Showing posts with label 16 ст.. Show all posts
Showing posts with label 16 ст.. Show all posts

09/02/2022

Мястэчка Воля Гарадная

  1. Прадмова
  2. Нелетапісная Гарадная
  3. 1592. Воля Гарадная
  4. Змрочны час (1648-1667)
  5. Ян Кароль Млоцкі і права майдэборскае
  6. Барацьба з Бутрымовічам за свае правы 

1.                  Прадмова

Сучасная Століншчына – нібы квінтэсэнцыя Палесся. Трырэчча Стыра, Гарыні і Прыпяці стварае бясконцы, некалі цалкам забалочаны, плоскі абшар Марочнай, сярод якога сям-там паўстаюць пясчаныя астравы, грады і грудкі, занятыя адпаведна сёламі, вёскамі і хутарамі. Найвышэйшы востраў - гэта Гарадная.

03/09/2014

1803. Рэпліка Фелікса Абрамоўскага ў абарону Гарадной

Фелікс Абрамоўскі
30 студзеня 1803 года
Камісарскі суд у мястэчку Гарадной
Тлумачэнне
З боку славэтных Дмітра Кісяля старасты, Якава Пешкі славеснага суддзі, усіх мяшчан мястэчка Гарадной.
У самой справе
З іх сіяцельствам князем Грыгорыем і Аляксандраю з князёў Рэпніноў Валконскімі генераламі ад кавалерыі, сужэнцамі, спадкаемцамі нябожчыка князя Мікалая Васільевіча Рэпніна фельдмаршала,

19/07/2014

Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка

Валер Кісель
Гарадная – літоўскае мястэчка. Як такое можа быць? – спытае паспаліты чытач. І праўда – сёньняшняя Літва аж за 300 км на поўнач ад Гарадной! Але так было не заўсёды, а для маштабу нашае гісторыі дык было зусім нядаўна. Па-першае, мястэчка Гарадную заснаваў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1592 року пінскі стараста як прадстаўнік дзяржаўнае ўлады гэтае краіны дзеля забесьпячэньня вялікага абшару Літвы ганчарным посудам. Па-другое, вялікія князі літоўскія надавалі Гарадной асноўны дакумэнт, якім ганарыліся гарадэнцы – прывілей на майдэборскае права.  Па-трэцяе, ад свайго пачатку Гарадная  жыла паводле Літоўскага Статуту, жывая гаворка гарадэнцаў дагэтуль вельмі блізкая да мовы Статуту, здаецца, нават бліжэй за беларускую мову. Па-чацьвертае, у Гарадной з часам усталявалася грэцкая царква ў «сьвятой Вуніі» з Рымам як і пераважна паўсюль у тадышнім ВКЛ. Па-пятае, у лёсе Гарадной гралі лёсавызначальную ролю славутыя літвінскія роды: Радзівілы, Агінскія, Бутрымовічы, Орды, Скірмунты ды інш. Чаму завяршэньнем літоўскага часу я ўмоўна пазначыў 1863 год, а не 1793 – другі падзел Рэчы Паспалітае?

08/06/2014

Заснаванне мястэчка Гарадная 30 студзеня 1592 года


Валер Кісель
Адкуль мы ведаем дату заснавання мястэчка Гарадная?
Далёка не ўсе паселішчы могуць пахваліцца дакладнай датаю заснавання. Можна сказаць, што Гарадной у гэтым сэнсе пашанцавала. Дзякуючы судовым працэсам у канцы 18 – першай палове 19 ст., захавалася апісанне гэтай гістарычнай падзеі. Каб не быць галаслоўным, прывяду арыгінальны тэкст такога апісання з вызначэння Пінскага апеляцыйнага межавога суда 1833 года. У фрагменце гаворыцца пра тое, што самі мяшчане не змаглі падаць у суды доказы, якія пацвярджалі межы земляў Гарадной у часы панавання караля Жыгімонта Вазы (1587–1632) ці раней. Рэч у тым, што паводле літоўскіх законаў валоданне ці нават даведзенае неаспрэчанае карыстанне зямлёю за гэтым каралём давала перавагу пры пазнейшых судовых спрэчках, бо наступныя каралі ўжо не былі дзедзічамі дынастыі Ягайлавічаў. Выпіс з рашэння Літоўскай асэсорыі ад 17 красавіка 1603 года быў пададзены Бутрымовічамі як доказ заўсёднага падпарадкавання гарадэнцаў Пінскай эканоміі, хоць з тэксту таго рашэння гэта наўпрост і не вынікала. Далей падаю пераказ рашэння 1603 як ён выглядаў у судовым выраку 1833: