30/01/2015

3 гісторыі гарадзенскай керамікі

Гарадзенскі ганчар Я. Мірановіч.
1912 г. Фота І. Сербава
С. А. МІЛЮЧЭНКАЎ
навуковы супрацоўнік ІМЭФ АН БССР

3 даўніх часоў над палескай вёскай Гарадная Столінскага раёна нярэдка надвячоркам мільгалі вогненныя водбліскі. Дзіўнае відовішча стварала мноства распаленых горнаў тутэйшых ганчароў.
Гарадзенцы забяспечвалі сваімі вырабамі амаль усё Цэнтральнае і Усходняе Палессе. Традыцыйным месцам продажу служыў кірмаш у Пінску. Адсюль вырабы траплялі пры дапамозе перакупшчыкаў і ў Цэнтральную Беларусі». Гарадзенскую кераміку здаўна ведалі не толькі на Беларусі. У пачатку XIX ст. яна карысталася попытам у Кіеве, Вільні, Варшаве. У Вільні яе называлі «целяханскай» (па аналогіі з целяханскім фаянсам). Уладальнік Віленскай ювелірнай фабрыкі Вагнер плавіў срэбра ў гарадзенскіх гаршках і хваліў іх за высокую тэрмічную ўстойлівасць.

29/01/2015

1664. Фундуш Млоцкага на царкву ў Радчыцку

1912. Каваны крыж з Радчыцка.
Фота І. Сербава
Акт фундушу Млоцкага на Радчыцкую царкву

Року 1779 м-ца красавіка 1 дня

На ўрадзе Яго Каралеўскае Міласці перад гродскімі актамі Пінскага павета і мною, Юрыем Рыгорам Станіславам Наздрыною Плотніцкім, земскім і гродскім рэгентам таго ж павета прысяжным, з’явіўшыся асабіста Пётр Аляшкевіч, пісар двара біскупа Пінскага і Тураўскага, гэты фундуш ад, некалі, Яна Кароля Млоцкага, пінскага старасты, на Радчыцкую царкву нададзены, да актаў з прапановаю падаў, просячы мяне, рэгента, каб быў у гродскія кнігі пінскіх вячыстых спраў прыняты і ўпісаны. Таксама я, рэгент, гэты фундуш прыняўшы, у кнігі слова да слова ўпісаць дазволіў, са зместу якога вынікае наступнае: