якія не зьмяшчаюцца ў межах названых разьдзелаў.
Агулам беручы, я разьмеркаваў назвы 203 прадметаў (тэмаў). Зважаючы на характар
зьяўленьня гэтых назваў у тэрыторыі, яны маглі б быць падзеленыя на 2
катэгорыі: першую ўтвараюць словы з працяглымі абсягамі, другую – зь
перарванымі абсягамі у выглядзе ланцугу зь непасчаплянымі колцамі. У штодзённай
практыцы большую вагу надаем першай катэгорыі словаў, называючы іх часта
«рэпрэзантатыўнымі», «важнымі» – з тае прычыны, што выразна паказваюць на
межавую лінію дыялектаў. Прыгледзьмася бліжэй да гэтае катэгорыі словаў у
гаворках Палесься. З агульнага ліку 203 тэмаў удаецца далучыць да яе 62, якія
зноў з гледзішча на мейсца зьяўленьня ў тэрыторыі падзяляюцца на 3 групы.
Першую групу назваў можна было б акрэсліць як агульнапалескую. Гэта назвы, якія
праўдападобна да нядаўняга часу абыймалі ўсё Палесьсе, сёньня саступілі на дробных
ускрайках ці то экспансіі мазавецкай (у Бельскім і Берасьцейскім паветах), ці
то пад ціскам паўднёвае намэнклятуры (у Кашырскім і Берасьцейскім паветах), або
паўночнай (у Лунінецкім павеце). Я выкарыстаў у гэтай сувязі слова «праўдападобна»
адно каб падкрэсьліць недахоп поўнай упэўненасьці, хоць я моцна перакананы, што
межы тых словаў былі пачаткова большыя і паддаліся скарачэньню, сьведчачы пра
сталы і паступовы распад Палесься на 3 часткі: паўночна-заходнюю,
паўднёва-заходнюю і паўночна-ўсходнюю.
Да найхарактэрнейшых прыкладаў гэтае групы
належаць:
№
|
Агульна-палескае
|
Польскае
|
Паўночна- заходняе палескае
|
Паўночна- ўсходняе палескае
|
Паўднёва-заходняе палескае
|
1
|
Брус
|
Bal w ścianie
|
Дыль
|
Дэрэві́на/бэрві́на
|
=аг.палес.
|
2
|
Скры́ні
|
Futryny
|
Футры́ны
|
=аг.палес./Шупля́ды
|
=аг.палес./я́шчыкі
|
3
|
По́яс
|
Bant
|
Бант/е́нткі
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
4
|
Клеть
|
Śpichrz
|
Шпіхы́р
|
=аг.палес.
|
Прыклі́ть/поклі́ть
|
5
|
За́днік
|
Łub
|
Луб
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
6
|
Постолы́
|
Chodaki
|
Ходакі́
|
Ла́пці
|
=аг.палес.
|
7
|
Насто́льніца
|
Obrus
|
Обру́сок
|
Ска́терть
|
Портовы́на
|
8
|
Радно́
|
Płachta
|
Пла́хта
|
Дзеру́га
|
=аг.палес.
|
9
|
Ды́шэль
|
Grądziel pługa
|
Ґро́ндзель
|
=аг.палес.
|
Граді́ль
|
10
|
Полі́ца
|
Odkładnica
|
Одкладня́
|
=аг.палес.
|
Бле́ха
|
11
|
Заты́лок
|
Część przy kosie
|
Забо́жіч
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
12
|
Брусо́к/ брус
|
Osełka
|
Осё́лка
|
=аг.палес./осё́лка
|
=аг.палес.
|
13
|
Ві́янка
|
Szufla
|
Шо́пля
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
14
|
Топоры́шчэ
|
Toporzysko
|
Топоры́ско
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
15
|
Гу́бка
|
Do krzesiwa
|
Пу́львэр
|
=аг.палес.
|
Жэ́гва
|
16
|
Пу́жално
|
Kozica
|
Козі́ца
|
=аг.палес.
