Прадажны вячысты ліст Леўку, Грыцу і Данілу Кісялям, 9 траўня 1776
Пячатка магістрата Гарадной |
Гарасым, Іван, Онысько Андрухі
сяла Радчыцка дзяржавы Яго Каралеўскае Міласці ясна чыняць і вызнаюць самі на
сябе або гэтым дабравольным прадажным вячыстым лістом:
Што мы, Гарасым, Іван, Онысько
Андрухі, маючы бацькаўшчыны сваёй уласнай моргавай зямлі сенажаці адзін морг на
ўрочышчы ў Себятынцы Лесе ад мяжы адным бокам самі ад сябе, а з другога боку ад
Ярахава Себятынца, трэцім бокам ад Майсея Капыльца, гэтую зямлю мы прадалі
гарадэнскім мяшчанам Леўку, Грыцу, Данілу Кісялям ім самім, жонкам, і дзецям, і
нашчадкам іх за поўную суму грошай 30 злотых літоўскае лічбы.