30/01/2015

3 гісторыі гарадзенскай керамікі

Гарадзенскі ганчар Я. Мірановіч.
1912 г. Фота І. Сербава
С. А. МІЛЮЧЭНКАЎ
навуковы супрацоўнік ІМЭФ АН БССР

3 даўніх часоў над палескай вёскай Гарадная Столінскага раёна нярэдка надвячоркам мільгалі вогненныя водбліскі. Дзіўнае відовішча стварала мноства распаленых горнаў тутэйшых ганчароў.
Гарадзенцы забяспечвалі сваімі вырабамі амаль усё Цэнтральнае і Усходняе Палессе. Традыцыйным месцам продажу служыў кірмаш у Пінску. Адсюль вырабы траплялі пры дапамозе перакупшчыкаў і ў Цэнтральную Беларусі». Гарадзенскую кераміку здаўна ведалі не толькі на Беларусі. У пачатку XIX ст. яна карысталася попытам у Кіеве, Вільні, Варшаве. У Вільні яе называлі «целяханскай» (па аналогіі з целяханскім фаянсам). Уладальнік Віленскай ювелірнай фабрыкі Вагнер плавіў срэбра ў гарадзенскіх гаршках і хваліў іх за высокую тэрмічную ўстойлівасць.
3 пакалення ў пакаленне жыхары Гарадной рабілі гліняны посуд, і назва «гарадзенец» стала на Палессі сінонімам слова «ганчар». Навакольныя жыхары жартавалі: «Гарадзенец, гарадзенец! Куды гаршкі вязеш, ці ў млын, ці ў валюшню?» Керамічная вытворчасць у Гарадной пачала ператварацца ў арганізаваны промысел у XVIII ст. На працягу XIX — пачатку XX ст. звыш 200 тутэйшых сем'яў займаліся ганчарствам. Яно складала для жыхароў адзіную крыніцу існавання, бо забалочаныя і пескаватыя глебы давалі вельмі нізкі ўраджай. Становішча гарадзенцаў ускладнялася малазямеллем, в часта і поўнай адсутнасцю надзелаў. Таму кераміку выраблялі практычна круглы год, прыпыняючы вытворчасць толькі ў сенакос.
Сям'я ў гарадзенцаў была асноўнай вытворчай адзінкай ганчарнага промыслу, і вядучая роля тут належала мужчынам. Жанчыны і дзеці выконвалі дапаможныя работы: апрацоўвалі сыравіну, пераносілі посуд да горна. Бацькі перадавалі свае веды і сакрэты майстэрства дзецям. Пра сілу сямейных традыцый у гарадзенскім ганчарстве яшчэ ў пачатку XX ст. сведчыў звычай, калі дзяўчына не вянчалася з юнаком, які не ўмеў вырабляць гліняны посуд. У пачатку XX ст., калі паліваная кераміка была намнога даражэй за звычайную, сакрэт яе вырабу ў Гарадной ведалі і захоўвалі ў глыбокай тайне некалькі чалавек. Яны спецыялізаваліся толькі на адной тэхналагічнай аперацыі — пакрыцці палівай, а таксама займаліся продажам прадукцыі.
Прызначэнне, форма і памеры гарадзенскай керамікі вельмі разнастайныя. Традыцыйны асартымент складалі гаршкі, міскі, збанкі, гладышы, глякі, слоікі, макітры, кубкі, вазоны. Вырабы рознага аб’ёму мелі спецыяльныя назвы. Так, гаршкі называліся мамзэль (змяшчае 1 кг збожжа), паўзлівач (1,5 кг), злівач (2 кг), нярознак (4—6 кг), пададзінец (6—8 кг), адзінец (8—16 кг), паляк (звыш 16 кг). Арыгінальная метралогія гарадзенскіх ганчароў была абумоўлена жыццёва важнай неабходнасцю — натуральным абменам рамесных вырабаў на збожжа і іншыя сыпучыя прадукты. Яма арганічна звязана з мясцовай сістэмай падліку керамікі на дзясяткі і «фуры» (фурманкі). У аснову ўмоўнага дзясятка пакладзены 10 мамзэляў. Паўзлівачоў прыходзілася 7 на дзясятак, злівачоў — 5, нярознакаў — 3, пададзінцоў — 2, адзінцоў — 3 на 2 дзясяткі і палякоў — 1 на дзясятак. Фура змяшчала 100 ўмоўных дзясяткаў.
Найбольшым попытам карысталіся кухонныя гаршкі. Іх нярэдка называлі круглякамі.
Гаршчок
Да шарападобнай формы набліжаюцца вузкагорлыя глякі, або банькі. Збанкі, ці глечыкі, мелі шырокае масіўнае горла. Для макітраў характэрна рэзка адагнутае гарызантальнае венца. Звяртаюць на сябе ўвагу вельмі ўдалыя памеры, форма і месца прымацавання вушак, якія арганічна ўпісваюцца ў сілуэт гаршкоў, глякоў і збанкоў. Дасканаласць прапорцый, лініі і асобныя часткі сілуэта выразныя і гарманічныя, што надае архітэктоніцы прадметаў лагічную закончанасць.
Важнае значэнне ў мастацкім абліччы гарадзенскай керамікі належыць колеру і дэкору. Вырабленая з глін рознага гатунку, яна мае белы ці з крэмавым адценнем тонкі чарапок. Найбольш старажытны дэкор, што сустракаецца на посудзе, выкананы ў тэхніцы гравіроўкі, г. зн. узоры нанесены драўляным ножыкам на сырую паверхню вырабаў у час вярчэння ганчарнага круга. Арнаментальныя кампазіцыі складаюцца з «паяскоў», «шнурочкаў», «рубежыкаў», якія ўяўляюць сабою хвалістыя лініі, рысачкі або насечкі. Асабліва прыгожы мастацкі эфект стварае размалёўка чырвонай глінай — «апіскай».
Гляк або банька
Дакладнае ўяўленне аб арнаментальным мастацтве гарадзенцаў дае кераміка, што знаходзіцца ў экспазіцыі музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Выстаўленыя тут прадметы выраблены паўстагоддзя назад адным з лепшых ганчароў І. Кісялём.
Сучасная гарадзенская кераміка прызначаецца пераважна для ўпрыгожвання інтэр'еру I сервіроўкі стала.
Будучае аднаго з буйнейшых на Беларусі ганчарных цэнтраў звязана з адраджэннем і творчым асваеннем традыцый размаляванай белаглінянай керамікі, якая сёння складае каштоўную частку нашай спадчыны ў галіне народнага прыкладнога мастацтва.