|
Біча́лно
|
17
|
Бі́йка
|
Kierznia
|
Тлу́чка
|
=аг.палес.
|
Масны́ця
|
18
|
Кача́лкі
|
Maglownica
|
Валковны́ця
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
19
|
Ручкі́
|
Kłonice
|
Клоні́цы
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
20
|
Борозна́
|
Skiba
|
Скы́ба
|
=аг.палес.
|
=аг.палес./плы́та
|
21
|
Воло́шка
|
Chaber
|
Хабэ́рок
|
=аг.палес.
|
Блава́ток
|
22
|
Пэрша́тка
|
Pierwiastka
|
Прэвя́стка
|
Дрові́ца
|
=аг.палес.
|
23
|
Бі́гае
|
Ruia u krowy
|
Быдлу́е
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
24
|
Но́чвы
|
Niecka
|
Копа́нька
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
25
|
Цвіт
|
Kolor
|
Ко́лёр
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
26
|
Бэ́рдо
|
Płocha
|
Пло́ха
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
27
|
Коло́дэзь
|
Studnia
|
Сту́дня
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
28
|
Жнэц
|
Żniwiarz
|
Жніва́к
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
29
|
Молотэ́бнык
|
Młocek
|
Мло́цок
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
30
|
Голы́на/
галі́на
|
Gałęzie
|
Ґалэ́нзе
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
31
|
Сьпі́ца
|
Szprycha
|
Спры́ха
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
32
|
Тук
|
Klepisko
|
Клепі́ско
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
33
|
Мэнту́шка
|
Do ostrzenia kosy
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
Лопа́тка/ трэпу́шка
|
34
|
Шчур
|
Szczur
|
=аг.палес.
|
Пацу́к
|
=аг.палес.
|
35
|
Жэрэбя́
|
Źrebak
|
=аг.палес.
|
=аг.палес.
|
Лоша́
|
36
|
Кы́шка
|
Kiszka w chomącie
|
=аг.палес.
|
Хамуті́на
|
=аг.палес.
|
Да гэтае ж групы агульнапалескіх назваў належаць словы,
даўней пазычаныя з польскае, якія дзякуючы палітычнаму адзінству Польшчы з
Русьсю распаўсюдзіліся далёка па-за межамі Палесься. Сёньня на тле іх
аднастайнага яшчэ абсягу вымалёўваецца ўплыў тых самых асяродкаў.
А менавіта:
агульнапалескай назьве
|
процістаўляецца:
|
|
37
|
Хварту́х
‘fartuch’
|
пэрэ́днык
(паўд.зах.)
|
38
|
Ле́йцы ‘lejce’
|
вожкі́
(усх.)
|
39
|
Опча́с ‘obcas’
|
пудбо́р
(паўд.усх.)
|
40
|
Шо́па ‘szopa’
|
колэ́шня(паўд.)
і повэ́ть(усх.)
|
41
|
Кумо́ра ‘komora’
|
стёпка(паўн.усх)
|
Другую групу гэтае катэгорыі ўтвараюць словы з
абсягамі, якія сыходзяцца на мяжы, якую прыблізна можна было б
правесьці празь Бельск
Падляскі–Дарагічын Палескі–Сарны. Гэтая мяжа, паводле мяне, вызначае найстарэйшы
шлях, на якім сьціраліся ў гісторыі ўплывы народу Беларускага і Ўкраінскага,
які і сёньня яшчэ ня страціў цалкам свайго гістарычнага значэньня.
Прыглядаючыся да ізаглёсаў, якія дзеляць па гэтай лініі Палесьсе, назіраецца,
што паўночна-ўсходняя частка гэтае краіны звычайна бывае аднастайная, тады як
заходняя дзеліцца найчасьцей на 3 часткі. Прычына гэтае зьявы палягае ў тым,
што ўплывы Мазоўша і Валыні на Палесьсі, ня маючы свабоды пашырэньня ва
ўсходнім напрамку, вяртаюцца самі да сябе, пранікаюцца, істотна зьнішчаючы
першасную адметнасьць заходняга Палесься.
