Міхал
граф Агінскі, вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага. Паведамляю гэтым
Кантрактам, дадзеным велішаноўнаму ягамосцю пану Матэвушу Бутрымовічу, канюшаму
Пінскага павету, на тое, што выпускаю ягамосцю ў верныя рукі без калькуляцыі Запольскі ключ з фальваркам Добрая Воля, а
таксама войтаўствы Кігіраўскае і Стараконскае з фальваркамі Хойна, Стытычаў,
Вітчаўка і Замарочанне, з вёскамі і падданымі, якія ў іх жывуць, асаблівым
інвентаром адзначанымі, [...] на 4 гады ад Яна Хрысціцеля
дня 24 чэрвеня 1778 да Яна Хрысціцеля дня 24 чэрвеня 1782 года.
[...] Дадзены ў Слоніме дня 9 кастрычніка 1778 года.
Showing posts with label інвэнтары. Show all posts
Showing posts with label інвэнтары. Show all posts
04/06/2017
29/07/2015
1778. Огапка, Марына, Ганна, Удотка, Хвеся – папулярныя імёны гараднянак часоў ВКЛ
Фрагмент інвентара Крыдля |
Як называлі жанчын нашы продкі,
якія жаночыя імёны былі найпапулярнейшыя ў часы Вялікага Княства Літоўскага –
тэма маладаследаваная. Хаця ў крыніцах сустракаецца багата жаночых імён, але
мець поўную карціну і вылучыць адсоткавыя суадносіны іх папулярнасці вельмі
цяжка. Прычына празаічная: у інвентары, тагачасныя перапісы насельніцтва,
жанчын амаль што не ўключалі. [пры канцы – табліца]
Цэтлікі:
18 ст.,
анамастыка,
інвэнтары,
Літва,
Матэвуш Бутрымовіч,
Пінскі павет,
радавод
20/10/2014
1660. Акт рэестру шкод у Кігіраўскім войтаўстве, паробленых кароннаю харугваю
21.05.1660
Лета отъ нароженья Сына Божого
тысеча шестсотъ шестдесятого м-ца
мая двадцать первого дня
На въраде кгродскомъ въ замъку гдарскомъ
Пинскомъ, передо мною Войтехомъ Зеленскимъ, стольникомъ и подстаростим пинскимъ,
одъ вельможного его милости пана Яна Кароля Млоцкого Пинъского, Гелметъского старосты, установленымъ, ставшы
очевисто Янъ Серъницъкий и Янъ Анъкудовский, Енералове повету Пинъского, Реестръ
почыненых шкодъ одъ жолънеровъ Яснеосвецоного Княжати его милости Захарыяша Четвертенъского[1]
въ местечку Городъной и селах в
войтовстве К[и]гировъскомъ, в держанью вельможного его милости пана Яна Кароля
Млоцкого, пинского, гелметъского старосты, будучомъ,
въ повете Пинскомъ лежачомъ, ку акътыкованью до книгъ кгродъских пинъскихъ
подали тыми Словы:
Цэтлікі:
17 ст.,
Horodna,
Городная,
інвэнтары,
Літва,
Пінскі павет,
радавод,
Ян Кароль Млоцкі
29/04/2013
Інвентар мястэчка Гарадной 1747 года
10 снежня 1746 г. Пінская эканомія, якая была на той момант
у валоданні падляскай ваяводзіны Тэклі Сапежынай (народжанай Радзівіл, у першым
шлюбе Вішнявецкай), паводле прывілею караля Аўгуста ІІІ дасталася ў пажыццёвае
валоданне чашніка Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), пазней славутага гетмана і
кампазітара. У сувязі з перадачаю эканоміі ў 1747 годзе будаўнічы Пінскага
павету Леанард Антоні Астраменцкі склаў інвентар уладанняў.
Цэтлікі:
18 ст.,
Horodna,
інвэнтары,
Пінскі павет,
радавод
Subscribe to:
Posts (Atom)