Надрукавана ў часопісе «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 1981, №2(46), с. 41, 42.

Милюченков Сергей Алексеевич (р. 05.11.1949, г. Минск), белорусский этнолог и историк, доцент, кандидат исторических наук (1982). Окончил исторический факультет Белорусского государственного университета (1973). Научной работой начал заниматься с 1975 г. в Государственном музее БССР. С 1977 г. и по настоящее время, за исключением периода 1992 – 2007 гг., ведет исследования в Институте искусствоведения, этнографии и фольклора имени К.Крапивы НАН Беларуси. Первоначально научные интересы были связаны с историей древних белорусских городов и изучением музейных коллекций, характеризующих культуру и быт населения Беларуси досоветского периода. В сфере этнологической науки основное внимание сосредоточено на исследовании региональных и локальных особенностей традиционной материальной культуры, сравнительном анализе функциональной специфики объектов народной архитектуры и семантики названий сельских построек в этнокультурных ареалах Беларуси и соседнего зарубежья. Является автором более 60 научных и научно-популярных публикаций, в том числе напечатанных в России, Украине, Польше и Франции.
Основные публикации
1. Милюченков С.А. Белорусское народное гончарство. – Минск: Наука и техника, 1982. – 182 с.
2. Дзяржаўны музей БССР / І.П.Загрышаў і С.А.Мілючэнкаў (аўт.-склад.) – Мінск: Беларусь, 1986 – 183 с.
3. Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік / І.П.Загрышаў і С.А.Мілючэнкаў (аўт.-склад.) – Мінск: Беларусь, 1983. – 130 с.
4. Загришев, И.П., Милюченков, С.А. Заславль – город древний. – Минск: Полымя, 1986. – 48 с.
5. Милюченков С.А. Натурное исследование народной архитектуры и традиционной хозяйственно-бытовой среды белорусов. – Минск: Право и экономика, 2009. – 58 с.
6. Милюченков С.А. Этнолингвистические традиции и особенности названий жилища населения Беларуси // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 6 / А.І.Лакотка (навук. рэд.) – Мінск: Права і эканоміка, 2009. – С. 411 – 426.
7. Милюченков С.А. Историческая семантика и ареалы названий традиционных складских построек Беларуси // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 7 / А.І.Лакотка (навук. рэд.) – Мінск: Права і эканоміка, 2009. – С. 286 – 299.
8. Мілюченков, С.А. Етнокультурні стереотипи та поняттевi маркери адаптацiї традиційних житлових i підсобних будівель в екосистемi білорусів і суседніх народів /С.А.Мiлюченков // Народна творчість та етнографія. / Міжнародна асоціація украінських етнологів. – 2009. – № 6. – С. 27 – 34.
9. Милюченков С.А. Роль музеев Белоруссии в сохранении и популяризации народного ремесленного творчества // Museum, 1989, № 2, с. 68 – 72. (на рус.,анг.,фр.,исп.,порт. и араб. яз.)

 (Крыніца інфармацыі пра аўтара: http://www.siberianway.ru/belarus/about.html

No comments:

Post a Comment