Гэтую зьяву найлепш ілюструюць такія прыклады, як:
Паўночна-ўсходняя
|
І процістаўленьне на Захадзе
|
|
1
|
Пудру́ба
‘podwalina’
|
Подва́ліна
і подо́шва
|
2
|
Гумно́ ‘stodoła’
|
Клу́ня
і стодо́ла
|
3
|
Рога́ч ‘grądziel sochy’
|
Вуйе́
|
4
|
Біч ‘bijak u cepów’
|
Бія́к
|
5
|
Сука́йло ‘do nawijania nici’
|
По́так
|
6
|
Шклют ‘topór’
|
Топі́р
|
7
|
Кочэрга́
і ковэня́ ‘narzędzie do wygarniania węgli’
|
Котюба́
|
8
|
Осло́н ‘stołek’
|
Столэ́ць
|
9
|
Скі́віцы ‘szczęki dolne u konia’
|
Пашчэ́нкі//санкы́
|
10
|
Осо́т ‘oset’
|
Боде́к
|
11
|
Мякі́на ‘plewa’
|
Поло́ва
|
12
|
Боронова́ть ‘bronować’
|
Волочы́ты
|
13
|
Пу́жня ‘rżysko’
|
Стэрня́//ржы́ско
|
14
|
Козьлякі́ ‘grzyby’
|
Гу́бы//бэ́ткі
|
15
|
Ле́гчаты//лэ́шаты ‘kastrować’
|
Хараша́ты//кайстрова́ты
|
16
|
Попру́га ‘pasek’
|
Шы́тык//рамі́ннык
|
17
|
Ячэя́ ‘duczaj w żarnach’
|
О́ко//воро́нка
|
18
|
Пуд ‘kadłub u żareń’
|
Ка́доўб//стано́к
|
19
|
Сто́ля ‘pułap’
|
Пова́люш//поко́т//по́лап
|
20
|
Пул ‘pomost do spania’
|
Пры́мосты//за́пэк
|
21
|
Вы ‘zaim’
|
Вітэ
|
Мэтода, з дапамогаю якое мы намагаліся
зарыентавацца ў галоўных рысах моўнага падзелу Палесься палягала, як мы бачылі,
на вылучэньні cпасярод 203 тэмаў 62 такіх, якія мелі
абсягі працяглыя і больш-менш супадальныя. Рэшта ў колькасьці 141 тэмы з другой
катэгорыі засталася па-за межамі нашага агляду. Мы прамінулі яе ў папярэдніх
разважаньнях, бо мы не далі рады ў дачыненьні з выгляду бязладна перакрыжаваных
ізаглёс. Аднак жа 141 тэма, улічаная ў дасьледаваньні, можа вырашальным чынам
паўплываць на зьмену высноваў, да якіх мы дайшлі на падставе агляду працяглых
абсягаў. Уявіма сабе, што ў п. А і Б, якія злучалі 44 ізаглёсы (на 62), знаходзім
з гэтае 141 назвы ледзьве 30 супольных. У першым выпадку колькасьць супольных
назваў у п. А і Б складала звыш 70%, у другім выпадку, калі мы ўлічылі ўсе словы,
лік супольных упаў да 36%. Мясцовасьці, якія пачаткова мы былі схільныя лічыць
за рэпрэзантатыўныя для дадзенае моўнае групы, пачынаем разглядаць з падозраю.
Падлічваем далей падобным спосабам колькасьць супольных словаў паміж А і В, А і
Г, А і Д, затым паміж Б і В, Б і Г, Б і Д і выяўляем, што А мае іх з В, Г і Д
каля 80%, тады як Б –толькі 40%, і таму Б – нягледзячы на сувязі (у 44 выпадках
на 62) з А ёсьць ужо пераходным пунктам да іншае моўнае групы. Учыняючы так з
усімі пунктамі на тэрыторыі, можна выявіць іхнае ўзаемнае моўнае сваяцтва,
пасьля чаго ўжо зь лёгкасьцю паказаць, якія зь іх утвараюць зьнітаваныя
асяродкі, а якія пераходныя ад аднае групы да іншае. Можна мець толькі
засьцярогу, і тое слушную, што да спосабу вылічэньня, якое выконвалі простым адсоткавым
падлікам. Калі мы сфармулявалі нашыя назіраньні такім чынам, што між п. А і Б
ёсьць 36% супольных словаў (то бок, што на 203 знайшліся 74 супольныя), то мы
ўчынілі нясьціпла, бо кажучы пра 36 на 100, мы перадвызначаем, што гэтая адносіна
паўтарацьмецца і ў кожнай наступнай сотні словаў, што відавочна нельга
перадбачыць. На падставе аднойчы вызначанае адносіны мы можам казаць адно пра
меншае або большае праўдападабенства, якое паўторыцца і наступных выпадках.
Маючы на ўвазе гэткі элемэнт гіпатэтычнасьці, я карыстаўся (вызначанай для
паліку праўдападабенства) формулаю
Ляпляса: P(А,Б)=(k+1)/(n+2), дзе n азначае колькасьць прадметаў, намэнклятуру якіх мы дасьледавалі ў п. А і Б,
k – колькасьць
супольных назваў, а P – моўнае сваяцтва, якое
ўзьнікае між гэтымі пунктамі.
Паспрабуйма падаць яго на прыкладзе:
Пункт
А
|
Пункт
Б
|
||
1
|
Дах
|
Дах
|
Стрі́ха
|
2
|
Пояс
|
Няма назвы
|
По́яс
|
3
|
Боты
|
Чо́боты
|
Чо́боты
|
4
|
Шапка
|
Ша́пка
|
Не натавана
|
5
|
Папруга
|
Попру́га
|
Па́сок
|
6
|
Штаны
|
Штаны́
|
Ганаві́цы
|
P(А,Б)=(1+1)/(4+2)=0,33
Няцяжка заўважыць, што P ў гэтай формуле не дасягае ані 0, ані 1, даючы выраз
нашым дапушчэньням, што нават у разе, калі назвы ўсіх прадметаў супольныя (k=n), можа паявіцца магчымасьць, што ў
наступным разе (n+1) будуць розныя назвы. І наадварот, пры k=0 цяжка выключыць імавернасьці, што ў
наступным разе сустрэнем супольную назву. Пасьля сканчэньня вылічэньняў
ўзаемнага сваяцтва паміж паасобнымі тэрытарыяльнымі пунктамі – мы зьвялі вынікі
ў карэляцыйную табліцу, якая зрабіла магчымым для мяне вылучэньне незалежных
комплексаў мясцовасьцяў. Усталёўваючы лічбу 0,60 як найніжэйшую мяжу максымальнага сваяцтва, я вылучыў з 90
мясцовасьцяў 3 такія комплексы, у якіх усе вёскі ў рамках аднаго комплексу
лучацца між сабою ў максымальнай ступені (вышэй ад 0,59), тады як у дачыненьні
да вёсак двох іншых комплексаў паказваюць сваяцтва ніжэй за максымальную мяжу. Першы
комплекс утвараюць: пункты 1, 2, 3, 4; другі комплекс пункты 23–40, і трэці
пункты 63–76. Астатнія вёскі ня ў стане стварыць выключных груп, бо злучаюцца ў
максымальнай ступені зь некаторымі вёскамі пададзеных вышэй комплексаў.
Карэляцыйную табліцу (якую тут не падаем), найлепш ілюструе мапа, на якой мясцовасьці, адзначаныя цалкам
зацененымі кружкамі, адпавядаюць агавораным комплексам, кружкі з зацененымі сяродкамі
паказваюць вёскі, якія злучаюцца толькі зь некаторымі пунктамі комплексу, і
ўрэшце кружкі зь сяродкамі падвойна (патройна) зацененымі азначаюць тыя вёскі,
якія ў сваяцтве ў ступені вышэй за 0,59 адначасова з двума (трыма) комплексамі.
Такім чынам мы прыйшлі да вылучэньня на Палесьсі 3-х выразна акрэсьленых моўных
асяродкаў і 3-х часткова перакрыжаваных зонаў, якія вызначаюць максымальныя
межы ўзьдзеяньняў гэтых асяродкаў.
Паласа, на якую заходзяць скрыжаваньні зонаў –
гэта памежная паласа ўкраінскае і
беларускае моваў. Падрабязны разгляд дачыненьня гэтае мяжы да межаў,
вызначаных на падставе фанэтычных і граматычных фактаў, выходзіць за рамкі
цяперашняга рэфэрату, таму я хацеў бы тут зьвярнуць увагу на прынцыповыя
розьніцы. Усе ранейшыя спробы моўнага падзелу Палесься заснаваныя на фанэтыцы, хоць
і паказваюць у дэталях адрозьненьні, падобныя ў адным, менавіта ў тым, што
дзеляць яго на дзьве часткі: на Беларускае і Ўкраінскае Палесьсе. Мая спроба,
заснаваная на слоўнікавым матар’яле выяўляе існаваньне трох моўных асяродкаў,
вылучаючы паўночна-заходнюю частку Палесься, якую з погляду, як на блізкае
суседзтва Падляшша, так і на мазавецка-падляскае паходжаньне лексыкі, якая
вылучае гэтую прастору – мы можам назваць Падляскім
Палесьсем.
Сьпіс мясцовасьцяў
Населены пункт
|
Павет (1936)
|
Раён (павет)
|
|
1
|
Бельск-Падляскі
|
Бельскі
|
|
2
|
Бельск-Падляскі
|
Сямятыцкі
|
|
3
|
Бельск-Падляскі
|
Гайнаўскі
|
|
4
|
Бельск-Падляскі
|
Гайнаўскі
|
|
5
|
Берасьцейскі
|
Камянецкі
|
|
6
|
Берасьцейскі
|
Берасьцейскі
|
|
7
|
Берасьцейскі
|
Камянецкі
|
|
8
|
Берасьцейскі
|
Камянецкі
|
|
9
|
Берасьцейскі
|
Камянецкі
|
|
10
|
Падаляны (Podolany)
|
Бельск-Падляскі
|
Гайнаўскі
|
11
|
Кобрынскі
|
Кобрынскі
|
|
12
|
Пружанскі
|
Пружанскі
|
|
13
|
Берасьцейскі
|
Кобрынскі
|
|
14
|
Берасьцейскі
|
места
Берасьце
|
|
15
|
Кобрынскі
|
Жабінкаўскі
|
|
16
|
Кобрынскі
|
Кобрынскі
|
|
17
|
Кобрынскі
|
Дарагічынскі
|
|
18
|
Берасьцейскі
|
Маларыцкі
|
|
19
|
Берасьцейскі
|
Берасьцейскі
|
|
20
|
Берасьцейскі
|
Берасьцейскі
|
|
21
|
Пружанскі
|
Пружанскі
|
|
22
|
Берасьцейскі
|
Маларыцкі
|
|
23
|
Ковэльскі
|
Старовижівський
|
|
24
|
Берасьцейскі
|
Маларыцкі
|
|
25
|
Кобрынскі
|
Кобрынскі
|
|
26
|
Ковэльскі
|
Ратнівський
|
|
27
|
Камінь-Кашырскі
|
Камінь-Каширський
|
|
28
|
Камінь-Кашырскі
|
Любешівський
|
|
29
|
Камінь-Кашырскі
|
Камінь-Каширський
|
|
30
|
Камінь-Кашырскі
|
Любешівський
|
|
31
|
Камінь-Кашырскі
|
Камінь-Каширський
|
|
32
|
Камінь-Кашырскі
|
Камінь-Каширський
|
|
33
|
Камінь-Кашырскі
|
Камінь-Каширський
|
|
34
|
Ковэльскі
|
Ковельський
|
|
35
|
Ковэльскі
|
Старовижівський
|
|
36
|
Ковэльскі
|
Старовижівський
|
|
37
|
Ковэльскі
|
Ратнівський
|
|
38
|
Ковэльскі
|
Ратнівський
|
|
39
|
Ковэльскі
|
Ратнівський
|
|
40
|
Кобрынскі
|
Кобрынскі
|
|
41
|
Дарагічынскі
|
Дарагічынскі
|
|
42
|
Дарагічынскі
|
Дарагічынскі
|
|
43
|
Пружанскі
|
Бярозаўскі
|
|
44
|
Пружанскі
|
Бярозаўскі
|
|
45
|
Пружанскі
|
Пружанскі
|
|
46
|
Дарагічынскі
|
Янаўскі
|
|
47
|
Дарагічынскі
|
Янаўскі
|
|
48
|
Пінскі
|
Янаўскі
|
|
49
|
Пінскі
|
Пінскі
|
|
50
|
Пінскі
|
Пінскі
|
|
51
|
Столінскі
|
Столінскі
|
|
52
|
Столінскі
|
Дубровицький
|
|
53
|
Столінскі
|
Дубровицький
|
|
54
|
Сарненскі
|
Дубровицький
|
|
55
|
Даротычы (у межах Сарнаў)
|
Сарненскі
|
места
Сарны
|
56
|
Сарненскі
|
Рокитнівський
|
|
57
|
Сарненскі
|
Володимерецький
|
|
58
|
Сарненскі
|
Володимерецький
|
|
59
|
Сарненскі
|
Володимерецький
|
|
60
|
Пінскі
|
Зарічненський
|
|
61
|
Пінскі
|
Зарічненський
|
|
62
|
Пінскі
|
Зарічненський
|
|
63
|
Лунінецкі
|
Жыткавіцкі
|
|
64
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
65
|
Столінскі
|
Столінскі
|
|
66
|
Колкі
(адселеная з палігону)
|
Столінскі
|
Столінскі
|
67
|
Столінскі
|
Рокитнівський
|
|
68
|
Вугале́ц (Голе́ц – саманазва)
|
Столінскі
|
Столінскі
|
69
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
70
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
71
|
Лунінецкі
|
Салігорскі
|
|
72
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
73
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
74
|
Лунінецкі
|
Лунінецкі
|
|
75
|
Лунінецкі
|
Ганцавіцкі
|
|
76
|
Лунінецкі
|
Ганцавіцкі
|
|
77
|
Лунінецкі
|
Ганцавіцкі
|
|
78
|
Лунінецкі
|
Ганцавіцкі
|
|
79
|
Пінскі
|
Пінскі
|
|
80
|
Пінскі
|
Пінскі
|
|
81
|
Пінскі
|
Пінскі
|
|
82
|
Вя́да (зьнішчаная ў вайну)
|
Косаўскі
|
Івацэвіцкі
|
83
|
Косаўскі
|
Бярозаўскі
|
|
84
|
Косаўскі
|
Івацэвіцкі
|
|
85
|
Шэйпічы (Шайпякі)
|
Косаўскі
|
Пружанскі
|
86
|
Столінскі
|
Столінскі
|
|
87
|
Рачы́ца (Рэчыца)
|
Столінскі
|
Столінскі
|
88
|
Столінскі
|
Рокитнівський
|
|
89
|
Крута
Слабада (Крута Слобода)
|
Сарненскі
|
Рокитнівський
|
90
|
Пружанскі
|
Пружанскі
|
Арыгінал
рэфэрату ўзяты адсюль.
Пераклад
з польскае і сучасная ідэнтыфікацыя населеных пунктаў: Валер Кісель
No comments:
Post a Comment